АБВесткі    Расклад вечарын    Арт.С    Удзельнiкi    Вечарыны    Несапраўдныя спектаклі    Выставы    Фотаальбом    Кніжная палічка    СМІ пра нас    Гастролі    Сайт    Гасцёўня    Спампаваць 
Стары Новы год у Цёткі    Восень і іншыя коткі    А верш імкнецца да нябёсаў    12 сузор'яў    Святкуйма беларускае    Сем цудаў Беларусі    Сакральная Беларусь   
 
 


 
art-s.by




Гасцёўня

On-line: гасцей 0. усяго: 0

Новы запісУдзельнікі
Зміцер

Дырэктар



12.03.09 09:54

АБВестка ад Вікі Трэнас
Шаноўнае спадарства! 17 сакавіка (аўторак) у музеі Максіма Багдановіча
(вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца унікальная творчая сустрэча-дыскусія
з вядомым беларускім пісьменнікам Альгердам БАХАРЭВІЧАМ. Вядучыя
вечарыны -- маладыя крытыкі Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ і Віка ТРЭНАС –
паспрабуюць найбольш поўна прадставіць беларускаму чытачу творчасць
маладога празаіка, які цяпер жыве і працуе ў Гамбургу.
У межах мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Альгерда
Бахарэвіча “Сарока на шыбеніцы”, а таксама дыскусія пра перспектывы
развіцця найноўшай беларускай літаратуры. Пачатак у 18.00. Квіткі 2600
бел. руб.
Альгерд Бахарэвіч – пісьменнік, нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску.
Аўтар кніг “Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў” (2002, прэмія
“Гліняны Вялес”), “Натуральная афарбоўка” (2003), “Ніякай літасьці
Валянціне Г.” (2006), “Праклятыя госьці сталіцы” (2008), “Сарока на
шыбеніцы” (2009). Удзельнік Берлінскага літаратурнага калёквіума,
тэатральнага фестывалю ў Любліне (Польшча), літаратурнага фестывалю
“Vilenica-2006” у Славеніі, Lesefest Osteuropa (Лейпцыг, Нямеччына),
“Месяца аўтарскага чытання” у Брне (Чэхія), стыпендыят IHAG (Грац,
Аўстрыя), нямецкага ПЭН-цэнтра. Паводле апытання, праведзенага
інтэрнет-сайтам “Новая Эўропа” http://www.n-europe.eu/, названы лепшым
беларускім пісьменнікам 2006 года. Паасобныя творы Альгерда Бахарэвіча
перакладаліся на нямецкую, чэшскую, украінскую, балгарскую, славенскую
і іншыя мовы.
Інфармацыйная падтрымка http://vika-trenas.livejournal.com/

Зміцер

Дырэктар



05.03.09 15:00

Бібліятэка Цёткі запрашае на мерапрыемства
У пятніцу 6 сакавіка ў 18 гадзін па вуліцы Талбухіна 12а адбудзецца вечарына з нагоды Дня жанчын пад назвай "Ваша вялікасць жанчына". Свята рыхтуе загадчыца бібліятэкі, паэтка Рэгіна Багамолава.

Зміцер

Дырэктар



05.03.09 11:40

Паэтычны тэатр “Арт.С” рыхтуе новую вечарыну УСХОД – СПРАВА І ЗЛЕВА. Удзел у ёй прымаюць:
Мустафа – Зمіцер АРЦЮХ
Сітора – Аكсана СПРЫНЧАН

Шахерызада – Алеنа МАСЛА
Лаціфа – تацяна БАРЫСЮК
Зарайда – Юلія НОВІК
Зульфія – Тацяنа ПРАТАСЕВІЧ
Лейла – Натаلля ВЕРНІКОЎСКАЯ
Фаціма – Гаنна ФЕДАРУК

Музыка: Імамалі -- Яраش МАЛІШЭЎСКІ, Саід -- Алякصей ЯСКЕВІЧ
Мастацкае афармленне: Карыма – Тацяنа МАКАРЭВІЧ

Запрашаем 13 сакавіка 2009 года 18.00
Уваход вольны

Зміцер

Дырэктар



05.03.09 11:38

'’З бацькоўскай кружэлкі'' у музейнай экспазіцыі

Музей гісторыі і культуры прапануе сваім наведвальнікам у якасці адной з новых экспазіцый музычны праект ''З бацькоўскай кружэлкі'' Алеся Камоцкага.
Экспазіцыя мусіць быць з самых кароткіх у гісторыі музея і працягнецца не больш за дзве гадзіны.
А выстаўленыя на ёй будуць музыкі, пры падтрымцы якіх прагучыць і гэты альбом, і тое-сёе з новага, і, канечне ж, нешта з альбома ''Дах''.

