АБВесткі    Расклад вечарын    Арт.С    Удзельнiкi    Вечарыны    Несапраўдныя спектаклі    Выставы    Фотаальбом    Кніжная палічка    СМІ пра нас    Гастролі    Сайт    Гасцёўня    Спампаваць 
Стары Новы год у Цёткі    Восень і іншыя коткі    А верш імкнецца да нябёсаў    12 сузор'яў    Святкуйма беларускае    Сем цудаў Беларусі    Сакральная Беларусь   
 
 


 
art-s.by




Гасцёўня

On-line: гасцей 0. усяго: 0

Новы запісУдзельнікі
Навіны



06.08.09 12:21

У суботу 8 жніўня паэтка Аксана Спрынчан і музыка Яраш Малішэўскі чакаюць усіх на Лысай Гары. Намер паехаць выказалі творцы суполкі "Літаратурнае прадмесце" на чале з Людмілай Рублеўскай і Віктарам Шніпом, удзельнікі Паэтычнага тэатра "Арт.С", сябры сям’і Малішэўскіх-Спрынчан. Збор у суботу ў 10.40 на чыгуначным вакзале Мінска пад табло, што ля платформы электрацягнікоў на Маладзечна. Далучыцца можа кожны.



• Удзельнікі Паэтычнага тэатра “Арт.С” і сябры суполкі “Літаратурнае прадмесце” адпачывалі на Лысай Гары пад Заслаўем (станцыя Зялёнае). Запрасіла гасцей паэтка Аксана Спрынчан, якая зараз жыве на лецішчы разам з дачкой Альжбэтай. Гаспадыня правяла экскурсію па лецішчы і Лысай Гары, а таксама дзве акцыі: “Малюнак для Альжбэты” і “Вершы на грубцы”. Малявалі і пісалі, а таксама спявалі і чыталі: Людміла Рублеўская, Юрась Нераток, Мікола Кандратаў, Вадзім Клімовіч, Маргарыта Аляшкевіч, Віка Трэнас, Алена Беланожка, Вераніка Шніп, Зміцер Арцюх. Па завяршэнні выязнога пасяджэння-імпрэзы да гурту падарожных далучылася астролаг Людміла Кандратава, якая ў той дзень наведвала сябровак у дачным пасёлку “Зорны”. Палова творцаў на Лысай Гары Аксаны Спрынчан была ўпершыню. 10.08.09 15:04 Зміцер

Навіны



05.08.09 08:30

Рэгіна Багамолава ў ролі бабулі
Паэтка Рэгіна Багамолава (загадчыца бібліятэкі Цёткі) пачала выконваць яшчэ адну галоўную ролю свайго жыцця – ролю бабулі. Трэцяга жніўня яе дачка Аляксандра нарадзіла хлопчыка, якому плануюць даць імя Ян. Рэгіна шчаслівая, рыхтуецца да сустрэчы малога ў сваім доме. Гэтая падзея, думаецца, дасць новы творчы штуршок і ў паэткі з’явяцца вершы, прысвечаныя ўнуку. Мы віншуем Рэгіну і жадаем каб хлопчык хутчэй падрастаў, радаваў сваіх бацькоў і бабулю.


• Далучаюся да віншаванняў 05.08.09 20:37 Nell

Зміцер

Дырэктар



04.08.09 08:49

ВІНШУЕМ Яраша Малішэўскага
Сёння дзень народзін у галоўнага музыкі "Арт.С" Яраша Малішэўскага. Яго песні не могуць пакідаць абыякавымі, яго словы не могуць не пранікаць у душу, яго шляхетны выгляд заўсёды нагадвае, што Беларусь і беларусы жывыя. Адпаведную выснову можна было зрабіць і на свяце "Ракуцёўскае лета-2009", дзе пад песні Яраша Малішэўскага танчылі дзеці. Мы віншуем нашага сябра са святам, жадаем натхнення, здароўя, дабрабыту, новых творчых здабыткаў. Мы жадаем шчасця Ярашу і яго жонцы Аксане Спрынчан, якая ні на хвіліну не пакідае сямейнае вогнішча без увагі. Жадаем, каб гэты агонь кахання не згасаў, каб ён дапамог Ярашу і Аксане стварыць шмат сумесных выступаў і… сына.



• Далучаюся! 05.08.09 20:38 Nell

Навіны



30.07.09 08:33

30 июля, четверг

театр:
Современный художественный театр Родня 19:00
Тэатр імя Янкі Купалы Пінская шляхта 19:00 премьера
Тэатр імя Янкі Купалы, малая сцэна Адчынiце кантралеру! 19:00

кино:
Автокинотеатр - Люди Икс. Росомаха 22:30
Комсомолец - Последний дом слева 17:00 19:00 21:00

выставка:
Художественная галерея ''Вильнюс'' представляет персональную выставку Власовой Валентины Яковлевны ''Квітней, родная Беларусь!'' На выставке представлено около 40 работ, выполненных в разной технике - это работы, написанные маслом, а так же акварель и литография. Основные жанры, в которых работает автор – натюрморт, портрет, пейзаж. Валентина Яковлевна пишет простые и одновременно богатые и щедрые в своей искренности пейзажи, глубоко психологичные портреты, в которых ей удается уловить внутренний свет человека. Все работы в совокупности отображают красоту, самобытность и богатство Беларуси. Автор участвовала во многих тематических выставках, различных творческих проектах. Это первая персональная выставка автора, которую Валентина Яковлевна посвящает году Родной земли.
Вход свободный. Закрытие выставки - 1 августа. Спешите.
Время работы: пн-пт 11.00-19.00, суб – 10.00-18.00, вс - выходной.

Зміцер

Дырэктар



22.07.09 13:42

Да Максімавай крыніцы
Маладзечанскі райвыканкам, Літаратурны музей Максіма Багдановіча прадстаўляюць 2 жніўня 2009 года (нядзеля) а 12-й гадзіне ў філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Фальварак Ракуцёўшчына" традыцыйнае Свята паэзіі і песні
"Ракуцёўскае лета-2009"
У вас будзе добрая нагода дакрануцца да высокай паэзіі ў выкананні аўтараў, ужо шырока вядомых і маладых, усцешыцца беларускімі песнямі і танцамі, а, самае галоўнае, прайсціся сцежкамі слаўнага паэта Максіма Багдановіча, наталіць смагу з чыстай сцюдзёнай крыніцы, Максімавай крыніцы натхнення…

Праезд электрычкай Мінск – Маладзечна да станцыі Уша. Адпраўленне з Мінска: 8.24, 9.14, 10.00, 11.11. Адпраўленне з Маладзечна 8.44, 9.47, 11.09, 12.08.

Свята беларускай паэзіі і песні "Ракуцёўскае лета–2009" чакае вас! Добры настрой, пазітыўныя эмоцыі і незабыўныя ўражанні гарантуюцца! Святкуем разам! Выступоўцы і удзельнікі свята: Зміцер Арцюх, Аксана Спрынчан, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Шніп, Людміла Рублеўская, Алесь Камоцкі, Рагнед Малахоўскі, Валерыя Кустава, Віка Трэнас і іншыя.


• Учора ў фальварку Ракуцёўшчына гучала беларуская мова. На свята беларускай паэзіі і песні з’ехаліся творцы і творчыя калектывы Мінска, Маладзечна, вёскі Дварэц Дзятлаўскага раёна, іншых куткоў Беларусі. Па традыцыі "Ракуцёўскае лета" адкрыла дырэктарка Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Тацяна Шэляговіч. Пасля афіцыйнай часткі яна перадала слова вядучаму Андрэю Шчарбовічу, які прадстаўляў зорных пісьменнікаў (Уладзіміра Арлова, Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Шніпа, Людмілу Рублеўскую, Анатоля Бутэвіча) і не менш зорных музыкаў, культурных дзеячаў Беларусі. З Паэтычнага тэатра "Арт.С" на свяце выступілі: Зміцер Арцюх, Мікола Кандратаў, Рагнед Малахоўскі, Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан. 04.08.09 08:53 Зміцер

Навіны



22.07.09 08:07

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае...

