Сустрэча з Віктарам ШНІПОМ Творчая сустрэча з паэтам, празаікам і перакладчыкам Віктарам Шніпом, галоўным рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура" адбудзецца сёння, 21 лістапада а 18.45 на сядзібе ТБМ, г. Мінск, вул. Румянцава, 13 Творчая сустрэча з паэтам, празаікам і перакладчыкам Віктарам Шніпом, галоўным рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура" адбудзецца сёння, 21 лістапада а 18.45 на сядзібе ТБМ, г. Мінск, вул. Румянцава, 13 У спадара Віктара выйшла новая кніга "Трава бясконцасці: дзённікавы раман паэта", рэцэнзію на яе днямі змясціла газета "Звязда". Пад вокладку выдання яны трапілі з Facebook-старонкі Віктара Шніпа, дзе ён паслядоўна і падрабязна занатоўваў самае цікавае з таго, што з ім адбывалася: літаратурныя і музычныя імпрэзы і мастацкія выстаўкі, у якіх браў удзел як выступоўца (а часам і як звычайны наведнік), афіцыйныя і неафіцыйныя вандроўкі па Беларусі і за яе межы, паездкі ў родную вёску Пугачы і на могілкі бацькоў, дачыненні з сямейнікамі і сваякамі, згадкі часоў маладосці, штодзённыя прагулкі з хатнім улюбёнцам — сабакам, шматлікія працоўныя моманты, сустрэчы з аўтарамі, кантактаванні з калегамі, роздумы над многімі праблемамі, філасофскія высновы, нават сны — усе гэтыя міні-расповеды склалі агульны сюжэт кнігі. Чакаем на творчай сустрэчы цікавых расповедаў Віктара Анатолевіча.
21 кастрычніка ў бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў") адбудзецца прэзентацыя кнігі "Культовые камни Восточной Европы: Беларусь, Латвия, Литва, Россия". Сярод аўтараў - сталая ўдзельніца вечарын паэтычнага тэатра Арт.С, публіцыст, журналіст, даследнік традыцыйнай культуры старажытных беларусаў, аўтар энцыклапедычных слоўнікаў і кніг па міфалогіі і сакральнай геаграфіі Беларусі Ірына КЛІМКОВІЧ. Пачатак прэзентацыі а 12.00
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by) п р а д с т а ў л я е паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ. Сустрэча дваццаць пятая: ДОЖДЖ. Серж МІНСКЕВІЧ, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Антаніна ХАТЭНКА, Таццяна БАРЫСЮК, Віктар ШНІП Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН Збіраемся 5 кастрычніка 2018 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў"). Уваход вольны.
20 красавіка ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by) у д з е л ь н і ч а е у БІБЛІЯНОЧЫ у бібліятэцы Янкі Купалы. Запрашаем нашых гледачоў далучацца да гэтай імпрэзы.
УВАГА! ПЕРАНОС ІМПРЭЗЫ. 20 красавіка ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by) у д з е л ь н і ч а е у БІБЛІЯНОЧЫ у бібліятэцы Янкі Купалы. Запрашаем нашых гледачоў далучацца да гэтай імпрэзы. Адрас бібліятэкі Янкі Купалы - вул. Веры Харужай, 16. Запланаваная ў раскладзе вечарын на 20 красавіка імпрэза "САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ. ПТУШКІ" пераносіцца на восеньскі сезон. ------------- 18 траўня з а п р а ш а е м на канцэрт Вадзіма КЛІМОВІЧА і Яраша МАЛІШЭЎСКАГА "РАЎНАВАГА" Збіраемся а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў"). Уваход вольны.
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by) п р а д с т а ў л я е праект ПАЭТЫЧНА-ГАРАДСКІ ШПАЦЫР Сустрэча трэцяя: ГОМЕЛЬ. Уладзіслаў АХРОМЕНКА, Алег ГРУШЭЦКІ, Максім КЛІМКОВІЧ, Андрэй МЕЛЬНІКАЎ, Барыс ПЯТРОВІЧ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Станіслава СЫС, Сяргей СЫС, Наталля ШАПРАН, Віктар ШНІП. Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН. Збіраемся 23 сакавіка 2018 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў"). Уваход вольны.
