АБВесткі    Расклад вечарын    Арт.С    Удзельнiкi    Вечарыны    Несапраўдныя спектаклі    Выставы    Фотаальбом    Кніжная палічка    СМІ пра нас    Гастролі    Сайт    Гасцёўня    Спампаваць 
Стары Новы год у Цёткі    Восень і іншыя коткі    А верш імкнецца да нябёсаў    12 сузор'яў    Святкуйма беларускае    Сем цудаў Беларусі    Сакральная Беларусь   
 
 


 
art-s.by




Гасцёўня

On-line: гасцей 0. усяго: 0

Новы запісУдзельнікі
Nell

мадэратар



05.05.12 23:43

Паэтычны тэатр Арт.С (art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
паэтычна-міфалагічны праект
САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ.
Сустрэча пятая: МЁД.
Бяруць удзел: Тацяна БЕЛАНОГАЯ, Вікторыя ІЛЬІНСКАЯ, Славамір АДАМОВІЧ, Мікола КАНДРАТАЎ, Алесь КВЯТКОЎСКІ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Алена МАСЛА, Юрась ПАЦЮПА, Усяслаў РАКОВІЧ, Віктар ШН ІП.
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН.
Вас чакаюць паэзія, міфалогія і музыка мёду, пчол і пчаляроў.
Імпрэза адбудзецца 11 траўня 2011 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў").
Уваход вольны.

Зміцер

Дырэктар



23.04.12 12:29

Сумесны праект
4 мая ў 18.00 на галоўнай пляцоўцы Арт.С ладзіцца сумесны культурна-асветніцкі праект Свята-Елісавецінскага манастыра і бібліятэкі Цёткі

"Пасхальныя дні з obitel-minsk.by".

У праграме: сустрэча з аўтарамі і супрацоўнікамі сайта, выдавецтва манастыра (міранамі і манахамі); выступленні паэтаў Зміцера Арцюха, Рэгіны Багамолавай, Ігара Палевікова, мастачкі Святланы Цывілька; прагляд кароткаментражных відэафільмаў “Святая Пасха”, “Праздник небесной покровительницы”, “Рождение нового человека”, “Встреча с игуменом Ефремом”. Будзе магчымасць пазнаёміцца з новымі кнігамі і дыскамі Свята-Елісавецінскага манастыра, замовіць трэбы, задаць пытанні і асабіста пагутарыць з удельнікамі граграмы.
Вядоўцы – Зміцер Арцюх і Рэгіна Багамолава. Чакаем.


Nell

мадэратар



16.04.12 06:47

Віншуем Тацяну Макарэвіч!
Няхай з Дня народзінаў да Дня народзінаў узнікае калейдаскоп кветкава-ветлівых дзён, у якіх радасна і самой, і сябрам!

Nell

мадэратар



13.04.12 23:35

Віншуем Алену Масла з Днём народзінаў!
Няхай беларускія багоўкі прыносяць ёй шчасьлівае надвор'е з пяшчотнымі аблокамі, а беларускія кароўкі - шчасьлівае малако з пяшчотнай пенкаю, каб было чым запіваць казачнае жыццё.

Nell

мадэратар



12.04.12 00:45



13 красавіка 2012
Клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1)
19.00

Гэтым разам 13-е прыпадае на пятніцу, а звычайна ў такія дні адбываецца шмат містычнага і незвычайнага. А ў клубе "САЛТАЙМ" адбудзецца канцэрт гуртоў "Рокаш" (фольк-рок), "Верасень" (інтэлектуальны рок) і Дзяніс Балахонаў ("Maddy Daddy Band") з сольнай праграмай. У межах праекту "Штомесяц 13-га па-беларуску".

Супольны праект Вольгі Акуліч (аўтар ідэі “Штомесяц 13-га па-беларуску” пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!”) і прома-групы ВЮ пераадольвае стэрэатыпы, павер’і, прыкметы адносна містычных лічбаў і дзён. Музыканты не толькі выступяць з адмыслова падрыхтаванымі праграмамі, але і распавядуць гледачам пра загадкавыя, сур’ёзныя або не вельмі гісторыі, якія з імі здараліся. Выдатная жывая музыка, нязмушаная атмасфера ў пятніцу 13-га створаць вясёлы настрой і дазволяць забыцца на таямнічыя жахі.


Замова квіткоў
+375 29 640 09 38 (velcom),
+375 25 622 95 03 (life:),
+375 29 560 77 93 (МТС)

Кошт 25 тыс. папярэдне, 30 тыс. у дзень канцэрта.