“УНУТРАНЫ РУХ”
28 ліпеня 2009 года а 17-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі «Унутраны рух» маладога беларускага мастака Захара Кудзіна.

Захар нарадзіўся ў 1986 годзе, скончыў Мінскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава. Свае работы пачаў выстаўляць з 2005 года. Прымаў удзел у пленэрах і калектыўных выстаўках, прысвечаных Сальвадору Далі, Язэпу Драздовічу, Уладзіміру Караткевічу. На выстаўцы прадстаўлены работы, створаныя за апошнія два гады. Гэта другая асабістая выстаўка маладога таленавітага мастака, які працуе ў стылі абстрактнага экспрэсіянізма. Гэты стыль узнік у 1940-х гадах у ЗША пад уплывам сюррэалізму і з’яўляецца разнавіднасцю абстрактнага мастацтва. Ён уяўляе сабою школу (рух) мастакоў, якія малююць хутка і на вялікіх палотнах, з выкарыстаннем негеаметрычных штрыхоў, вялікіх пэндзляў. Такім чынам творцы раскрываюць таямніцы свайго ўнутранага свету, пераўтвараючы іх у незвычайныя творы. Малады і таленавіты беларускі мастак Захар Кудзін выбраў абстрактны экспрэсіянізм для найбольш поўнага выяўлення сваіх эмоцый і пачуццяў.

Выстава працуе да 20 жніўня, панядзелак − субота, з 10.00 да 17.00, выхадны − нядзеля. Даведкі: 334-07-61, 334-42-69

Навіны



15.07.09 08:49


З ПОШТЫ ТЭАТРА
При реконструкции Молодежного театра будет полностью
уничтожен старый парк

В Минске у храма Марии Магдалены в ходе реконструкции и перепланировки территориии у Молодежного театра собираются вырубить старый сквер. Работы уже начаты, вырубка деревьев может начаться уже завтра. 06.07.2007 г. рабочие приступили к монтажу столбов временного электроснабжения, установке ограждений строительной площадки.

2009 годя объявлен Президентом Республики Беларусь А.Г.Лукашенко Годом родной земли. И в это же время принимается решение об уничтожении более 80 деревьев, возраст которых превышает 80 и более лет. Обновленная территория Молодежного театра полностью уничтожит имеющийся парк. Будут потревожены находящиеся в парке захоронения (!).

Подробности
Граждане Минска собирают подписи под обращением (к обращению прилагается план реконструкции), но завтра может быть уже поздно, деревья убирают очень быстро, примером может быть почти молниеносный снос сквера в центре Витебска. Обращение направляется в следующие инстанции
Администрация Президента Республики Беларусь
220016, г. Минск, ул. К.Маркса, 38

Комитет государственного контроля Республики Беларусь
220050, г. Минск, ул. К.Маркса, 3

Белорусская православная церковь
220004, г. Минск, ул. Освобождения, 10

В соответствии с решением Минского городского исполнительного комитета принято решение о реконструкции Государственного молодежного театра Республики Беларусь (г. Минск, проспект Машерова, 23). 06.07.2007г. рабочие приступили к монтажу столбов временного электроснабжения, установке ограждений строительной площадки.
По данным средств массовой информации (БЕЛТА и другие), заявлениям руководства театра «В процессе реконструкции планируется изменить площадь театра: увеличится этажность, будут дополнительно пристроены помещения для гримерок, склады для хранения декораций, производственные цеха. Новое современное оборудование получит и сцена: поворотные круги, штанкетные подъемы. В театре появятся фойе и буфет. В результате ремонта полностью изменится внутренний облик здания. Ремонт здания Белорусского государственного молодежного театра проводится в соответствии с программой по реконструкции и техническому переоснащению государственных театров Республики Беларусь на 2004-2010 годы». Кроме реконструкции непосредственно здания театра планируется снос существующего здания электрической подстанции (копия плана размещения объекта реконструкции прилагается).
Существующее приспособленное здание театра расположено в одном из самых живописных мест города Минска – сквере примыкающем к зданию Церкви Святой равноапостольной Марии Магдалины.
Храм во имя святой Марии Магдалины в городе Минске был построен в конце сороковых годов прошлого века на православном Сторожевском кладбище. Это кладбище, иначе называемое "Переспенским", было одним из старейших кладбищ города. Согласно документальным источникам, к 1915 году, когда были массовые захоронения жертв империалистической войны, оно превышало по площади 11 гектаров. После революции большевики изъяли из храма украшения и ценную утварь, затем закрыли кладбище, убрав часть надмогильных плит. В последствии, частично, с разрешения властей, останки из могил выкапывались для перезахоронения. По оставшимся могилам, по красивейшим надгробным изваяниям прошлись бульдозеры, сровняли все с землей. Такова, в частности, была участь могилы белорусского революционера, культурного, общественного и политического деятеля Алеся Бурбиса.
В 1993 году, к 200-летию Минской епархии, рядом с церковью был возведен памятник. Соорудили его по благословению митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета. "Упокой, Господи, души усопших раб твоих всех на месте сем погребенных", - начертано на плите памятника. Кроме того, на территории Церкви произведено захоронение останков, найденных при строительстве прилегающих к скверу зданий, а так же улицы Сторожевская.
Расширение здания молодежного театра на месте кладбища является кощунством по отношению к памяти предков, истории, живым родственникам захороненных. По нашему мнению соседство театра – увеселительного заведения с баром, «молодежными тусовками» фактически на могилах защитников родной земли в Первую мировую, рядом с церковным ансамблем, не допустимы. Нас удивляет, каким образом будут соблюдены нормы парковки для посетителей театра, ведь сегодня на данной территории не хватает парковочных мест (машины ставят так, что невозможно проехать даже к зданию церкви), а район насыщен административными зданиями (банки, проектные институты, фирмы и т.д.)
Решение о реконструкции является не до конца проработанным. Неужели в городе Минске не нашлось достойного места для строительства нового здания молодежного театра в соответствующих районах застройки, обеспеченных парковками для посетителей театра, позволяющих молодому поколению «тусоваться» в соответствующей обстановке? (например в районе Национальной библиотеки).
В связи с изложенным, просим Вас от лица населения, разобраться в сложившейся ситуации, сохранить имеющийся зеленый сквер, благоустройство которого закончено два года назад, устоявшийся архитектурный ансамбль территории.


• Гэта ўсё сапраўды сумна. Трэба нешта рабіць, каб не дапусціць будаўніцтва на магілах. 15.07.09 08:55 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



15.07.09 08:44

ШТО ВЫ ДУМАЕЦЕ ПРА АРТЫКУЛ "НАРОДНАЙ ВОЛІ"?

«Акадэмічны цяжар — самае страшнае, што можа адбыцца з тэатрам...» (Валерыя ЕСІНА)

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля па п’есе Франсіса Вебера “Вячэра з прыдуркам”, якая стала першай працай Мікалая Пінігіна ў ролі мастацкага кіраўніка тэатра.

Галоўныя ролі ў спектаклі па вядомай п’есе выканалі заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Сяргей Журавель і Віктар Манаеў.

Водгукі на гэту працу самыя супярэчлівыя — ад жаху з-за занадта частага ўжывання не зусім цэнзурных слоў і прэтэнзій да акцёрскага ўзроўню да захапленняў ад новых павеваў, што прыносіць “пінігінскі дух” у Купалаўскі.

Сам жа Мікалай Пінігін лічыць, што мастацтва павінна напраўляцца асабістай воляй творцы, а не аглядвацца на тое, “хто табе што скажа”.

“Тэатр павінен быць жывы, — кажа ён. — Ён не павінен раздувацца і рабіць надта сур’ёзны твар. Трэба быць жывымі — радавацца, смяяцца, плакаць, пакутаваць... Акадэмічны цяжар — самае страшнае, што можа адбыцца з тэатрам.

