АБВесткі    Расклад вечарын    Арт.С    Удзельнiкi    Вечарыны    Несапраўдныя спектаклі    Выставы    Фотаальбом    Кніжная палічка    СМІ пра нас    Гастролі    Сайт    Гасцёўня    Спампаваць
Стары Новы год у Цёткі    Восень і іншыя коткі    А верш імкнецца да нябёсаў    12 сузор'яў    Святкуйма беларускае    Сем цудаў Беларусі    Сакральная Беларусь
art-s.by
Гасцёўня
On-line: гасцей 0. усяго: 0
Новы запісУдзельнікі
Зміцер
Дырэктар
16.11.10 12:41
Артыкул у "Нашай ніве": http://nn.by/?c=ar&i=45974<\/u><\/a>
Купалы на Барысаглебскай царкве ў Наваградку...
• Мае глыбокія спачуванні наваградцам з прычыны страты гістарычнага помніка. 16.11.10 16:55 Nell
• Ходзячь чуткі з Наваградка, што на настаяцеля царквы пададзена заява ў Пракуратуру... 16.11.10 17:48 Навіны
• Відаць, ён вельмі задаволены :) 16.11.10 17:51 Nell
• Цыбуліны --- фу. Разбурылі помнік.
Верыць трэба ў бога, а не ў форму даху на храме. 16.11.10 17:53 vadzim
• Вадзім, згодна з табой! 16.11.10 17:54 Nell
http://news.tut.by/society/204617.html?utm_source=news-right-block&utm_medium=multimedia-news&utm_campaign=multimedia-news<\/u><\/a> 17.11.10 10:59 Зміцер
vadzim
admin
15.11.10 23:58
Камунікат
Прыемна, што Беларуская Інтэрнэт-бібліятэка Камунікат так шмат увагі надае ўдзельнікам Паэтычнага тэатра Арт.С. На сайце створаны старонкі Зміцера Арцюха, Тацяны Барысюк, Міколы Кандратава, Рагнеда Малахоўскага, Алены Масла, Аксаны Спрынчан. Фотаздымкі, біяграфіі, анатацыі на кнігі, самі кнігі і публікацыі. Да таго ж, можна знайсці і старонкі частых выступоўцаў Арт.С.
25.11.10 21:14 Зміцер
Nell
мадэратар
14.11.10 21:11
СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ. Цуд шосты: НЁМАН.
Паэтычны тэатр "Арт.С" прадстаўляе вандроўна-эстэтычны праект СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ. Цуд шосты: НЁМАН. Сустрэчы з людзьмі, натхнёнымі ракою: Зміцер АРЦЮХ, Рэгіна БАГАМОЛАВА, Мікола ГАЛАВАЧ, Казімір КАМЕЙША, Ірына КЛІМКОВІЧ, Мікола МАЛЯЎКА, Зміцер СІДАРОВІЧ, Валер СТРАЛКО, Юлія ЛІТВІНАВА і Раман ЯРАШ. На ўсім шляху з вамі цудоўны гід і музыка Яраш МАЛІШЭЎСКІ і вядоўцы Вадзім КЛІМОВІЧ і Аксана СПРЫНЧАН. Гітарныя праводзіны ў вандроўку і выводзіны з вандроўкі Юрася ШЫШКО. Збіраемся 19 лістапада 2010 а 18 00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў"). Уваход без квіткоў.
Навіны
14.11.10 13:21
Артыкул
У амерыканскай газеце "Разам", якая выходзіць у Нью-Йорку, надрукаваны артыкул "З Нью-Йорка па гарадах Беларусі", у якім апавядаецца пра нядаўні прыезд дырэктара дэпартмента знешніх сувязяў амерыканскага дабрачыннага фонда "Спас" Кацярыны Фаронда і культурна-асветніцкую праграму, праведзеную ў Беларусі. Газета друкуецца на рускай і беларускай мовах і піша пра жыццё беларускай дыяспары ў Амерыцы, а таксама паведамляе навіны з Беларусі. У артыкуле маюцца фотаздымкі з "Пакроўскага кірмашу", Наваградка і Навагрудскай Галгофы. Трэба адзначыць, што на гэтых фотаздымках ёсць і ўдзельнікі нашага тэатра Зміцер Арцюх і Людміла Баяўчук, якія ўпершыню "засвяціліся" у друкаваных СМІ Амерыкі.
Зміцер
Дырэктар
12.11.10 10:00
Навіны ад Марыі Захарэвіч
З надыходам халадоў прыма Купалаўскага тэатра Марыя Захарэвіч больш часу стала праводзіць у Мінску. Цёплы сезон, калі яна часта гасцявала ў бацькоўскай хаце на Мядзельшчыне, скончыўся і актрыса шмат бывае ў тэатры, грае ў спектаклях “Я не пакіну цябе”, “Паўлінка”, “Не мой”, удзельнічае ў вечарынах, сустракаецца з сябрамі. Учора, напрыклад, прымала ўдзел у святкаванні 85-годдзя Беларускага радыё, сёння возьме ўдзел у закрыцці 17 Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. У планах – запіс спектакляў “Вольга” і “Я не пакіну цябе” для фондаў Беларускага радыё. “Канечне, сумую па леце, - прызнаецца ганаровая ўдзельніца вечарын Арт.С. – Праўда, сёлета яно было не такім і прыемным. У жніўні ў нашых краях здарылася навала. Градам павыбівала вокны, знесла дах, на могілках паваліліся дрэвы і папсавалі бацькоўскія магілы. З хатай да зімы ўправіліся, а вось дрэвы так і ляжаць на агароджах. Пасля да нас прыбілася котка Чарнабурка, якая парадавала, нарадзіўшы двух кацянят”.
vadzim
admin
11.11.10 12:27
Пераклады
У дзесятым нумары часопіса "Полымя" ў рубрыцы "Галасы свету" пад назвай "З літаратуры Турцыі" надрукаваны думкі прапаведніка і турэцкага мысліцеля, аўтара больш як 60 кніг пра іслам Мухамеда Фетхулаха Гюлена. Часам яго называюць вядомым турэцкім пісьменнікам. Ён асоба публічная і неадназначная. Вось адзін з фактаў яго біяграфіі: "У 1998 годзе пасля абвінавачвання ў спробе звергнуць палітычны лад у Турцыі, Гюлен пераехаў жыць у ЗША, дзе знаходзіцца да сённяшняга дня". Пераклад на беларускую мову філасофскіх думак Гюлена зрабіў Рагнед Малахоўскі і пачытаць іх можна тут: http://ragned-m.livejournal.com/17535.html.<\/u><\/a>
vadzim
admin
11.11.10 12:27
Вечар беларускай бардаўскай песні
11 лістапада ФІТР БНТУ запрашае ўсіх на вечар беларускай бардаўскай песні. У гэты восеньскі вечар свае гісторыі для вас распавядуць тры цудоўныя бардэсы:
Тацяна Беланогая (http://vkontakte.ru/club2334753)
Наталля Пушкарова
Дар'я Кадамская (http://vkontakte.ru/club5667981)
Прыходзьце, калі ласка: вул. Хмяльніцкага, 9. БНТУ ФІТР (11а корпус), актавая зала, 2 паверх. 11 лістапада (чацвер), 19.00.
