АБВесткі    Расклад вечарын    Арт.С    Удзельнiкi    Вечарыны    Несапраўдныя спектаклі    Выставы    Фотаальбом    Кніжная палічка    СМІ пра нас    Гастролі    Сайт    Гасцёўня    Спампаваць 
Стары Новы год у Цёткі    Восень і іншыя коткі    А верш імкнецца да нябёсаў    12 сузор'яў    Святкуйма беларускае    Сем цудаў Беларусі    Сакральная Беларусь   
 
 


 
art-s.by




Гасцёўня

On-line: гасцей 0. усяго: 0

Новы запісУдзельнікі
Nell

мадэратар



21.11.18 16:25

Сустрэча з Віктарам ШНІПОМ
Творчая сустрэча з паэтам, празаікам і перакладчыкам Віктарам Шніпом, галоўным рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура" адбудзецца сёння, 21 лістапада а 18.45 на сядзібе ТБМ, г. Мінск, вул. Румянцава, 13
Творчая сустрэча з паэтам, празаікам і перакладчыкам Віктарам Шніпом, галоўным рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура" адбудзецца сёння, 21 лістапада а 18.45 на сядзібе ТБМ, г. Мінск, вул. Румянцава, 13
У спадара Віктара выйшла новая кніга "Трава бясконцасці: дзённікавы раман паэта", рэцэнзію на яе днямі змясціла газета "Звязда". Пад вокладку выдання яны трапілі з Facebook-старонкі Віктара Шніпа, дзе ён паслядоўна і падрабязна занатоўваў самае цікавае з таго, што з ім адбывалася: літаратурныя і музычныя імпрэзы і мастацкія выстаўкі, у якіх браў удзел як выступоўца (а часам і як звычайны наведнік), афіцыйныя і неафіцыйныя вандроўкі па Беларусі і за яе межы, паездкі ў родную вёску Пугачы і на могілкі бацькоў, дачыненні з сямейнікамі і сваякамі, згадкі часоў маладосці, штодзённыя прагулкі з хатнім улюбёнцам — сабакам, шматлікія працоўныя моманты, сустрэчы з аўтарамі, кантактаванні з калегамі, роздумы над многімі праблемамі, філасофскія высновы, нават сны — усе гэтыя міні-расповеды склалі агульны сюжэт кнігі. Чакаем на творчай сустрэчы цікавых расповедаў Віктара Анатолевіча.

Nell

мадэратар



13.11.18 22:58

Увага! Перанос імпрэзы
в е ч а р ы н а
"ПАЭТЫЧНА-ГАРАДСКІ ШПАЦЫР. МЕНСК"
пераносіцца на 7 снежня.

Nell

мадэратар



20.10.18 02:17

21 кастрычніка ў бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў") адбудзецца прэзентацыя кнігі "Культовые камни Восточной Европы: Беларусь, Латвия, Литва, Россия". Сярод аўтараў - сталая ўдзельніца вечарын паэтычнага тэатра Арт.С, публіцыст, журналіст, даследнік традыцыйнай культуры старажытных беларусаў, аўтар энцыклапедычных слоўнікаў і кніг па міфалогіі і сакральнай геаграфіі Беларусі Ірына КЛІМКОВІЧ. Пачатак прэзентацыі а 12.00

Nell

мадэратар



02.10.18 02:54

ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ.
Сустрэча дваццаць пятая: ДОЖДЖ.
Серж МІНСКЕВІЧ, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Антаніна ХАТЭНКА, Таццяна БАРЫСЮК, Віктар ШНІП
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН
Збіраемся 5 кастрычніка 2018 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў").
Уваход вольны.


Nell

мадэратар



12.09.18 12:49

Сёння ў бібліятэцы Цёткі а 18.00 адбудзецца прэзентацыя фотапаэтычнага праекта Міколы ЛІННІКА "Мы любім Мінск".


Nell

мадэратар



19.04.18 15:53

20 красавіка
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by)
у д з е л ь н і ч а е
у БІБЛІЯНОЧЫ у бібліятэцы Янкі Купалы. Запрашаем нашых гледачоў далучацца да гэтай імпрэзы.