11 сакавіка (серада) 18.00
Музей гісторыі і культуры (вул. К.Маркса, 12)

Даведкі па тэлефоне
+ 375 17 2274322

Зміцер

Дырэктар



03.03.09 09:46

У праграме Паэтычнага тэатра "Арт.С" адбыліся змены.
Запланаваны на 16 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча вершаспеў Людмілы Баяўчук "Дзяўчына з легенды" не адбудзецца. Але ж прэм'ера не адменена зусім. Пастаноўка паводле паэмы Ліны Кастэнка "Маруся Чурай" пройдзе на галоўнай пляцоўцы 24 красавіка. Чакаем прыхільнікаў украінскай паэзіі і аматараў монаспектакляў у бібліятэцы Цёткі ў 18.30.

vadzim

admin

02.03.09 14:01

5 сакавіка пры падтрымцы кампаніі “БУДЗЬМА!” мае адбыцца прэзэнтацыя SMS-п’есКІ “Дарога і Шлях” Алеся АНЦІПЕНКІ і Аксаны СПРЫНЧАН, выдадзенай выдавецтвам “ГАЛІЯФЫ”.
Вас чакае незабыўная сустрэча са знакавымі асобамі беларускае культуры Валянцінам АКУДОВІЧАМ, Карынай АНЦІПЕНКАЙ, Уладзімерам АРЛОВЫМ, Міхасём БАШУРАМ, Пятром ВАСЮЧЭНКАМ, Зьміцерам ВІШНЁВЫМ, Леанідам ДРАНЬКО-МАЙСЮКОМ, “ЖАБАЙ У КАЛЯІНЕ”, Максімам ЖБАНКОВЫМ, Ярашам МАЛІШЭЎСКІМ, Алесем
ПАШКЕВІЧАМ, Вікай ТРЭНАС і інш.
На слушную “Дарогу і Шлях” цягам вечара будзе скіроўваць бард, паэт, актор і мэнэджэр пазытыўнай, творчай энэргіі непараўнальны Віктар ШАЛКЕВІЧ.
Усе “дарогі і шляхі” ў чацьвер 5 сакавіка а 18.00 вядуць у Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3). І не хавайцеся ў прарослую за зіму бульбу – уваход вольны.



Nell

мадэратар



02.03.09 11:06

Ад усяго сэрца віншую дырэктара паэтычнага тэатра Арт.С Зміцера Арцюха з Днём нараджэння. У захапленні ад Вашага талента, неуемнай энергіі, творчай фантазіі. Жадаю Вам новых яркіх творчых здзяйсненняў, шчасця, веснавога настрою, добрага здароўя.


• Дзякую! 06.03.09 09:36 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



24.02.09 13:09

З 20 ЛЮТАГА ПА 20 САКАВІКА у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ВЫСТАВА ЛЯЛЕК украінскай мастачкі АКСАНЫ ЦЮПА “ДЗІКІЯ КВЕТКІ ВЯСНЫ”.


Nell

мадэратар



23.02.09 18:53

Мае віншаванні Рагнеду Малахоўскаму з нагоды абароны дыплома.


27.02.09 14:59 vadzim

• Поспехаў! 06.03.09 09:37 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



17.02.09 13:51

ПРАЕКТ УДЗЕЛЬНІЦЫ ПАЭТЫЧНАГА ТЭАТРА "АРТ.С" ЮЛІІ НОВІК
У праграме літаратурна-музычнай імпрэзы "Францыя ў сэрцы Беларусі": творы сучасных беларускіх літаратараў, натхнёных Францыяй і французскай культурай, пераклады, французскі танец, французскія і беларускія песні ў перакладзе, выстава беларускіх коміксаў і многае іншае.

Чакайце арыгінальнага прачытання знаёмых і незнаёмых тэкстаў і здзіўляльных адкрыццяў! Вечарына пройдзе на дзвюх мовах – беларускай і французскай. Дыялог гэтых дзвюх мілагучных моваў абяцае быць прыгожым і адметным. Ласкава запрашаем усіх цікаўных!

Удзельнікі праекта:
Французскі выдавец Іў Пруд’ом,
Перакладчык і прыватны выдавец Зміцер Колас,
Пісьменніца, крытык, аўтар шматлікіх паэтычных і празаічных зборнікаў, літаратурны аглядальнік газеты “Беларусь сегодня” Людміла Рублеўская,
Прафесійны перакладчык, аўтар шматлікіх артыкулаў і рэцэнзій, дацэнт МДЛУ Леанід Казыра,
Літаратар, аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, прозы і эсэ Леанід Дранько-Майсюк,
Паэтка, магістр мастацтвазнаўства, аўтар трох кніг, рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Валерыя Кустава,
Літаратар і крытык, аўтар некалькіх паэтычных кніг, рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць” Віка Трэнас,
Паэтка, арганізатар паэтычнага тэатра "Арт.С" Аксана Спрынчан,
Перакладчык, літаратар, перформер, мастацтвазнаўца, аўтар зборнікаў культуралагічных эсэ Юрась Барысевіч,
Паэт, перакладчык, эсэіст, аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі і перакладаў, выкладчык БДУ Андрэй Хадановіч,
Магістр філалогіі, выкладчык Дар’я Брыч,
Музыкант, гісторык, літаратар Яраш Малішэўскі,
Прафесійная выканаўца, студэнтка МДЛУ Кацярына Сакоўская,
Рэжысёр, паэтка, студэнтка БДУКІ Алёна Беланожка,
Удзельніцы школы гістарычнага танца “Залаты двор” Яна і Хрысціна Шэляговіч,
Бард Вадзім Клімовіч,
Паэтка і перакладчыца Юлія Новік,
Сумесны тэатральны праект асацыяцыі Demain le Printemps (Францыя) і МГА Teatro (Беларусь)
Вечарына “Францыя ў сэрцы Беларусі” адбудзецца ў межах міжнароднага свята франкафаніі пры падтрымцы амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Дома Дружбы.