Nell

мадэратар



07.04.12 13:45

Здымачная група праграмы "Вялікі сняданак" завітала ў госці да Аксаны Спрынчан, Валярыны Куставай і Аксаны Данільчык. Гутаркі пра жыццё, натхненне, жаночую паэзію глядзіце заўтра на СТБ а 10.25.


• ДАБРАнач.
А дзе яшчэ можна пабачыць гэтае видэа, ци пачуць ?..) 11.04.12 01:30 маля

Nell

мадэратар



30.03.12 10:33

Паэтычны тэатр Арт.С (art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
КРАСАВІЦКІ КВАРТЭТ
Канцэрт-крыгаход
Вадзім КЛІМОВІЧ, Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Серж МІНСКЕВІЧ, Наталя ПУШКАРОВА
6 красавіка 2012 а 18.00
у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А,
станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”).
Уваход з вясновым настроем.

Nell

мадэратар



12.03.12 09:08

Паэтычны тэатр Арт.С (art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ.
Сустрэча чацвертая: КАМЯНI.
Бяруць удзел: Сяргей ВЕРАЦІЛА, Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Юрась НЕРАТОК, Юлія НОВІК, Людміла ПАЎЛІКАВА, Наталя ПУШКАРОВА, Вячаслаў РАКОВІЧ, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Віктар ШНІП.
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН.
Тых, хто любіць камяні, чакаем 16 сакавіка 2012 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў"). Уваход з камянямі.

Nell

мадэратар



02.03.12 23:10

Вiншуем Зміцера Арцюха
Віншуем Зміцера Арцюха з пачаткам вясны і Днём народзінаў!
Няхай жыццё дорыць Святло і Вышыню!


• Усім дзякуй за добрыя словы і віншаванні! Вельмі прыемна. 04.03.12 19:34 Зміцер

Nell

мадэратар



29.01.12 21:31

“Штомесяц 13-га па-беларуску” і прома-група ВЮ
прадстаўляюць
Канцэрт да Дня Святога Валянціна

ПРЫЗНАННІ” ў розных стылях

13 лютага 2012 (панядзелак)
Клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1)
19.00

Паліна Рэспубліка (бард)
“Нельга Забыць” (акустык-рок)
“ВЕРАСЕНЬ” (рок)
“White Night Blues” (блюз)
“3-Zna” (альтэрнатыўны рок)

Супольны праект Вольгі Акуліч (аўтар ідэі “Штомесяц 13-га па-беларуску” пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!”) і прома-групы ВЮ да Дня Святога Валянціна паказвае, як можна прызнацца ў каханні ў розных музычных стылях. У цэнтры ўвагі “Прызнанняў” – усё багацце гукавой палітры, усе выяўленчыя магчымасці Гітарнай Музыкі.

Замова квіткоў
+375 29 640 09 38 (velcom),
+375 25 622 95 03 (life:),
+375 29 560 77 93 (МТС)

Кошт 20 тыс. папярэдне, 25 тыс. у дзень канцэрта


Аўтар ідэі – Віка Трэнас, e-mail: trenas007@gmail.com
http://vika-trenas.livejournal.com/

Менеджэр праекта – Юлія Новік, http://interviewsculture.wordpress.com

Дызайн афішы Алена Босава




Nell

мадэратар



19.01.12 06:44

Паэтычны тэатр "Арт. С"
25 студзеня а 18.00 у музеі Янкі Купалы
п р а д с т а ў л я е
вечарыну "ТАЦЦЯНІН ДЗЕНЬ"
Выступаюць-чытаюць-апавядаюць-спяваюць
БАРЫСЮК, БЕЛАНОГАЯ, БУДОВІЧ, ГРЫНЕВІЧ, ЛАДУНОВА,
МУШЫНСКАЯ, ПРАТАСЕВІЧ, СІВЕЦ

а таксама брат Таццяны АЛЕСЬ ЕМЯЛЬЯНАЎ
Падарыце свята сабе і знаёмым Таццянам
УВАХОДНЫ КВІТОК 25-22=3 тысячы рублёў

Nell

мадэратар



01.01.12 04:41

ВІНШУЕМ з Днём народзінаў Вадзіма Клімовіча і Юлію Новік
У першы дзень новага года адзначаюць Дзень народзінаў двое ўдзельнікаў Паэтычнага тэатра Арт.С - Вадзім Клімовіч і Юлія Новік. Ад усёй душы віншуем і жадаем шчасця, поспехаў, здзяйснення мараў, пазітыўнага настрою.