Nell

мадэратар



04.04.18 17:24

УВАГА! ПЕРАНОС ІМПРЭЗЫ.
20 красавіка
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by)
у д з е л ь н і ч а е
у БІБЛІЯНОЧЫ у бібліятэцы Янкі Купалы. Запрашаем нашых гледачоў далучацца да гэтай імпрэзы. Адрас бібліятэкі Янкі Купалы - вул. Веры Харужай, 16.
Запланаваная ў раскладзе вечарын на 20 красавіка імпрэза "САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ. ПТУШКІ" пераносіцца на восеньскі сезон.
-------------
18 траўня
з а п р а ш а е м

на канцэрт Вадзіма КЛІМОВІЧА і Яраша МАЛІШЭЎСКАГА "РАЎНАВАГА"
Збіраемся а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў").
Уваход вольны.

Nell

мадэратар



15.03.18 14:09

ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
праект ПАЭТЫЧНА-ГАРАДСКІ ШПАЦЫР
Сустрэча трэцяя: ГОМЕЛЬ.
Уладзіслаў АХРОМЕНКА, Алег ГРУШЭЦКІ, Максім КЛІМКОВІЧ, Андрэй МЕЛЬНІКАЎ, Барыс ПЯТРОВІЧ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Станіслава СЫС, Сяргей СЫС, Наталля ШАПРАН, Віктар ШНІП.
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН.
Збіраемся 23 сакавіка 2018 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў").
Уваход вольны.


Nell

мадэратар



06.02.18 14:51

ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ.
Сустрэча дваццаць чацвертая: ВОЗЕРА.
Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Юры ПАЦЮПА, Антаніна ХАТЭНКА, Віктар ШНІП
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН
Збіраемся 9 лютага 2018 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”).
Уваход вольны.


Nell

мадэратар



30.12.17 13:28

ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by)
в і н ш у е
з Нарадженнем Хрыстовым і Новым годам і
з а п р а ш а е
12 студзеня а 18.00
у Бібліятэку Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў").
на імпрэзу 12-гадовага праекта: "СВЯТКУЙМА БЕЛАРУСКАЕ!"
Святкуем Год Залатой Рыбкі


Nell

мадэратар



08.12.17 12:37



Nell

мадэратар



17.11.17 19:23

ВІНШУЕМ ТАЦЦЯНУ ПРАТАСЕВІЧ!
Дарагая Таццяна! Найлепшыя зычэнні ў найпрыгажэйшы юбілей! Няхай наперадзе будуць толькі Святло, Радасць, Удача! Цудаў і цікавінак табе! Натхнення на вершы і тэатр!
Аксана Спрынчан

Nell

мадэратар



08.11.17 16:03

ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
праект ПАЭТЫЧНА-ГАРАДСКІ ШПАЦЫР
Сустрэча другая: БЕРАСЦЕ.
Таццяна БАРЫСЮК, Максім КЛІМКОВІЧ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Мікола КАНДРАТАЎ, Серж МІНСКЕВІЧ, Віктар ШНІП, Людміла ШЧЭРБА, Валер ЮРКЕВІЧ.
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН.
Збіраемся 10 лістапада 2017 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў").
Уваход вольны.


Nell

мадэратар



18.10.17 03:22

ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ.
Сустрэча дваццаць трэцяя: СОН.
Таццяна БАРАДУЛЯ-БУДОВІЧ, Таццяна БАРЫСЮК, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Натальля КУЧМЕЛЬ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Максім МІЦЬКАВЕЦ, Юры ПАЦЮПА, Антаніна ХАТЭНКА, Віктар ШНІП
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН
Збіраемся 20 кастрычніка 2017 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”).
Уваход вольны


Nell

мадэратар



22.09.17 10:59

УВАГА!
Імпрэза "САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ. СОН"
адбудзецца 20 кастрычніка а 18.00
у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў")