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by) п р а д с т а ў л я е паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ. Сустрэча дваццаць чацвертая: ВОЗЕРА. Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Юры ПАЦЮПА, Антаніна ХАТЭНКА, Віктар ШНІП Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН Збіраемся 9 лютага 2018 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”). Уваход вольны.
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by) в і н ш у е з Нарадженнем Хрыстовым і Новым годам і з а п р а ш а е 12 студзеня а 18.00 у Бібліятэку Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў"). на імпрэзу 12-гадовага праекта: "СВЯТКУЙМА БЕЛАРУСКАЕ!" Святкуем Год Залатой Рыбкі
ВІНШУЕМ ТАЦЦЯНУ ПРАТАСЕВІЧ! Дарагая Таццяна! Найлепшыя зычэнні ў найпрыгажэйшы юбілей! Няхай наперадзе будуць толькі Святло, Радасць, Удача! Цудаў і цікавінак табе! Натхнення на вершы і тэатр! Аксана Спрынчан
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by) п р а д с т а ў л я е праект ПАЭТЫЧНА-ГАРАДСКІ ШПАЦЫР Сустрэча другая: БЕРАСЦЕ. Таццяна БАРЫСЮК, Максім КЛІМКОВІЧ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Мікола КАНДРАТАЎ, Серж МІНСКЕВІЧ, Віктар ШНІП, Людміла ШЧЭРБА, Валер ЮРКЕВІЧ. Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН. Збіраемся 10 лістапада 2017 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў"). Уваход вольны.
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by) п р а д с т а ў л я е паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ. Сустрэча дваццаць трэцяя: СОН. Таццяна БАРАДУЛЯ-БУДОВІЧ, Таццяна БАРЫСЮК, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Натальля КУЧМЕЛЬ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Максім МІЦЬКАВЕЦ, Юры ПАЦЮПА, Антаніна ХАТЭНКА, Віктар ШНІП Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН Збіраемся 20 кастрычніка 2017 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”). Уваход вольны
ВІНШУЕМ АКСАНУ СПРЫНЧАН! Паэтычны тэатр "Арт.С" і ўсё прагрэсіўнае грамадства віншуюць заснавальніцу тэатра Аксану СПРЫНЧАН з днём народзінаў! У гэты цудоўны дзень зычым ёй і надалей заставацца рухавіком нашай цудоўнай установы, быць той, вакол якой гуртуецца ладная частка творчага жыцьця Мінску і не толькі. Быць тым агеньчыкам, не – вогнішчам, што запальвае і натхняе ўсё вакол! Няхай заўжды вакол віруе паэзія, музыка і проза – атуленая, натуральна ж, любоўю і каханьнем! Сябры, калегі і ўсе тыя, хто цябе любіць і кахае. Яраш Малішэўскі
УВАГА! Змены ў раскладзе вечарын: 7.04 а 18.00 у бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў") адбудзецца вечарына "Мой верны сябра. Усё пра сабак" 21.04 канцэрт Вадзіма КЛІМОВІЧА і Яраша МАЛІШЭЎСКАГА "Абрысы" адбудзецца ў бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. Веры Харужай, 16)
Мастацкая выстава Юрыя Хілько "Страцім-лебедзь. Палёт у вечнасць" будзе прэзентаваная заўтра, 14 сакавіка, а 18.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, 7а). Экспануюцца графічныя работы Юрыя Хілько, ілюстрацыі да верша "Пагоня" з фондаў Літаратурнага музея, а таксама пяць станковых графічных работ па матывах паэмы "Страцім-лебедзь", створаныя ў 2016–2017 гг. Выстава будзе працаваць з 14 па 28 сакавіка 10.00-18.30, без выходных.