Можа быць шмат думак наконт маёй “Вячэры з прыдуркам”. Але ж ведаеце, ёсць звычайная фармальная логіка тваіх дзеянняў, ёсць асабістае меркаванне на гэты конт. Так вось - мне пляваць на логіку! Рабіць тое, што хочацца — права мастака”.

ЧАГО ЯШЧЭ ЧАКАЦЬ?

Мікалай ПIНIГIН:

«Не хачу, каб па сцэне поўзалі людзі з аўтаматамі...»Мікалай Пінігін анансуе на сцэне Купалаўскага Грышкаўца, а таксама плануе зрабіць рэканструкцыю вечара ў Нясвіжскім замку.

Пасля “Вячэры з дурнем” Пінігін бярэцца за пастаноўку п’есы Браяна Фрыда “Translations”, якая выйдзе на сцэну ў снежні 2009 года. У тым жа снежні рэжысёр Кацярына Аверкава прадэманструе спектакль “Зіма” па п’есе Яўгена Грышкаўца.

У лютым 2010 года рэжысёр Віталь Баркоўскі паставіць “Маленькі свет” Алены Паповай.

А ўвосень наступнага года Мікалай Пінігін плануе зрабіць рэканструкцыю вечара ў Нясвіжскім замку — своеасаблівую дзею па п’есе Уршулі Радзівіл “Распуснікі ў пастцы”.

“Зробім дэльартаўскую пастаноўку з усходнімі матывамі — гэткую беларуска-польскую “Прынцэсу Турандот”, — расказаў Пінігін. — Акрамя купалаўцаў, там будуць задзейнічаны і опера, і балет. Можа, і ў самом Нясвіжы мы гэта пакажам”.

Да 65-годдзя Перамогі Купалаўскі тэатр падрыхтуе спекталь “Нямы”, паводле аповесці Алеся Адамовіча “Нямко”. Па словах мастацкага кіраўніка тэатра Мікалая Пінігіна, ён не хоча, каб “па сцэне поўзалі людзі з аўтаматамі”. Галоўнае, каб быў цудоўны матэрыял пра ўсім зразумелае і цікавае: людзей і іх адносіны.

“Гэта не будзе выпадковы спектакль, які нас проста папрасілі зрабіць”, — патлумачыў Пінігін.

Акрамя таго, 2010 год — юбілейны для Купалаўскага тэатра. Аднак на 90-годдзе купалаўцы не будуць рабіць вялікага свята “на дзяржаўным узроўні”. Плануецца простая вечарына, зробленая сваімі сіламі.

Стратэгічнымі задачамі тэатра на 2011 год з’яўляюцца наступныя пастаноўкі: “Пан Тадэвуш” Адама Міцкевіча, “Дрыгва” Францішка Аляхновіча, “Леціцыя” Пітэра Шэфера і “Расказ невядомага чалавека”Антона Чэхава.

З 12 ліпеня Купалаўскі — на гастролях у Пінску. Туды адправіліся “Пінская шляхта”, “Вячэра з прыдуркам”, “Памінальная малітва”, “Паўлінка”, “Балада пра каханне” і “Вечар”.

Навіны



09.07.09 13:34

ВІНШУЕМ Наталлю Пушкарову!
Сёння дзень нараджэння святкуе цудоўны бард Наталля Пушкарова, якая прыняла ўдзел шмат у якіх вечарынах паэтычнага тэатра. Памятаюцца яе яркія выступы ў вёсках Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна, Ракуцёўшчына Маладзечненскага, у якасці Марылі ў несапраўдным спектаклі “Нібы ў Міцкевічавым сне”, у вечарыне бардаўскай песні “Прытуліся да мяне, як гітара да гітары”, у іншых праектах “Арт.С” на галоўнай і дадатковых пляцоўках. Мы віншуем Наталлю з днём нараджэння, жадаем творчага плёну на ніве беларускай культуры, незабыўных узлётаў і перамог. Жадаем новых натхнёных песень і, вядома ж, кахання!


• Дзякуй вялікі 02.08.09 01:52 Ната Пушкарова

Зміцер

Дырэктар



09.07.09 08:50

Уразіў верш Людмілы Рублеўскай
КАХАННЕ АДАМА МІЦКЕВІЧА
Жыццё не б'е - падножкі ставіць,
Але бязлітасна і злосна.
Зялёнай птушкай сядзе травень
На след, што выбілі калёсы.
Жыццё.
Марыля.
Караліна.
Жанчыны - вусцішная радасць...
Растанне доўжыць каляіны,
Сустрэча марна сэрца паліць.

Схавала мокрая залева
Чарговы і варожы горад,
У шлях, Адаме! Ваша Ева
Збаялася, што яблык - горкі.

Грукочуць колы. Душаць травы.
Жаданы ліст дашлюць запозна.
Жыццё не б'е - падножкі ставіць,
Але бязлітасна і злосна.

Навіны



08.07.09 08:05


Паўтор АБВесткі
18.05.2009
Удзельнікі з рэгіёнаў
Паэтычны тэатр “Арт. С” шукае новых, цікавых і таленавітых удзельнікаў у рэгіёнах Беларусі. Калі вы творчы чалавек і хочаце стаць нашым сябрам, то дасылайце свае творы і рэзюме на электронны адрас “Арт.С”. Вашыя анкеты будуць разгледжаны і лепшыя аўтары стануць удзельнікамі нашага літаратурна-музычнага салону. А гэта значыць, што вы зможаце выступаць у Мінску разам з намі, што мы зможам прыязджаць у вашыя мясцовасці і там ствараць сумесныя вечарыны для вашых землякоў. Спяшайцеся, бо толькі адзін чалавек з раёна зможа стаць нашым калегай!

Навіны



07.07.09 09:00

Учора ў Маскве на 76-м годзе жыццё памёр вядомы расійскі пісьменнік Васіль Аксёнаў. Больш года таму ён перанёс цяжкі інсульт, пасля якога да дня смерці знаходзіўся на лячэнні - спачатку ў шпіталі імя Бурдэнка, затым у інстытуце імя Скліфасоўскага. Пасля інсульту ў яго была паралізавана правая частка цела і парушана маўленне. Вядомасць Аксёнаву (у тым ліку і за мяжой) прынеслі такія творы, як "Маскоўская сага", "Востараў Крым", "Апельсіны з Марока", "Зорны білет".
Паводле БЕЛТА


• Мае спачуванні 08.07.09 08:09 Каця

Зміцер

Дырэктар



06.07.09 08:11

ВІНШУЕМ Любу Палянскую!
Сёння дзень народзін адзначае наш фотажурналіст Люба Палянская. У паэтычным тэатры яна з’явілася нядаўна, але за гэты кароткі час паспела зрабіць шмат фотаматэрыялаў і фотасесій. Нават падрыхтавала персанальную выставу “Лёгкасць успрымання”, якая з поспехам прайшла ў бібліятэцы Цёткі. Мы віншуем Любу з днём нараджэння, хочам, каб яна заўсёды радавала нас новымі творчымі знаходкамі, жадаем сямейнага дабрабыту, здароўя і пастаяннага лёгкага ўспрымання жыцця.



• Віншую!!! 07.07.09 08:47 Каця

• Далучаюся! 07.07.09 14:10 Nell

Навіны



01.07.09 14:56

УСЕ Ў ВЯЗЫНКУ
Як паведаміла нашым АБВесткам пісьменніца Людміла Рублеўская, у нядзелю 5 ліпеня адбудзецца свята нацыянальнай паэзіі і песні на радзіме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы – у Вязынцы. Пачатак літаратурнай імпрэзы, якую правядзе паэт Віктар Шніп, у 12 гадзін. З Паэтычнага тэатра “Арт.С” у праграме ўдзельнічаюць Зміцер Арцюх, Аксана Спрынчан і Рагнед Малахоўскі.


