АБВесткі    Расклад вечарын    Арт.С    Удзельнiкi    Вечарыны    Несапраўдныя спектаклі    Выставы    Фотаальбом    Кніжная палічка    СМІ пра нас    Гастролі    Сайт    Гасцёўня    Спампаваць 
Стары Новы год у Цёткі    Восень і іншыя коткі    А верш імкнецца да нябёсаў    12 сузор'яў    Святкуйма беларускае    Сем цудаў Беларусі    Сакральная Беларусь   
 
 


 
art-s.by




Гасцёўня

On-line: гасцей 0. усяго: 0

Новы запісУдзельнікі
Nell

мадэратар



07.04.11 21:57

Вясна музея...
14 красавіка 2011 года а 16-й гадзіне літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча 7а) запрашае на літаратурна-музычную імпрэзу "ВЯСНА МУЗЕЯ...", прымеркаваную да 30-годдзя музея.
У імпрэзе прымаюць удзел ПЕРШЫЯ - дырэктар музея Міхась Пазнякоў, галоўны захавальнік фондаў Валянціна Бяляўская, экскурсавод Таццяна Шэляговіч (цяпер - дырэктар музея) і г.д., а таксама даўнія і верныя СЯБРЫ музея - Уладзімір Гілеп, старшыня Беларускага фонду культуры, пісьменнікі - Анатоль Бутэвіч, Навум Гальпяровіч, Віктар Шніп, Аксана Спрынчан, мастакі - Эдуард Агуновіч, аўтар мастацкай канцэпцыі музея, Рыгор Сітніца, музыканты - Ната Пушкарова, Раман Яраш, гурт "Горынь".
Запрашаем прыняць удзел у вечарыне ўсіх, хто калісьці спрычыніўся да стварэння музея, хто перадаў у фонды музея каштоўныя матэрыялы, хто проста лічыць музей паэта адных з найпрыгажэйшых месцаў у Мінску і не ўяўляе беларускай літаратуры без цудоўнай, захапляльнай паэзіі Максіма Багдановіча. Чакаем з падарункамі і пажаданнямі! А ўзамен абяцаем безліч прыемных сустрэч і ўражанняў!

vadzim

admin

07.04.11 21:12

Алена Масла і "Масленіца" ў СМІ
Сакавік вызначаны цікавасцю СМІ да імпрэзы паэтычнага тэатра Арт.С "Масленіца" і асобы яе аўтаркі - цудоўнай казачніцы-чарадзейкі Алены Масла. Артыкул Наталлі Беніцэвіч "Бывай, зіма!", надрукаваны ў 10-м нумары газеты "Літаратура і мастацтва", можна знайсці на старонцы "СМІ пра нас". Імпрэзе "Масленіца" прысвечаны і артыкул Міраславы Сульдзінай "МАСЛАбойка ў бібліятэцы" ў газеце "Туризм и отдых". Часопіс "Маладосць" змясціў у 3-м нумары нарыс Алеся Марціновіча "Чуе сэрцам, ацэньвае сэрцам", які можна назваць творчым партрэтам пісьменніцы, - пра малую радзіму Алены Сцяпанаўны, яе радзіну, справы і творчыя клопаты, і святы, што яна ўмее дарыць.

vadzim

admin

07.04.11 21:11

Музыкі Арт.С - барды Свабоды
Падзеяй беларускага музычнага жыцця сталася прэзентацыя 31 сакавіка мультымедыйнага DVD-дыска "Сто бардаў Свабоды" на канцэрце Сержука Сокалава-Воюша, Андрэя Плясанава і Зьмітра Бартосіка. Дыск складзены з 500 песьняў і 100 гутарак з беларускімі бардамі, якія гучалі ў эфіры радыё "Свабода" ў 2008-2010 гадах у перадачы "Барды Свабоды". На дыску можна пабачыць і пачуць музыкаў паэтычнага тэатра Арт.С Вадзіма Клімовіча, Яраша Малішэўскага і Наталлю Пушкарову. Прыемна бачыць сярод "Ста бардаў Свабоды" выступоўцаў імпрэз Арт.С і добрых сяброў нашага тэатра. Радыё "Свабода" наладзіла магчымасць спампаваць дыск ці бясплатна замовіць яго па пошце.

Nell

мадэратар



05.04.11 09:38

ВІНШУЕМ Рагнеда Малахоўскага з пасадай!
З 1 красавіка Рагнед Малахоўскі<\/u><\/a> працуе намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Бярозка". Удзельнікі паэтычнага тэатра Арт.С рады за свайго сябра, віншуюць яго і жадаюць плённай працы і творчага імпэту. Хай пазітыўны першакрасавіцкі настрой дапамагае ў новай працы.

Nell

мадэратар



05.04.11 09:36

"Сакральная геаграфія Беларусі" ў "Кніжным салоне"
7 красавіка а 17.30 у "Кніжным салоне" па вуліцы Калініна, 5 (www.book-salon.by<\/u><\/a>) адбудзецца вандроўка ў сакральнае мінулае разам з аўтарамі выдання "Сакральная геаграфія Беларусі" Людмілай Дучыц і Ірынай Клімковіч. У мерапрыемстве прымуць удзел навукоўцы Таццяна Валодзіна, Вольга Лабачэўская, Валерый Вінакураў, Эдвард Зайкоўскі, Міхась Кенька. Вядучая Аксана Спрынчан. Паэтычныя і музычныя выступленні - Яраш Малішэўскі, Юля Літвінава, Раман Яраш, Таццяна Матафонава.

<\/u><\/a>

Nell

мадэратар



20.03.11 01:40

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! распачаў прыём працаў 15 сакавіка.

Фестываль AD.NAK! у гэтым годзе атрымаў лагічны працяг і развіццё. Конкурсная праграма фестывалю 2011 года будзе значна пашыраная за кошт новых тэм і кірункаў, якія існуюць на камунікацыйнай прасторы Беларусі.
Другі фестываль AD.NAK! у гэтым годзе мае тлумачальны дадатак — фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі.
Галоўная адметнасць Другога фестывалю: разам са звычайнай рэкламай і PR значная ўвага надаецца працам, скіраваным на прасоўванне розных культурніцкіх праектаў, якія былі створаныя і прасоўваліся да аўдыторыі маркетынгавымі інструментамі і шляхамі.
Такім чынам, апроч рэкламы і прамоцыі, у фестывалі возьмуць удзел іншыя камунікатыўныя праекты, напрыклад, фотапленэры, выставы, выдавецкія, кіна-, відэа-, тэатральныя пастановы і інш. культурніцкія і грамадскія праекты.
Акрамя гэтага, адбор працаў на Другі фестываль і іх ацэнка будуць весціся паводле іншых, больш жорсткіх прафесійных крытэраў, што, безумоўна, павысіць каштоўнасць узнагародаў і перамогаў. Як і ў мінулым годзе, удзел у фестывалі будзе бясплатным.

Збор працаў будзе весціся з 15 сакавіка па 6 чэрвеня. Асноўны фестывальны дзень пройдзе 23 чэрвеня. Цягам гэтага дня будуць ладзіцца майстар-класы вядучых беларускіх рэкламістаў, круглыя сталы і сустрэчы з удзелам прафесійных гульцоў рэкламнага і камунікатыўнага рынкаў Рэспублікі Беларусь. Фіналам стане ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Фестывалю 2011 года.