Дом Дружбы (вул. Захарава, 28, ст. м. Плошча Перамогі) 16 сакавіка 2009 года, 18.00.

Зміцер

Дырэктар



13.02.09 11:16

Верш Адама Міцкевіча.
* * *
Глоткі, якія крычаць за народ,
Збрыдзяць нарэшце народу.
Твары, якія цешаць народ,
Палічыць народ за шкоду.
Рукі, што цягнуцца за народ,
Народ адсячэ па локаць.
Імёнамі, што палюбіў народ,
Будуць народ палохаць.
Стоміцца тлум і ацішыцца шум,
Скогат сваё адбудзе,
Спадчыну ціха возьмуць сабе
Цёмныя людзі.


• Цудоўныя і адначасова страшныя словы. Дзякуй за папулярызацыю творчасці Адама Міцкевіча. 16.02.09 23:16 Nell

Зміцер

Дырэктар



13.02.09 11:14

27 лютага Паэтычны тэатр “Арт.С” прадстаўляе прэм’еру “Зоркі і вершы” МІКОЛЫ КАНДРАТАВА паводле ягонай кнігі “Вершы і зоркі”.

Ці глядзелі вы сёлета на зорнае неба? А загадвалі жаданьні? Не?
Тады не прапусьціце!
У перадапошні вечар зімы аўтар з дапамогаю
вядоўцаў Алены МАСЛА і Аксаны СПРЫНЧАН
створыць найпрыгажэйшае сузор’е 2009 году.

У ім будуць толькі яскравыя і зыркія зоркі:
Валянцін АКУДОВІЧ, Рэгіна БАГАМОЛАВА, Вадзім КЛІМОВІЧ, Наталя КУЧМЕЛЬ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Юлія НОВІК, Юрась НЕРАТОК, Юры НЕСЬЦЯРЭНКА, Юрась ПАЦЮПА, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Юры САПАЖКОЎ, Зьміцер СІДАРОВІЧ, Віктар ШНІП.

Ч а к а е м 27 лютага 2009 года а 18 гадзіне.
Уваход вольны.
І не забывайцеся: гэтае сузор’е ў іншыя дні не пабачыць!

Зміцер

Дырэктар



13.02.09 11:10

ВІНШУЕМ Людмілу Баяўчук!
Сёння дзень нараджэння святкуе актрыса Людміла Баяўчук. Мы віншуем яе, жадаем творчага плёну, сямейнага дабрабыту, здароўя, кахання. Няхай жыццё прыносіць толькі радасць, а блізкія людзі заўсёды дораць сваё святло. Людміла актыўная ўдзельніца вечарын. Яркія і запамінальныя яе апошнія працы ў такіх святах як “Краю блаславёнага дачка” (вядучая), “Нібы ў Міцкевічавым сне” (Марыля Верашчака), “Стары Новы год у Цёткі 2009” (Каралева Ёлка). Спадзяемся, што гэты год будзе не менш яркім на выступы як на нашых пляцоўках, так і ў іншых месцах. Так працягваць, Людміла!

Nell

мадэратар



05.02.09 22:20

Лічу, што гэта можа быць цікавым для удзельнікаў і гасцей Паэтычнага тэатра "Арт.С"
3 лютага у музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстава "АДАМ МИЦКЕВИЧ НА ПОЧТОВОЙ ОТКРЫТКЕ КОНЦА XIX - НАЧАЛА XX ВЕКОВ". Прадстаўлены рэпрадукцыі паштовак, прысвечаных Адаму Міцкевічу. Прадоўжыцца да 31 сакавіка. Музей працуе з 10 да 17 гадзін за выключэннем панядзелка.

Зміцер

Дырэктар



03.02.09 10:20

АБВестка ад Вікі Трэнас
Шаноўнае спадарства! Кампанія “Будзьма!”, а таксама ініцыятыва хрысціянскіх паэтаў запрашаюць вас 4 лютага (серада) у музей Максіма Багдановіча (Багдановіча, 7а) на трэцюю вечарыну планетарнай паэзіі ў дзвюх дзеях “Вокны шляхецкага дома”. У імпрэзе бяруць удзел: музыкі Таццяна БЕЛАНОГАЯ, Андрэй ПЛЯСАНАЎ, паэты Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК, Наталля КУЧМЕЛЬ, Усевалад ГАРАЧКА, Валярына КУСТАВА, Іна КАЛЯДА, Віка ТРЭНАС, Алесь СПІЦЫН, Сяргей ПАТАРАНСКІ. Пачатак у 18.30. Квіткі 2000 бел. руб.
Інфармацыйная падтрымка http://vika-trenas.livejournal.com/

Зміцер

Дырэктар



27.01.09 11:48

Сёння ў Купалаўскім тэатры "Вольга"
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запрашае ў сераду 28 студзеня на калядную меладраму “Вольга”. Драматург Лаура Руахонен (Фінляндыя). Рэжысёр Алег Жугжда (Гродна). Галоўную ролю выконвае народная артыстка Беларусі МАРЫЯ ЗАХАРЭВІЧ. Пачатак у 19 гадзін. Тэлефон касы тэатра 227-17-17. Прыходзьце!