• ДЗЯКУЙ!!!!!!!!! 01.01.12 18:48 vadzim

01.01.12 18:50 vadzim

• І які са смайлаў - ты, а які - Юля? 02.01.12 20:04 Nell

02.01.12 20:37 vadzim

Welbark



04.12.11 11:20

Пад якім знакам у беларускім календары будзе праходзіць 2012 год


• Год Арэхавай Вавёркі 04.12.11 20:34 аксана

• Атрымліваецца, я - арэхавая вавёрка па беларускім календары 04.12.11 23:18 Nell

Nell

мадэратар



28.11.11 00:13

Паэтычны тэатр "Арт.С" (art-s.by)
п р а д с т а ў л я е
паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ.
Сустрэча другая: ДРЭВЫ.
Бяруць удзел: Рэгіна БАГАМОЛАВА, Наталя БУЧЫНСКАЯ, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Серж МІНСКЕВІЧ, Міраслава НАВІШ, Вальжына ПРОХАРАВА, Наталя ПУШКАРОВА, Барыс ПЯТРОВІЧ, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Віктар ШНІП.
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН.
Вас чакаюць паэзія, міфалогія і музыка дрэў.
Праект распачнецца 2 снежня 2011 а 18 00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў").
Уваход вольны.

Nell

мадэратар



21.11.11 17:23

ВІНШУЕМ з юбілеем народную артыстку Беларусі Марыю Захарэвіч!
Паэтычны тэатр "Арт.С" удзячны Марыі Георгіеўне за трапяткое стаўленне да паэтычнага слова і заўсёдную падтрымку нашых праектаў. Яна для нас -- сапраўдная зорка, да якой мы ставімся з любоўю і пашанай. Зычым здароўя і натхнення!

Nell

мадэратар



18.11.11 01:26

ВІНШУЕМ Тацяну Пратасевіч!
Віншуем Тацяну Пратасевіч з Днём народзінаў! Няхай ад першага да апошняга снегу і ад апошняга снегу да першага да яе прыходзіць натхненне!

Nell

мадэратар



14.11.11 12:34

Паэтычны тэатр "Арт.С"
п р а д с т а ў л я е
Першыя Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні.
Калі трошкі пастарацца і шчыра ўнікнуць у сутнасць падзеяў і з'яў, то высветліцца: усе дарогі вядуць не ў Рым, а ў Беларусь! Чарговае сведчанне гэтаму - гісторыя сям'і нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша. Пад яго зоркай мінае ў Еўропе гэты год. А пісьменніца-казачніца Алена Масла, ураджэнка вёскі Мілашова, прапануе гледачам паэтычнага тэатра "Арт.С" разблытаць клубок таямніц, каб даведацца пра беларускія карані Чэслава Мілаша.
У вечарыне бяруць удзел: Адам МАЛЬДЗІС, Сяргей ПАНІЗЬНІК, Міхась СКОБЛА, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Наталля БУЧЫНСКАЯ, Марына ВЕСЯЛУХА, Аксана СПРЫНЧАН.
Спяваюць і граюць: Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Алена і Юля ХАХЕЛІ.
Аздабляюць вечарыну малюнкі і вершы вучняў Мілашоўскай школы.
Пад зоркай Мілаша збірае выступоўцаў і гледачоў Алена МАСЛА.
Казачна-паэтычны настрой вечарыне гарантаваны!
Прыходзьце - не пашкадуеце!
15 лістапада а 18.00 у бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12а).

vadzim

admin

09.11.11 14:54

Сакральная Беларусь link працуе


• Дзякуй! 09.11.11 16:42 Nell

Nell

мадэратар



07.11.11 00:45

Паэтычны тэатр "Арт. С"
п р а д с т а ў л я е
імпрэзу "МІСТЫКА ЛІЧБАЎ"
Вядоўца Тацяна БАРЫСЮК
11.11.11
а 18.00 Музей Янкі Купалы


Nell

мадэратар



07.11.11 00:39

Прэзентацыя кнігі
9 лістапада а 16.30 ў бібліятэцы Багушэвіча адбудзецца прэзентацыя кнігі “За мастом майго дзяцінства”. Удзел бяруць Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі і Зміцер Арцюх.