УВАХОД ВОЛЬНЫ.
11.11.10 16:55 Зміцер
vadzim
admin
11.11.10 12:19
10.11.2010
Нашы на tslife.tv
У эфіры Інтэрнэт-тэлестудыі амерыканскага дабрачыннага фонда “Спас” www.tslife.tv з’явіўся матэрыял журналіста Зміцера Арцюха і рэжысёра Святланы Дземчанка “Мы вместе”, у якім зняліся ўдзельнікі нашага тэатра – актрыса Людміла Баяўчук і дызайнер Тацяна Макарэвіч. Таксама ў сюжэце можна ўбачыць сяброў бібліятэкі Цёткі і Паэтычнага тэатра Арт.С Святлану Цывілька, Юлію Міцько і дзіцячы калектыў “Ягняткі”, які, дарэчы, пачаў сваю творчую дзейнасць у многім дзякуючы нашаму тэатру. Згаданую работу і іншыя матэрыялы творчага тандэму Зміцера Арцюха і Святланы Дземчанка можна знайсці і на іншых папулярных Інтэрнэт-сайтах: http://thesaviourfund.org<\/u><\/a>, http://www.vimeo.com/user1201466/videos/page<\/u><\/a>:1/sort:newest, http://www.youtube.com/user/TheSaviourFund?feature=mhw4#g/u<\/u><\/a>, http://www.flickr.com/photos/thesaviourfund/sets<\/u><\/a>, http://blogs.mail.ru/mail/dim9178.<\/u><\/a> Прыемнага прагляду!
vadzim
admin
09.11.10 13:17
Фотапраект "ПАРАЛЕЛІ" ў выстаўнай залі паэтычнага тэатра Арт.С
Французскі фатограф Цьеры Клеш і беларускія фатографы Вольга Лойка і Віктар Байкоўскі адлюстроўваюць свае гарадскія ўражанні ў чорна-белай фатаграфіі і незаўважна для сябе ствараюць паралелі паміж архітэктурай і чалавекам, матэрыялам і душой, станам і эмоцыяй. Разам яны сустрэліся віртуальна ў межах фотавыставы "Паралелі", якая, спадзяемся, зацікавіць беларускіх і французскіх творцаў і стане асновай для новага супрацоўніцтва. Адкрыццё фотапраекта "Паралелі" адбылося ў галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 16 верасня 2010 года, з эмацыйнымі выступамі неабыякавых да фотамастацтва і беларуска-французскіх культурных сувязей пісьменніка Навума Гальпяровіча, мастацтвазнаўцы Яўгена Шунейкі, мастака і куратара выставы Фёдара Ястраба, а таксама бліскучага акцёрскага дуэта Сігаль (Мікіта Сідарэнка і Уладзімір Галак). Выстава доўжылася да 6 кастрычніка і прыцягнула ўвагу моладзі і наведвальнікаў з розных краін, якія пакінулі свае допісы ў сшытку водгукаў.
Аўтар праекта — Юлія Новік,
менеджэр праекта — Віка Трэнас
(разам — прома-група ВЮ).
Выстава "ПАРАЛЕЛІ" — http://gallery.art-s.by/paraleli/.<\/u><\/a>
Іншыя выставы — http://gallery.art-s.by<\/u><\/a>.
09.11.10 14:36 Зміцер
• Цікава. 09.11.10 14:55 PL
• А то... 09.11.10 16:35 Зміцер
• :) спалучэньне чорнага і белага. ёсьць нейкая таямнічасьць.... 09.11.10 17:06 PL
• Дзякуй гаспадару выстаўнай залі. 09.11.10 17:23 Nell
• Сапраўды, Вадзім Клімовіч прыдумаў і зрабіў ЦУДОЎНЫ праект! А яшчэ дзякуй Юліі Новік, што дамовілася з фотамастакамі і падрыхтавала выставу. 09.11.10 17:49 Зміцер
• Дзякуй усім!)) сапраўды, праект зроблены з густам. 09.11.10 22:29 PL
10.11.10 11:27 Зміцер
Nell
мадэратар
07.11.10 20:42
"Першая Прыгажуня"
Паэтычны тэатр "Арт.С" прадстаўляе конкурс-прэзентацыю кнігі казак Алены Масла "Першая Прыгажуня".
На Нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі 2010" "Першая Прыгажуня" ўзяла першае месца, а ілюстратар Тамара Шэлест прызнана лепшым ілюстратарам года.
За тытул Першай Прыгажуні будуць змагацца:
№1 - Таццяна БАРЫСЕВІЧ
№2 - Наталля БУЧЫНСКАЯ
№3 - Паліна ВІЛАВА
№4 - Ганна ЗУБАВА
№5 - Анастасія РАДЗІКЕВІЧ
№6 - Марына СОНЕЦ
№7 - Аксана СПРЫНЧАН
№8 - Лера ЯШЧУК
(арганізатары звяртаюць увагу: нумарацыя ўдзельніц праведзена паводле альфабэты!)
Экспертамі па жаночай красе выступяць: Анатоль БУТЭВІЧ, Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Юрась НЕРАТОК, Віктар ШНІП.
Падчас прэзентацыі рэжысёры Зміцер Сергейчук і Марына Федарэнка правядуць абрад віншавання маладой сямейнай пары паводле беларускай народнай традыцыі (маладыя – не падстаўныя, сапраўдныя, толькі "спечаныя" – красуня Вольга і шляхетны Віталь).
На конкурсе-прэзентацыі таксама адбудуцца:
· Раздача пігулак ахвотным сашчуплець і ахвотным патлусцець!
· Розыгрыш ЗАЛАТОГА ГАРБУЗА ды іншых прызоў з казачнай МАСЛАБОЙКІ!
· Візаж ад Наталлі Мітраховіч (мадэль – Віка Трэнас)
Збіраемся 12 лістапада 2010 а 18.00 у бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”). Уваход без квіткоў!
