АБВесткі    Расклад вечарын    Арт.С    Удзельнiкi    Вечарыны    Несапраўдныя спектаклі    Выставы    Фотаальбом    Кніжная палічка    СМІ пра нас    Гастролі    Сайт    Гасцёўня    Спампаваць 
Стары Новы год у Цёткі    Восень і іншыя коткі    А верш імкнецца да нябёсаў    12 сузор'яў    Святкуйма беларускае    Сем цудаў Беларусі    Сакральная Беларусь   
 
 


 
art-s.by




Гасцёўня

On-line: гасцей 0. усяго: 0

Новы запісУдзельнікі
vadzim

admin

25.05.09 16:08

Наша памяць, дзень другі
Да акцыі "Наша памяць" далучылася мастачка Святлана Цывілька з сям’ёй і сябрамі. Учора яны прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні молілак у вёсцы Валковічы Навагрудскага раёна, наведалі магілу святара-мучаніка Мікалая Нядзвецкага і званіцу былой царквы, пра якую пісаў Адам Міцкевіч. Акцыя працягваецца і трэці дзень добраўпарадкавання могілак запланаваны на суботу 30 мая. Далучайцеся і вы.


• "Учора" - гэта значыць у суботу 23 мая. 27.05.09 13:46 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



25.05.09 15:21

Кніга Максіма Танка
Удзельніца Паэтычнага тэатра “Арт.С”, паэтка і літаратуразнавец Тацяна Барысюк напісала каментарыі і падрыхтавала да друку том 8-мы (проза, літаратурна-крытычныя артыкулы) збору твораў Максіма Танка ў 13-ці тамах. Плануецца, што ў хуткім часе кніга выйдзе ў выдавецтве “Беларуская навука”.

Зміцер

Дырэктар



22.05.09 13:45

ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА ПАВЕДАМЛЯЕ...

Шаноўныя сябры!
25 мая 2009 года
дзень памяці класіка беларускай літаратуры
МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

У 12.00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу
У 13.30 – памінальная служба ў Саборы святых Пятра і Паўла
(г. Мінск, вул. Няміга, 4.)

А 17-й гадзіне адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза “З ЛАСКІ БОЖАЕ ВЕЧНЫ ПАЭТ” з удзелам вядомых беларускіх пісьменнікаў Анатоля Вярцінскага, Леаніда Дранько-Майсюка, Навума Гальпяровіча, Міхася Пазнякова, Анатоля Бутэвіча, Васіля Жуковіча, Людмілы Хейдаравай, Галіны Каржанеўскай, Зміцера Арцюха, Аксаны Спрынчан, артыстаў тэатра “Жывое слова”.

25 мая для ўсіх прыхільнікаў таленту вялікага паэта прапануецца вольнае наведванне экспазіцыі Літаратурнага музея М.Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а), філіяла музея “Фальварак Ракуцёўшчына” (в. Ракуцёўшчына, Маладзечанскі р-н).

Шчыра запрашаем Вас прыняць удзел у музейных мерапрыемствах!

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
(Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а)


• Свята адбылося. На жаль, на ім не прысутнічалі пісьменнікі Анатоль Вярцінскі, Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Пазнякоў.
26.05.09 09:06 Зміцер

vadzim

admin

20.05.09 14:53

ВІНШУЕМ Міколу Кандратава!
Сёння дзень народзін святкуе адзін з актыўных удзельнікаў Паэтычнага тэатра “Арт.С” паэт Мікола Кандратаў. Яго намаганнямі мы зладзілі задыякальна-паэтычны праект “12 сузор’яў”, яго намаганнямі атрымалася цудоўная кніга паэзіі “Вершы і зоркі” і не менш цудоўная прэм’ера гэтай кнігі з назвай “Зоркі і вершы”. Мікола прыняў удзел шмат у якіх вечарынах. Ён заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу і падтрымаць кожнага і словам і справай. Гэта шырокай душы чалавек. Мы віншуем яго з днём народзін, жадаем здароўя, творчага настрою, сямейнага дабрабыту. Няхай кожны новы твор паэта будзе такім жа яркім і непаўторным, як зоркі, што ўпрыгожваюць неба. Няхай паэзія Міколы Кандратава ўпрыгожвае Зямлю і робіць кожнага чытача лепшым, дабрэйшым, святлейшым, прыгожым душой. А мы з нецярпеннем чакаем яго новых творчых знаходак у літаратуры і ў нашым тэатры.