Наталья



22.01.09 18:20

Какие вы все молодцы!!! Смотрю на вас, и сердце радуется. Остались же на нашей земле такие патриоты и просто неравнодушные люди. Сайт такой хороший, профессиональный, да и все, что делается на сцене вашего театра тоже достойно высокой похвалы. Так держать!

Зміцер

Дырэктар



12.01.09 15:08

Віка Трэнас даслала абвестку мерапрыемства, дзе выступаюць і ўдзельнікі Паэтычнага тэатра "Арт.С"
Шаноўнае спадарства! Суполка "Літаратурнае прадмесце" запрашае вас 14 студзеня (серада) у музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) на эксклюзіўную калядную вечарыну "Кірмаш мусамаў" (цікаўныя хобіты – а мы ўсе трошкі хобіты - могуць дазнацца падрабязнасці пра мусаў ці мусамаў тут: http://rubleuskaja.livejournal.com/1014.html).
У імпрэзе бяруць удзел: паэты Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Віктар ШНІП, Мікола КАНДРАТАЎ, Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ (якая падрыхтавала прыемны сюрпрыз для шаноўных гледачоў), Наталля КУЧМЕЛЬ, Юрась НЕРАТОК, Віка ТРЭНАС, музыкі Алесь КАМОЦКІ, Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Юры НЕСЦЯРЭНКА. У межах мерапрыемства адбудзецца феерычны аўкцыён мусаў ці мусамаў, да якога можа далучыцца любы жадаючы (пры ўмове, канечне, што ў вас ёсць цікавы мусам, які вы гатовыя прадставіць шырокай публіцы). Увага! Усе прысутныя прымуць удзел у распачатым галасаванні за кандыдатаў на атрыманне антыгламурнай літаратурнай прэміі "Блакітны Свін". Не прапусціце падзею года! Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Інфармацыйная падтрымка http://vika-trenas.livejournal.com/

Nell

мадэратар



09.01.09 22:50

Паглядзела "Стары Новы год у Цёткі". Проста цудоўна. Уразіў Зміцер Арцюх, нечакана пераўвасобіўшыся з салідна-павучальнага дзядзькі ў прыкольнага, нахабнаватага жабрака. Мае апладысменты.


• Дзякую! 10.01.09 09:03 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



08.01.09 14:44

За актыўны ўдзел у сёмай духоўна-асветніцкай праграме выставы-кірмашу “Ражство Хрыстова” Паэтычны тэатр “Арт.С” атрымаў дыплом. Уручэнне ўзнагароды адбылося 5 студзеня падчас закрыцця выставы-кірмашу ў выставачным комплексе “Белэкспа”, што на праспекце Пераможцаў у Мінску. Дыплом падпісалі: духаўнік праваслаўных выстаў іерэй Уладзімір Герасіменка і старшыня аргкамітэту праваслаўных выстаў Аляксандр Савін.


Зміцер

Дырэктар



08.01.09 09:38

Дарагія сябры, дзякую, за вашыя sms! Мне была неабходна ваша падтрымка. Праўда, я не выйшаў у фінал праекта "В десятку" (тэлеканал ТВ-Маркет), я заняў толькі шостае месца ў дзесятцы тыдня, але і гэта прыемна. Прыемна таксама, што журы - спевакі Аляксей Хлястоў і Влада - адзначылі прафесійны ўзровень майго выступу і пажадалі поспехаў. Канечне, каб у тэлепраекце было разгалінаванне па жанрах: выступы спевакоў, танцораў, чытальнікаў, фокуснікаў, то, я думаю, у мяне было б больш шансаў на перамогу ў сваім жанры. Яшчэ раз дзякую ўсім.

Зміцер

Дырэктар



29.12.08 14:32

Адказваю на пытанне. Несапраўдны спектакль "Нібы ў Міцкевічавым сне" пра Адама Міцкевіча - гэта віншаванне песняра з 210-годдзем. Гэта не проста імя ў нашай літаратуры, гэта не проста паэт, чалавек, змагар. Гэта асоба сусветнага маштабу, паэт планеты Зямля. І я ганаруся, што нарадзіўся з ім на адной зямлі - Наваградскай! Мне блізкая творчасць Адама Мікалаевіча, мне яна зразумела, я яе адчуваю душой і не магу быць абыякавым да ягонай жыццёвай трагедыі.
Назва "Нібы ў Міцкевічавым сне" ўзята з верша паэта Міколы Кандратава. Яна адпавядае таму стану, які зараз ёсць у Беларусі - сну. Хочацца, адсвяткаваўшы дзень нараджэння Міцкевіча, прачнуцца і інакш паглядзець на нашае жыццё на Зямлі, пераасэнсаваць і змяніць яго да лепшага. Перакананы, што Паэтычнаму тэатру "Арт.С" і ўсім нашым гледачам гэта пад сілу.