Nell

мадэратар



24.10.11 12:25

Паэтычны тэатр "Арт. С"
п р а д с т а ў л я е
паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ.
Сустрэча першая: ДАРОГІ. Бяруць удзел пісьменнікі, музыкі і навукоўцы
Наталя БУЧЫНСКАЯ, Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ, Анатоль ЗЭКАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Серж МІНСКЕВІЧ, Юлія НОВІК, Вячаслаў РАКОВІЧ, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Зміцер СІДАРОВІЧ, Віктар ШНІП.
Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН.
Вас чакаюць паэзія, міфалогія і музыка дарог, водныя, паветраныя і балотныя шляхі, неверагодныя дарожныя гісторыі, дарожны гумар.
На імпрэзу – твая дарога.
Праект распачнецца 28 кастрычніка 2011 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў"). Уваход вольны.

Nell

мадэратар



02.10.11 13:09

Паэтычны тэатр "Арт. С"
п р а д с т а ў л я е
новы паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ.
Сустрэча першая: ДАРОГІ
Збіраемся 28 кастрычніка (пятніца) ў бібліятэцы Цёткі (Талбухіна 12 А) а 18.00

Nell

мадэратар



25.09.11 23:48

Паэтычны тэатр "Арт. С"
п р а д с т а ў л я е
ВОСЕНЬ І ІНШЫЯ КОТКІ
Вечарына-фарс
Бяруць удзел творцы, якія спяваюць і пішуць самі па сабе:
Тацяна БАРЫСЮК, Пятро ВАСЮЧЭНКА, Антон ДЗЯНІСАЎ, Анатоль ЗЭКАЎ, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Анастасія РАДЗІКЕВІЧ, Сяргей СЫС, Віктар ШНІП, гурт "ВЯСЁЛКА" і інш.
Вядоўцы: Вадзім КЛІМОВІЧ і Аксана СПРЫНЧАН
Чакаем усіх, хто любіць ВОСЕНЬ і КОТАК.
Сустракаемся 30 верасня 2011 года ў Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна 12 А) а 18-й гадзіне (пятніца).
Уваход, як і выступы, вольны.

Nell

мадэратар



07.09.11 00:34

Восень і іншыя коткі
Паэтычны тэатр Арт.С традыцыйна адкрывае другую дзею сезону вечарынай-фарсам "Восень і іншыя коткі".
Збіраемся 30 верасня 2011 а 18.00 на галоўнай пляцоўцы (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў")


• цікава. 21.09.11 15:05 PL

Nell

мадэратар



05.09.11 00:23

ВІНШУЕМ Рагнеда Малахоўскага!
Віншуем з Днём народзінаў Рагнеда Малахоўскага, жадаем поспехаў у "Бярозцы", сонечнага настрою, творчых поспехаў, радасці і шчасця.


Зміцер

Дырэктар



25.08.11 17:18

СЯБРЫ!
28 жніўня амерыканскі дабрачынны фонд "Спас" здымае 6 серыю дакументальнага цыклу "По имени Детство". Яна называецца "День отца". Запрашаем усіх жадаючых паўдзельнічаць у акцыі. Акцыя (спартыўнае свята) адбудзецца ва Уруччы (Мінск) на вуліцы Шугаева 15 на спартыўнай пляцоўцы школы № 184. Пачатак у 13 гадзін. Прыйсці можна як з дзецьмі - паўдзельнічаць у конкурсах - так і асобна - быць гледачамі. Чакаем.


Nell

мадэратар



22.08.11 23:08

ВІНШУЕМ Аксану Спрынчан!
Віншуем з Днём народзінаў Аксану Спрынчан, Светлую Панну нашага тэатра, цудоўнага чалавека і арыгінальнага творцу! Няхай зорка Аксаны свеціць доўга і дорыць нам радасць і надзею!

Мікола Кандратаў

vadzim

admin

04.08.11 15:22

ВІНШУЕМ Яраша Малішэўскага!
Сёння Дзень народзінаў святкуе выдатны гісторык, гід, выканаўца Яраш Малішэўскі. Арт.С віншуе свайго галоўнага музыку. Мы жадаем Ярашу сямейнага шчасця і творчага натхнення.