• Са святам! Сёння (22-га) яшчэ і Мікола (па царкоўным календары) ! 22.05.09 09:44 Зміцер

vadzim

admin

20.05.09 14:53

Тэленарыс
Паэтка Рэгіна Багамолава, загадчыца галоўнай пляцоўкі “Арт.С”, здымецца ў тэленарысе Зміцера Арцюха і Руслана Бараноўскага “Жаданне жыць”. Гэта аповяд пра інваліда Наталлю Кашкурэвіч, якая нягледзячы на тое, што рухаецца толькі ў інваліднай калясцы, не страціла аптымізму і здзяйсняе самыя неверагодныя мары. Адна з іх – падарожжа ў Крым на Чорнае мора. Да таго ж Наталля – пісьменніца. Яе творы друкуюцца ў часопісе “Нёман”.


• Здымалі ўчора (26-га), было добрае надвор'е. Рэгіна хораша гаварыла, чытала верш "На замкавай гары". Усім спадабалася, усе задаволены. Хутка пачнецца мантаж. 27.05.09 13:49 Зміцер

vadzim

admin

20.05.09 14:53

Акцыя працягваецца
Як мы і планавалі ў суботу 16 мая на могілках вёскі Валковічы Навагрудскага раёна пачалася акцыя “Наша памяць”. Удзел у ёй прынялі больш за 30 чалавек. Гэта мясцовыя жыхары, сябры суполкі “Узвышша” Таварыства беларускай мовы (Навагрудак), прыхажане і святары Барысаглебскай царквы, кіраўніцтва Валковіцкага сельсавета, прадстаўнікі Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея. З паэтычнага тэатра на добраўпарадкаванні могілак працавалі Вольга Абразцова і Зміцер Арцюх. Па завяршэнні першага дня акцыі было вырашана, што яна працягнецца і добраўпарадкаванне будзе праводзіцца па суботах з 10 гадзін. Другі дзень акцыі (пры ўмове добрага надвор’я) запланаваны на 23 мая.



Вялікі дзякуй Вользе Абразцовай, што знайшла час і сродкі, каб прыехаць на Наваградчыну і прыняць удзел у акыі "Наша памяць". 20.05.09 16:01 Зміцер

vadzim

admin

20.05.09 14:53

Удзельнікі з рэгіёнаў
Паэтычны тэатр “Арт. С” шукае новых, цікавых і таленавітых удзельнікаў у рэгіёнах Беларусі. Калі вы творчы чалавек і хочаце стаць нашым сябрам, то дасылайце свае творы і рэзюме на электронны адрас “Арт.С”. Вашыя анкеты будуць разгледжаны і лепшыя аўтары стануць удзельнікамі нашага літаратурна-музычнага салону. А гэта значыць, што вы зможаце выступаць у Мінску разам з намі, што мы зможам прыязджаць у вашыя мясцовасці і там ствараць сумесныя вечарыны для вашых землякоў. Спяшайцеся, бо толькі адзін чалавек з раёна зможа стаць нашым калегай!


vadzim

admin

20.05.09 14:53

Выступ у Купалаўскім музеі
Дырэктарка Аксана Спрынчан і ўдзельнікі “Арт.С” Мікола Кандратаў, Тацяна Пратасевіч, Рагнед Малахоўскі выступілі ў літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску. Вечарына пад назвай “Паэтычныя акварыды” была арганізавана ў “Ноч музеяў” суполкай “Літаратурнае прадмесце” і правяла яе кіраўніца Людміла Рублеўская.

vadzim

admin

20.05.09 14:52

Антракт
Паэтычны тэатр “Арт.С” закрыў першую дзею трэцяга сезону вечарын і аб’явіў аб летнім антракце. Гэта было зроблена на вечарыне “Творчаму роду няма пераводу”, якая з поспехам прайшла ўчора на галоўнай пляцоўцы. Цяпер удзельнікі “Арт.С” адпачываюць, але гэта ўмоўны адпачынак, бо для творчага чалавека няма такога паняцця як “водпуск”. Наперадзе новыя выступы як у Мінску, так і ў іншых гарадах і вёсках рэспублікі. Запланаваны гастролі-экскурсіі па Беларусі, аб якіх чытайце на нашым сайце ў новых абвестках.