Па выніках правядзення Фестывалю ў 2010 годзе стала зразумела, што як для спажыўцоў, так і для яе вытворцаў і рэкламных агенцый, рэклама і камунікацыя на беларускай мове цікавыя. Але яны пакуль не з’яўляюцца падмуркам для камунікацыі, а ў сваёй большасці ўспрымаюцца толькі як нейкае вылучэнне з агульнага шэрагу.
Галоўнай мэтай фестывалю AD.NAK! арганізатары лічаць далейшую выпрацоўку нацыянальных прыярытэтаў у рэкламе, пошук новых формаў камунікацыі, адзначэнне найбольш эфектыўных сярод даўно існых, высвятленне, наколькі якасным камунікацыйным інструментам з’яўляецца беларуская мова, наколькі эфектыўнай з’яўляецца нацыянальна арыентаваная рэклама.
“Апошнім часам павялічваецца зацікаўленасць рэкламістаў да выкарыстання ў сваіх працах беларускай мовы, аднак да мінулага года амаль ніхто ўсур’ёз не займаўся сістэматызацыяй і аналізам беларускамоўнай рэкламы, — адзначыла на урачыстым мерапрыемстве з нагоды пачатку Другога фестывалю каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская. — На жаль, рэкламадаўцы пакуль збольшага не выкарыстоўваюць вялізны патэнцыял беларускай мовы. Рэклама на беларускай мове часцей за ўсё ўспрымаецца толькі як сродак вылучыцца ў агульным рэкламным шэрагу. Акрамя таго, у рэкламе пакуль слаба выкарыстоўваецца арыентаванасць на нацыянальныя адметнасці і ментальнасць нашага народа”.

Мэтай Першага фестывалю AD.NAK! у 2010 г. было імкненне акрэсліць становішча беларускамоўнай рэкламы на сучасным этапе і сабраць максімальную колькасць працаў і ўдзельнікаў. Таму спаборніцкі акцэнт, які ўласцівы фестывалям рэкламы, быў адсунуты на другі план.
“Сёння рэкламы ў яе класічным і чыстым выглядзе робіцца ўсё менш, і часцей за ўсё прафесійныя гульцы гэтага сегменту рынку ўжываюць тэрмін “камунікацыя”, таму што сучасны свет развіваецца і ўдасканальваецца. Сёння на першы план выходзяць эфектыўнасць і пошук новых, крэатыўных формаў камунікацыі, — адзначае Сяргей Скараход, кіраўнік спецыялізаванага рэсурса Marketing.by. — Эра лічбавых тэхналогій (Digital Age) дазваляе брэндам лепей ведаць і разумець свайго спажыўца. І ў гэтай новай камунікацыі значнае месца, безумоўна, належыць мове”.
Значна пашыраная колькасць намінацый у катэгорыі “Інтэрнэт-рэклама”, а таксама “Рэкламныя, PR-кампаніі, прома-акцыі ды інш. праекты”. Гэта зроблена, каб павялічыць колькасць удзельнікаў у гэтых катэгорыях.
“Мы звернем адмысловую ўвагу і на новыя медыі: як працуюць на беларускай мове лідары меркаванняў і блогеры, хто з іх самы цікавы, якія яшчэ з’явіліся адметныя прадукты ў гэтым кірунку. Заўважым, што новыя медыі — гэта і электронныя гульні, і інш.”, — дадае Сяргей Скараход.
Сёлета ўпершыню будзе дзейнічаць спецыяльная намінацыя «Беларускаарыентаваная рэклама і камунікацыя», якая звяртае ўвагу на выкарыстанне асаблівасцяў беларускай культуры, гісторыі, традыцый і беларускай ментальнасці (ментальнасці беларусаў). Гэтая намінацыя ўведзеная для рускамоўных ці часткова рускамоўных працаў. Галоўная мэта намінацыі — заахвоціць тых, хто імкнецца распрацоўваць тэму беларускаментальнай рэкламы.
Для тых, хто абыякава ставіцца да сваіх каранёў, будзе дзейнічаць антыпрэмія «Каша сувораўская», якая вызначыць найбольш непрафесійныя працы і падыходы ў рэкламе.
Удзельнікамі Фестывалю могуць быць як прафесійныя гульцы рэкламнага рынку (рэкламныя агенцыі, студыі, СМІ ды інш.), так і асобныя аўтары, фрылансеры і грамадскія аб’яднанні. Узроставых і тэрытарыяльных абмежаванняў няма.
Арганізатары ўпэўненыя, што Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! стане пляцоўкай, якая аб’яднае найбольш актыўную і перадавую частку прафесійнага грамадства ў галіне рэкламы, маркетынгу і PR, а яго галоўная мэта — звярнуць увагу прафесійных удзельнікаў рэкламнага рынку, а таксама грамадства Беларусі на рэкламу, выкананую на беларускай мове.

Працы ад удзельнікаў прымаюцца Аргкамітэтам фестывалю па адрасах: adnak@budzma.org і adnak@marketing.by з 15 сакавіка па 6 чэрвеня 2011 года.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87 альбо па e-mail adnak@budzma.org. Уся падрабязная інфармацыя пра Фестываль, яго конкурсную праграму і ўмовы ўдзелу змешчаная на сайце Фестывалю ADNAK.BY<\/u><\/a>.


Nell

мадэратар



07.03.11 19:12

ВІНШУЕМ Вадзіма Клімовіча
Сёння ў Вадзіма Клімовіча<\/u><\/a> і яго жонкі Таццяны нарадзіўся сын. Ад усёй душы віншуем шчаслівага маладога тату, жадаем радасці ўсёй ягонай сям'і і шчаслівай долі нованароджанаму дзіцяці.

Nell

мадэратар



18.02.11 21:06

ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С"
прадстаўляе
Імянную вечарыну казачніцы Алены МАСЛА

МАСЛЕНІЦА
імпрэза не з бойкай, а з маслабойкай
Напярэдадні сапраўднай Масленіцы збіраемся разам і грунтоўна рыхтуемся да провадаў зімы!
З блінамі прыходзяць і бліны пякуць проста ў залі тэатра:
- Ірына КЛІМКОВІЧ, знаўца беларускіх традыцый;
- клапатлівы бацька і вядомы паэт Віктар ШНІП разам з сынам Максімам;
Давядуць, што першы блін - не заўжды комам, дэбютанткі тэатра Наталя БЕНІЦЭВІЧ, Марына ВЕСЯЛУХА, Алена МАЛЬЧЭЎСКАЯ, Алена ХАХЕЛЬ;
Майстар-клас па выпечцы бліноў, замешаных на вершах і музыцы, дасць сямейная пара МАЛІШЭЎСКІХ-СПРЫНЧАН;
Сэнс выслоўя "да цешчы на бліны" раскрые прысутным маладая цешча з Барысава Людміла ЗАХАРЭВІЧ; Наталя БУЧЫНСКАЯ з авечкай Адэляй напякуць бліноў з замесам гламуру і экстравагантнасці; Юрась НЕРАТОК першым з прысутных зможа пакаштаваць спечаных блінцоў і праспяваць песню пад гітару; расквецяць Масленіцу спевамі Таццяна ПЛАДУНОВА з гуртам "Этна-суполка" БДУ культуры і мастацтваў і Серж МІНСКЕВІЧ, вясёлкавыя бліны ад Анастасіі РАДЗІКЕВІЧ

Таксама адбудзецца міні-прэзентацыя кнігі Алены Масла "Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала".
Журавінавым кісялём - улюбёным напоем жабак з новай кнігі - змогуць пачаставацца ўсе ахвотныя!