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by) п р а д с т а ў л я е паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ. Сустрэча дваццаць другая: ГІСТОРЫІ ПРЫ СВЕЧКАХ. Рэгіна БАГАМОЛАВА, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Серж МІНСКЕВІЧ, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Людміла СІЛЬНОВА, Уладзімір СІЎЧЫКАЎ, Антаніна ХАТЭНКА Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН. Збіраемся 17 лютага 2017 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”). Уваход вольны
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С"(art-s.by) п р а д с т а ў л я е паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ. Сустрэча дваццаць першая: ЗОРКІ. Адзін паэт - Віктар ШНІП Адзін празаік - Максім КЛІМКОВІЧ Адзін навуковец - Ірына КЛІМКОВІЧ і МУЗЫКА, МУЗЫКА, МУЗЫКА: "МЕРАДА", Юры НЕСЦЯРЭНКА, Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Валер ЮРКЕВІЧ, Людміла ШЧЭРБА, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН. Збіраемся 2 снежня 2016 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”). Уваход вольны
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С"(art-s.by) п р а д с т а ў л я е паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ. Сустрэча дваццатая: КОЛЕРЫ. ШЭРЫ. Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Серж МІНСКЕВІЧ, Юрась НЕРАТОК, Станіслава СЫС, Сяргей СЫС, Віктар ШНІП, Людміла ШЧЭРБА, Валер ЮРКЕВІЧ. Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН. Збіраемся 11 лістапада 2016 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў"). Уваход вольны
У межах паэтычна-міфалагічнага праекту адбудзецца выстава "шэрых" кніг выдавецтва "Мастацкая літаратура"
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С"(art-s.by) п р а д с т а ў л я е паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ. Сустрэча дзевятнаццатая: КОЛЕРЫ. ЗЯЛЁНЫ. Таццяна БАРЫСЮК, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Таццяна ПРАТАСЕВІЧ, Уладзімір СІЎЧЫКАЎ, Віктар ШНІП, Людміла ШЧЭРБА, Валер ЮРКЕВІЧ. Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН. Збіраемся 21 кастрычніка 2016 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”). Уваход вольны
БЛАКІТНЫ СВІН вяртаецца! 18 траўня 2016 года будзе ўручаная чарговая прэмія суполкі "Літаратурнае прадмесце", самая вясёлая і нефармальная прэмія беларускай літаратуры. "Блакітны Сьвін" прысуджаецца за крэатыўныя праекты цягам году, нонканфармізм і здольнасць захаваць творчую "самасць". Лаўрэат атрымлівае адмысловы дыплом і "сто чаго-небудзь", кожны год гэта рознае, бо змесціва прыза вызначаецца галасаваннем. У праграме сустрэча з БЛАКІТНЫМ СВІНАМ, сімулякрам суполкі Рагнедай КРЫШТАЛЮК і яе сябрам ІНЬКАМ (ЯНЬКАМ), шмат вершаў, песень і сяброўскіх размоў. Цырымонія адбудзецца ў кніжнай прасторы "Кніжная шафа", 18 траўня а 18.00 (пр.Дзяржынскага, 9, уваход са двара. Ст.м. Грушаўская) P.S. Літпрадмесьцеўцы ўхвалілі ідэю, каб кожны прынёс па апельсіне для Сьвіна. P.P.S. Глядзіце рарытэт з архіваў Арт.С - выставу коміксаў, прысвечаных Блакінаму Свіну, ад 2009 года!
22 красавіка а 18.00 у бібліятэцы Цёткі юбілей тэатра “Арт.С” СВЯТА ДЗЕСЯЦІГОДДЗЯ У ролі лекавых зёлак з батанічнага слоўніка Зоські ВЕРАС: Рэгіна БАГАМОЛАВА, Пятро ВАСЮЧЭНКА, Валер ГАПЕЕЎ, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Вадзім КЛІМОВІЧ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Серж МІНСКЕВІЧ, Юры ПАЦЮПА, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Вячаслаў СКОБЛА, Міхась СКОБЛА, Віктар ШНІП і інш. Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН Фотавыстава “Арт.С – 10” Мікола ЛІННІК і Васіль КУЗЬМІЧКІН 22 красавіка 2016 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”) Уваход святочны.