Зміцер

Дырэктар



20.05.09 10:28

105 гадоў Адаму Русаку

21 мая а 16-й гадзіне
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
запрашае на вечар памяці
“Пра цябе, Беларусь, мае думкі і сны”
прымеркаваны да 105-й гадавіны з дня нараджэння паэта-песенніка
Адама Русака

У мерапрыемстве прымуць удзел паэты Алесь Бадак і Уладзімір Карызна, дачка Адама Русака — Людміла і літаратуразнаўца Анатоль Верабей. На словы А. Русака прагучаць песні ў выкананні Зміцера Вайцюшкевіча.

Вечарына “Пра цябе, Беларусь, мае думкі і сны” — адно з шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею Адама Русака, якія пачаліся на малой радзіме паэта — Капыльшчыне — напрыканцы студзеня. Там, дзякуючы маэстра Міхаілу Фінбергу, гучалі вядомыя спевы на словы паэта ў сучаснай аранжыроўцы. Працягам быў канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча. А заключнай імпрэзай стане вялікае свята зноў жа на Капыльшчыне у дзень нараджэння паэта.

Узгадаць славутага песняра роднай зямлі, зноўку пачуць знаёмыя здаўна песні, сустрэцца са сваякамі, даследчыкамі, творцамі запрашае Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Чакаем Вас па адрасе: вул. М. Багдановіча, 13
Уваход: 1980 руб.
Паводле сайта litara.net

Зміцер

Дырэктар



08.05.09 08:27

ДА ДНЯ СЯМ'І
15 траўня ў бібліятэцы Цёткі мае адбыцца вечарына “ТВОРЧАМУ РОДУ НЯМА ПЕРАВОДУ”.

Сям’я як творчасьць – найбольш цікавая праява жыцьця. Творчасьць у сям’і – найбольш складаная праява сям’і. Вас чакае шматабяцальная сустрэча:

Жонка Галіна ДУБЯНЕЦКАЯ і муж Сяргей СЫС,
Муж Яраш МАЛІШЭЎСКІ і жонка Аксана СПРЫНЧАН,
Жонка Людміла РУБЛЕЎСКАЯ і муж Віктар ШНІП,
Муж Максім КЛІМКОВІЧ і жонка Ірына КЛІМКОВІЧ,
Брат Вадзім КЛІМОВІЧ і сястра Наталя КЛІМОВІЧ,
Сёстры Яна ШЭЛЯГОВІЧ і Хрысьціна ШЭЛЯГОВІЧ,
Дзед і бацька Міхась ШАВЫРКІН,
Дачка і маці Міраслава НАВІШ,
Дачка і ўнучка Вальжына ПРОХАРАВА.

У антракце адбудзецца адкрыцьцё выставы сям’і Алены МАСЛА – творчыя працы мужа Сяргея, сына Кастуся і дачкі Хрысьціны ПЕРЖУКОВЫХ. А таксама прэзентацыя абрадавых лялек, жыцьцё якіх цесна зьвязанае з жыцьцём сям’і. У канцы вечарыны госьці будуць адораныя каменьчыкамі Удзячнасьці.

Вядоўцы – ЖОНКА Яраша Малішэўскага і БРАТ Наталі Клімовіч.

А 18 гадзіне на Талбухіна 12а вас чакае вольны ўваход і цёплая сямейная атмасфера. Вы зможаце набыць кнігі выступоўцаў і атрымаць сямейныя аўтографы.