Збіраемся 25 лютага 2011 а 18.00 у бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў").
Уваход без квіткоў!

Nell

мадэратар



11.02.11 22:17

Навіны сайта
На кніжнай палічцы<\/u><\/a> паэтычнага тэатра Арт.С з'явіліся кнігі Алены Масла "Таямніца закінутай хаты" і "Вандроўка з божымі кароўкамі" і Міколы Кандратава "Вершы і зоркі".

vadzim

admin

09.02.11 17:30

А відэа на стужцы навінаў не блага глядзіцца....


10.02.11 01:27 Nell

Nell

мадэратар



09.02.11 09:20

ДВА МЕТРЫ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
прыватныя выдаўцы вырашылі аб’яднацца.
Аб’яднаны стэнд айчынных прыватных выдавецтваў будзе працаваць у рамках ХVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, якая пройдзе 9-13 студзеня ў выставачным цэнтры БелЭКСПА (вул. Янкі Купалы, 27).
Пра свой супольны ўдзел у кірмашы абвесцілі восем партнёраў: выдавецтвы “Логвінаў”, “Галіяфы”, “Лімарыюс”, выдавец Зміцер Колас, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” а таксама рэдакцыі часопісаў “ARCHE-пачатак”, “Дзеяслоў”, “pARTisan”.
Супольнікі арэндавалі на кірмашы мінімальна магчымую выставачную прастру (2 квадратныя метры), але амбітна паспрабуюць сабраць з гэтага лапіка максімум культурнага ўраджаю.
Партнёры стэнда выдаюць кнігі і часопісы на беларускай мове. Акцэнт робіцца на сучасную мастацкую і гістарычную літаратуру – як арыгінальную, так і перакладную. Ідэя аб’яднаць фінансы, высілкі і імпэт дзеля прадстаўлення на кірмашы актуальнай беларускай кнігі належыць выдаўцу Марыне Шыбко, дырэктарцы выдавецтва “Лімарыюс”: “Выдавецтва можа прадукаваць 20 кніг у год, але вартымі экспазіцыі на міжнародным узроўні палічыць толькі адну-дзве з іх. Гэта нармальна. І добрае рашэнне тут — аб’яднаныя стэнды”. (“Новы час” 12 лютага 2010 году).
МГА “Бацькаўшчына” прадставіць на стэндзе серыю кніг “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, якая была заснавана ў 2004 годзе з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару. У серыі друкуюцца кнігі, прысвечаныя беларускай дыяспары (гісторыі і сучаснасці, падзеям і дзеячам, арганізацыям і друкаваным органам). З 2008 году друкуецца падсерыя «Людзі Беларусі», а з 2010 - падсерыя “Пераклады”.
Аб’яднаны стэнд прыватных выдаўцоў носіць эксперыментальны характар. Праца двухметровага латка-выставы будзе адбывацца ў рэжыме хэпенінгу з элементамі батлейкі, балагану і высокага мастацтва.
Абавязковы пункт праграмы – сустрэчы з найлепшымі аўтарамі выдавецтваў і часопісаў (глядзіце ніжэй графік камунальнай кухні стэнда).
Шукай нас па дзіўнаватых гуках і шыльдзе “Прыватныя выдаўцы”!!!
ПАШЫРАЙ МЕТРАЖ ВЕДАЎ!
Гадзіны працы выставы-кірмаша: 9 лютага (серада) 14:00 – 19:00, 10-12 лютага (чацвер-субота) выстава адкрытая для наведнікаў з 10:00 да 19:00. 13 лютага (нядзеля) з 10:00 да 15:00.
Урачыстае адкрыццё кірмаша – 9 лютага а 12:00 (уваход па запрашэннях).

ГРАФІК КАМУНАЛЬНАЙ КУХНІ БЕЛЛІТУ
(магчымыя нязначныя змены, істотныя дапаўненні і прыемныя сюрпрызы)
9 лютага (серада)
Зоркі ля пліты

14:00 – 15:00 Уладзімір Арлоў прэзентуе зборнік гістарычных апавяданняў “Ля дзікага поля”.
15:00 – 16:00 Альгерд Бахарэвіч падпісвае кнігі “Халоднае сэрца”, “Праклятыя госці сталіцы”.
16:00 – 17:00 Адам Глобус прадстаўляе новую кнігу “Крутагорскія казкі”, і зборнік паэзіі “Новае неба”.
17:00 – 18:00 Зміцер Вішнёў ставіць аўтографы на раманы “Замак з крапівы” “Фараон у заапарку”, “Тамбурны маскіт”.

10 лютага (чацвер)
Партызанскі падвячорак
14:00 – 16:00 рэдактар часопіса “pARTisan” Артур Клінаў прэзэнтуе ваенны раман “Шалом”.
16:00 – 17:00 Філосаф Валянцін Акудовіч тлумачыць галоўнае пра кнігі “Код адсутнасці”, “Архіпелаг Беларусь” .

11 лютага (пятніца)
Інтэлігенцкія пасядзелкі
14:00 – 16:00 Прэзэнтацыя серыі гістарычных кніг часопіса “ARCHE” Сустрэча з выдаўцом Валерам Булгакавым.
16:00 – 17:00 Арцём Кавалеўскі чытае паэзію са зборнікаў “Аддаленасць і адданасць”, “АдмыСЛОВЫя гульні”.
17:00 – 18:00 – Андрэй Хадановіч расказвае свае паэтычныя “Несіметрычныя сны”.

12 лютага (субота)
Шахматы з суседам

13:00 – 14:00 Анатоль Вярцінскі прадстаўляе зборнік паэзіі “Асобныя радкі”
14:00 – 15:00 Алесь Разанаў чытае “З Вяліміра Хлебнікава”, “З апокрыфа ў канон”, “Воплескі даланёю адною”.
15:00 – 16:00 Наталка Бабіна падпісвае раман “Рыбін горад”.

13 лютага (нядзеля)
Раніца ў нядзельку (прыватныя выдаўцы – дзеткам):
11:00 – 12:00 Зміцер Колас прадстаўляе кнігу Тувэ Янсан “Камета над далінай мумітроляў” (ілюстрацыі аўтаркі; пераклад са шведскай – Настассі Лабоды і Алесі Башарымавай).
12:00 – 13:00 Вера Жыбуль чытае любімыя ўрыўкі са свайго перакладу кнігі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і то ўбачыла там Аліса” (часопіс ARCHE #10-2009).
13:00 – 14:00 – беларускія эльфы і хобіты прадстаўляюць казку Дж. Р. Р. Толкіна “Каваль з Вялікага Вутану” (пераклад з англійскай – Антон Францішак Брыль).