• Як усё заманліва... 07.11.10 21:54 Зміцер
Nell
мадэратар
07.11.10 20:39
Франікі
Літаратурны музей Максіма Багдановіча разам з дойлідамі праекта "Вежа міру" запрашае на вечарыну Франікі. Смажыць бульбачку збіраюцца: ZnaRocK ???, Максім Знак, Арцем Сяргеенка "Атэль", "На Вексель", "Інфрачырвоны выдых". Музей Максіма Багдановіча чакае вас 10 лістапада а 19-й гадзіне. Кошт квіткоў 5 тыс. Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча 7 “А” (Траецкае прадмесце). Тэлефоны для даведак: 8 (017) 334-42-69, 8 (029) 850-73-27. e-mail: maksimbagdanovich@rambler.ru
Nell
мадэратар
06.11.10 14:30
Віншую мужчын паэтычнага тэатра Арт.С з Сусветным днём мужчын. За вашу жалезную логіку і залатую велікадушнасць.
Nell
мадэратар
06.11.10 00:20
Выступ Яраша Малішэўскага
7 лістапада Яраш Малішэўскі ў складзе гурта "Гарадзкія" а 9-ай гадзіне вечара выступіць у клюбе "Рэактар" на Дні народзінаў Піта Паўлава
Nell
мадэратар
04.11.10 01:07
Навіны сайта
На старонцы "Фотаальбом"<\/u><\/a> змешчаны фотаальбомы з усіх імпрэз паэтычнага тэатра, на якіх вялася фотаздымка. Жадаем прыемнага прагляду.
04.11.10 19:53 Зміцер
04.11.10 19:55 Зміцер
Nell
мадэратар
31.10.10 18:42
СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ. Цуд пяты: МІРСКІ ЗАМАК.
Паэтычны тэатр “Арт.С” прадстаўляе вандроўна-эстэтычны праект СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ. Цуд пяты: МІРСКІ ЗАМАК. Вас чакаюць Сустрэчы з натхнёнымі красою і сілай: Зміцер АРЦЮХ, Анатоль БУТЭВІЧ, Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ, Наталя ПУШКАРОВА, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Тацяна СІВЕЦ, Людміла СІЛЬНОВА. На ўсім шляху з вамі цудоўны гід і музыка Яраш МАЛІШЭЎСКІ і вядоўцы Вадзім КЛІМОВІЧ і Аксана СПРЫНЧАН. Гітарныя праводзіны ў вандроўку і выводзіны з вандроўкі Юрася ШЫШКО. Збіраемся 5 лістапада 2010 а 18 00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”). Уваход без квіткоў.
31.10.10 18:58 Зміцер
Nell
мадэратар
28.10.10 23:57
Дзесятка-style
Прома-група "ВЮ" прадстаўляе забаўляльна-інтэрактыўнае шоу "Дзесятка-style".
Дзесяць дзяўчат, дзесяць стыляў… Брунеткі супраць бландзінак, але ўсе разам – самае прыгожае з літаратуры, музыкі, танцу, дызайну.
13 лістапада (субота), у 19.00, у музеі Янкі Купалы (вул. Я.Купалы, 4) чакаем і хлопцаў, і дзяўчат!
Бландзінкі Таццяна Беланогая, Ганна Федарук, Алеся Кузьмінова, Таццяна Будовіч і брунеткі Ната Пушкарова, Яна Явіч, Кацярына Макарэвіч, Святлана Марчук выяўляюць сваю унікальнасць праз улюбёны від мастацтва, спалучаючы розныя творчыя формы. Гледачы ацэняць выступы ўдзельніц па 8 намінацыях.
Спецыяльны госць—дзявочая рок-група Scales (бас-гітара Вераніка Шніп).
Журы: Ганна Кісліцына, Ірына Шаўлякова, Людміла Рублеўская.
Вядучыя Юлія Новік і Віка Трэнас.
Уваход вольны
30.10.10 18:43 Зміцер
Nell
мадэратар
28.10.10 23:54
Навіны сайта
На старонцы "СМІ пра нас"<\/u><\/a> з'явіліся 2 нядаўнія публікацыі, прысвечаныя вечарыне "Звычайная прэзентацыя "Незвычайнай энцыклапедыі"
29.10.10 12:41 Зміцер
29.10.10 21:05 Nell
30.10.10 18:41 Зміцер
30.10.10 18:44 Зміцер
31.10.10 17:17 Nell
31.10.10 18:56 Зміцер
31.10.10 18:57 Nell
31.10.10 18:59 Зміцер
Nell
мадэратар
27.10.10 22:39
Інтэрв'ю ў СБ
Учора газета "СБ-Беларусь сегодня" змясціла артыкул Людмілы Рублеўскай "Лира, лютня и любовь"<\/u><\/a>. Нагода для гутаркі з Ярашам Малішэўскім і Аксанай Спрынчан - выхад з друку кнігі "Незвычайная энцыклапедыя беларускiх народных iнструментаў" і яе прэзентацыя ў паэтычным тэатры Арт.С. Чытача чакае цікавы расповед пра старадаўнія беларускія інструменты, віртуальныя і рэальныя падарожжы. Аксана Спрынчан адкрыла ў інтэрв'ю таямніцу, якой жывёле будзе прысвечаны 2011 год па беларускім календары<\/u><\/a>.
25.11.10 21:15 Зміцер
Зміцер
Дырэктар
26.10.10 16:02
Навіны ад Любы Палянскай
Фотамайстар Люба Палянская з галавой акунулася у камерцыйнае фота: вяселлі, карпаратывы, рэклама… Паралельна спрабуе займацца творчасцю, але часу і сіл на гэта не стае. Таму сённяшняе творчасць – гэта праца з архівам і сістэматызацыя адзнятага. Дарэчы, усё гэта ў хуткім часе можна будзе пабачыць на ўласным сайце фатографа www.lupol.na.by. У рубрыцы “Рэпартаж” – адну з вечарын “Стары Новы год у Цёткі”, у рубрыцы “Партрэт” – фотосесію народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч. Магчыма, сайт адновіцца хутка, бо Люба Палянская канчаткова пераехала з загараднага дому, што быў у ваколіцах Дзяржынска, і цяпер у яе толькі сталічная кватэра. “Безумоўна, адна кватэра – гэта лягчэй, чым кватэра і дом, - прызнаецца удзельніца Арт.С. – Але ёсць і свае мінусы. Напрыклад, у гарадской кватэры цесна, асабліва двум маім катам. У Дзяржынску іх было больш, а вось у Мінску я гэтага не магу сабе дазволіць…” На жаль, сёлета Люба прапусціла вечарыну-фарс “Восень і іншыя коткі”, але на наступны год вельмі хацела б паўдзельнічаць і распавесці пра сваіх любімцаў.