• Дзякуй! Поспехаў Вам. 31.12.08 00:53 Nell

• Няўжо жыццё такое нясцерпна балючае, што Вам лягчэй думаць: "Гэты кашмар мне толькі сніцца"?! 06.01.09 23:41 Nell

Nell

мадэратар



24.12.08 01:40

Пытанне да спадара Змiцера.
Паглядзела "Нiбы ў Мiцкевiчавым сне". Упэўнена, што эмацыянальная пранiкнёнасць спектакля, трапяткое да слёз стаўленне апавядальнiка да трагiчнага кахання Адама Мiцкевiча нiкога не пакiнула раўнадушным.
Адкажыце, калi ласка, чаму менавiта асоба Адама Мiцкевiча настолькi блiзкая Вам.

vadzim

admin

21.12.08 18:05

Падрыхтоўка пачалася
Пачалася падрыхтоўка да вечарыны-маскараду "Стары Новы год у Цёткі". На гэты раз у цэнтры ўвагі святочнай праграмы будзе вядомы твор Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра". Яго ўдзельнікі Паэтычнага тэатра будуць чытаць па-новаму. Вечарына запланавана на 9 студзеня. Сачыце за абнаўленнем сайту.

А верш імкнецца на нябёсаў
Паэтычны тэатр "Арт.С" прымае ўдзел у дабрачыннай акцыі "Анёл міласэрнасці", арганізаванай Саюзам сястрынстваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы. У суботу 27 снежня 2008 года ў 18 гадзін у выставачным комплексе “Белэкспа” (пр-т Пераможцаў, 14) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза "Пад крылом нябеснага анёла". Уступнае слова бяруць: кіраўнік Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі айцец Алег Шульгін, выканаўчы сакратар Саюза сястрынстваў міласэрнасці Алена Зенкевіч. У праграме плануецца ўдзел: актрысы Людмілы Баяўчук, барда Наталлі Пушкаровай, паэтаў Міколы Кандратава, Алены Наследышавай, Тацяны Пратасевіч, мастачкі Святланы Цывілька, салісткі тэатра "Жывое слова" Алесі Сівохінай. Вядоўцы Зміцер Арцюх і Аксана Спрынчан.

Мастацкая рада
Сябры, 22 снежня ў 18 гадзін праводзім мастацкую раду. Збор – на галоўнай пляцоўцы. Мы падвядзем вынікі 2008 года і абмяркуем план на першае паўгоддзе 2009-га. Рыхтуйце прапановы па ўдасканаленні дзейнасці Паэтычнага тэатра "Арт.С".

Да Міцкевіча
24 снежня ў 12 гадзін удзельнікі Паэтычнага тэатра "Арт.С" прымуць удзел у святой імшы ў Чырвоным Касцёле і ва ўрачыстасцях з нагоды 210-годдзя Адама Міцкевіча. Праграма Паэтычнага тэатра "Арт.С" пад назвай “Народжаны ў калысцы Беларусі” адбудзецца ў Мінскім скверы Адама Міцкевіча ля яго помніка. Чакаем.


vadzim

admin

19.12.08 10:54

Мінскі Планетар запрашае
У рамках серыі канцэртаў “Планетарнай паэзіі”
На вечарыну

Adventum ceri

(Чаканне нябёсаў)

Надзвычайнае планетарнае шоў да Нараджэння Хрыстовага і Шчодрыку,
якое адбудзецца 29 снежня 2008 года а 19-й гадзіне у зорнай зале Планетара (Мінскі гарадскі парк ім. М. Горкага)

Адсвяткуем каляды разам! Прысутнасць інтэлектуальнай прасунутасці і выключнай датклівасці абавязковая.
Удзел бяруць паэты:
Іна Каляда (бо як жа Каляды без Каляды)
Віка Трэнас
Таццяна Будовіч
Аксана Спрынчан
Наталля Кучмель
Сяргей Вераціла і галоўны альтэрнатыўны Зюзя краіны
І, безумоўна, сюрпрыз
Увесь вечар на сцэне славуты музыка Раман Абрамчук і тры салодкагалосыя анёлы, а таксама чакаецца выступ слыннай бардэсы Таццяны Беланогай.