Інфармацыя ад "Разам Будзьма"

Nell

мадэратар



06.02.11 21:03

ВІНШУЕМ Рэгіну Багамолаву!
Віншуем загадчыцу бібліятэкі Цёткі (нашай улюбёнай пляцоўкі) Рэгіну Багамолаву зь Днём народзінаў!
Няхай Рэгіне
люты сьнегу падкіне.
А сьнег растане
не на расстаньне -
а на каханьне!
Аксана Спрынчан

Nell

мадэратар



05.02.11 22:22

Выстава дзіцячых малюнкаў
На 18 Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў "Белэкспа" (09.02.2011 - 13.02.2011) 09.02.2011 у 14.00 адбудзецца прэзентацыя дзіцячых кніг выдавецтва "Літаратура і Мастацва". Вядзе прэзентацыю Алена Масла. Сярод кніг, з якімі будзе знаёміць пісьменніца, кніга шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў "Малы і Мядзведзік". Па ініцыятыве спадарыні Алены арганізуецца выстава дзіцячых малюнкаў да гэтай кнігі. Адгукнуліся чытачы Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі г. Мінска (дзякуем Ірыне Піліпаўне Сінельнікавай), вучні СШ №189 (настаўніца Шалаева Зінаіда Іванаўна), чытачы з Барысава (дзякуй Захарэвіч Людміле Браніславаўне), чытачы са Слуцка (дзякуй Астроўскай Галіне Антонаўне і бібліятэкарцы Галіне Мікалаеўне). Яшчэ ёсць час далучыцца да выставы ўсім жадаючым. Прыносьце малюнкі ў прыёмную ўстановы РВУ "Літаратура і Мастацтва" (вул. Захарава, 19) з пазнакай "Для часопіса "Бярозка" да аўторка (08.02.2011). Абавязкова падпішыце малюнкі - наклейце цэдлік на малюнак, укажыце аўтара, узрост.
Госцем на прэзенатацыі будзе легендарны шведскі амбасадар Стэфан Эрыксан. Фота і аўтографы амбасадар абяцаў. А яшчэ па дамоўленасці са шведскай амбасадай дзіцячыя малюнкі будуць перададзены у Швецыю, спадарыні Юі Вісландэр.

Nell

мадэратар



27.01.11 23:00

31 студзеня а 19.00 ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44) адбудзецца канцэрт барда Алеся Камоцкага. Дапамагаюць Рыгор Уласаў (баян), Алег Змушка (гітара), Анатоль Лабанок (кантрабас).

Nell

мадэратар



20.01.11 22:05

Абвешчаны конкурс
Паэтычны тэатр "Арт.С" разам з часопісам "Бярозка" аб'яўляе конкурс на лепшы твор літаратуры альбо мастацтва, прысвечаны герою 2011 года - Вогненнаму Вожыку. Дасылайце на адрас часопіса "Бярозка" (220034 Мінск, вул. Захарава, 19 "Бярозка") ці на электронную скрыню bjarozka@mail.ru. Пераможцаў чакаюць каштоўныя і запамінальныя прызы. Не праспіце, нават калі любіце спаць гэтак жа, як і вожыкі. Конкурс абвешчаны ў артыкуле "Вогненны Вожык і язык шчасця"<\/u><\/a> у "Бярозцы".


Nell

мадэратар



18.01.11 22:47

Паэтычны тэатр "Арт.С" у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча
п р а д с т а ў л я е
25 студзеня 2011 года
ТАЦЦЯНІН ДЗЕНЬ
Выступаюць-чытаюць-апавядаюць-спяваюць БАРЫСЮК, БЕЛАНОГАЯ, БУДОВІЧ, ГРЫНЕВІЧ, ЛАБАДА, ЛАДУНОВА, ПРАТАСЕВІЧ, СІВЕЦ, ШЭЛЯГОВІЧ
а таксама брат Таццяны АЛЕСЬ ЕМЯЛЬЯНАЎ
і муж Таццяны АЛЕСЬ ЦЫРКУНОЎ
Падарыце свята сабе і знаёмым Таццянам 25.1.2011 года а 18.00
у музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А). Уваход вольны.

Nell

мадэратар



16.01.11 11:54

Стары Новы год у Цёткі
5-ы раз прайшла вечарына-маскарад "Стары новы год у Цёткі". На гэты раз яе правялі Баба Мароз (Рэгіна Багамолава) і Ялінка (Аксана Спрынчан). Была і Ягіня - гераіня першай вечарыны Паэтычнага тэатра Арт.С, якая прайшла амаль 5 гадоў таму. Маскарад быў незвычайна вясёлы і сюрпрызны. Паэты (Рагнед Малахоўскі і Мікола Кандратаў) спрабавалі спакусіць мастачку (Тацяну Макарэвіч), каб тая намалявала ім карціну. Гледачы танчылі пад песьні Юрася Нератка. Рагнед Малахоўскі ўпершыню ў жыцьці чытаў вершы на піяніна. Ялінка зладзіла "сьвяточны" перформанс. Ігар Клепікаў прачытаў свой новы верш. Дызайнер Святлана Длатоўская распавяла пра маскарадныя строі. Адбылася і міні-прэзентацыя новай кнігі Юрася Нератка "Споведзь струны". Традыцыйна Аксана Спрынчан усім ахвотным варажыла па кнізе, на гэты раз гэта былі радкі Нератка. Фотарэпартаж з вечарыны глядзіце тут<\/u><\/a>.


• Хачу падкрэсліць, што да гэтага дзейства я не маю ніякага дачынення і пратэстую, што маю назву праекту ўзялі за назву вечарыны. 16.01.11 13:41 Зміцер

• Зьміцер! А ці не хочаш падкрэсьліць, да чаго наогул ты тут маеш дачыненьне? Засталася толькі гісторыя.... 16.01.11 14:59 аксана

• Каб не гэта гісторыя, то ці быў бы тэатр? І хто наогул мяне выцясніў з яго? 16.01.11 17:30 Зміцер

• 1.Зразумела, не.
2. Зразумела, ты. 16.01.11 19:54 аксана

Nell

мадэратар



01.01.11 15:04

ВІНШУЕМ Вадзіма Клімовіча!
Сёння Дзень народзінаў у Вадзіма Клімовіча - цікавага барда, чыімі выступамі на імпрэзах Арт.С захапляюцца, стваральніка сайта art-s.by<\/u><\/a> і надзейнага сябра. У снежні 2010 года Вадзім упершыню разам з Ярашам Малішэўскім зладзіў цудоўны канцэрт "Сумоўе", які, спадзяемся, будзе першым крокам у вялікай серыі канцэртаў. Ад усяго сэрца віншуем Вадзіма Клімовіча са святам, жадаем шчасця, поспехаў, добрага здароўя, удачы, сонечных усмешак, натхнення. Хай сённяшнія Вадзімавы мары здзейсняцца, і фантазія падкажа новыя.

ВІНШУЕМ Юлію Новік!
Сёння святкуе Дзень народзінаў Юлія Новік - таленавітая паэтка, удзельніца паэтычнага тэатра Арт.С і паспяховая арганізатарка шэрагу цікавых імпрэз. Віншуем Юлію з Днём народзінаў і жадаем шчасця, кахання, новых дасягненняў, высокага палёту фантазіі.


ДЗЯКУЙ!!!!!!!!!!!!!!! 01.01.11 20:49 vadzim

02.01.11 01:01 Nell

• Далучаюся!!! 02.01.11 17:55 Зміцер

Nell

мадэратар



31.12.10 17:30

Паэтычны тэатр Арт.С віншуе ўсіх з каляднымі святамі, жадае натхнення, шчасця, удалага 2011 года. Рады бачыць вас на вечарынах<\/u><\/a> у новым сезоне.