Nell

мадэратар



18.07.11 20:14

Навіны сайта
На старонцы "Фотаальбом" з'явілася фотасправаздача з першага юбілею Арт.С - імпрэзы "Пяцікутнік"

Nell

мадэратар



19.06.11 23:44

Творчасць, каханне, палёт
У газеце "Літаратура і мастацтва" № 24 размешчаны артыкул пад назвай "Творчасць, каханне, палёт", які распавядае пра сустрэчу з цыкла "Творчыя сем'і ў доме Коласа", што праходзяць у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі імя Якуба Коласа. На гэты раз музей наведала вядомая сямейная пара - Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі. Аўтар артыкула Ірына Масляніцына піша : "Як бы там нас ні пераконвалі ў тым, што творца павінен быць незразуметым і самотным, прыклад творцы шчаслівага і сямейнага - усё ж такі значна больш прываблівае". З гэтым нельга не пагадзіцца.


Nell

мадэратар



03.06.11 22:15

Алена Масла на Femina.by
Днямі на сайце Femina.by у рубрыцы "Жанчыны Беларусі" з'явіўся матэрыял пра казачніцу Алену Масла. Пачытаць матэрыял, паглядзець фота, а таксама паслухаць інтэрв'ю са сп. Аленай можна тут.

Nell

мадэратар



25.05.11 23:28

КРЫЛОМ МАЙГО КАХАННЯ
Літаратурная сустрэча з цыкла “Творчыя сем’і ў Доме Коласа” з паэткай Аксанай Спрынчан і музыкам Ярашам Малішэўскім.
26 мая а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць літаратурную сустрэчу “Крылом майго кахання”, якая пройдзе ў рамках распачатага ў гэтым годзе цыкла “Творчыя сем’і ў Доме Коласа”. На гэты раз запрошанымі гасцямі стане сям’я Аксаны Спрынчан і Яраша Малішэўскага.


Nell

мадэратар



21.05.11 01:35

ВІНШУЕМ Міколу Кандратава!
Віншуем Міколу Кандратава зь Днём народзінаў!
Няхай час, калі ўсё квітнее, будзе ягоным зорным часам. І не часовым!


Зміцер

Дырэктар



01.05.11 18:14

The Savoiur Fund
501 Fifth Ave, Suite # 300
New York, New York, 10017 USA

April 28th, 2011 New York, USA

Поздравление

Американский благотворительный фонд «The Saviour» поздравляет поэтический театр «АРТ-С» с его первым, 5-летним юбилеем.
Театр собрал под своей крышей многих талантливых людей, и наш фонд искренне желает каждому из вас расти и развиваться в своей профессии, открывать новые грани своего таланта и нести свой дар людям, которые с благодарностью примут его.
Вы, люди искусства – актёры, поэты, музыканты, - заявляя о себе, тем самым берёте на себя ответственность перед другими людьми, которые следуют и будут следовать за вами и вашим творчеством. По этой причине не стоит забывать о чистоте помыслов и мыслей, которые вы хотите донести до зрителя через свои произведения.
В наши дни в гонке за популярностью или материальным благополучием многие артисты зачастую забывают о духовной стороне творчества и о той, в действительности, великой миссии, которую предписано нести человеку искусства.
Успешний артист не всегда означает «настоящий». Так вот мы желаем поэтическому театру «Арт-С» НАСТОЯЩИХ УСПЕШНЫХ артистов. Идите в ногу со временем, но не изменяйте себе и своему таланту. И, конечно же, наслаждайтесь каждым неповторимым мгновением, которые дарит вам ваша профессия!

С ЮБИЛЕЕМ!!!

Nell

мадэратар



01.05.11 15:11

Літаратурны музей М.Багдановіча прапануе выстаўку "ЭКСПАНУЕЦЦА ЎПЕРШЫНЮ..." ў рамках праекта "Наш музей – Максімаў дом" да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Мэта выстаўкі: дадаць, па магчымасці, новыя звесткі аб класіку беларускай літаратуры М.Багдановічу, яго каранях, вытоках нараджэння таленту, паказаць яго рукапісы, творы, глыбей пазнаёміць з акружэннем і дарагімі яму людзьмі.
На першым этапе праекта плануецца прадставіць сем тэматычных выставак, якія будуць змяняцца і экспанавацца на працягу аднаго тыдня, пачынаючы з 18 красавіка 2011 года:
18.04 - 24.04 - Альбом сям’і Багдановічаў
25.04 - 30.04 - Перапіска Адама Ягоравіча і Марыі Апанасаўны Багдановічаў
01.05 - 08.05 - "Рукапісы Марылькі..."
09.05 - 15.05 - Архіў А.Я.Багдановіча крыніца новых звестак аб жыцці сям’і Багдановічаў у 1910-1940-х гг.
16.05 - 22.05 - Асобнікі "Вянка" М.Багдановіча ў зборы музея, гісторыя кніг
23.05 - 29.05 - Рукапісы Максіма Багдановіча
30.05 - 05.06 - Максіму Багдановічу прысвячаецца.
На выстаўцы будуць прадстаўлены самыя цікавыя з НЕДРУКАВАНЫХ і раней НЕЭКСПАНАВАНЫХ матэрыялаў з фондаў, сабраных супрацоўнікамі музея за 30 год яго існавання, а таксама наведвальнік зможа ўбачыць вядомыя матэрыялы, прадстаўленыя па-новаму.
Адрас музея: г. Мінск, вул М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце). Тэлефон для даведак: 334-22-95