Даведкі па тэлефоне 8-029-7682878 (Алесь)
Кошт квіткоў 2500 бел. руб.


vadzim

admin

05.12.08 14:17

Паэтычны тэатр “Арт. С” запрашае
19 сьнежня 2008 года

КАЗКІ І ПОКАЗКІ ЛЫСАЙ ГАРЫ
ад ейнае Гаспадыні і гасьцей

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ “ЖываЯ” ў 2-х частках

ЧАСТКА ПЕРШАЯ (СЬНЕЖАНЬСКАЯ)
АКСАНА СПРЫНЧАН – МАЛАДЗЕЙШАЯ ЗА ЎСІХ ВЫСТУПОЎЦАЎ


Разьдзелы:
1. ЖываЯ…
Максім КЛІМКОВІЧ
Сяргей ВЕРАЦІЛА
Уладзіслаў АХРОМЕНКА
2. ЖываЯ,
Серж МІНСКЕВІЧ
3. ЖываЯ
Вадзім ЖЫЛКО і іншыя сябры з ЛУНІНЦА
4. “ЖываЯ”
Валянцін АКУДОВІЧ
Алесь АНЦІПЕНКА
5. ЖываЯ:
Ірына КЛІМКОВІЧ
Галіна ДУБЯНЕЦКАЯ
6. ЖываЯ?
Зьміцер СІДАРОВІЧ
7. ЖываЯ –
Алена МАСЛА
8. ЖываЯ;
Віктар ШНІП
Людміла РУБЛЕЎСКАЯ
9. (ЖываЯ)
Мікола КАНДРАТАЎ
Рэгіна БАГАМОЛАВА
10. ЖываЯ!
Яраш МАЛІШЭЎСКІ
11. ЖываЯ.
Сяргей СЫС

ЖЫВЫЯ ПАРТРЭТЫ ВЫСТУПОЎЦАЎ
СТВАРАЕ МАСТАК ВАЛЕР ЮРКЕВІЧ
Сустракаемся ў Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна 12 а)
а 18 й гадзіне (пятніца). Уваход, як і выступы, вольны.


vadzim

admin

05.12.08 14:12

Спектакль у каледжы мастацтваў
У суботу 13 снежня 2008 года ў 15 гадзін Паэтычны тэатра "Арт.С" пакажа несапраўдны спектакль "Нібы ў Міцкевічавым сне" (да 210-годдзя паэта). Гледачоў чакаем у каледжы мастацтваў па вуліцы Камуністычнай, 52.
Дзеючыя асобы.
Апавядальнік: Зміцер АРЦЮХ; графіня Храптовіч: Рэгіна БАГАМОЛАВА; Марыля Верашчака: Наталля ПУШКАРОВА, Людміла БАЯЎЧУК; Адам Міцкевіч: Вадзім КЛІМОВІЧ, Мікола КАНДРАТАЎ. Таксама ў спектаклі бяруць удзел навучэнцы і выкладчыкі каледжа: Наталля ЛАЗАРЧЫК, Ганна ГЕГЕЛЬ, Віктар ІВАНОЎ.

vadzim

admin

05.12.08 14:12

Радыёперадача
Журналістка радыёканала "Культура" Яўгенія Арцюшкевіч рыхтуе перадачу пра Паэтычны тэатр "Арт.С". Пад час інтэрв’ю, якое давалі Зміцер Арцюх і Аксана Спрынчан, Яўгенія Сяргееўна цікавілася мэтамі стварэння Паэтычнага тэатра, формамі вечарын, якія праводзяцца на галоўнай і дадатковых пляцоўках, задыякальна-паэтычным праектам "12 сузор’яў". Пагаварылі ўдзельнікі радыёперадачы і пра гледачоў, пра сямейную атмасферу вечарын, прачыталі вершы. Слухайце праграму Яўгеніі Арцюшкевіч "Фактар лёсу" на радыёканале "Культура" (на сярэдняй частаце 1125 кГц, на ўльтракароткай 70,4 МГц і 102,9 МГц – у FM-дыяпазоне, а таксама ў Сеціве: tvr.by/bel/radiocult.asp). Пачатак у 15.35 у пятніцу 19 снежня.

vadzim

admin

05.12.08 14:12

ВІНШУЕМ Міколу Кандратава!
Новая кніга "Вершы і зоркі" Міколы Кандратава пабачыла свет. Яна выйшла ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" накладакм 1200 асобнікаў. Для Міколы Кандратава паэзія - пошукі ісціны свету. У вершах ён спрабуе пераасэнсаваць мінулае і сённяшняе жыццё, абапіраючыся на духоўную спадчыну продкаў. Шчырасць і аптымізм, лірычнасць і задуменнасць, вера ў магчымасці дабра - рысы, уласцівыя творчасці аўтара. Віншуем паэта з выхадам кнігі і запраем усіх на яе прэзентацыю. Прэм’ера кнігі запланавана 27 лютага 2009.



25.11.10 21:10 Зміцер

Nell

мадэратар



02.12.08 22:28

Цікава, чаму кніга вершаў спадара дырэктара тэатра мае назву "Вясна ў кароткім паліто"? Лагічна было б падумаць, што ў кнізе маецца верш з адпаведнымі радкамі. А вось і не! (Ва ўсялакім разе я не знайшла). Калі ласка, адкажыце, спадар Зміцер.