Nell

мадэратар



22.12.10 02:04

Навіны сайта
Увага! На старонцы "Расклад вечарын"<\/u><\/a> з'явіўся расклад вечарын першай дзеі пятага юбілейнага сезону (студзень-травень 2011). Запрашаем на вечарыны новага сезону.



• цудоўна 22.12.10 10:33 Зміцер

22.12.10 12:08 vadzim

22.12.10 19:35 Зміцер

Nell

мадэратар



15.12.10 22:33

17-га снежня, а 20-й гадзіне...
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча
адбудзецца...

Прэзентацыя гурта "Нельга забыць" і аднайменнай праграмы на творы Ул.Караткевіча.

http://vkontakte.ru/club17139220<\/u><\/a>

- Нельга забыць...
- Прэс-канферэнцыя.../ ці-брэйк (абмяркоўваем праграму, планы гурта, разважаем пра арганізацыю культурна-масавых мерапрыемстваў і "Вежу міру")
- Песенькі на біс...))

Уваход 5000.

г. Мінска, вул. М.Багдановіча 7 “А” (Траецкае прадмесце)
Тэлефоны для даведак: 8 (017) 334-42-69, 8 (029) 850-73-27 (Міша)
e-mail: maksimbagdanovich@rambler.ru

Лепей адзін раз пачуць…
Чым дзесяць разоў прачытаць…
Але я ўсеж напішу колькі слоў…
Пра праграму якую мы збіраемся вам прадставіць…

Пасля таго як мне ў рукі трапіў зборнік вершаў У.Караткевіча
“Быў. Ёсць. Буду.”
А ў асаблівасці паэмы “Грубае і ласкавае” і “Плошча Маякоўскага”, месца, дзе адбываюцца асноўныя падзеі, напісалася некалькі песен…
Потым яшчэ і яшчэ…
І так іх назбіралася на паўнавартасны канцэрт, што разам з вершамі…
Зойме ў вас паўтары гадзіны часу…
Што атрымалася ў нас сказаць даволі цяжка…
Гэта і не канцэрт і не м’юзікл, не тэатральная пастанова…
Гэта гісторыя кахання…
Якое здараецца так рэдка ў гэтым свеце…
Якое есць боль, трагедыя і шчасце…
Надзея што есць яшчэ на гэтай зямлі нешта сапраўднае…
І вартае слова паэта…
Гісторыя гэта апісана ў рамане ў Караткевіча “Нельга забыць”…
Менавіта такую назву мы выбралі і для свайго гурта…
Мы працавалі над праграмай з восені 2009 года…
І спадзяемся што “наш” Караткевіч…
Нашая гісторыя…
Прыйдзецца вам да спадобы…

Бараноўскі Міхал.

Nell

мадэратар



11.12.10 22:31

Паэтычны тэатр "Арт.С" п р а д с т а ў л я е
вандроўна-эстэтычны праект СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ. Цуд сёмы: Белавежская пушча.
Сустрэчы з людзьмі, натхнёнымі прыродай: Пятро ВАСЮЧЭНКА, Анатоль ЗЭКАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Людміла ПАЎЛІКАВА, Віктар ШНІП, Міхал БАРАНОЎСКІ, Юрась НЕРАТОК, Тамаш і Зміцер СІДАРОВІЧЫ ды Адась і Тацяна МАТАФОНАВЫ.
На ўсім шляху з вамі цудоўны гід і музыка Яраш МАЛІШЭЎСКІ і вядоўцы Вадзім КЛІМОВІЧ і Аксана СПРЫНЧАН.
Гітарныя праводзіны ў вандроўку і выводзіны з вандроўкі Юрася ШЫШКО.
Збіраемся 21 снежня (аўторак) 2010 а 18:00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”). Уваход без квіткоў.

Зміцер

Дырэктар



10.12.10 20:54

Выпадковы верш з Сеціва. Аўтар: Міхась Чарот
***
Балотам снежным праз сасоннік,
Які смаловым пахам вабіць,
Прастор балот зімою соннай
Люблю санямі разухабіць.

Люблю, як кусцік нізкарослы,
Калі з саней назад паглянеш,
Нібы адкінуўшы ён вёслы,
Плыве па белым акіяне.

Пукаты стог люблю аб'ехаць,
Сляды наўкол зрабіць палоззем
І сена, выскубнуўшы вехаць,
Люблю раскідаць па дарозе.

Люблю, як санкі мчацца з плачам,
Пісклявы гімн зіме заводзяць,
А конь, падкуты чортам, скача,
Нібы па шкле, па гладкім лёдзе.

Люблю закутацца кажухам,
Згайсаць ад меж да меж краіну
І крыкнуць гучна завірухам,
Што ў хвалях белых не загіну.

І зноў ляцець... Дуга хай звоніць,
Пакуль конь лейцы не аслабіць...
Прастор балот зімою соннай
Люблю санямі разухабіць...


10.12.10 21:04 vadzim

Nell

мадэратар



09.12.10 12:13

ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
шчыра запрашае
з 10 па 12 снежня 2010 года з 15.00 да 19.00 на святочныя майстар-класы "КАЗКІ НОВАЙ ЗІМЫ"

Каляды, Новы год, Раство Хрыстова – ці памятаеце, з якімі пачуццямі вы чакалі гэтых святаў у дзяцінстве?.. Святаў, у якія жыццё хоць на імгненне, ды ператвараецца ў казку, калі могуць здзейсніцца ўсе жаданні…
Бахматы снег на скронях дрэваў, страката ўпрыгожаны горад, водар хвоі і мандарынаў у паветры. Жаданне падзяліцца дзівосамі з людзьмі, якія знаходзяцца поруч… Але галоўнае – усмешкі і чаканне цуда, што мусіць адбыцца з хвіліны на хвіліну...
І як можна ў такія дні абыйсціся без падарункаў?..
З 10 па 12 снежня Літаратурны музей Максіма Багдановіча ператворыцца ў казачную майстэрню, дзе кожны жадаючы зможа авалодаць таемнымі здольнасцямі і навучыцца сваімі рукамі вырабляць чароўныя рэчы.
На майстар-класах будуць прадстаўлены як традыцыйныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, так і сучасная гарадская хэнд-мэйд культура. Кожны зможа выбраць сабе занятак даспадобы…))
Зрабіце вашыя падарункі самымі непаўторнымі!

ПРАГРАМА:

10 снежня. Дзень першы. Казкі ад бабулі.
15.00 – урачыстае адкрыццё;
15.10 – 19.00 – майстар-класы па традыцыйных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

11 снежня. Дзень другі. Сяброўкіна казка.
15.00 – 19.00 – майстар-класы па сучасным hand-made мастацтве.

12 снежня. Дзень Трэці. Твая казка.
15.00 – 19.00 – майстар-класы. Кірмаш;
19.30 – 21.00 – рок-катрынка. Выступы моладзевых рок-гуртоў.

Уваход 3500.
Бонус − наведвальнікі першага і другога дня − у трэці дзень бясплатна.

г. Мінска, вул. М.Багдановіча 7 “А” (Траецкае прадмесце)
Тэлефоны для даведак: 8 (017) 334-42-69, 8 (029) 850-73-27 (Міша)
e-mail: maksimbagdanovich@rambler.ru

vadzim

admin

08.12.10 12:05

«Рок-княжна» Ольга Самусик умерла от пневмонии

Вечером 7 декабря ровно за месяц до своего 25-летия от пневмонии скончалась певица и журналистка, «Рок-княжна-2007» Ольга Самусик.