• Цудоўнае атрымалася свята. На жаль, Аксана Спрынчан не змагла прыехаць. Даўно з ёй не бачыўся. Выступала ў асноўным мужчынская кампанія. Напрыклад, Леанід Дранько-Майсюк, Анатоль Бутэвіч, Мікола Шабовіч, Віктар Шніп, Мікола Мятліцкі, сям'я Скарынкіных. Былі, праўда, і не прыемныя моманты. Так мяне публічна пакрыўдзіў Мятліцкі, які (добра выпіўшы) абвінаваціў, што я ўпершыню ў Вязынцы. Я ж не вінавачу яго ў алкагалізме на пасадзе галоўнага рэдактара. Я наогул не ўспрымаю пісьменнікаў, якія злоўжываюць. Гэта ачарнелая душа і яна не можа стварыць паўнавартасны твор, які будзе карысны для чалавека. Гэта маё меркаванне. 06.07.09 08:18 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



01.07.09 09:13

Выступ на Міншчыне
У нядзелю 27 чэрвеня паэт Мікола Кандратаў разам з сябрамі-паэтамі Севам Гарачкам і Наталляй Бурдзейка наведаў вёску Азярышча Мінскага раёна, прысутнічаў на лекцыі, прысвечанай феномену святасці, а таксама чытаў вершы. У доме-кінаніі, што пры царкве памяці прыпадобнага Фёдара Астрожскага, праваслаўнае брацтва “Трох віленскіх мучанікаў” святкавала ўгодкі сабора беларускіх святых. Адбылася літургія, сповядзь і прычасце. Міколе Кандратаву спадабалася беларускамоўнасць праваслаўнага прыходу. Гэта і не дзіўна. Настаяцель царквы – айцец Юрый Залозка – былы супрацоўнік газеты “Літаратура і мастацтва”.

Зміцер

Дырэктар



01.07.09 09:00

Дапамогуць вайскоўцы
Хутка да акцыі “Наша памяць” далучацца салдаты, што служаць у ваеннай часці Навагрудка. Пра гэта нашым АБВесткам паведаміў настаяцель Ваўкавіцкага прыходу Успення Прысвятой Багародзіцы Мікалай Орса. Вайскоўцы працягнуць высякаць і выпілоўваць дрэвы, спальваць смецце, але гэта не значыць, што іншым забароняць прыбіраць могілкі. Кожны жадаючы можа паўдзельнічаць у добраўпарадкаванні святога месца.



• Прыемна, што не толькі ў Ваўкавічах прыбіраюцца могілкі. Ведаю, што ў Год роднай зямлі ўдзельнікі "Арт.С" займаюцца добраўпарадкаваннем могілак на сваіх маленькіх Радзімах.
01.07.09 09:03 Зміцер

Навіны



30.06.09 11:43

Прэзентацыя
25.06.2009 у архіве-музеі беларускай літаратуры і мастацтва адбылася прэзентацыя кнігі Лесі Беларускі “Малітва да Калымы”. Яе напісала вядомая беларуская пісьменніца Валянціна Коўнун, але “я не аўтарка, – сказала віноўніца ўрачыстасці, – я толькі інструмент, я перадала думкі тых жанчын-паэтак, што пісалі за кратамі ў часы рэпрэсій. Гэта іх вершы: недапісаныя, недасказаныя, недаспяваныя”. Кніга выйшла накладам 500 асобнікаў у выдавецтве “Лімарыус”. На прэзентацыі вершы Лесі Беларускі чытала народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. Сярод запрошаных былі і іншыя ўдзельнікі “Арт.С” – Зміцер Арцюх і Рэгіна Багамолава.


МАЛІТВА ДА КАЛЫМЫ
Даль засцілае імгла.
Тут - ні хлябоў, не любві...
Матухна - Калыма...
Не пагубі, не ўмярцві!
Месяц завіс залаты
акрайчыкам хлеба ўгары.
Матухна - Калыма,
голадам не замары!
Белая даль навакол,
ты нас імглой агарні.
Ў небе - крамлёўскі арол.
Матухна, абарані.
Магадан. "Перасылка", 1939 01.07.09 09:08 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



30.06.09 11:40

З неафіцыйных крыніц нам стала вядома, што галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін збіраецца “пачысціць” рэпертуар. Будуць зняты некаторыя спектаклі, у тым ліку калядная меладрама “Вольга”, галоўную ролю ў якой выконвае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. Тыя, хто не паспеў паглядзець гэтую цудоўную пастаноўку рэжысёра Алега Жугжды па п’есе фінскага драматурга Лауры Руахонэн, магчыма, зможа паглядзець у новым тэатральным сезоне. Пакуль жа ў рэпертуары на ліпень спектакль не запланаваны.


• На колькі я ведаю, спектакль Марыі Захарэвіч "Я не пакіну цябе" з рэпертуару не здымаюць. Народная артыстка сказала мне, што Мікалай Пінігін паабяцаў, што новыя працы на сцэне купалаўскага ў яе будуць. 01.07.09 09:12 Зміцер

Навіны



29.06.09 10:36

ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА запрашае вас на прэзентацыю мастацкай выстаўкі, прымеркаванай да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь -

“ВЫЗВАЛЕННЕ”.

У выстаўцы прымуць удзел: выкладчыкі кафедры малюнка, акварэлі і скульптуры БНТУ, якія прадставяць свае цікавыя, незвычайныя, унікальныя работы. Запрашаем усіх, хто жадае дакрануцца да твораў, вызваленных з думак мастакоў і ўвасобленных у прыгажосці.
Чакаем вас 2 ліпеня 2009 года ў 16.00
г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце) тэл.: 334-13-08

Nell

мадэратар



23.06.09 21:27

Зараз у студэнтаў час абароны дыпломаў. У сувязі з гэтым пытанне да спадара Зміцера Арцюха. Цікава, што змешчана на значку ("ромбе", "крабе"), які выдаюць журналістам па заканчэнні ўніверсітэта, акрамя дзяржаўнага герба?


нешта я не памятаю, каб наш значкі выдавалі. ці можа я што не зразумеў? 24.06.09 08:51 Зміцер

• Гэта значкi для выбраных . Выбар ажыццяўляецца па прынцыпе: хто замовiў значок перад ўручэннем дыпломаў i заплацiў за яго, таму i даюць разам з дыпломам. 26.06.09 19:05 Nell

• У мяне няма такога значка. 01.07.09 09:18 Зміцер

• А ў мяне ёсць - з малатком i штангенцыркулем. А яшчэ гэты значок называюць паплаўком. 02.07.09 11:36 Nell

• Ну вы, Нэл, проста работніца і сялянка. 06.07.09 08:09 Зміцер

• А Вы маеце досвед прымянення штангенцыркуля ў сялянскай працы?
Я інжынер (і рыбачка - з паплаўком) 07.07.09 14:13 Nell

• У сельскай гаспадарцы шмат што выкарыстоўваюць, і нават інжынераў. 08.07.09 08:07 Зміцер

Навіны



22.06.09 12:52

ПАДРЫХТОЎКА ГАСТРОЛЯЎ
Пачынаецца падрыхтоўка да гастроляў-экскурсіі “Вяртанне ў Сапліцова”. Яны запланаваны на 1 жніўня 2009 года. У суботу 20 чэрвеня Зміцер Арцюх абмеркаваў з мастацкім кіраўніком Ваўкавіцкага Дома культуры Тацянай Яхант арганізацыйныя моманты літаратурна-музычнага імправізаванага спектаклю. “Вяртанне ў Сапліцова” – гэта першая спроба арганізацыі экатурызму на Наваградчыне. У цэнтры праграмы паўстане не толькі сюжэт вядомага твора Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, але і іншыя падзеі, што адбываліся на гэтых землях Заходняй Беларусі. Напрыклад, гледачы змогуць убачыць яркія прыклады панавання савецкай улады, а таксама паўдзельнічаць у разбурэнні савецкага менталітэту. Падрабязнасці пра маршрут і праграму гастроляў-экскурсія чытайце ў новых абвестках.


