АБВесткі    Расклад вечарын    Арт.С    Удзельнiкi    Вечарыны    Несапраўдныя спектаклі    Выставы    Фотаальбом    Кніжная палічка    СМІ пра нас    Гастролі    Сайт    Гасцёўня    Спампаваць 
Стары Новы год у Цёткі    Восень і іншыя коткі    А верш імкнецца да нябёсаў    12 сузор'яў    Святкуйма беларускае    Сем цудаў Беларусі    Сакральная Беларусь   
 
 


 
art-s.by




Гасцёўня

On-line: гасцей 0. усяго: 0

Новы запісУдзельнікі
Зміцер

Дырэктар



16.10.08 15:17

ВЕЧАРЫНА ПЕРАНЕСЕНА
Звяртаю вашу ўвагу, што ў праграме Паэтычнага тэатра "Арт.С" на лістапад адбыліся змены. Вечарына памяці Яўгеніі Янішчыц "Краю блаславёнага дачка" адбудзецца не 21, а 28. Правядуць яе Зміцер Арцюх і Людміла Баяўчук. Чакаем на галоўнай пляцоўцы. Падрабязнасці будуць пазней у нашай рубрыцы "АБВесткі".

vadzim

admin

16.10.08 12:09

ВІНШУЕМ!
18 кастрычніка дзень народзін святкуе ўдзельніца Паэтычнага тэатра "Арт.С" паэтка і літаратуразнавец, аўтарка кнігі "Аўтапартрэт" Тацяна Барысюк. Мы шчыра віншуем яе і жадаем творчага плёну. Зараз Тацяна рыхтуе да друку новую кнігу, займаецца выхаваннем сваіх дзяцей і прымае актыўны ўдзел у вечарынах.

"Для мяне творчасць – сродак самапазнання і самавыяўлення, спроба вынайсці новае, развіваючы патэнцыял традыцыйнага, асэнсаваць тое, што мне блізка і што хвалюе. Гэта надзея застацца ў сваіх вершах пасля фізічнай смерці, спроба выказаць сваё светаўспрыманне праз вобраз адметнай лірычнай гераіні, у якой свой лёс, біяграфія, вонкавы выгляд і духоўны шлях”, – прызнаецца Тацяна.


• ВІНШУЕМ! Вiдэа пра Тацяну Барысюк тут;
http://www.hitz.ru/details.php?image_id=9121#download
http://www.hitz.ru/details.php?image_id=9122
23.10.08 09:35 Gans

25.11.10 21:12 Зміцер

vadzim

admin

15.10.08 19:19

Самая шалёная сустрэча з усіх сустрэч задыякальна-паэтычнага праекту "12 сузор'яў" адбылася ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Хапіла ўсяго: ад п'янага гледача да няўрымслівага дзіцяці (сына адной з удзельніц). Вечарына была прысвечана Шалям і прайшла 9 кастрычніка 2008 года. У ёй прынялі ўдзел пісьменнікі, мастакі, музыкі Аляксей Чубат, Тацяна Барысюк, Максім Клімковіч, Тамара Габрусь, Зміцер Сідаровіч, Валерыя Кустава, Ганад Чарказян. Мастацкае афармленне залы Тацяны Вільджанавай. Астролаг Людміла Кандратава распавяла цікавосткі з гараскопу вядомага класічнага беларускага прадстаўніка сузор'я Шалі Міхала Клеафаса Агінскага. Прадмовай да вечарыны быў верш гаспадара дома "Зіянне месяца".