Подруга Самусик, певица Зоя Корольчук, сообщила на своей странице в «Живом журнале», что она перенесла множество операций.

Ольга Самусик была вокалисткой групп «Тарпач», Zygimont Vaza, Hasta La Fillsta. «Рок-княжной» названа на церемонии «Рок-коронация-2007», которая прошла в Минске 29 февраля 2008 года.

http://experty.by/?q=node/207<\/u><\/a>


• Ну што ж, такое наша зямное жыццё кароткае. Усе мы туды пойдзем. Не паспееш азірнуцца, як давядзецца даваць справаздачу. 08.12.10 17:48 Зміцер

• Жахліва, калі чалавек сыходзіць у маладым веку. Тым болей сумна, калі ў маладым веку сыходзіць творчы, таленавіты, цікавы чалавек. 09.12.10 00:24 Nell

• Я, напрыклад, жахлівага нічога не бачу. Да смерці трэба адносіцца спакайней, хаця і не без страху. Смерць - гэта галоўны экзамен, які мы здаём пасля заканчэння зямнога жыцця, а потым атрымліваем дыплом (белы альбо чорны). Атрымлівам дом (у адпаведнасці з тым, як ахвяравалі на яго тут). Чалавек сыходзіць тады, калі ён павінен сыходзіць. Ёсць 2 варыянты сыходу: альбо ён спасціг на Зямлі ўсё тое, што павінен быў спасцігнуць (выканаў сваю місію) і духоўна ўзрос, каб аб'яднацца з Богам, альбо Бог перасцярагае чалавека ад большых грахоў і забірае, каб чалавек не ўпаў яшчэ ніжэй. Мы павінны гэта ведаць, памятаць, але не павінны зацыклівацца на гэтым. Нам жа застаецца маліцца за новапрастаўленую Вольгу, няхай літасцівы Гаспадзь супакоіць яе душу і даруе ўсе грахі вольныя і нявольныя... 09.12.10 08:51 Зміцер

• Дарэчы, на трэці дзень пасля смерці душа ўзносіцца на першы паклон Богу... 09.12.10 08:53 Зміцер

10.12.10 16:04 vadzim

Nell

мадэратар



08.12.10 01:07

Зіма. Сумоўе. Музыка
Шчаслівую магчымасць на некалькі хвілін вярнуцца ў найцудоўнейшую атмасферу канцэрта "СУМОЎЕ" Вадзіма Клімовіча і Яраша Малішэўскага дае фотарэпартаж<\/u><\/a> Юліі Новік, змешчаны на сайце "Родныя вобразы" (rv-blr.com<\/u><\/a>).


10.12.10 16:05 vadzim

• Вадзім, віншую з цудоўным канцэртам. Слухала б і слухала і слухала. Калі будзе наступны канцэрт? 10.12.10 22:08 Nell

Nell

мадэратар



02.12.10 21:57

Падтрымаем "Бярозку"!
Дарагія сябры – удзельнікі паэтычнага тэатра АРТ.С, гледачы, выступоўцы!
Ідзе падпісная кампанія. Звяртаюся да вас са шчырай просьбай падпісацца – а, значыць, падтрымаць – адзіны беларускамоўны часопіс для падлеткаў і юнацтва "Бярозка".
У часопіса 85-гадовая гісторыя, у снежні мінулага года “Бярозка” адзначыла свой юбілей. Колькі празаікаў, паэтаў, журналістаў, мастакоў дэбютавалі ў “Бярозцы”! Колькім пакаленням яна была сябрам!
Калісці і мае першыя казкі былі заўважаны і надрукаваны ў гэтым часопісе – было мне тады 11 ці 12 гадоў. Друкавала “Бярозка” і мае малюнкі. А ў “Першых сцяжынках” – радыёперадачы, якую вёў Мікола Чарняўскі, таксама гучала надрукаванае ў “Бярозцы”.
Таму калі ўлетку 2009 года мне прапанавалі ўзначаліць часопіс, пачуццё абавязку да гэтага выдання не дазволіла адмовіцца.
На жаль, яшчэ вельмі кепска распрацаваны сайт, і спасылка не дасць поўнага ўяўлення пра сённяшні часопіс. Але свайму дэвізу: “Для тых, хто хоча разабрацца ў гісторыі, сучаснасці, сабе!” – мы стараемся адпавядаць!
Часопіс застаецца верны адной з галоўных сваіх традыцый – мы шукаем і даём магчымасць юным талентам выступіць у рубрыцы “Верасок”.
Новыя літаратурныя творы сучасных аўтараў, легендарныя постаці з гісторыі беларускай літаратуры, вандроўкі па Беларусі, беларускія песні з акордамі, інтэлектуальны клуб, кансультацыі псіхолага, майстар-класы па вырабу адзення з элементамі традыцыйнай нацыянальнай аздобы, расповеды пра беларускую міфалогію, вернісажы і шмат-шмат іншага – эксклюзіўнага, цікавага, незабыўнага – на старонках часопіса. А, перад усім, цудоўная беларуская мова твораў, якая дапаможа навучацца размаўляць і думаць па-беларуску і дзецям, і дарослым.
"Бярозка" актыўна супрацоўнічае з удзельнікамі паэтычнага тэатра. Нашы пастаянныя аўтары – Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі. Друкавалі свае творы Рагнед Малахоўскі, Юрась Нераток, Людміла Рублеўская – удзельнікі і сябры АРТ.С... Ёсць у нас і сумесны праект – "Святкуйма беларускае!" У наступным, навагоднім нумары, можна прачытаць пра 2011 год – год Вогненнага Вожыка.
Дызайн часопіса робіць Руслан Найдзен – дызайнер, чые работы захоўваюцца ў музеях Парыжа і Нью-Ёрка. Літаратурны рэдактар – Арцём Кавалеўскі, публіцыстыку вядзе Галіна Пшонік.
Выходзіць часопіс адзін раз на два месяцы, цана падпіскі на паўгоддзе – 9600 бел. руб.
Каб пасля не гараваць, што ўсё беларускае страчана, падтрымайце сёння тое, што маем! Падарыце сваім дзецям, унукам, пляменнікам падпіску на “Бярозку”! Не перарвіце пераемнасць традыцый!
Са спадзяваннем на супрацоўніцтва і падтрымку
Алена Масла, галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”.

Навіны



01.12.10 15:20

3 декабря 2010 года в 17.00 в Национальной библиотеке Беларуси (2-й этаж, галерея «Радиус») состоится торжественная презентация издания «Беларускае замежжа». Автором-составителем книги является кандидат исторических наук, член Союза писателей Беларуси Наталья Александровна Голубева. Издание воссоздает историю белорусского зарубежья, собирает воедино информацию о соотечественниках, покинувших свою историческую родину в разные периоды и расселившихся в разных странах.
В мероприятии примут участие представители Министерства культуры Республики Беларусь, Министерства образования Республики Беларусь, Министерства информации Республики Беларусь, дипломатических миссий зарубежных государств, известные писатели.

Приглашаем Вас принять участие!