Увага! У бібліятэку Цёткі могуць прыходзіць і дзядзькі.

vadzim

admin

07.05.09 12:32

Акцыя "Наша памяць"
Паэтычны тэатр "Арт.С" стаў адным з арганізатараў дабрачыннай акцыі "Наша памяць". У Год роднай зямлі, якім аб’яўлены 2009 год, навядзенне парадку – адна з галоўнейшых задач для кожнага беларуса. Першым этапам акцыі стане добраўпарадкаванне могілак у вёсцы Валковічы Навагрудскага раёна. Гэта месца пахавання апошняга святара Валковіцкай царквы Мікалая Нядзвецкага, які быў зверскі замучаны ў верасні 1939-га года (70 гадоў таму). Добраўпарадкаванне могілак будзе праводзіцца ў суботу 16 мая з раніцы да вечара. Абвестка аб пачатку дабрачыннай акцыі "Наша памяць" будзе зроблена ў нядзелю 10 мая ў 14 гадзін у гісторыка-краязнаўчым музеі Навагрудка, куды з выступам запрасілі Зміцера Арцюха. Далучыцца да мерапрыемства можа кожны жадаючы. Іншымі арганізатарамі акцыі сталі: Навагрудская Барысаглебская царква, суполка "Узвышша" Таварыства беларускай мовы, Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей, Валковіцкі сельскі выканаўчы камітэт.


• Дарэчы, пра гэтыя могілкі пісаў Адам Міцкевіч у баладзе "Люблю я" і ў паэме "Дзяды", а Валковічы (паводле адной з версій) прататып міцкевічавага Сапліцова ("Пан Тадэвуш"). 08.05.09 11:59 Зміцер

vadzim

admin

06.05.09 15:31

Хутка:

Творчаму роду няма пераводу
Вечарына з антракт-прэм’ерай выставы
15.05.2009 18:00
галоўная пляцоўка



• Падрыхтоўка ідзе. Хутка будзе больш-менш дакладны спіс удзельнікаў. 06.05.09 15:32 vadzim

• Вечарынай займаецца Аксана Спрынчан. І калі я не памыляюся, то яна правядзе яе разам з Ярашам Малішэўскім. А выстава рыхтуецца сям'ёй Алены Масла, якая зменіць фотавыставу "Лёгкасць успрымання" Любы Палянскай. 07.05.09 12:17 Зміцер

Каця



22.04.09 10:48

Пытанне да спадарыні ЛЮДМІЛЫ БАЯЎЧУК.
Я тут рыхтавалася на ваш вершаспеў прыйсці, але даведалася, што ён перанесены. Ці можаце вы адказаць, калі ён адбудзецца?

Пытанне да спадарыні АКСАНЫ СПРЫНЧАН.
Вельмі спадабаўся ваш выступ на вечарынцы "Еш ня еш - усё адно памрэш". Скажыце, а якія яшчэ праекты вы рыхтуеце? Хочацца прыйсці менавіта на вашыя выступленні?

Зміцер

Дырэктар



20.04.09 15:09

АБВестка ад Вікі Трэнас
29 КРАСАВІКА: МАЙСТАР-КЛАС АЛЕСЯ КАМОЦКАГА І ЛЮДМІЛЫ ХЕЙДАРАВАЙ
Шаноўнае спадарства! 29 красавіка (серада) у майстэрні скульптара Дзяніса Кандрацьева (пр. Незалежнасці, 43 – 82; гэта дом, дзе месціцца арт-галерэя “Падземка”) адбудзецца майстар-клас з удзелам Людмілы ХЕЙДАРАВАЙ і Алеся КАМОЦКАГА. Далучыцца да творчай сустрэчы можа кожны жадаючы: калі вы хочаце, каб вашыя творы (вершы ці проза) былі абмеркаваныя, то раздрукуйце іх, калі ласка, у 10-15 экземплярах. Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Тэл. для даведак (званіце, калі не знойдзеце майстэрню – мы вас сустрэнем): 8029 652-11-34.

vadzim

admin

16.04.09 13:54

Паэтычнаму тэатру "Арт.С" прапанавалі стаць арганізатарам цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў фотаконкурсу, які аб’яўляюць дэпартамент міністэрства па надзвычайных сітуацыя Рэспублікі Беларусь "Дзяржпрамнагляд", ААТ "УМ-79", дзяржаўнае прадпрыемства "Дыекас", часопіс "Промышленная безопасность". У дадзены момант ідзе прапрацоўка Палажэння фотаконкурсу на прамысловую тэматыку. Хутчэй за ўсё, што яго будуць праводзіць у 2010 годзе. Падрабязней пра ўмовы і тэрміны яго правядзення чытайце на нашым сайце ў новых АБВестках.