• Начальнік аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама не вельмі хоча, каб наша імпрэза адбылася ў Ваўкавічах. Кажа, лепш у горадзе ладзіць сустрэчу. І гэта зразумела, каму хочацца паказваць у якім стане знаходзяцца вясковыя дамы культуры (клубы). Я збіраюся сустрэцца з чыноўнікам пад час фэсту сярэднявечнай культуры (11-12 ліпеня) і пагаварыць аб гастролях. 01.07.09 08:58 Зміцер

• Аказваецца, фэсту сярэднявечнай культуры з рыцарскім турнірам сёлета ў Навагрудку не будзе.
Будзе проста свята горада. Вось праграма.

Программа проведения празднования Дня города в г. Новогрудке с 10 по 11 июля 2009 г
10 – 11 июля
Международная научная конференция «Роль и место Новогрудка в истории Европы». Место проведения: актовый зал райисполкома, Новогрудская центральная районная библиотека.
11 июля (суббота)
10.00–17.00. Концертные выступления лучших самодеятельных коллективов Гродненской области (городская площадь).
19.00–21.00. Концерт А. Солодухи (городская площадь).
20.00-24.00. Концертная программа и молодежная дискотека (танцевальная площадка в городском парке). 01.07.09 10:39 Навіны

vadzim

admin

22.06.09 11:41

У Мінску........


• Вітаю! Якія ўражанні ад Грэцыі? 22.06.09 11:47 Nell

• Цудоўна! Вітаю! І сапраўды, хацелася б пачытаць "справаздачу" пра паездку ў Грэцыю. 22.06.09 12:48 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



18.06.09 15:38

Спадарства, хто жадае паехаць на гастролі з Паэтычным тэатрам "Арт.С"? Акрамя літаратурна-музычнай праграмы ў вясковым клубе запланавана цікавая экскурсія па Наваградчыне. Кошт паездкі прыкладна 50 тысяч рублёў. Спадзяюся, што мы знойдзем тых, хто паедзе. Пішыце, тэлефануйце і запісвайцеся. Колькасць пасажыраў абмежавана.


• А падрабязней пра праграму гастроляў-экскурсіі? 19.06.09 01:10 Nell

Гэта тое, што я хачу, а як там будзе - не вядома.

Паездка для выбраных
18 ліпеня 2009 года, субота

Калі вы стаміліся ад гарадской мітусні і спёкі, ад даўно знаёмых турыстычных маршрутаў, калі вам хочацца нечага арыгінальна-экзатычнага, але не за мяжой, а ў Беларусі, то вам да нас.

Паэтычны тэатр “Арт.С” запрашае прыняць удзел у гастролях-экскурсіі “Вяртанне ў Сапліцова” літаратурна-рэлігійнага накірунку. УВАГА! Экскурсію праводзіць Галіна Тадэвушаўна - сваячка пана Тадэвуша. Гэта першая спроба арганізацыі экатурузму (агратурызму, вясковага турызму) на Наваградчыне.

Праграма прыкладная
11.45 – збор на прыпынку каля гіпермаркета “Прастор”, праспект Дзяржынскага (Малінаўка-Брылевічы)
12.00 – выезд з Мінска
13.30 – тэхнічны прыпынак у Міры (30 хв.).
14.00 – выезд з Міра
14.15 – прыпынак у вёсцы Горная Рута (15 хв.)
14.30 – выезд з вёскі Горная Рута
14.45 – прыбыццё ў Наваградак, перакус на Замкавай гары (тое, што ўзялі з сабой)
15.15 – аглядная экскурсія па цэнтры горада: Замкавая гара, плошча, касцёлы, цэрквы, курган Міцкевіча, помнік Міцкевічу (1 гадзіна)
16.15 – выезд з Наваградка
16.30 – прыбыццё ў вёску Ваўкавічы Навагрудскага раёна. Наведванне капліцы Міцкевіча, магілы святара Мікалая Нядзведскага, царквы Успення Прысвятой Багародзіцы, месца катавання айца Мікалая ў Сянежыцкім лесе
18.00 – літаратурна-музычная імпрэза ў Ваўкавіцкім Доме культуры. Выступаюць: Зміцер Арцюх, Святлана Абдулаева, Марыя Быт і не вядома хто яшчэ...
20.00 – выезд у Мінск
22.00 – прыбыццё ў Мінск
22.30 – заканчэнне экскурсіі

За ўсё – 50 тысяч беларускіх рублёў + дабрачыннае ахвяраванне на царкву і аднаўленне капліцы. Запісвайцеся загадзя, а то мажаце спазніцца. 19.06.09 08:03 Зміцер

• Ну дык гэта паездка для выбраных, таму шукаю самых-самых для гэтых гастроляў. 22.06.09 12:49 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



17.06.09 09:05

“La Madre Naturaleza”
Сумесная музычна-паэтычная акцыя-канцэрт “La Madre Naturaleza” ансамбляў “Князь Мышкін”, “Ліцьвіны”, “Шепот Серебра” , а таксама Ярылы Пшанічнага, Віктара Жыбуля, Джэці, Аксаны Спрынчан, Яраша Малішэўскага, Рамана Яраша адбудзецца 18 чэрвеня а 19:00 у фальварку “Добрыя мысьлі”.
Інфармацыя й продаж квіткоў - фальварак “Добрая Мысьлі” (вул. Магілеўская 12/1); тэл.: 8 (029) 572 45 50, 8 (029) 324 28 82 (МТС). Сустрэнемся з добрай музыкай і добрымі мысьлямі!
Паводле сайта Litara.net

Зміцер

Дырэктар



17.06.09 09:00

85 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ВАСІЛЯ БЫКАВА

18 чэрвеня ў чацвер а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца ўрачыстая вечарына, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
У праграме мерапрыемства выступленне народнай артысткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Марыі Захарэвіч, успаміны пісьменнікаў Анатоля Вярцінскага, Барыса Пятровіча, Васіля Зуёнка, Анатоля Кудраўца, якія былі асабіста знаёмыя з творцам, а таксама літаратуразнаўцаў і родных.
Прагучыць у запісе голас самога Васіля Быкава (урывак з аповесці “Мёртвым не баліць”) і музыка, якую любіў пісьменнік.
Гасцей чакае відэапрэзентацыя музейных прадметаў з калекцыі В.Быкава (фонд асабіста перададзены ў 1994 годзе), дэманстрацыя кінастужкі аб жыцці і творчасці класіка і прэзентацыя карціны мастака Міхася Будавея “Здабыўшы перамогу. Партрэт Васіля Быкава”.
Паводле сайта Litara.net


• Думаю, што будзе цікава. Пайду. А вы? 17.06.09 12:48 Каця

Навіны



16.06.09 08:44


Паўтор АБВесткі
18.05.2009
Удзельнікі з рэгіёнаў
Паэтычны тэатр “Арт. С” шукае новых, цікавых і таленавітых удзельнікаў у рэгіёнах Беларусі. Калі вы творчы чалавек і хочаце стаць нашым сябрам, то дасылайце свае творы і рэзюме на электронны адрас “Арт.С”. Вашыя анкеты будуць разгледжаны і лепшыя аўтары стануць удзельнікамі нашага літаратурна-музычнага салону. А гэта значыць, што вы зможаце выступаць у Мінску разам з намі, што мы зможам прыязджаць у вашыя мясцовасці і там ствараць сумесныя вечарыны для вашых землякоў. Спяшайцеся, бо толькі адзін чалавек з раёна зможа стаць нашым калегай!