Зміцер
Дырэктар
22.10.10 13:35
22.10.2010
Сустрэча Аксаны Спрынчан з маленькімі чытачамі
Учора Аксана Спрынчан прэзентавала "Незвычайную энцыклапедыю беларускіх народных інструментаў" у цэнтральнай раённай дзіцячай бібліятэцы. Кніга знайшла жывы водгук у сэрцах маленькіх чытачоў.
· Вольга
ХОЧАЦЦА ПАДРАБЯЗНАСЦЕЙ. ЯКІ ВОДГУК? ЯК ПРАЙШЛА СУСТРЭЧА?...
Навіны
20.10.10 13:07
З НАШАЙ ПОШТЫ
Заседание «круглого стола» на тему: «Культурное пространство Союзного государства: направления сотрудничества творческих объединений Беларуси и России»
22 октября 2010 г. г. Гродно
ПРЕСС-РЕЛИЗ
22 октября 2010 года в г. Гродно в 12.30 состоится заседание «круглого стола» на тему: «Культурное пространство Союзного государства: направления сотрудничества творческих объединений Беларуси и России» (Гродненская областная научная библиотека имени Е.Ф.Карского, ул. Замковая, 20, зал заседаний, 2 этаж).
«Круглый стол» приурочен к началу кампании по выдвижению номинантов на премию Союзного государства в области литературы и искусства за 2011-2012 годы. Мероприятие призвано активизировать творческие союзы Беларуси и России по участию в выдвижении кандидатов на получение премии и привлечь к ней внимание общественности. В рамках заседания будут рассмотрены вопросы сотрудничества творческих союзов Беларуси и России, вклада деятелей культуры в укрепление отношений братства, дружбы и всестороннего сотрудничества между нашими странами.
В мероприятии примут участие представители Постоянного Комитета Союзного государства, Министерства культуры Республики Беларусь, Белорусского союза архитекторов, Белорусского союза художников, Союза писателей Беларуси, Белорусского союза кинематографистов, Белорусского союза композиторов, Белорусского союза музыкальных деятелей, Белорусского союза мастеров народного творчества, Белорусского союза журналистов и Белорусского союза дизайнеров. От Российской Федерации к участию приглашены представители Союза журналистов, театральной сферы.
За историю своего существования премия стала действительным шагом признания заслуг мастеров культуры в деле союзного строительства. Премия присуждается раз в два года, с 2002 года лауреатами стали 15 деятелей культуры.
Издательство «Белорусская Энциклопедия им. П.Бровки» - пресс-центр премии Союзного государства
+ 375 17 284 14 48, + 375 17 285 60 52
• ?! 20.10.10 20:08 Nell
• А раптам хто захоча прыняць удзел і пазмагацца за прыз... 21.10.10 10:20 Зміцер
25.10.10 11:15 vadzim
vadzim
admin
19.10.10 11:21
Ну вось і рэкляму усунулі нам на форум. Ну што зробіш....  Бясплатны сэрвіс.
• Гэта значыць, што мы становімся папулярнымі, у нас шмат наведвальнікаў і сунуць рэкламу... 20.10.10 08:30 Зміцер
Зміцер
Дырэктар
19.10.10 10:25
Патрэбна дапамога
На маёй радзіме – Наваградчыне – плануецца будаўніцтва першага і магчыма адзінага ў Беларусі храма ў гонар ахвяр савецкага багаборства. Царква будзе ўзведена на Навагрудскай Галгофе (15 кіламетраў ад Навагрудка і 140 ад Мінска) і магчыма гэта будзе не проста царква, а манастырскі скіт. Пачаўся збор ахвяраванняў і патрэбна дапамога. Тут ніводзін рубель не будзе лішнім. Адрас і рахунак на які можна пералічваць грошы: 231405 Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, вёска Ваўкавічы, Прыход Успення Прасвятой Багародзіцы. Телефон: 8-029-619-12-94. Рахунак 3015202700012 у ААТ "Белаграпромбанк" г. Навагрудка, код 449, вуліца Леніна 1а. А можна звярнуцца канкрэтна да мяне (8-029-704-63-02, 8-029-342-38-10) і акрамя грошай перадаць запісачкі на вечнае памінавенне.
Гістарычныя звесткі…
1939 год стаў для нашай зямлі годам лёсавызначальным. 17 верасня Заходняя і Усходняя Беларусь злучыліся. З аднаго боку гэта станоўчы факт, а з другога… на нашыя землі пасля доўгага перапынку прыйшло савецкае багаборства. Людзей ссылалі ў Сібір, кідалі ў турмы, забівалі. І першымі ахвярамі сталі праваслаўныя бацюшкі. Да пачатку Другой сусветнай вайны на былой польскай тэрыторыі былі арыштаваны 53 святара, 37 з іх зніклі без вестак, шэсць растраляны. У першы месяц уварвання савецкай улады на польскую тэрыторыю быў закатаваны і протаіерэй Мікалай Нядзведскі, пра якога ў 2009 годзе зняты фільм "Навагрудская Галгофа".
Зміцер
Дырэктар
18.10.10 12:10
Не магу забыцца пра цудоўную прэзентацыю энцыклапедыі Аксаны Спрынчан і Яраша Малішэўскага. Гэта была шыкоўная вечарына з музыкай і не толькі... ДЗЯКУЮ стваральнікам за незабыўную сустрэчу...
Nell
мадэратар
15.10.10 23:58
Сюрпрыз
Стваральнік вечарыны-маскараду "Стары Новы год у Цёткі" Зміцер Арцюх рыхтуе для ўдзельнікаў тэатра навагодні сюрпрыз. Самаму актыўнаму па выніках года аўтару рубрыкі "АБВесткі" пад час адкрыцця першай дзеі пятага сезону вечарын будзе ўручаны прыз. Да канца года ва ўсіх удзельнікаў тэатра ёсць магчымасць зрабіцца лідэрам, таму бярыцеся за тэлефоны, паперу, асадкі, алоўкі, клавіятуры і дасылайце на адрас Арт.С свае паведамленні. Дарэчы, аўтарам АБВестак можа стаць не толькі ўдзельнік Арт.С. Для гэтага патрэбна выканаць тры ўмовы: па-першае, даслаць кантактную інфармацыю пра сябе; па-другое, прысутнічаць на вечарынах; па-трэцяе, паведамленні павінны быць пра ўдзельнікаў нашага тэатра, альбо кароткія інфармацыйныя водгукі на вечарыны, прагледжаныя ў нашым тэатры і выступы нашых удзельнікаў на іншых імпрэзах. Магчыма, гэта не адзіны сюрпрыз, які чакае ўдзельнікаў і гледачоў на пятай вечарыне "Стары Новы год у Цёткі".