Nell

мадэратар



22.08.17 23:55

ВІНШУЕМ АКСАНУ СПРЫНЧАН!
Паэтычны тэатр "Арт.С" і ўсё прагрэсіўнае грамадства віншуюць заснавальніцу тэатра Аксану СПРЫНЧАН з днём народзінаў! У гэты цудоўны дзень зычым ёй і надалей заставацца рухавіком нашай цудоўнай установы, быць той, вакол якой гуртуецца ладная частка творчага жыцьця Мінску і не толькі. Быць тым агеньчыкам, не – вогнішчам, што запальвае і натхняе ўсё вакол! Няхай заўжды вакол віруе паэзія, музыка і проза – атуленая, натуральна ж, любоўю і каханьнем!
Сябры, калегі і ўсе тыя, хто цябе любіць і кахае.
Яраш Малішэўскі

Nell

мадэратар



17.07.17 09:43



Nell

мадэратар



12.05.17 03:17



Nell

мадэратар



19.03.17 11:06

УВАГА!
Змены ў раскладзе вечарын:
7.04 а 18.00 у бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў") адбудзецца вечарына "Мой верны сябра. Усё пра сабак"
21.04 канцэрт Вадзіма КЛІМОВІЧА і Яраша МАЛІШЭЎСКАГА "Абрысы" адбудзецца ў бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. Веры Харужай, 16)

Nell

мадэратар



13.03.17 08:39

Мастацкая выстава Юрыя Хілько "Страцім-лебедзь. Палёт у вечнасць" будзе прэзентаваная заўтра, 14 сакавіка, а 18.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, 7а). Экспануюцца графічныя работы Юрыя Хілько, ілюстрацыі да верша "Пагоня" з фондаў Літаратурнага музея, а таксама пяць станковых графічных работ па матывах паэмы "Страцім-лебедзь", створаныя ў 2016–2017 гг. Выстава будзе працаваць з 14 па 28 сакавіка 10.00-18.30, без выходных.


Nell

мадэратар



20.02.17 01:34

АКСАМІТНЫ МЯТЛІК У ГОДЗЕ СКАРЫНЫ
Такую назву мае артыкул уладзіміра СІЎЧЫКАВА на партале budzma.by пра першую імпрэзу АРТ.С у 2017 годзе і дзявятую ў праекце "Святкуйма беларускае"
http://budzma.by/budzma/aksamitny-myatlik-u-hodzye-skaryny.html

Nell

мадэратар



15.02.17 01:34

ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ.
Сустрэча дваццаць другая: ГІСТОРЫІ ПРЫ СВЕЧКАХ.
Рэгіна БАГАМОЛАВА, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Серж МІНСКЕВІЧ, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Людміла СІЛЬНОВА, Уладзімір СІЎЧЫКАЎ, Антаніна ХАТЭНКА
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН.
Збіраемся 17 лютага 2017 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”).
Уваход вольны


Nell

мадэратар



29.11.16 02:15

ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С"(art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ.
Сустрэча дваццаць першая: ЗОРКІ.

Адзін паэт - Віктар ШНІП
Адзін празаік - Максім КЛІМКОВІЧ
Адзін навуковец - Ірына КЛІМКОВІЧ
і МУЗЫКА, МУЗЫКА, МУЗЫКА: "МЕРАДА", Юры НЕСЦЯРЭНКА, Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Валер ЮРКЕВІЧ, Людміла ШЧЭРБА, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН.
Збіраемся 2 снежня 2016 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”).
Уваход вольны


Nell

мадэратар



10.11.16 07:58

ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С"(art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ.
Сустрэча дваццатая: КОЛЕРЫ. ШЭРЫ.
Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Серж МІНСКЕВІЧ, Юрась НЕРАТОК, Станіслава СЫС, Сяргей СЫС, Віктар ШНІП, Людміла ШЧЭРБА, Валер ЮРКЕВІЧ.
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН.
Збіраемся 11 лістапада 2016 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў").
Уваход вольны

У межах паэтычна-міфалагічнага праекту адбудзецца выстава "шэрых" кніг выдавецтва "Мастацкая літаратура"



Nell

мадэратар



19.10.16 09:33

ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С"(art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ.
Сустрэча дзевятнаццатая: КОЛЕРЫ. ЗЯЛЁНЫ.