Віктар ШНІП і Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Міхась CКОБЛА і Вячаслаў СКОБЛА, Ірына КЛІМКОВІЧ і Максім КЛІМКОВІЧ, Барыс ПЯТРОВІЧ і Вікторыя ТРЭНАС, Рэгіна БАГАМОЛАВА і Зьміцер АРЦЮХ, Валер ГАПЕЕЎ і Павел ЛЯХНОВІЧ, Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ і Юлія НОВІК, Серж МІНСКЕВІЧ і Тацяна БАРЫСЮК, Мікола КАНДРАТАЎ і Зьміцер ДЗЯДЗЕНКА, Юрась ПАЦЮПА і Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ і Анатоль ЗЭКАЎ, Ганна КРАМЕР і Стыў КРАМЕР і г.д. у свае шчасьлівыя імгненьні Завітвайце ў бібліятэку Цёткі! Шчыры дзякуй, Васілю КУЗЬМІЧКІНУ і Міколу ЛІНЬНІКУ!
З Днём народзінаў РЭГІНУ БАГАМОЛАВУ! Віншуем Рэгіну Багамолаву – ахоўніцу Паэзіі і Натхнення! Зычым і надалей заставацца тым каралеўскім магнітам, да якога прыцягваюцца ўсе творцы! Аксана Спрынчан
15 студзеня ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by) п р а д с т а ў л я е 12-гадовы праект: “СВЯТКУЙМА БЕЛАРУСКАЕ!” Год восьмы (2016) – ГОД ЧОРНА-БЕЛАГА БУСЛА У стварэнні беларускага календара бяруць удзел: Таццяна ГРЫНЕВІЧ, Зміцер ЗАХАРЭВІЧ, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Серж МІНСКЕВІЧ, Юрась НЕРАТОК Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН ч а к а е м 15 студзеня 2016 года а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”) Уваход прыносіць шчасце
4 сьнежня ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" (art-s.by) п р а д с т а ў л я е паэтычна-міфалагічны праект САКРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ Сустрэча шаснаццатая: КОЛЕРЫ. БЕЛЫ Рэгіна БАГАМОЛАВА, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Юрась ПАЦЮПА, Таццяна ПРАТАСЕВІЧ, Віктар ШНІП, Людміла ХЕЙДАРАВА Вядоўцы Яраш МАЛІШЭЎСКІ і Аксана СПРЫНЧАН Збіраемся 4 снежня 2015 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”) Уваход вольны
Паэтычны тэатр АРТ.С (art-s.by) 16 кастрычніка 2015 года а 18-й гадзіне ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ ЛЮДМІЛЫ РУБЛЕЎСКАЙ “З’яўленне Інфанты” ВЕЧАР ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫХ ЗДАНЯЎ “Як інфанта Веласкеса, выйсці за межы карціны І пабачыць дэталі, не будзе якіх на партрэце...” Людміла Рублеўская
У кожнага творцы ёсць свае містычныя літаратурныя і музычныя гісторыі... Імі дзеляцца вядоўцы вечарыны – Аксана СПРЫНЧАН і Яраш МАЛІШЭЎСКІ, сама аўтарка зборніка “З’яўленне Інфанты” Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, а таксама выступоўцы Барыс ПЯТРОВІЧ, Віктар ШНІП, Наталля КУЧМЕЛЬ, Віка ТРЭНАС, Міхась БАРАНОЎСКІ, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Георгій БАРТАШ, Тацяна БУДОВІЧ, Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ, Наста ГРЫШЧУК, Юля НОВІК, Андрусь ЯКУШАЎ, Аляксей ГАЛІЧ. Месца з’яўлення: Бібліятэка імя Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”). Уваход вольны.
Віншуем Рагнеда Малахоўскага! Сёння Дзень народзін адзначае цудоўны паэт Рагнед Малахоўскі. Усе ягоныя выступы ў Паэтычным тэатры Арт.С – яркія і запамінальныя, як і ягоныя вершы, фотаздымкі, музыка… Трапяткая, рамантычная, узнёслая душа паэта не можа не падабацца чытачам, слухачам, гледачам. Няхай сённяшні дзень падорыць натхненне не на адну новую кнігу вершаў!