Навіны
11.10.10 12:56
Алена Масла на прэс-канферэнцыі
У аўторак у 15 гадзін у прэс-цэнтры Дома прэсы пройдзе круглы стол на тэму «Літаратура для дзяцей і падлеткаў у Рэспубліцы Беларусь: сучасны стан, перспектывы і тэндэнцыі развіцця». У ім прымаюць удзел прадстаўнікі міністэрства інфармацыі, рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і мастацтва”, аддзела камплектавання Цэнтральнай сістэмы дзіцячых бібліятэк, а таксама пісьменнікі Раіса Баравікова, Генадзь Аўласенка, Эсміра Ісмаілава, Алена Масла. Пад час круглага стала адбудзецца прэс-прэзентацыя новых выданняў для дзяцей і юнацтва.
25.11.10 21:15 Зміцер
Nell
мадэратар
07.10.10 22:20
Звычайная прэзентацыя "Незвычайнай энцыклапедыі"
15 кастрычніка 2010 года ў Паэтычным тэатры "Арт.С" адбудзецца "Звычайная прэзентацыя "Незвычайнай энцыклапедыі" Аксаны СПРЫНЧАН і Яраша МАЛІШЭЎСКАГА. На імпрэзе з музыкаю і не толькі вас чакаюць: крытычна-ўхвальныя спрэчкі (Анатоль МЯЛЬГУЙ і Вітаўт МАРТЫНЕНКА), музычныя фарбы (мастачка Вераніка ШНІП, гурт "SCALES"), сямейныя разборкі (Людміла РУБЛЕЎСКАЯ і Віктар ШНІП), некрымінальнае выкарыстанне працы непаўнагадовых (Зміцер СІДАРОВІЧ і Тацяна МАТАФОНАВА), не алейны выступ (Алена МАСЛА), здаванне нарматыву на чытанне (Мюр ФАРЫДОВІЧ, Максім ІЎКІН, Надзея КАРАКУЛЬКА), жывыя класікі (гурт "ЖАБА Ў КАЛЯІНЕ"). Сустракаемся ў Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна 12 А) а 18 й гадзіне (пятніца). Уваход, у адрозненне ад выступаў, звычайны.
Зміцер
Дырэктар
07.10.10 11:02
З задавальненнем паслухаў песні Наталлі Пушкаровай тут: http://www.myspace.com/natapushkarova<\/u><\/a>
• класна. 07.10.10 15:07 PL
07.10.10 16:14 vadzim
08.10.10 00:53 Nell
Nell
мадэратар
05.10.10 00:26
ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
(вул. М.Багдановіча, 7а ,Траецкае прадмесце)
з а п р а ш а е
6 кастрычніка а 17-й гадзіне
на адкрыццё выстаўкі славутых выцінанак Вячаслава Дубінкі "Я проста ў далёкай вандроўцы...", прысвечаную памяці знакамітага майстра
Схаваны тэкст
Народжаны ў старажытным і вольналюбівым Слуцку, Вячаслаў Дубінка быў і застанецца унікальным для Беларусі творцам. Гэты шчодра надзелены разнастайнымі талентамі, магутным жыццёвым аптымізмам і неадольнаю прагаю падарожжаў чалавек стаў сябрам чатырох творчых саюзаў: журналістаў, пісьменнікаў, мастакоў і народных майстроў.
Ягоныя газетныя нарысы і публіцыстычныя артыкулы пазнаваліся з першых словаў. Ягоныя прасякнутыя незнішчальным гумарам і адметныя сакавітай слуцкай гаворкаю кнігі “Паплач ля роднае крынічкі”, “Не плач, душа мая”, “Браты святой ночы”, “Сіндыкат Мані Дулі” не толькі працягваюць чытацца, але і маглі б стаць літаратурным “грунтам” для авантурных кінасерыялаў.
Фотамастакі лічылі яго і сябрам свайго творчага саюза – усё ніяк не мог сабрацца занесці дакументы ў прыёмную камісію. Яе вердыкт быў вядомы наперад, бо Вячаслаў Дубінка доўгія гады працаваў фотакарэспандэнтам “Звязды”, стаў аўтарам фотаальбомаў “Нясвіж”, “Брэст”, “Магілёў”, “Бабруйск”.
Але найбольшую вядомасць прынесла Вячаславу старадаўняе мастацтва выцінанкі. Менавіта ён вярнуў беларускую выцінанку з нябыту і стварыў яе цэлую сучасную школу. Ягоныя выцінанкі шмат разоў экспанаваліся ў Беларусі і за мяжой. У нас на памяці поспех нядаўніх выставаў у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры і ў музейным комплексе “Дудуткі”.
Выцінанкамі Вячаслава Дубінкі не раз ілюстраваліся кнігі. Шмат хто з беларускіх дзяцей мае цудоўна аздобленую майстрам кнігу Артура Вольскага “Жывыя літары”. Ажылі і самі творы Вячаслава Дубінкі. На іх аснове рэжысёр-мультыплікатар Міхась Тумеля здымае цыкл фільмаў “Беларускія прымаўкі”. Першыя з іх ужо здабылі ўзнагароды на міжнародных конкурсах і фестывалях.
Вячаслаў Дубінка глядзеў на жыццё заўсёды крыху здзіўленымі незамглёнымі вачыма дарослага дзіцяці. У сваім апошнім інтэрв’ю ён сказаў, што жыве, кожны дзень чакаючы дзіва. Цяпер з дзівам, падараваным ягоным унікальным талентам, сустрэнемся мы самі. На вялікі жаль, без майстра. Але хіба сапраўдны талент памірае?..
Выстаўка будзе доўжыцца да 24 кастрычніка
10.10.10 у 10.10.10 на hand-made марафон “10.10.10… і гэтак далей…” Запрашаюцца усе, хто жадае ўбачыць, як ствараюцца непаўторныя рэчы, пазнаёміцца з сакрэтамі майстэрства, а таксама сваімі ўласнымі рукамі паспрабаваць зрабіць што-небудзь незвычайнае. Тэлефоны для даведак: 8 (017) 334-42-69, 8 (029) 850-73-27 (Міша), e-mail: maksimbagdanovich@rambler.ru. Уваход 5000 руб.
Схаваны тэкст
Напрыканцы чэрвеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (г. Мінск) з поспехам прайшоў першы музейны hand-made фестываль “Поруч…”. Ён атрымаў шырокі розгалас сярод аматараў сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама знайшоў добрую падтрымку ў сродках масавай інфармацыі. Постфактум паступіла вялікая колькасць тэлефанаванняў з пажаданнем поспехаў і просьбамі як мага хутчэй правесці наступны фэст.