Навіны



16.06.09 08:37


ПАЕЗДКА Ў ШВЕЦЫЮ
Казачніца Алена Масла вярнулася са Стакгольма. Там яна была па запрашэнні Шведскай амбасады. Разам з бібліятэкарамі з Мінска спадарыня Алена наведала шматлікія бібліятэкі, выдавецтвы, музей казкі “Юнібакен”, пабывала ў кватэры, дзе жыла Астрыд Ліндгрэн і пазнаёмілася з яе ўнучкамі. Трэцяга чэрвеня дэлегацыя з Мінска прысутнічала на цэрымоніі ўзнагароджання Міжнароднай прэміяй Астрыд Ліндгрэн. Гэта – адна з буйнейшых прэмій у галіне дзіцячай літаратуры. Заснавана яна ў 2003 годзе ў памяць любімай дзіцячай пісьменніцы фондам ALMA, складае 540 тысяч еўра. Ганаруюцца ёй як асобныя пісьменнікі, ілюстратары дзіцячых кніг, так і недзяржаўныя арганізацыі, якія прапагандуюць дзіцячую кнігу. Гэты год узнагароджаны Палестынскі Інстытут за адвагу, настойлівасць, вынаходлівасць у прапагандзе чытання і кнігі ў нялёгкіх ўмовах.

Зміцер

Дырэктар



12.06.09 07:53

ВІНШУЕМ Вольгу Абразцову!
Сёння дзень народзін адміністратара “Арт.С” Вольгі Абразцовай. Мы ад усёй душы віншуем яе з гэтым днём, жадаем і надалей бачыць на кожнай нашай вечарыне. Хоць Вольга і працуе “за кадрам”, але без яе ўдзелу вечарыны не былі б паўнацэннымі. Яна фатаграфуе, займаецца рассылкай, запрашэннямі, рэкламай, гаспадарчымі пытаннямі, прымае ўдзел у забеспячэнні сайта навінамі. Чалавек адказны, шчыры, добры, светлы. Вольга любіць падарожнічаць, асабліва ў кампаніі сяброў паэтычнага тэатра. Няхай здзейсняцца ўсе яе мары, няхай у душы будзе толькі сонечны настрой, няхай вецер жыцця ніколі не апускае ветразі надзей.



• Далучаюся! 12.06.09 12:37 Каця

• Taksama 16.06.09 22:14 vadzim

• Вольга Абразцова прасіла перадаць усім падзякі і прывітанні 19.06.09 01:09 Nell

Зміцер

Дырэктар



11.06.09 14:39

Сёння я быў стаматолага... БЯСПЛАТНА.
Доктар, у якой я заўсёды правяраю зубы, набыла новую стаматалагічную машыну. І мне, як першаму наведвальніку зрабіла падарунак: зняла зубны налёт, камяні, пачысціла і грошай не ўзяла. (Шкада, што карыесу не было, а то і яго б бясплатна залячыла ) Доктарка цудоўная, таму калі каму трэба праверыць зубы, то заходзьце на вуліцу Чкалава, 30 (раён аэрапорта Мінск-1), тэлефон 213-21-87, працуюць з 10.00. Дарэчы, хутка ў гэтай стаматалогіі з'явіцца цудоўны пратэзіст.

Зміцер

Дырэктар



09.06.09 10:41


З пошты тэатра.
Ліст ад Алеся Туровіча.

Вітаю!
Вельмі рады ўдзелу ў гэтым праекце і таму, што зараз адбываецца. Вітаю ўсіх патэнцыяльных супрацоўнікаў і сааўтараў, хто пакінуў свае каардынаты (16 чалавек). Я маю перапіску і супрацоўніцтва з дзесяткамі сааўтарамі, розных сацыяльных узроўняў і пластоў. У геаграфічным спісе розныя краіны ад сібіры да канады па ўзросце ад 6-ці да 60-ці, па сацыяльным статусе ад дворніка да міністра, таксама прымаюць удзел, па эстэтычных накіраваннях ад пост- постмадэрнізма да класічнага рэалізма і дадаізма..

Сёння (4. чэврвеня 2009) адбылася знакавая падзея.

Нам трэба ўсведамляць, што правядзенне такіх мерапрыемстваў можа быць параўнана з такімі рэчамі як спартовыя гульні вышэйшага класу, канцэрты і фестывалі, іншыя сацыяльна-значныя праекты. Зараз я тэзісна выказваю думкі і меркаванні на гэты конт. Тэкст дыскусійны і патрабуе далейшай вядома дапрацоўкі, буду ўдзячны за лісты адказы а таксама тэзісы выказванняў, таксама супрацоўніцтву з рознымі СМІ, пры перадруку ці цытаванні просьба ўдаклядняць тэкст і ўлічваць, што гэта толькі чарнавы накід.

На маю думку актуальнасць беларускага мастацтва палягае ў розных вектарах, рэчышчах, дыскурсах, якія маюць вялікую перспектыву для даследвання як у вузка-навуковым, так і агульна-папулярным, практычным плане.

Мы маем дачэненне да некалькіх культурных храналагічных пластоў.

Так, на-працягу 90-х гадоў нам прыйшлося зрабіць тое што можна параўнаць з працэсам пачатку дваццатага стагоддзя. Хрэстаматыйны Багдановіч і інш. зрабілі прарыў, калі, за літаральна колькі год трэба бало засвоіць, артыкуляваць, унесці ў беларускі кантэкст шматстагоддзевую спадчыну еўрапейскай традыцыі што часцяком фармулюецца як , “мадэрнізм”. У 90-х гадах быў зроблены аналагачны прарыў і ўвядзенне беларускага мастацтва ў сферу “постмадэрнізм”. Гэта такія сацыякультурныя з’явы як Таварыства Вольных Літаратараў, літаратурны рух “Бум-Бам-Літ”, Транслагізм, Літаратурна-Філасофскі Сшытак “ЗНО” і многа іншых праектаў на якія зараз няма часу і месца казаць і пісаць але дастойна-значныя. Гэта пакаленне варта называць “длзевяностнікамі” па аналогіі з “шасцідзесятнікамі”.

На пачатку 2000-х з’явілася новая хваля, якую ўмоўна можна вызначыць як “нулёвікі” ў самы добрым сэнсе гэтага слова, рух у бясконцасць і максімальна-дынамічную стабільнасць.. Гэта калі літаратурныя залы сталі перапоўненымі і паэзія стала самадастатковай і незалежнай. Скажам, калі ў 90-х трэба было падымаць залы і дзесятка наведвальнікаў аўдыторыя вырастала да соцень і тысяч.

Мне сапраўды цяжка тэрміналагічна вызначыцца з тым што адбываецца зараз...

Калі мы сёння пачытаем класікаў, то не кожны зараз з выдаўцоў даволі не кожны тэкст надрукуе. Тэхналогія паэзіі мяняецца як кампутары новых мадэляў.

На сёняшні дзень, калі ўзяць машыну часу і напрыклад, закінуць пару кніг з дзесяткаў праектаў прадстаўленых сёння выданняў тых жа выдавецтваў “Галіяфы”(Вішнёў, Башура), “Логвінаў”, “Энцыклапедыкс”... у 90-я гэта было б значнай падзеяй. Калі б на пачатак 20-га стагоддзя -- тыя зборнікі сталі б класікай. Калі кажуць, што зараз беларускае “Актуальнае мастацтва” незаўважна, то гэта вынік эфекта перастомленасці. Тое што ў дзевяностыя гады стваралі адзінкі (дзесяткі)—зараз хаваля з соцен творцаў, адзін усебеларускі альманах “Гоман” толькі ў сваім першым выпуску (Трафімчук) актуалізаваў больш сотні аўтараў розных эстэтычных накірункаў, прафесійнай, узроставай, сацыяльнай і іншай накірававнасці і стварыў прэцэндэнт аналагічны рускаму “Літаратурнаму навучанню”, дзе пад адной вокладкай з’явіліся і класікі і пачаткоўцы і аматары. Той эвалюцыйны працэс які мы зараз назіраем мае новае вызначэнне якое трэба разам актуалізаваць.