• Я выйшаў з адпачынку і дабраўся да кампутара. Адказваю на пытанне наконт назвы кнігі "Вясна ў кароткім паліто...". Гэта проста сімвал інтымнай лірыкі, змешчанай пад вокладкай. Вясна - пачатак усяго. Кароткае паліто - маладосць, каханне і г.д. Верш пад назвай "Вясна ў кароткім паліто..." быў, але ў апошні час ён мне падаўся слабым - і я прыбраў яго з кнігі. 15.12.08 11:13 Smicer

• Дзякуй за шчыры адказ! 16.12.08 00:55 Nell

vadzim

admin

26.11.08 14:51

ВІНШУЕМ Людмілу Баяўчук!
Актрыса, рэжысёр, выкладніца кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Людміла Баяўчук скончыла аспірантуру. Як прызнаецца ўдзельніца вечарын Паэтычнага тэатра "Арт.С": "Я адчула свабоду і расправіла крылы. Зараз нібыта ў палёце. Гэта такое цудоўнае адчуванне! Цяпер я спакойна магу займацца даследваннямі і рыхтавацца да здачы галоўнай працы на дадзеным этапе жыцця". Наперадзе ў Людмілы Баяўчук абарона дысертацыі "Музычны спектакль для дзяцей у драматычным тэатры: генэзіс, тыпалагічныя рысы". Мы жадаем актрысе поспехаў, натхнення, хутчэйшай абароны і рэалізацыі творчых задум на пляцоўках Паэтычнага тэатра "Арт.С" і на сцэнах тэатраў краіны.

Зміцер

Дырэктар



21.11.08 10:58

ВЫКАЗВАННЕ АДАМА МІЦКЕВІЧА
Мне здаецца, што гістарычныя паэмы і наогул усе даўнішнія формы ўжо на палову зжылі сябе і што іх можна ажывіць толькі дзеля задавальнення чытачоў. Сапраўдная паэзія нашага стагоддзя, можа быць, не нарадзілася яшчэ, бачны толькі першыя промні яе набліжэння. Мы даволі шмат пісалі дзеля задавальнення і дробных мэтаў. Мне здаецца, што вернуцца такія часы, калі трэба будзе стаць святым, каб быць паэтам, што патрэбна будзе натхненне з неба, для таго, каб дамагчыся рэчаў, пра які нічога не можа сказаць розум, каб прабудзіць у людзях павагу да паэзіі, якая даволі доўга была актрысай ці блудніцай, ці палітычнай газетай. Гэтыя думкі часта наводзяць на мяне сум і нават душэўную пакуту. Мне часта сніцца, што я быццам Маісей, бачу з гары абетаваную зямлю паэзіі, але ўсведамляю сябе не годным ступіць на яе.


• Кранае за сэрца. 26.11.08 14:53 Nell

Зміцер

Дырэктар



19.11.08 14:05

Прапаную тэму для абмеркавання.

Як вы ставіцеся да таго, што на некаторыя вечарыны (спектаклі) Паэтычнага тэатра "Арт.С" у 2009 годзе ўваход будзе платным?
За які кошт вы хацелі б набываць квіткі?

vadzim

admin

19.11.08 10:43

Вечарына памяці
ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" запрашае
"Краю блаславёнага дачка"
вечарына памяці Яўгеніі ЯНІШЧЫЦ
да 60-годдзя з дня нараджэння
на вечарыну запрошаны: Людміла АБУХОВІЧ, Анатоль БУТЭВІЧ, Юлія ЕСЬМАН, Хрысціна ЖАЎРЫД, Васіль ЖУКОВІЧ, Ніна ЗАГОРСКАЯ, Галіна КАРЖАНЕЎСКАЯ, Валянціна КОЎТУН, Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Наталля ПУШКАРОВА, Святлана УЛАНОЎСКАЯ, Аляксандра ЦІХАНАВА
ганаровы госць – Андрэй ЯНІШЧЫЦ
вядоўцы: Зміцер АРЦЮХ і Людміла БАЯЎЧУК
чакаем на галоўнай пляцоўцы (вуліца Талбухіна, 12а) 28 лістапада 2008 года ў 18.00

Зміцер

Дырэктар



17.11.08 13:44

ВІНШУЕМ Тацяну Пратасевіч!
Сёння ўдзельніца Паэтычнага тэатру “Арт.С” Тацяна Пратасевіч адзначае свой дзень народзін. Мы шчыра віншуем паэтку з гэтай датай, жадаем ёй здароўя, шчасця, творчага плёну і чакаем выхаду яе кнігі. Удзячны за шыкоўную “вопратку” для нашых крэслаў і століка на галоўнай пляцоўцы.