Для таго, каб прыцягнуць увагу і надаць імпульс такому цікаваму і запатрабаванаму кірунку, арганізатары вырашылі правесці шэраг hand-made імпрэз, прымеркаваных да кожнага сезона, з выніковым фестывалем улетку.
Такім чынам, восенню…
Усіх, хто жадае ўбачыць, як ствараюцца непаўторныя рэчы, пазнаёміцца з сакрэтамі майстэрства, а таксама сваімі ўласнымі рукамі паспрабаваць зрабіць што-небудзь незвычайнае:
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
запрашае прыняць удзел у творчым марафоне
“10.10.10… і гэтак далей…”
Імпрэза адбудзецца – не здзіўляйцеся: 10.10.10
(10 кастрычніка 2010 года)
Імпрэза пачнецца – трымайцеся: 10.10.10
(у 10 гадзін 10 хвілін 10 секунд)
Імпрэза працягнецца (калі хопіць сіл): 10.10.10
(дзесяць гадзін…)
Праграма імпрэзы:
10.10 – урачыстае адкрыццё творчага марафона
10.10 − 17.00 − майстар-класы па hand-made:
- выраб аўтарскіх упрагожванняў, лялек;
- валянне поўсці;
- бісерапляценне;
- вышыўка;
- пластыка;
- арыгамі і г.д.
17.00 – 18.00 – выстаўка-кірмаш аўтарскіх работ
18.30. − 20.10 − музычная імпрэза, удзел у якой бяруць гурты Alta Mente, Ох.Ра
11.00, 14.00, 17.00 – экскурсіі па музейнай экспазіцыі
Зміцер
Дырэктар
03.10.10 15:37
З ПОШТЫ
У сераду, 6 кастрычніка, а 18-00 у Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца сустрэча нашых творцаў з Маркам Смітам. У рамках правядзення амбасадай ЗША Другога англамоўнага слэма ў Беларусі (English Language Poetry Slam – ELPS’2010) знакаміты амерыканскі паэт сустрэнецца са сваімі беларускімі калегамі.
Марк Сміт праславіўся тым, што прыдумаў і ўвёў у шырокі ўжытак новую форму прэзентацыі паэзіі, слэм, падчас якога паэты не проста чытаюць свае творы, але гуляюцца з публікай, уключаюць яе ў стварэнне і ацэнку паэтычных тэкстаў, а таксама змагаюцца адно з адным за глядацкія сімпатыі. Плануецца, што падчас сустрэчы беларускія творцы змогуць абмеркаваць з госцем перспектывы слэму, яго перавагі і хібы ў параўнанні з традыцыйнай паэзіяй. Адрозненні паміж амерыканскім і беларускім слэмам, паміж слэм-паэзіяй і паэзіяй звычайнай будуць прадэманстраваныя ў час выступаў Віталя Рыжкова, Уладзі Лянкевіча, Паўла Свярдлова, Веры і Віктара Жыбуляў ды іншых вядомых слэмераў і паэтаў. Мадэратар дыскусіі – Андрэй Хадановіч.
Зміцер
Дырэктар
01.10.10 09:50
ВПЕРВЫЕ
На Покровском Кирмаше в Беларуси
Американский благотворительный фонд «The Saviour» («Спас») под покровительством Его Высокопреосвященства ИЛАРИОНА, Митрополита Восточно-Американского и Нью-Йоркского, Первоиерарха Русской Православной Церкви Заграницей представляет культурно-просветительскую программу
"МЫ ВМЕСТЕ"
В программе:
- видеоприветствие Высокопреосвященнейшего Митрополита Илариона участникам и гостям выставки "Покровский кирмаш";
- демонстрация мини-фильмов фонда «The Saviour» («СПАС»): "Эспаньола Православный" (о помощи православным в Гаити после землетрясения в январе 2010 года), "Я встал и пришел" (о святителе Иоанне Златоусте);
- встреча с директором департамента внешних связей фонда Екатериной Форонда (Нью-Йорк, США);
- выступление детского ансамбля "Ягнятки" храма Минской иконы Божией Матери, барда Юлии Митько, актрисы Людмила Баевчук и поэта Змитера Артюха.
Мы вместе: 10 октября 2010 года в 13.00 в конференц-зале Дворца Искусств по адресу г. Минск, ул. Казлова, д. 3.
Приходите! Мы ждём вас!
Nell
мадэратар
30.09.10 20:22
Акцыя часопісаў "Бярозка" і "Бібліятэка прапануе"
5 верасня, на Дні беларускага пісьменства, стартавала рэспубліканская акцыя «Чытаем па-беларуску» !
Шаноўныя калегі, сябры!
Вяртанне цікавасці грамадства да кнігі, да чытання – тэма, актуальная ва ўсім свеце. Намаганнямі прафесіяналаў-энтузіястаў арганізуюцца шматлікія акцыі, мерапрыемствы, распрацоўваюцца праграмы, скіраваныя на тое, каб у нашым імклівым жыцці Яе Вялікасць Кніга заняла належнае месца.
Кніга як захавальніца не проста інфармацыі, а і жывой энергетыкі яе стваральнікаў была і застаецца наймагутнейшым інструментам на шляху да спазнання чалавекам самога сябе і свету.
Калі ж гаварыць пра захаванне цікавасці да беларускай кнігі, то тут роля і адказнасць кожнага з нас павялічваецца стакроць. Бо гэта яшчэ і тэма захавання роднай мовы (у 2009 годзе ЮНЕСКА абвясціла беларускую мову сярод знікаючых моў), традыцый нашага народа. Гэта мы, сучаснікі, адказныя сёння за тое, каб захаваць і перадаць роднае слова нашым дзецям.
Рэдакцыі часопісаў «Бярозка» і «Бібліятэка прапануе» усведамляюць сваю адказнасць за выхаванне чытача і абвяшчаюць супольную рэспубліканскую акцыю «Чытаем па беларуску»! Няхай у яе будзе пачатак, але не будзе заканчэння! А пачаць гэту акцыю прапануем 5 верасня гэтага года, калі ў Хойніках будзе адзначацца Дзень Беларускага пісьменства – вялікае традыцыйнае свята нацыянальнай кнігі.
Запрашаем бібліятэкараў усіх сістэм і ведамстваў, кіраўнікоў і метадыстаў гарадскіх і раённых устаноў культуры і адукацыі, выдаўцоў і пісьменнікаў, настаўнікаў і вучняў прыняць удзел у акцыі.
Асноўная мэта - стымуляванне цікавасці жыхароў Беларусі да беларускамоўнай літаратуры, павышэнне ролі мастацкай кнігі ў культурным жыцці краіны.