Таццяна БАРЫСЮК, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Таццяна ПРАТАСЕВІЧ, Уладзімір СІЎЧЫКАЎ, Віктар ШНІП, Людміла ШЧЭРБА, Валер ЮРКЕВІЧ.
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН.
Збіраемся 21 кастрычніка 2016 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”).
Уваход вольны

Nell

мадэратар



22.09.16 12:16

Заўтра паэтычны тэатр Арт.С распачынае сезон вечарынай "Восень і іншыя коткі" http://art-s.by/default.html

Nell

мадэратар



16.05.16 10:54

БЛАКІТНЫ СВІН вяртаецца!
18 траўня 2016 года

будзе ўручаная чарговая прэмія суполкі "Літаратурнае прадмесце", самая вясёлая і нефармальная прэмія беларускай літаратуры.
"Блакітны Сьвін" прысуджаецца за крэатыўныя праекты цягам году, нонканфармізм і здольнасць захаваць творчую "самасць". Лаўрэат атрымлівае адмысловы дыплом і "сто чаго-небудзь", кожны год гэта рознае, бо змесціва прыза вызначаецца галасаваннем.
У праграме сустрэча з БЛАКІТНЫМ СВІНАМ, сімулякрам суполкі Рагнедай КРЫШТАЛЮК і яе сябрам ІНЬКАМ (ЯНЬКАМ), шмат вершаў, песень і сяброўскіх размоў.
Цырымонія адбудзецца ў кніжнай прасторы "Кніжная шафа", 18 траўня а 18.00 (пр.Дзяржынскага, 9, уваход са двара. Ст.м. Грушаўская)
P.S. Літпрадмесьцеўцы ўхвалілі ідэю, каб кожны прынёс па апельсіне для Сьвіна.
P.P.S. Глядзіце рарытэт з архіваў Арт.С - выставу коміксаў, прысвечаных Блакінаму Свіну, ад 2009 года!

Nell

мадэратар



19.04.16 01:33

22 красавіка а 18.00 у бібліятэцы Цёткі
юбілей тэатра “Арт.С”
СВЯТА ДЗЕСЯЦІГОДДЗЯ
У ролі лекавых зёлак з батанічнага слоўніка Зоські ВЕРАС:
Рэгіна БАГАМОЛАВА, Пятро ВАСЮЧЭНКА, Валер ГАПЕЕЎ, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Вадзім КЛІМОВІЧ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Серж МІНСКЕВІЧ, Юры ПАЦЮПА, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Вячаслаў СКОБЛА, Міхась СКОБЛА, Віктар ШНІП і інш.
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН
Фотавыстава “Арт.С – 10”
Мікола ЛІННІК і Васіль КУЗЬМІЧКІН
22 красавіка 2016 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”)
Уваход святочны.

Nell

мадэратар



19.04.16 01:24


Віктар ШНІП і Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Міхась CКОБЛА і Вячаслаў СКОБЛА, Ірына КЛІМКОВІЧ і Максім КЛІМКОВІЧ, Барыс ПЯТРОВІЧ і Вікторыя ТРЭНАС, Рэгіна БАГАМОЛАВА і Зьміцер АРЦЮХ, Валер ГАПЕЕЎ і Павел ЛЯХНОВІЧ, Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ і Юлія НОВІК, Серж МІНСКЕВІЧ і Тацяна БАРЫСЮК, Мікола КАНДРАТАЎ і Зьміцер ДЗЯДЗЕНКА, Юрась ПАЦЮПА і Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ і Анатоль ЗЭКАЎ, Ганна КРАМЕР і Стыў КРАМЕР і г.д.
у свае шчасьлівыя імгненьні
Завітвайце ў бібліятэку Цёткі!
Шчыры дзякуй, Васілю КУЗЬМІЧКІНУ і Міколу ЛІНЬНІКУ!