vadzim

admin

15.10.08 19:18

Сацыяльны аддзел Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Паэтычны тэатр "Арт.С" працягваюць сумесны дабрачынны праект "А верш імкнецца да нябёсаў". На гэты раз імпрэза ладзілася 12 кастрычніка ў Палацы мастацтва ў Мінску, дзе праходзіў "Пакроўскі кірмаш". Выступы былі прысвечаны Божай Маці і жаночым вобразам - мамам, бабулям, сёстрам, каханым, якія з`яўляюцца захавальніцамі жыцця, дораць радасць, любоў і пяшчоту ўсяму жывому. З уступным словам выступіў айцец Алег Шульгін (кіраўнік Сацыяльнага аддзела), далей сваё святло прысутным дарылі Рэгіна Багамолава, Юлія Новік, Людміла Баяўчук, Зміцер Арцюх, гурт "Ключ", валанцёр Сацыяльнага аддзела Сяргей Ерахавец і выканаўчы сакратар саюза сястрыцтваў Алена Зенкевіч. Ахвераванні прысутных былі накіраваны на падтрымку шматдзетных і маламаёмасных сем'яў.

Зміцер

Дырэктар



15.10.08 08:29

АДАМУ МІЦКЕВІЧУ – 210!
Паэтычны тэатр «Арт.С» прадстаўляе несапраўдны спектакль да 210-годдзя Адама МІЦКЕВІЧА

“Нібы ў Міцкевічавым сне”.

Дзеючыя асобы: Апавядальнік: Зміцер АРЦЮХ, Графіня Храптовіч: Рэгіна БАГАМОЛАВА, Марыля Верашчака: Наталля ВЕРНІКОЎСКАЯ, Наталля ПУШКАРОВА, Людміла БАЯЎЧУК, Адам Міцкевіч: Андрэй МЯЦЕЛЬСКІ, Вадзім КЛІМОВІЧ, Мікола КАНДРАТАЎ.

Чакаем на галоўнай пляцоўцы
24 КАСТРЫЧНІКА 2008 ГОДА Ў 18.00

Туся



08.10.08 13:31

У "Камсамолцы" за 7-га кастрычніка прачытала рэкламу вашай вечарыны Шаляў. Збіраюся прыйсці. Шкада толькі, што там коратка напісана і не сказана, што сустрэча рыхтуецца Паэтычным тэатрам. Вашыя вечарыны цудоўныя!


16.12.10 22:27 Зміцер

Merkel_Hanna



08.10.08 09:19

Вялікі дзякуй за творчасць ! Натхнення вам!


16.12.10 22:27 Зміцер

vadzim

admin

04.10.08 13:20

Шалёная сустрэча
Паэтычны тэатр Арт.С” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча
п р а д с т а ў л я е задыякальна-паэтычны праект “12 сузор’яў”
Сустрэча адзінаццатая: Шалі.
У вечарыне бяруць удзел:
- архітэктар Тамара ГАБРУСЬ
- музыкі: Любоў ВЯСЁЛКІНА, Валерыя КУСТАВА, Зміцер СІДАРОВІЧ
- пісьменнікі: Тацяна БАРЫСЮК, Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК, Максім КЛІМКОВІЧ, Ганад ЧАРКАЗЯН, Аляксей ЧУБАТ
* Астролаг Людміла КАНДРАТАВА распавядзе цікавосткі з гараскопу вядомага беларускага прадстаўніка сузор’я Шалі Міхала Клеафаса АГІНСКАГА

Вядоўцы: Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН.

Чакаем
9 кастрычніка 2008 года ў 18.00
у музеі Максіма Багдановіча на вуліцы Багдановіча, 7а.

Зміцер

Дырэктар



02.10.08 16:07

Віншую Аксану Спрынчан з публікацыяй матэрыялу пра яе (і наш Паэтычны тэатр) у сённяшнім нумары газеты "СБ". Матэрыял называецца "Хозяйка Осени, директор зодиака".


http://sb.by/post/hozyayka_oseni_direktor_zodiaka 02.10.08 17:37 vadzim

Зміцер

Дырэктар



02.10.08 15:00

Паэтычны тэатр Арт.С у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча
п р а д с т а ў л я е задыякальна-паэтычны праект “12 сузор’яў”.

Сустрэча адзінаццатая: Шалі.
У вечарыне бяруць удзел: - архітэктар Тамара ГАБРУСЬ, - музыкі: Любоў ВЯСЁЛКІНА, Валерыя КУСТАВА, Зміцер СІДАРОВІЧ, - пісьменнікі: Тацяна БАРЫСЮК, Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК, Максім КЛІМКОВІЧ, Ганад ЧАРКАЗЯН, Аляксей ЧУБАТ.