Nell

мадэратар



28.04.11 22:19

З пошты тэатра

Дарагія сябры!
Удзельнікі Паэтычнага тэатра Арт.С.

Наваградская суполка “Узвышша” Таварыства беларускай мовы віншуе вас з першым юбілеем. Ваша жыццясцвярджальнасць, ваш моладзевы запал не могуць не радаваць, не захапляць, не натхняць. Мы заўсёды рады бачыць вас у нашым горадзе – гістарычнай сталіцы Беларусі, заўсёды рады чытаць пра вашу дзейнасць у друку і на вашым сайце, рады бываць на вашых вечарынах у Мінску. Працягвайце і далеё ствараць свята сабе, свята вашым гледачам і прыхільнікам. Поспехаў! Натхнення! Добрых ідэй!
Галіна Кавальчук
старшыня Наваградскай суполкі “Узвышша”
Таварыства беларускай мовы


Nell

мадэратар



22.04.11 22:07

ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С"
прадстаўляе
першы юбілей тэатра АРТ.С
ПЯЦІКУТНІК

Святкуйце разам з намі
Рэгіна БАГАМОЛАВА, Тацяна БАРЫСЮК, Пятро ВАСЮЧЭНКА, Мікола КАНДРАТАЎ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Алена МАСЛА, Юрась НЕРАТОК, Людміла ПАЎЛІКАВА, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Зміцер СІДАРОВІЧ, Віка ТРЭНАС і Юлія НОВІК (ВЮ), Віктар ШНІП, Тацяна ШЭЛЯГОВІЧ,
а таксама Вадзім КЛІМОВІЧ, Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Серж МІНСКЕВІЧ, Наталя ПУШКАРОВА, гурт "ЖАБА Ў КАЛЯІНЕ"
Вядоўцы Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН

29 красавіка 2011 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў")
Уваход святочны.

Nell

мадэратар



15.04.11 23:35

ВІНШУЕМ Тацяну Макарэвіч!
Віншуем з Днём народзінаў Тацяну Макарэвіч! Зычым заўсёднага вясновага натхнення ва ўсе поры года! І, безумоўна, кахання!

Nell

мадэратар



15.04.11 23:34

ВІНШУЕМ Алену Масла!
Віншуем Алену Масла з Днём народзінаў! Няхай катаецца як сыр у масле, грэецца пад тоўстым кавалкам каўбаскі, адпачывае на кавалку мяккага хлеба і стварае новыя творы!

Nell

мадэратар



14.04.11 09:56

Перанос імпрэз
Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча выказваюць шчырыя словы спачування родным і блізкім загінуўшых і параненых у выніку выбуху ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года. У сувязі з гэтымі сумнымі падзеямі паведамляем аб пераносе літаратурна-музычнай імпрэзы “Вясна музея”, прысвечанай 30-годдзю музея паэта і запланаванай на 14 красавіка 2011 года, на больш позні тэрмін. У радасці і ў смутку мы разам!..
Літаратурны музей Максіма Багдановіча

У сувязі з трагічнымі падзеямі ў Мінску мы вырашылі перанесці сустрэчу з аўтарамі "Дзеяслова", анансаваную на 14 красавіка. Перапрашаем. Дата новай сустрэчы 19 красавіка (аўторак). Усё засталося па-ранейшаму: удзельнікі Аксана Спрынчан, Сяргей Законнікаў, Маргарыта Аляшкевіч і Андрэй Хадановіч. І вядоўца - Анатоль Івашчанка. Памяняўся толькі час - пачатак імпрэзы а 19, кнігарня "Ў". Сустрэча прымеркаваная да выхаду 50-га нумара "Дзеяслова". У межах грамадскай кампаніі "Будзьма!"
Аксана Спрынчан

Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12