Тэзіс даклада канферэнцыі “Беларуска-Македонскія літаратіурныя сувязі”, друкаваўся ў 90-я ў Літаратурна-Філасофскім сшытку “ЗНО”

АКТУАЛІЗАЦЫЯ АРХАІЧНАГА ТЭКСТА

Сярод дамінуючых сістэм адносін чалавека да свету і свету да чалавека на дадзенай тэрыторыі і ў дадзены час актуалізуюцца тры сістэмы.

1. Гэта найперш Тэорыя вырашэння вынаходніцкіх задач Генрыха Альтшулера, якая пасля вылілася ў агульную канцэпцыю творчай асобы. Ядром канцэпцыі з’яўляецца ўяўленне пра тое, што чалавек можа дасягнуць любой мэты. Тут прадстаўлена канкрэтная методыка барацьбы са знешнімі абставінамі, якія маюць сваю асноўную мэту : ціск на асобу, яе знішчэнне. Такая пастаноўка праблемы можа здацца не зусім матываванай. Праграмы развіцця і рэалізацыі творчых здольнасцяў увесь час трансфармуюцца., прадуцыруюцца. Аднак вышэй згаданая сістэма упершыню прадстаўляе вывераную методыку-тэхналогію творчай, мастацкай і навуковай дзейнасці.

Існуюць творы, якія на пэўным этапе свайго стварэння, развіцця, успрыняцця губляюць адзнакі абстрагаванага ад чытача кода і пераўтвараюцца ў сістэму мыслення, якая адказвае чытачу на ўсе магчымыя яго пытанні і мадэлюе усе магчымыя варыянты наступных дзеянняў. За асобай застаецца толькі права выбару. Фактычна адбываецца міфалагізацыя тэкста ў плане сінкрэтызма і адчуваяння тоеснасці сябе і свету

Прыкладам можа быць праграма радыкальнай палітычнай партыі, якая заваёўвае ўладу і прымушае жыць грамадства паводле гэтай праграмы, стаўшая дамінуючай рэлігійная сістэма і г.д. Праграма Альштулера – сістэма выжывання не груп, а адзінак. Яна прапаноўвае згуляць своеасаблівыя шахматы са знешнімі абставінамі і выбраць стыль гульні, згодна з якім можна дасягнуць любой пастаўленай мэты, але зокшт пэўных ахвяраванняў. Да такіх ахвяраў можна аднесці ўласны час, высілкі, сацыяльны статус, матэрыяльнае становішча, розных самаабмежаванняў. Зрэшты можна па-геройску ахвяраваць жыццём. Учым больш высакародная мэта – тым больш шанцаў прайграць. У

2.Другім дастаткова прадуктыйным напрамкам з’яўляецца канцэпцыя Сяргея Лазарава выкладзеная ў кнігах “Дыягностыка кармы”. Тут вызначана праграма выжывання асобы ў сучасных умовах.. Калі праект Альтшулера дазваляе здзейсніць любую мэту, то канцэпцыя Лазарава ўздзейнічае на саму матывацыю.Фактычна, на мяжы рацыянальнай праграмы і безумоўнасці веры тут паказана, як выйграць. Дакладней, даказваецца што ў любых умовах асоба выйграсе, таму што любая непрыемнасць ад лёсу ёсць ачышчэнне дзеля магчымасці гарманічнага і ўзаемапалюбойнага існаваняня чалавека і космаса.

3. Іх эвалюцыйным развіццём з’яўляецца канцэпцыя руху Бум-Бам-Літ. Унікальнасць канцэпцыі ў яе адсутнасці. Так ці інакш выказаныя ў межах руху эстэтычныя парадыгмы часта палярна супрацьлеглыя. Сацыяльна праграма ў розны час мае супрацьлеглую арыентацыя ад канфармізму да крайняга радыкалізму.. У гэты рух нельга ні ўвайсці ці выйсці з яго ў літаратурным плане, як нельга выйсці з Броўнаўскага руху ў фізічным. Самарэалізацыя тэкста ў тым ліку межава маргінальнага, пікава рацыянальнага і дактрынальнага ці паталагічна бессэнсоўнага і паталагічнага дазваляе дасягнуць свабоды і разняволяння ў любой сацыяльнай дактрыне. Фактычна адбываецца інкарнацыя метаду творчасці сярэднявечча – рэалізацыя ўласнага погляду цераз маргіналіі да кананічнага тэкста. У Бум-Бам-Ліце гэта праяўляецца ў стварэнні маргінальных тэкстаў да самой рэчаіснасці. Слова атрымала права на існаванне па-за сэнсам, па-за перадачай інфармацыі.

Гэтая праграма пастаўленая ў ланцужку Альтшуллер—Лазараў, можа даць неабмежававныя магчымасці дзеля стварэння, інтэрпрэтацыі і ацэнкі тэкста. На розных узроўнях адбываецца разбурэнне структур вобраз-прадмет, чытач-пісьменнік і г.д. Яны канцэнтруюцца ў прафануючай медытацыі на матэрыяле: твор, акцыя-інфармацыя пра твор, акцыя-прзентацыя акцыі

“Тазік” які прысутнічае на выступленнях на роўных правах з аўтамі становіцца інкарнацыяй шаманскага бубна, старажытнага звона. Адбываецца прадуцыраванне эмблемных канцэптаў, маніфестацыя і наступная антыманіфестацыя твора., якая выводзіць яго непасрэдна ў рэчаіснасць. Спантанная, эксперыментальная творчасць фактычна робіцца вяртаннем да магічнай і архаічнай традыцый., яе эвалюцыйнам развіццём.

Просьба адгукнуцца ўсіх зацікаўленых.

Каця



05.06.09 09:54

Чула, што ў сённяшнім нумары газеты "Наша воля" надрукаваны матэрыял пра вечарыну "Творчаму роду няма пераводу". Скажыце, калі можна будзе пачытаць яго на вашым сайце? І ці будзе справаздача па вечарыне ў адпаведнай рубрыцы? Дзякую. Каця.


• Вядома пачытаеце. На наступным тыдні інфармацыя павінна з'явіцца ў рубрыцы "СМІ пра нас". Справаздача з вечарына таксама хутка будзе. 05.06.09 12:42 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



05.06.09 09:18

Павышэнне кваліфікацыі
Два тыдні наш дызайнер Тацяна Макарэвіч наведвала курсы павышэння кваліфікацыі. Хоць яны і не былі на прамую звязанымі з дзейнасцю паэтычнага тэатра (асноўная праца Тацяны – бібліятэкар), але ўсё адно дапамогуць ёй у афармленні вечарын, бо пасля курсаў Тацяна па-новаму пачне займацца дызайнам бібліятэкі, дзе знаходзіцца галоўная пляцоўка “Арт.С”. Таксама на курсах Тацяна даведалася пра сучасныя інавацыйныя падыходы да стварэння кніжных выстаў. І ў другой дзеі трэцяга сезону вечарын дызайнер паэтычнага тэатра прадэманструе ўменне стварыць атмасферу для спалучэння літаратуры, сцэнічнага майстэрства, выяўленчага мастацтва, музыкі, танца ў адзін цудоўны сумесны твор – вечарыну. Чакаем вас з верасня на нашым мерапрыемствах.



Зміцер

Дырэктар



04.06.09 08:52

Наш шаноўны Вадзім Клімовіч вырашыў пакінуць нас... на два тыдні. Ён з'язджае ў адпачынак у Грэцыю. Цудоўнага табе надвор'я, дружа, і добрага адпачынку! Вяртайся з новымі песнямі і ідэямі. У нас шмат працы!