Астролаг Людміла КАНДРАТАВА распавядзе цікавосткі з гараскопу вядомага беларускага прадстаўніка сузор’я Шалі Міхала Клеафаса АГІНСКАГА.

Вядоўцы: Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН.
Ч А К А Е М 9 кастрычніка 2008 года ў 18.00.
у музеі Максіма Багдановіча на вуліцы Багдановіча, 7а.

Зміцер

Дырэктар



30.09.08 18:38

А верш імкнецца да нябёсаў
Паэтычны тэатр «Арт.С», Сацыяльны аддзел Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
прадстаўляюць літаратурна-музычную імпрэзу на “Пакроўскім кірмашы” “А верш імкнецца да нябёсаў”, прысвечаную Божай Маці і жаночым вобразам – мамам, бабулям, сёстрам, каханым, якія з`яўляюцца захавальніцамі жыцця, дораць радасць, любоў і пяшчоту ўсяму жывому. Уступнае слова айца Алега Шульгіна, кіраўніка Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі. У праграме таксама бяруць удзел: Зміцер Арцюх, Рэгіна Багамолава, Людміла Баяўчук, народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, Алена Зенкевіч, гурт “Ключ”, Юлія Новік, Наталля Пушкарова.

Чакаем
12 кастрычніка 2008 года ў 14.00
Мінск, вуліца Казлова 3, Палац Мастацтваў

vadzim

admin

30.09.08 12:35

Восень і іншыя коткі
Паэтычны тэатр “Арт.С” адкрыў другую дзею сезону вечарын 2008 года. 23 верасня на галоўнай пляцоўцы адбылася вечарына-фарс “Восень і іншыя коткі”. Яна сталася самай шыкоўнай вечарынай верасня. Аўтарка – Аксана Спрынчан – распрацавала шыкоўны сцэнар, а дызайнеры Тацяна Макарэвіч і Тацяна Пратасевіч шыкоўна аформілі залу, выступоўцы ж шыкоўна чыталі свае і чужыя творы, шыкоўна распавядалі пра шыкоўных істот – котак. У праграме прынялі ўдзел: Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Алена МАСЛА, Віктар ШНІП, Наталля ПУШКАРОВА, Рэгіна БАГАМОЛАВА, Сяргей ВЕРАЦІЛА, Уладзіслаў АХРОМЕНКА, Яраш МАЛІШЭЎСКІ.
Да таго ж усе жадаючыя змоглі пафарсіць альбо фарсануць, паразмаўляць па-фарсі, узгадаць шляхотныя часы, калі ўпершыню фарсануў за жывое фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”, а таксама фарсіравалі тое, што фарсіруецца.
Яшчэ важная падзея адбылася на вечарыне 23 верасня. Гледачам быў прадстаўлены інтэрнэт-сайт Паэтычнага тэатра “Арт.С”. Вядоўцы Зміцер Арцюх і Аксана Спрынчан раздалі рэкламную прадукцыю і запрасілі ўсіх наведваць Сеціва, знаёміцца з працай стваральнікаў сайта.



16.12.10 22:26 Зміцер

vadzim

admin

30.09.08 12:19

СЯБРЫ!
Цяпер інфармацыю пра вашых любімых паэтаў і паэтак, бардаў, акцёраў - удзельнікаў Паэтычнага тэатра "Арт.С" - можна чытаць у адпаведнай рубрыцы.
Паважаныя ўдзельнікі, калі вы жадаеце нешта змяніць на сваёй асабістай старонцы, то свае прапановы дасылайце, калі ласка, на адрас dmitri_artuh@tut.by. Вы можаце даслаць свае фотаздымкі, аўтабіяграфію, а таксама вершы, тэксты песень, іншыя творы, якія вы лічыце сваёй візітоўкай.


25.11.10 21:11 Зміцер

Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12