Аккредитация по тел.: 284-14-48


Nell

мадэратар



30.11.10 01:02

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае
2 снежня 2010 года а 17-й гадзіне на творчы вечар Іны Снарскай "І верылася: толькі тут жыву..."
Іна Снарская, беларуска-украінская паэтэса. Нарадзілася ў Полацку, скончыла Новаполацкі політэхнічны інстытут, пасля пераезду на Украіну − філалагічны факультэт Палтаўскага педагагічнага універсітэта імя У.Г.Караленкі.
Пісаць вершы пачала яшчэ ў Беларусі, наведвала Новаполацкае літаратурнае аб’яднанне “Крыніца”. Першыя вершы І.Снарскай з’явіліся ў полацкай газеце “Сцяг камунізму”, потым у часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Полымя”, “Роднае слова” і інш., газетах “Літаратура і мастацтва”, “Голас Радзімы”. На Украіне друкавалася ў “Палтаўскай думцы” і “Маладой грамадзе”, газеце “Літаратурная Украіна”.
Іна Снарская − аўтар паэтычных зборнікаў “Пацеркі” (1994), “Пачакай, мая птушка...” (1998), “Лясная панна” (2002), “Кветка гарынь” (2005), “Дзве зямлі − дзве долі” (2006).
З 1998 года І.Снарская працуе ў Палтаўскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, з’яўляецца аўтарам і рэжысёрам праграм-цыклаў “Новыя імёны”, “Землякі”, “Пра беларусь з любоўю”. Журналісткай створана 12 фільмаў, перадач і замалёвак пра мастацтва і культуру Беларусі.
Іна Снарская − кіраўнік беларускага культурна-асветнага асяроддзя ў Палтаве”, які мае паэтычную назву “Агніца”.


• Гэтую АБВестку варта было б даць і на галоўнай старонцы, напрыклад, заўтра (1-га) ці паслязаўтра (2-га). Мы сябруем з музеем Багдановіча і рэкламуем ягоные мерапрыемствы. 30.11.10 10:46 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



28.11.10 13:47

28.11.2010
Двайны дзень народзін
Толькі адна ўдзельніца нашага тэатра свой дзень народзін святкуе двойчы: 21-га і 28-га лістапада. Адзін сапраўдны, а другі пашпартны. Гэта народная артыстка Беларусі, ганаровая удзельніца нашых вечарын Марыя Захарэвіч. Цяжка ўявіць “Стары Новы год у Цёткі” ды і іншыя вечарыны без яе ўдзелу. Мы заўсёды рады, калі Марыя Георгіеўна знаходзіць час і прыходзіць у наш тэатр. Сёння ўсе ўдзельнікі яшчэ раз ад усяго сэрца віншуюць нашу Каралеву з пашпартным днём народзін, жадаюць моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, творчага плёну на галоўнай сцэне краіны – у Купалаўскім тэатры – і, вядома ж, у Арт.С.


Навіны



25.11.10 12:04

26 ноября 2010 года в 17.00 в Национальном художественном музее Республики Беларусь (г. Минск, ул. Ленина, 20, пристройка) состоится торжественная презентация фотоальбома «Современная белорусская живопись. XXI век», выпущенного Издательством «Белорусская Энциклопедия имени П. Бровки».
В мероприятии примут участие представители Министерства информации Республики Беларусь, Министерства культуры Республики Беларусь, дипломатических миссий зарубежных государств, художники.
Данное издание – это первый фотоальбом из серии «Современное белорусское искусство». Фотоальбом представляет работы 100 белорусских художников – как мэтров, повлиявших на формирование традиций отечественной художественной школы, так и молодых художников, которые уже сегодня являются гордостью страны.

Приглашаем Вас принять участие!

Аккредитация по тел.: 284-14-48.


Nell

мадэратар



24.11.10 23:55

СУМОЎЕ
Паэтычны тэатр "Арт.С" прадстаўляе канцэрт "СУМОЎЕ" Вадзіма КЛІМОВІЧА і Яраша МАЛІШЭЎСКАГА. Пасумоўнічаць вы зможаце 3 снежня 2010 а 18 00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў"). Уваход без грошай, але з душою.

Зміцер

Дырэктар



24.11.10 22:32

Круглы стол
25 лістапада ў прэс-цэнтры Дома прэсы ў 14 гадзін адбудзецца круглы стол, прысвечаны 80-гадоваму юбілею класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (26.11.1930), на тэму: “Быў. Ёсць. Буду”. Запатрабаванасць творчай спадчыны Уладзіміра Караткевіча”. Удзел прымаюць: Шніп Віктар Анатольевіч – галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”; Мятліцкі Мікола Міхайлавіч – галоўны рэдактар часопіса “Полымя”; Макарэвіч Лідзія Вітальеўна – дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры; Мальдзіс Адам Восіпавіч – доктар філалагічных навук, прафесар, даследчык творчасці і сябра Уладзіміра Караткевіча; Гілеп Уладзімір Аляксандравіч – старшыня ГА “Беларускі фонд культуры”, галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты”; Верабей Анатоль Леанідавіч – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ, даследчык творчасці Уладзіміра Караткевіча; Жаўняровіч Пётр Пятровіч – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ, даследчык творчасці Уладзіміра Караткевіча; Гальпяровіч Навум Якаўлевіч – дырэктар радыёстанцыі “Беларусь”; Шаблінская Галіна Васільеўна – галоўны рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, укладальнік кнігі ўспамінаў пра Уладзіміра Караткевіча “Быў. Ёсць. Буду.” Акрэдытацыя па тэл. : 287-16-28, 292-35-91. Запрашаем прыняць удзел!


Nell

мадэратар



23.11.10 23:58

Рэінкарнацыя фэстывалю “НЕфармат”, прымеркаваная да 15-ай гадавіны мастацкага руху “БУМ-БАМ-ЛІТ” (1995 – 1999).
30 лістапада, 18.00
R-клюб (Сурганава, 26).
Уваход вольны (чэкбар – 7 тыс. рублёў).
Прэзэнтацыя кнігі вершаў АДАМА ГЛОБУСА “Новае неба”.
Прэзэнтацыя кнігі трансгрэсіўнай прозы ІЛЬЛІ СІНА “Тэатральныя дэманы”. Аўдыявывяржэньні PLANET N і экзыстэнцыйная кляўнада Тэатра псыхічнае неўраўнаважанасьці
Паэты/музыкі: непадуладны аналізу сынтэз
Віктар Жыбуль, Джэці і Алесь Туровіч / КНЯЗЬ МЫШКІН
Вольга Гапеева / BUBEN
Зьміцер Вішнёў/SPIT IT OUT
Арцём Кавалеўскі /Kritchev vs.Ban
Ярыла Пшанічны / KARAOKE VOMIT
Серж Мінскевіч/ Raw N^D
Пэрформанс Юрася Барысевіча
Музыка AORTHA, ?!
І нешта яшчэ...
Дзейныя асобы:

БУМ-БАМ-ЛІТ. Першы авангардовы рух у беларускай літаратуры, які значна зьмяніў усеагульнае пра яе уяўленьне. У кансэрватыўны і прасякнуты канвэнцыямі белліт прыйшла кампанія шызанутых хлопцаў, ад выгляду якіх у нашых клясыкаў наэлектрызоўваліся іх бронзавыя вусы. Пантэон-нэкропаль стаў месцам вечарынак і танцаў. Але найцікавейшыя акцыі ББЛ, -- накшталт чытаньня вершаў жывёлам і заснаваньня беларускай калёніі ў Афрыцы – так і не былі рэалізаваныя.