Nell

мадэратар



20.03.16 00:44

Фотаздымкі з вечарыны "Сакральная Беларусь. Колеры. Сіні" глядзіце ў Фэйсбуку, а таксама у фотаальбоме і чытайце меркаванне Віктара Шніпа

аксана

пастаянны ўдзельнік

12.03.16 18:12

Навіны сайта. У нас з'явіўся расклад вечарын да канца 2016 года.

Nell

мадэратар



11.02.16 13:55

Праграма мерапрыемстваў 23-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы



Nell

мадэратар



05.02.16 23:42

З Днём народзінаў РЭГІНУ БАГАМОЛАВУ!
Віншуем Рэгіну Багамолаву – ахоўніцу Паэзіі і Натхнення! Зычым і надалей заставацца тым каралеўскім магнітам, да якога прыцягваюцца ўсе творцы!
Аксана Спрынчан

Nell

мадэратар



04.02.16 13:32



Nell

мадэратар



14.01.16 20:14

15 студзеня
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
12-гадовы праект: “СВЯТКУЙМА БЕЛАРУСКАЕ!”
Год восьмы (2016) –
ГОД ЧОРНА-БЕЛАГА БУСЛА
У стварэнні беларускага календара бяруць удзел:
Таццяна ГРЫНЕВІЧ, Зміцер ЗАХАРЭВІЧ, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Серж МІНСКЕВІЧ, Юрась НЕРАТОК
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН
ч а к а е м
15 студзеня 2016 года а 18.00
у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”)
Уваход прыносіць шчасце

Nell

мадэратар



02.12.15 10:23



Nell

мадэратар



02.12.15 10:22

4 сьнежня
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ Сустрэча шаснаццатая: КОЛЕРЫ. БЕЛЫ
Рэгіна БАГАМОЛАВА, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Юрась ПАЦЮПА, Таццяна ПРАТАСЕВІЧ, Віктар ШНІП, Людміла ХЕЙДАРАВА
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН
Збіраемся 4 снежня 2015 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”)
Уваход вольны

Nell

мадэратар



15.10.15 12:36

Паэтычны тэатр АРТ.С (art-s.by)
16 кастрычніка 2015 года а 18-й гадзіне
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ ЛЮДМІЛЫ РУБЛЕЎСКАЙ “З’яўленне Інфанты”
ВЕЧАР ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫХ ЗДАНЯЎ

“Як інфанта Веласкеса, выйсці за межы карціны
І пабачыць дэталі, не будзе якіх на партрэце...”
Людміла Рублеўская

У кожнага творцы ёсць свае містычныя літаратурныя і музычныя гісторыі... Імі дзеляцца вядоўцы вечарыны – Аксана СПРЫНЧАН і Яраш МАЛІШЭЎСКІ, сама аўтарка зборніка “З’яўленне Інфанты” Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, а таксама выступоўцы Барыс ПЯТРОВІЧ, Віктар ШНІП, Наталля КУЧМЕЛЬ, Віка ТРЭНАС, Міхась БАРАНОЎСКІ, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Георгій БАРТАШ, Тацяна БУДОВІЧ, Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ, Наста ГРЫШЧУК, Юля НОВІК, Андрусь ЯКУШАЎ, Аляксей ГАЛІЧ.
Месца з’яўлення: Бібліятэка імя Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”).
Уваход вольны.


Nell

мадэратар



24.09.15 08:43

ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "Арт.С" (art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
Акустычная прэзентацыя першага альбома гурта МЕРАДА


Nell

мадэратар



05.09.15 13:56

Віншуем Рагнеда Малахоўскага!
Сёння Дзень народзін адзначае цудоўны паэт Рагнед Малахоўскі. Усе ягоныя выступы ў Паэтычным тэатры Арт.С – яркія і запамінальныя, як і ягоныя вершы, фотаздымкі, музыка… Трапяткая, рамантычная, узнёслая душа паэта не можа не падабацца чытачам, слухачам, гледачам. Няхай сённяшні дзень падорыць натхненне не на адну новую кнігу вершаў!

Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12