Мы прапануем наладжваць чытанне і абмеркаванне з дарослымі і дзецьмі твораў на беларускай мове. У бібліятэчных фондах есць кнігі беларускай паэзіі і прозы, да якіх захочацца далучыць наведвальнікаў бібліятэкі. Разам пачытаць і паслухаць як прыгожа гучыць роднае слова! І адчуць радасць таго, што мы аддаем даніну павагі і любові нашым бацькам, дзядулям і бабулям, нашым далёкім продкам – стваральнікам прыгожай спеўнай мовы – і разам з тым, робім крок у тую будучыню, дзе ў беларусаў ёсць свой, не згублены ў вірлівым свеце, твар.
Рэдакцыі часопісаў «Бібліятэка прапануе» і «Бярозка» будуць чакаць допісаў ад тых, хто хоча актыўна ўдзельнічаць у акцыі.
У часопісе «Бібліятэка прапануе» з восьмага нумара бягучага года будуць друкавацца метадычныя парады па правядзенню мерапрыемстваў у межах акцыі, а ў “Бярозцы” вы знойдзеце шмат літаратурна-мастацкіх, навукова-пазнавальных, публіцыстычных твораў, цікавых для сумеснага чытання і абмеркавання. Плануем правесці ў рэспубліцы сустрэчы з пісьменнікамі, майстар-класы, выступленні арганізатараў акцыі на радыё і тэлебачанні, а ў красавіку 2011 года арганізаваць у Мінску сустрэчу актыўных удзельнікаў акцыі для абмеркавання сітуацыі з чытаннем беларускамоўнай кнігі, куды будуць запрошаны пісьменнікі, выдаўцы, прадстаўнікі міністэрстваў культуры, адукацыі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Акцыя прадугледжвае аказанне бібліятэкам - актыўным удзельнікам - дапамогі ў камплектаванні, у тым ліку ўручэнне бібліятэчак кніг беларускіх пісьменнікаў з аўтографамі.
Чытаем па-беларуску разам!
• МАЛАЙЦЫ! Цудоўна!... 01.10.10 09:45 Зміцер
Навіны
29.09.10 10:47
Новы сайт
Аматары тэленарысаў і дакументальнага кіно маюць магчымасць наведаць новы сайт: www.tslife.tv<\/u><\/a>. Гэта Інтэрнэт-тэлестудыя амерыканскага дабрачыннага фонда “Спас”, дзе працуе ўдзельнік нашага тэатра Зміцер Арцюх. На сайце змешчана большасць тэлевізійных прац нашага сябра, там можна пакінуць каментарыі і падзяліцца ўражаннямі. Пакуль запушчана толькі рускамоўная версія сайта, але ў перспектыве TSLife загаворыць на англійскай, французскай і іспанскай мовах. “Працы нашай тэлестудыі – гэта найперш праваслаўныя працы. Яны маюць тры пласты: сацыяльны, культурны і духоўны”, - прызнаўся нашым АБВесткам кіраўнік беларускай здымачнай групы Зміцер Арцюх.
Nell
мадэратар
25.09.10 21:31
29 сентября в 18.30 в Национальной библиотеке Беларуси в рамках проекта «Точка Отсчета» состоится творческая гостиная «Монолог: свободное творчество».
В рамках творческой гостиной состоится встреча с создателями и авторами журнала «Монолог»: литератором и главным редактором Алексеем Андреевым; писателем и издателем Адамом Глобусом; фотографом и членом редакционной коллегии Владимиром Парфенком; поэтом Еленой Кошкиной. Гости расскажут о своем творчестве и перспективах развития журнала.
Журнал «МОНОЛОГ» - литературно-художественное иллюстрированное издание, которое выходит в Республике Беларусь ( г.Минск ) с 1997 года. В журнале публикуется проза, поэзия, аналитические обзоры по изобразительному, театральному и музыкальному искусствам, искусству фотографии; интервью с деятелями культуры Беларуси, России, Швеции, Германии, Франции, Израиля и др. Уникальность изданию придает великолепный дизайн и отличная полиграфия.
Литератор и фотохудожник Алексей Андреев является также автором издательско-выставочных проектов «Дневник отражений», «Другой ветер», «Китайский Тибет. Ближе только небо».
«Я делал не просто журнал. Я пытался объединить какое-то количество свободных и талантливых людей в общем суверенном пространстве. Журнал стал островом, где постепенно налаживается своя жизнь. Многие из "островитян" даже незнакомы друг с другом, и у каждого из них есть своя, автономная жизнь. Общность интересов и устремлений проявляется в момент встречи - иногда только на страницах журнала. Журнал - это территория, не обозначенная ни на одной карте. Но для меня она реальней и дороже любых акров земли. Потому что жизнь на этой территории проявляется сущностно: в страданиях, исканиях и обретениях человека, живущего в творчестве и творчеством. Эта жизнь богата и разнообразна.
"Монолог" - журнал, посвященный судьбам конкретных людей и их творчеству. Эти судьбы и творчество - камни, из которых и строится "храм культуры". Но я только собираю камни. И складываю их на берегу острова... Разноцветные кусочки смальты, из которых кто-то другой сложит целую картину.»
Адам Глобус - писатель, эссеист и художник. Автор более двадцати книг. Лауреат российской литературной премии "Югра" в 2009 г, он получил награду в номинации "Славянская книга". Адам Глобус - еще и художник Владимир Адамчик, много лет отдавший творчеству и не бросающий его до сих пор.
Адам Глобус - одна из самых знаковых фигур белорусской современной культуры. Он читает лекции о том, как писать хокку, выкладывает в своем блоге брутальные картины и пишет свои истории, заметки и наблюдения, складывающиеся в цикл «Сучаснікі».Эссе, написанные Глобусом, а также произаические наблюдения за миром российской культуры - «Расейская кунсткамера» - выдержанны в почти довлатовской стилистике . Глобус размышляет о Гоголе и Достоевском, пишет о том, что самый близкий и понятный ему российский литератор XX в. - Иван Бунин. С такой же непринужденностью он сравнивает Хармса с Голявкиным, комментирует двухтомник Дугина.
Владимир Парфенок — фотограф. В фотографию пришел не случайно, но достаточно долгим путем. Один из первых его циклов «Город» убедили его в том, что фотография дает возможность творческой самореализации. Потом была серия работ, носящая название "Фрагменты бытия», которая безусловно свидетельствовала о рождении Автора.
Как фотограф Владимир стал известен по циклу портретов "Persona non grata", который представляет собой срез близкого ему и по возрасту, и по взглядам поколения. Этот цикл включает весьма притягательные работы в технике "mixed media", а их названия играют одновременно роль формального элемента изображения и литературного обрамления: "Бывший инженер", "Молодой человек на распутьи", "Будущий меценат", "Советский турист за рубежом" и другие. Работы из этого цикла уже не раз были показаны на разных выставках в Европе и США и неоднократно публиковались в зарубежных фотоизданиях.