АДАМ ГЛОБУС. Асоба, якую прадстаўляць няма патрэбы. Варта, аднак, згадаць, што яшчэ ў 80-ыя гады Глобус стаў культавым і, бадай, самым уплывовым аўтарам менскага андэрграўнду. На імпрэзе прагучаць знакамітыя вершы той пары ў выкананьні аўтара. Для кагосьці – настальжы, а для кагосьці – новае адкрыцьцё гэтай пэрсоны, шматмернай бы які тытанік Рэнэсансу.

ІЛЬЛЯ СІН і яго “Тэатральныя дэманы”. “Вандроўка на субмарыне па затопленым Менску спакваля пераўтвараецца ў экскурсію па нетрах падсьвядомасьці аўтара, знаёмства зь яе флёрай і фаўнай. Кніга населеная безьліччу эфемэрных і яўна прыдуманых істотаў, якія і далі ёй назву. Часам публіка нібы адчувае сябе за кулісамі аматарскага тэатру, дзе любая трагедыя пераўтвараецца ў фарс. Але ўсё ж напрыканцы гэтага трыпа вас можа наведаць нязмушаная надзея на сапраўднасьць...” ( з анатацыі да кнігі). Падчас пэрформансу аўтар абяцае “патрэсьці старымі косткамі”.

АЛЕСЬ ТУРОВІЧ прадстаўнік кансерватыўнага крыла пакалення БУМ-БАМ-ЛІТ. Практык і тэарэтык экпэрыментальнага мастацтва. Аўтар магчыма першага сецевога беларускамоўнага літаратуранага зборніка “Корпус”. З гуртом “Князь Мышкін” удзельнічаў у альбоме “Паганства старажытных славян” (тэкст “Усе” ўключаны ў зборнік), у альбоме “Тазікі” агучана хвіліна маўчання. Апошняя па часе значная публікацыя рыхтуецца ў альманаху “pARTizan”.



• Многа букаф. Ниасилил. 24.11.10 11:43 vadzim

• Жартую 24.11.10 11:43 vadzim

24.11.10 12:10 Зміцер

Vadzim, рада за цябе, што ў добрым гуморы і застаецца час і эмоцыі на жарты. Са спадзяваннем чакаю канцэрт. 24.11.10 23:51 Nell

vadzim

admin

19.11.10 12:24

Наконт таго, што там унізе было з'явілася пустое месца на старонцы пасля форуму. Гэта з-за выкарыстання тэга згорнутага тэксту. Не выкарыстоўвайце тэг MORE.


• Зразумела! Тэг MORE болей не выкарыстоўваю. 19.11.10 13:54 Nell

Зміцер

Дырэктар



19.11.10 09:54

Тацяна Будовіч рыхтуецца на “Кніжную палічку”
Як паведаміла нашым АБВесткам паэтка Тацяна Будовіч: “Я з задавальненнем пастаўлю сваю кнігу “Дуэль паглядаў” на кніжную палічку Арт.С. Засталося толькі адсканіраваць вокладку і даслаць матэрыял стваральнікам сайта. Гэта паспрабую зрабіць у бліжэйшы час”. Нагадаем, што рубрыка “Кніжная палічка” на нашым сайце з’явілася не так даўно. Яе яшчэ па праву можна назваць віртуальная бібліятэкай Арт.С, дзе кожны жадаючы можа ўзяць і пачытаць творы ўдзельнікаў тэатра. Назоў “бібліятэка” тут акурат такі падыходзіць – галоўная пляцоўка тэатра месціцца не інакш як у бібліятэцы. Рубрыку “Кніжная палічка” змайстраваў не цясляр, а дырэктар сайта Вадзім Клімовіч. Там яшчэ не шмат кніг, бо гэта крапатлівая і тонкая работа, якая патрабуе часу і настрою. Тыя ж, хто аддае перавагу не электронным кнігам, а друкаваным – могуць набыць іх на нашых вечарынах у аўтараў, а заадно папрасіць аўтограф. Дарэчы, зрабіць гэта можна і сёння, прыйшоўшы ў 18 гадзін у бібліятэку Цёткі.
Арт.ур

vadzim

admin

18.11.10 11:29

http://navalny.livejournal.com/526563.html<\/u><\/a>


• да уж... 18.11.10 17:48 Зміцер

Nell

мадэратар



17.11.10 23:09

У чаканні Калядаў
Сёння, 18 лістапада, у 19 гадзін у Тэатры рускага рамансу (Мінск, вуліца Чыгуначная 27 корпус 2) адбудзецца канцэрт "У чаканні Калядаў" з цыклу "Вечары спеўнай паэзіі". Канцэрт ладзяць барды Зміцер Сідаровіч і Зміцер Бартосік. Вы пачуеце як новыя песні так і класіку расійскай аўтарскай песні ў перакладах Рыгора Барадуліна. Цана білетаў ад 10 да 15 тысяч. Даведкі па тэлефоне: (044) 701-61-50. Да канца года ў Тэатры рускага рамансу запланаваны выступы і іншых удзельнікаў Арт.С – Наталлі Пушкаровай і Яраша Малішэўскага.


18.11.10 17:49 Зміцер

Nell

мадэратар



17.11.10 00:03

ВІНШУЕМ Тацяну Пратасевіч!
Сёння дзень народзін у Тацяны Пратасевіч. Мы віншуем яе, жадаем здароўя, дабрабыту, творчага плёну. А яшчэ – няхай новы год жыцця складзецца так, каб выйшла кніга вершаў і была зладжана прэзентацыя. Упэўнены, што ў Тацяны гэта атрымаецца на "выдатна", бо яна актыўная ўдзельніца вечарын Арт.С. Сёлета, напрыклад, выступала ў такіх праектах як "Святкуйма беларускае", "Сем цудаў Беларусі", на вечарыне "Тацянін дзень".


17.11.10 10:43 Зміцер

18.11.10 11:10 vadzim

Зміцер

Дырэктар



16.11.10 14:32

АНОНС

17 лістапада 2010 г. у 15.00 адбудзецца круглы стол на тэму:
“Літаратура ў вірлівых варунках сучаснасці: папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў у тэле-, радыёэфіры і кінематографе”.

Удзел прымаюць:
• прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
• прадстаўнікі Дэпартамента па кінематаграфіі;
• Кацьер Сяргей Галіевіч – рэжысёр вышэйшай катэгорыі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь;
• Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч – дырэктар РВУ “Літаратура і Мастацтва”;
• Шаблінская Галіна Васільеўна – галоўны рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё;
• Мароз Уладзімір Вікенцьевіч – вядучы рэдактар студыі дакументальнага кіно “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”;
• Шаграй Рыта Уладзіміраўна – вядучы рэдактар галоўнай рэдакцыі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”;
• Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч – галоўны навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт НАНБ;
• Мятліцкі Мікола Міхайлавіч – галоўны рэдактар часопіса “Полымя”;
• Баравікова Раіса Андрэеўна – галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”;
• Шаўлякова Ірына Леанідаўна – начальнік упраўлення навукова-метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу НМУ “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, аглядальнік аддзела крытыкі газеты “Літаратура і Мастацтва”.

Акрэдытацыя па тэл. : 287-16-28, 292-35-91.
Запрашаем прыняць удзел!


Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12