vadzim

admin

14.11.08 16:10

Ідзе падрыхтоўка да вечарыны памяці Яўгеніі Янішчыц "Краю блаславёнага дачка". На сёння паўдзельнічаць у ёй запрошаны сяброўка Жэні па студэнцкім інтарнаце Людміла Абуховіч, пісьменнікі Васіль Жуковіч, Ніна Загорская, Галіна Каржанеўская, Анатоль Бутэвіч, Валянціна Коўтун, бард Наталля Пушкарова, скрыпачка Святлана Уланоўская, сын Андрэй Янішчыц, студэнткі Юлія Есьман, Хрысціна Жаўрыд, Александра Ціханава. Вы пачуеце шмат вершаў, песень, цёплых слоў у адрас віноўніцы ўрачыстасці. Правядуць вечарыну Зміцер Арцюх і Людміла Баяўчук. Падрабязнасці чытайце ў бліжэйшы час.

vadzim

admin

13.11.08 13:13

ВІНШУЕМ Аксану Спрынчан!
Дырэктарка Паэтычнага тэатра "Арт.С" Аксана Спрынчан выдала другую кнігу вершаў – "ЖываЯ". Яна выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” накладам 1500 асобнікаў. Вершы ў новай кнізе вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа час лёгкай, у пэўным сэнсе летуценнай думкі, гарманічным спалучэннем традыцыйнага і наватарскага. Аўтарка пашырае арэал прысутнасці ў сучасным літаратурным жыцці візуальнай паэзіі і паэзіі імгненняў-вечнасці. Віншуем Аксану Спрынчан і чакаем яе новых творчых вынаходак. Кнігу "ЖываЯ" можна будзе набыць на прэзентацыі – 19 снежня.


Зміцер

Дырэктар



06.11.08 09:30

ВІНШУЕМ Вадзіма Клімовіча!
Удзельнік Паэтычнага тэатра "Арт.С" Вадзім Клімовіч скончыў аспірантуру. Паспяхова здаў апошні экзамен па спецыяльнасці "Тэхналогія машынабудавання". Падыходзіць да завяршэння праца над дысертацыяй "Мадэляванне працэсу і кіраванне параметрамі адначасовай двухбаковай апрацоўкі дэталяў са сферычнымі прэцызійнымі паверхнямі". Віншуем і жадаем паспяховай абароны!



• Ж-) 06.11.08 09:46 vadzim

Зміцер

Дырэктар



06.11.08 09:19

ВЫСТУПАЮЦЬ УДЗЕЛЬНІКІ ПАЭТЫЧНАГА ТЭАТРА "АРТ.С"
Шаноўнае спадарства! 6 снежня (субота) у Тэатры рускага рамансу (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2) адбудзецца феерычная прэзентацыя літаратурна-мастацкага праекта “Выявы-2008”, што мае на мэце прадставіць адразу некалькі кірункаў развіцця найноўшай беларускай культуры: літаратурны, музычны і візуальны. Вас чакаюць выступленні маладых паэтаў, якія будуць не толькі чытаць вершы! Валярына КУСТАВА, Юлія НОВІК, Аксана СПРЫНЧАН, Віка ТРЭНАС пакажуць свае адмысловыя праграмы (вершы+слайды).

Вы зможаце пачуць электронную музыку і пабачыць фотаработы паэта Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА. Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ прадэманструе фільм “Лупы”, зняты адмыслова для яе дэбютнай кнігі. Вольга ГАПЕЕВА падзеліцца рарытэтным відэа з яе замежных выступаў. Ганна ФЕДАРУК выканае для шаноўных гасцей усходні танец. У межах праекту чакаецца выступ вядомага музыкі Юры НЕСЦЯРЭНКІ, а напрыканцы імпрэзы вас чакае 40-хвілінная праграма Алеся КАМОЦКАГА!

Вядучая імпрэзы – дзяўчынка са свістком Віка ТРЭНАС.

Запрашаем! Пачатак у 18.00. Кошт квітка 5000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +375 29 5607793, +375 29 1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru.

Праезд да Тэатра рускага рамансу www.rusromans.com: ад ст. м. Інстытут культуры (каля Дома быта) трал. 45, 47 да прып. “Аўтасіла”.

Увага! Кожны наведнік атрымае ў падарунак унікальны самаробны мультымедыйны дыск “Выявы-2008”, які не будзе распаўсюджвацца ні да вечарыны, ні пасля яе! Не прапусціце!


vadzim

admin

04.11.08 14:08

ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР “АРТ.С” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прадстаўляе закрыццё задыякальна-паэтычнага праекта 12 сузор’яў.

Сустрэча дванаццатая: Скарпіёны.
У вечарыне бяруць удзел:
- мастак Уладзімір РЫНКЕВІЧ,
- народная артыстка Беларусі Марыя ЗАХАРЭВІЧ,
- пісьменнікі Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ, Анатоль ВЯРЦІНСКІ, Аксана ДАНІЛЬЧЫК, Васіль ЖУКОВІЧ, Алесь НАВАРЫЧ, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Маргарыта ПРОХАР,
- фольк-гурт “ПЕРАТУТ”.
Астролаг Алена РЫСАВЕЦ распавядзе цікавосткі з гараскопу вядомага класічнага беларускага Скарпіёна Якуба КОЛАСА.

Вядоўцы Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН
чакаюць 12 лістапада 2008 года ў 18.12 на вуліцы Багдановіча, 7а

Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12