16.06.09 22:13 vadzim

• Ну як ты з'ездзіў? Як Грэцыя? Што новага напісаў там? 17.06.09 09:24 Зміцер

• Ya yashche tut. U Gretsii. Tut klasna. Vyartayusya 21-ga.... 17.06.09 20:53 vadzim

• Ну то адпачывай тады. Мы тут працуем, папаўняем сайт. Чакаем дома. 18.06.09 09:26 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



01.06.09 12:42

Экскурсія з Ярашам
Цікавая паездка ў Ракаў-Тупальшчыну-Івянец запланавана на 6 чэрвеня. Арганізатары – Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі – абяцаюць разнастайную праграму. Апроч традыцыйнага аповяду пра мясцовасці экскурсійнага туру, наведвальнікі пабачаць магілу Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, прыватны музей Фелікса Янушкевіча ў Ракаве, паслухаюць сапраўднае гучанне дуды, якое забяспечыць гід Яраш Малішэўскі. Сярод пасажыраў не мала ўдзельнікаў Паэтычнага тэатра “Арт.С”, якія з задавальненнем падарожнічаюць па Беларусі. На жаль, месцаў у аўтобусе па маршруце Ракаў-Тупальшчына-Івянец ужо няма. Але будуць іншыя паездкі і калі хто жадае падарожнічаць з паэтычным тэатрам, то дасылайце свае запыты на наш электронны адрас.



• На вашем ресурсе так и хочется сказать "извините за мой русский". Можно ли когда нибудь пристроиться на экскурсию к вашим автобусам на своем автомобиле?

Понятно что тема поездки будет не так раскрыта как было бы если сидели в вашем автобусе, но все таки. Ярош очень талантливый и интересный человек, сосед с девятого этажа... Энтомология .. бабочки, пластелиновые гусары и драгуны, крепости .. все это было пройдено в детстве с ним вместе. Мы с братьями рады всем его достижениям и желаем успеха во всех его делах и начинаниях. 16.06.09 11:26 Коўчур

• Я думаю, што Яраш будзе рады бачыць вас на экскурсіях. Тэлефануйце і далучайцеся да паездак. 17.06.09 08:47 Зміцер

Nell

мадэратар



31.05.09 23:14

А мне апошнія 2 тыдні прыходзіць на розум наступнае з Някрасава

...
САШЕ СЛУЧАЛОСЬ ЗНАВАТЬ И ПЕЧАЛИ:
ПЛАКАЛА САША КАК ЛЕС ВЫРУБАЛИ,
ЕЙ И ТЕПЕРЬ ЕГО ЖАЛКО ДО СЛЕЗ.
Сколько тут было кудрявых берез!
Там из-за старой, нахмуренной ели
Красные гроздья калины глядели,
Там поднимался дубок молодой.
Птицы царили в вершине лесной,
Понизу всякие звери таились.
Вдруг мужики с топорами явились -
Лес зазвенел, застонал, затрещал.
Заяц послушал – и вон побежал,
В темную нору забилась лисица,
Машет крылом осторожнее птица,
В недоуменье тащат муравьи
Что ни попало в жилища свои.
С песнями труд человека спорился:
Словно подкошен, осинник валился,
С треском ломали сухой березняк,
Корчили с корнем упорный дубняк,
Старую сосну сперва подрубали,
После арканом ее нагибали
И, поваливши, плясали на ней,
Чтобы к земле прилегла поплотней.
Так, победив после долгого боя,
Враг уже мертвого топчет героя.
Много тут было печальных картин:
Стоном стонали верхушки осин,
Из перерубленной старой березы
Градом лилися прощальные слезы
И пропадали одна за другой
Данью последней на почве родной.
Кончились поздно труды роковые.
Вышли на небо светила ночные,
И над поверженным лесом луна
Остановилась кругла и ясна,-
ТРУПЫ ДЕРЕВЬЕВ НЕДВИЖНО ЛЕЖАЛИ;
СУЧЬЯ ЛОМАЛИСЬ, СКРИПЕЛИ, ТРЕЩАЛИ,
ЖАЛОБНО ЛИСТЬЯ ШУМЕЛИ КРУГОМ.
ТАК ПОСЛЕ БИТВЫ, ВО МРАКЕ НОЧНОМ
РАНЕНЫЙ СТОНЕТ, ЗОВЕТ, ПРОКЛИНАЕТ.
ВЕТЕР НАД ПОЛЕМ КРОВАВЫМ ЛЕТАЕТ –
ПРАЗДНО ЛЕЖАЩИМ ОРУЖЬЕМ ЗВЕНИТ,
ВОЛОСЫ МЕРТВЫХ БОЙЦОВ ШЕВЕЛИТ!


Вось так усё сумна.



• Сапраўды сумна і... страшна, але не трэба Nell засмучацца. Усё ў вас будзе добра! 01.06.09 09:32 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



29.05.09 13:27

Дызайн Вадзіма Клімовіча
Па просьбе дабрачыннага фонда “Спас” (Нью-Йорк) Вадзім Клімовіч будзе ствараць мастацкае афармленне (цітры, плашкі, застаўкі…) дакументальным тэленарысам. Гэта матэрыялы пра жыццё інвалідаў, дзецей-інвалідаў, сірот, пра людзей з генетычнымі адхіленнямі, страчаныя культурныя каштоўнасці і забытыя славянскія святыні, якім неабходна рэстаўрацыя. Гэта матэрыялы пра дзейнасць прыходаў праваслаўнай царквы Беларусі, Украіны, Расіі ў накірунку духоўнага выхавання людзей. Аўтар тэленарысаў – Зміцер Арцюх, аператар – Руслан Бараноўскі, кіраўнік праекта – Кацярына Фаранда.



02.06.09 15:09 vadzim

Зміцер

Дырэктар



28.05.09 10:04

Сёння раніцай мне ўзгадаўся "Раманс" Максіма Багдановіча.

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла...
Помніш, калі я спаткаўся з табою
Зорка Венера ўзышла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное і зорку шукаў.
Ціхім каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.
Але растацца нам час наступае;
Пэўна ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але растацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, -- у растанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...

Зміцер

Дырэктар



27.05.09 08:41

Падборка Юліі Новік
Выйшаў пяты нумар часопіса “Маладосць”, дзе надрукавана паэтычная падборка “Будзем вершамі мы створаны” ўдзельніцы “Арт.С” паэткі Юліі Новік. Як прызнаецца аўтарка: “У гэтай нізцы я змясціла шмат вершаў пра творчасць, паэзію, прыгажосць. Атрымаўся як бы тэматычны калейдаскоп, падзелены па розных порах года”. Шукайце новы нумар “Маладосці” ў кіёсках і чытайце вершы Юліі Новік.



• Віншую Юлію Навік. Так трымаць. 27.05.09 13:46 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



26.05.09 08:56

Фотаконкурс
Часопіс “Промышленная безопасность” працягвае падрыхтоўку фотаконкурсу на прамысловую тэматыку. Плануецца, што палажэнне будзе надрукавана ў другім паўгоддзі 2009 года, пасля чаго можна будзе дасылаць фотаработы на адрас рэдакцыі. Галоўны прыз – падарунак на суму 1.200.000 беларускіх рублёў. Друкаваць здымкі будуць на працягу 2010 года. Потым падвядуць вынікі і ўзнагародзяць пераможцаў. Наш паэтычны тэатр правядзе цырымонію ўзнагароджання і пакажа святочную літаратурна-музычную праграму. Падрабязнасці падрыхтоўкі і правядзення фотаконкурса чытайце на нашым сайце.


• Дарэчы, прыняць удзел у конкурсе можа кожны, хто фатаграфуе. 27.05.09 13:47 Зміцер

vadzim

admin

25.05.09 16:08

Ракіроўка
Да ведама ўдзельнікаў "Арт.С", якія друкуюцца ў часопісах "Полымя", "Маладосць", "Нёман". Рэдакцыі гэтых выданняў памянялі месца жыхарства. Пра гэта нашым "АБВесткам" паведаміла рэдактар аддзела паэзіі часопіса "Маладосць" Віка Трэнас. Цяпер каб трапіць у рэдакцыю часопіса "Маладосць" трэба ісці на адрас часопіса "Нёман" – праспект Незалежнасці, 39, тэлефон 288-20-72. "Нёман" пераехаў у кабінеты "Полымя", а "Полымя" ў пакоі "Маладосці". Гэта ў будынку холдынга "Літаратура і мастацтва" на вуліцы Захарава.

Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12