Владимир чаще других авторов показывает фотографии, насыщенные энергией контакта автора и пространства съемки. Его работы являются важным примером понимания и интерпретации идеи фотографии как искусства человека, а не слепого глаза объектива.
Елена Кошкина - поэт, прозаик.
Больше чем её стихи о ней никто не скажет.
Душа отоспиться и встанет,
И снова проснется душа,
И снова возьмется за дело,
Любовью и верой дыша.
Полюби так — и когда увидишь,
Что совсем иначе жизнь сложилась,
Взрослый путь свой не возненавидишь,
Жить сумеешь так, как полюбилось.
Будь благодарен природе за мету,
Богу — за то, что от меты не спас.
Званье поэта дается посмертно.
Путь человека положен сейчас.
Вход платный-2 500 руб.
Оплата в кассе библиотеки (киоск, центральный вход).
галерея «Лабиринт» (3-й этаж), вход правый боковой, со стороны ресторана
к/т: 266-37-37; 293-27-56; МТС:(+375 829) 7-725-752
www.nlb.by
пр-т Независимости, 116
Nell
мадэратар
23.09.10 01:01
СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ. Цуд чацверты: БАЛОТА.
Паэтычны тэатр "Арт.С" прадстаўляе вандроўна-эстэтычны праект сем цудаў Беларусі. Цуд чацверты: балота. Вас чакаюць сустрэчы з "балотнымі" людзьмі: Пятро ВАСЮЧЭНКА, Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Алена МАСЛА, Юрась НЕРАТОК, Юлія НОВІК, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Віктар ШНІП і інш. На ўсім шляху з вамі цудоўны гід і музыка Яраш МАЛІШЭЎСКІ і вядоўцы Вадзім КЛІМОВІЧ і Аксана СПРЫНЧАН. Гітарныя праводзіны ў вандроўку і выводзіны з вандроўкі Юрася ШЫШКО. Збіраемся 1 кастрычніка 2010 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў"). Уваход без квіткоў.
Nell
мадэратар
22.09.10 21:37
Інтэрв'ю Аксаны Спрынчан
Nell
мадэратар
21.09.10 10:58
У ролі ўдзельніка
Зміцер АРЦЮХ вырашыў пакінуць пасаду дырэктара Паэтычнага тэатра Арт.С, каб прысвячаць болей часу ўласным праектам - праваслаўнай інтэрнэт-тэлестудыі TSLife, якая ствараецца амерыканскім дабрачынным фондам "Спас" і аўтарскім вечарынам у Арт.С. Спадзяемся, што зміцеравы тэленарысы, фільмы і выступы ў якасці ўдзельніка нашага тэатра будуць яскравымі і запамінальнымі, новыя праекты парадуюць сваім плёнам.
Nell
мадэратар
12.09.10 21:38
Восень і іншыя коткі
Паэтычны тэатр "Арт.С" запрашае 17 верасня 2010 года на вечарыну-фарс "Восень і іншыя коткі". Бяруць удзел творцы, якія спяваюць і пішуць самі па сабе: Генрых ДАЛІДОВІЧ, Валянціна КОЎТУН, Георгій ЛІХТАРОВІЧ, Валянцін ЛУКША, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Маргарыта ПРОХАР, Тацяна СІВЕЦ, Людміла СІЛЬНОВА, Ганна ФЕДАРУК і інш. Вядоўцы: Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН. Чакаем усіх, хто любіць ВОСЕНЬ і КОТАК ў Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна 12 А) а 18-й гадзіне (пятніца). Уваход, як і выступы, вольны.
Nell
мадэратар
11.09.10 00:26
Фотавыстава
Юлія Новік і Віка Трэнас прадстаўляюць новы праект. 16 верасня ў 17 гадзін у галерэі "Панарама" (22 паверх Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) адкрыецца фотавыстава "Паралелі". Яна праходзіць пры падтрымцы фоталабараторыі FotoMAX і дызайн-студыі Pix.by. Да 6 кастрычніка можна будзе пазнаёміцца з работамі французскага фатографа Цьеры Клеш і беларускіх Вольгі Лойка і Віктара Байкоўскага, якія прапануюць цікавыя віртуальныя і фатаграфічныя паралелі. У адкрыцці фотавыставы бяруць удзел: мастацтвазнаўца Яўген Шунейка, пісьменнік Навум Гальпяровіч, акцёрскі дуэт "Сігаль" (Мікіта Сідарэнка і Уладзімір Галак) з міні-п'есай "Таксіст". Адбудзецца медыя-прэзентацыя "Водбліскі мараў" пра Парыж і Мінск ад Акселя Дзюкрэ. Уваход на адкрыццё вольны.
Nell
мадэратар
08.09.10 21:04
ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
з а п р а ш а е
на творчы вечар Галіны Каржанеўскай “Каб стала восенню – вяснова…”, прысвечаны юбілею паэткі. Яе павіншуюць сябры і прыхільнікі, землякі, настаўнікі і вучні, прадстаўнікі літаратурных выданняў і грамадскіх суполак, прагучаць любімыя песні.
Галіна Анатольеўна Каржанеўская − паэт, драматург, публіцыст. Нарадзілася 27 жніўня 1950 года ў в. Лясішча Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыла беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, выкладала беларускую мову і літаратуру ў школе. У 1980 – 82 працавала ў літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання, з 1984 з’яўлялася карэспандэнтам аддзела прозы і паэзіі газеты “Літаратура і мастацтва”. Першыя вершы паэткі надрукаваны ў 1967 годзе ў часопісе “Маладосць”, газеце «Знамя юности». Напісала п’есы для дзяцей “Іван Світаннік”, “Шукайце кветку-папараць” і інш., выдала кнігу п’ес. Выступае з нарысамі, публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі. Аўтар паэтычных зборнікаў “На мове шчасця” (1973), “Мой сад” (1976), “Званы гадоў” (1980), “Жыла-была…” (1983), “Вечны водгук” (1988), “Невымоўнае” (1991) і інш., а таксама некалькіх кніг для дзяцей.
Паэтку хвалююць чалавечыя ўзаемаадносіны, тэмы сяброўства, мацярынства, кахання. Яе лірыка закранае чытача душэўнай чысцінёй, абвостраным пачуццём справядлівасці, пошукам адказаў на вечныя пытанні сэнсу жыцця, хуткаплыннасці часу…
Імпрэза адбудзецца 15 верасня 2010 года, а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (г.Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а)
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12