vadzim

admin

16.04.09 13:47

Запрашэнне
Нас запрасілі прыняць удзел у мерапрыемствах з нагоды Дня жанчын-міраносіц (для людзей царкоўных гэта тое ж самае, што 8 сакавіка для міран). Імпрэза плануецца на нядзелю 3 мая ў царкве "Усіх тужлівых радасць", што на вуліцы Прытыцкага 65 (але магчымы змены). Арганізатар мерапрыемства – Цэнтр рэабелітацыі сірот, інвалідаў, зняволеных і алкаголікаў. Дырэктар Алена Ківач. Пра тое, хто будзе выступаць і іншыя падрабязнасці падрыхтоўкі імпрэзы чытайце ў новых АБВестках.


vadzim

admin

16.04.09 13:36

У рубрыцы “Удзельнікі” з’явілася старонка казачніцы Алены Масла, якая з гэтага года пачала актыўна выступаць на нашых вечарынах.


• Цудоўныя фотаздымкі!!! 16.04.09 13:45 Зміцер

• Нармальныя 20.04.09 11:57 vadzim

Зміцер

Дырэктар



16.04.09 08:27

ВІНШУЕМ Тацяну Макарэвіч!
Сёння дзень народзін у нашага дызайнера Тацяны Макарэвіч. Хутка будзе год, як яна займаецца афармленнем галоўнай пляцоўкі “Арт.С”. Тацяна працуе ў бібліятэцы Цёткі і таму складанасцяў у стварэнні дэкарацый у яе не існуе. Кожная новая работа нашага дызайнера арыгінальная і запамінальная, удала падкрэслівае тэмы вечарын, дапаўняе выступы, стварае святочны настрой выступоўцам і гледачам. Працаваць на пляцоўцы, аформленай Тацянай Макарэвіч, адно задавальненне. Пра гэта гавораць усе. Мы віншуе нашага дызайнера са святам, чакаем новых ідэй, жадаем здароўя, настрою, кахання. Няхай у душы заўсёды жыве вясна.


16.04.09 13:49 vadzim

Зміцер

Дырэктар



15.04.09 13:21

Новая ўзнагарода
Сёмая духоўна-асветніцкая выстава “Вербны кірмаш” закрылася. Яна прайшла пад дэвізам “Мой родны кут”. Літаратурную імпрэзу з такой назвай прадставіў на кірмашы ў Палацы мастацтваў і наш паэтычны тэатр. Пасля выступу ўдзельнікам “Арт.С” была ўручана Падзяка за подпісамі духаўніка праваслаўных выстаў іерэя Уладзіміра Герасіменкі і старшыні Аргкамітэту Аляксандра Савіна. Персанальная Падзяка ў гэты ж дзень была ўручана і народнай артыстцы Беларусі Марыі Захарэвіч, якая прыняла актыўны ўдзел у “Вербным кірмашы”.


Зміцер

Дырэктар



14.04.09 12:25

ВІНШУЕМ Алену Масла!
Сёння свой дзень народзін адзначае казачніца Алена Масла. У спісе ўдзельнікаў “Арт.С” яна з’явілася нядаўна (з падачы паэткі Аксаны Спрынчан), але выступоўкай на нашых вечарынах яна была даўно. Мы віншуем Алену са святам, жадаем творчага настрою, сямейнага дабрабыту, натхнення. Няхай казачнае ўспрыманне жыцця дапамагае змагацца з кепскім настроем не толькі вам, але і тым, хто чытае вашыя цудоўныя творы. Радуйце гледачоў сваімі выступамі, кнігамі, святлом, якім напоўнена ваша душа.


16.04.09 13:49 vadzim

Зміцер

Дырэктар



14.04.09 09:59

16 красавіка: Віка Трэнас у "ПАДЗЕМЦЫ"

Кнігарня "Логвінаў" у галерэі "Падземка" (пр. Незалежнасці, 43) прапануе сваім чытачам кожны чацвер з 18.00 да 19.00 набыць кнігу з рук сапраўднага беларускага літаратара. Прыходзь, каб атрымаць аўтарытэтную параду, аўтограф ці проста паглядзець. 16 красавіка -- сустрэча з Вікай ТРЭНАС.

Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (беларускае аддзяленне, 2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. Піша на беларускай і рускай мовах. З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 г. З’яўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнет-выдання “Новая Эўропа” http://www.n-europe.eu/, супрацоўнічае з часопісамі “Паміж”, “pARTisan”, “Тэксты”. У цяперашні час актыўна займаецца арганізатарскай і менеджэрскай дзейнасцю: супольна з паэткай Юліяй Новік ажыццяўляе доўгатэрміновыя літаратурна-мастацкія праекты “Выявы”, “Францыя ў сэрцы Беларусі”, праводзіць фестывалі, конкурсы, майстар-класы, канцэрты, выставы, творчыя сустрэчы-дыскусіі, разнастайныя імпрэзы пры дапамозе і з удзелам маладых актуальных беларускіх пісьменнікаў, музыкантаў, мастакоў. Аўтар паэтычных кніг “Цуд канфіскаванага дзяцінства” (Мінск: Логвінаў, 2005), “Экзістэнцыйны пейзаж” (Мінск: Галіяфы, 2008). Творы перакладаліся на рускую, нямецкую, балгарскую, шведскую і французскую мовы.

Блог Вікі Трэнас http://vika-trenas.livejournal.com/
E-mail: trenas007@gmail.com

Nell

мадэратар



13.04.09 20:54

Пытанне да спадара дырэктара Зміцера Арцюха . Чула, што Вы звярнуліся да тэлежурналістыкі. Гэта сапраўды так?


• Дзякую за пытанне!
Я і сапраўды ізноў заняўся тэлежурналістыкай. Дзякуй Богу за такі падарунак!!!
Гэта сацыяльны праект, ініцыятарам якога выступіў Дабрачынны фонд "Спас" (ЗША). Фонд пад патранажам Мітрапаліта Усходне-Амерыканскага і Нью-Йоркскага Іларыёна, першаіерарха Рускай Праваслаўнай Царквы за мяжой. Мы здымаем сюжэты пра інвалідаў, дзяцей-інвалідаў, сірот Беларусі. Іх паказваюць у ЗША з надзеяй знайсці там спонсараў, каб аказаць падтрымку нашым людзям. Супрацоўніцва толькі пачалося (ужо адзняты два матэрыялы) і будзе працягвацца. Дарэчы, паглядзець іх можна будзе і на сайце фонда: www.thesaviourfund.org 14.04.09 09:58 Зміцер

vadzim

admin

10.04.09 10:50

Фотавыстава
Наш фотажурналіст Люба Палянская заканчвае падрыхтоўку да фотавыставы "Лёгкасць успрымання", якая з’явіцца на сценах чытальнай залы бібліятэкі Цёткі 17 красавіка. Сустрэча з аўтаркай адбудзецца на галоўнай пляцоўцы праз тыдзень пасля адкрыцця выставы – у пятніцу 24-га. Падтрымаць яе прыйдуць сябры – Магічны аркестр, Зміцер Арцюх, Аксана Спрынчан, Вадзім Клімовіч, Яраш Малішэўскі, Рэгіна Багамолава. Працягласць імрэзы - 50 хвілін. Фотаработы Любы Палянскай будуць экспанавацца на вуліцы Талбухіна 12а да 10 мая.



• Прыадкрыю завесу таямніцы. Фотавыстава "Лёгкасць успрымання" - пейзажная, ды і выступы будуць адпаведнымі - лірычнымі. Чакаю адкрыцця. 10.04.09 10:53 Зміцер

• Вадзім Клімовіч не зможа прыняць удзел у прэзентацыі фотавыставы "Лёгкасць успрымання", а вось Наталля Пушкарова дала згоду. Прыходзьце 24-га на галоўную пляцоўку. 14.04.09 11:49 Зміцер

так атрымалася.. 16.04.09 13:32 vadzim

vadzim

admin

08.04.09 12:58

Люба Палянская на тэлебачанні
11.04 днём у эфіры тэлеканала АНТ у 13.20 праграма "Саюз". Госця рубрыкі "Паралелі" – наш фотажурналіст Люба Палянская – будзе распавядаць пра коміксы ў жанры вясельнага фота. Пазнаёміцца з яе працамі можна на сайце: fotosvadba.forumbb.ru.


vadzim

admin

08.04.09 12:54

Прэм’ера перанесена
У праграме Паэтычнага тэатра "Арт.С" адбыліся змены. Па шматлікіх прычынах вершаспеў "Дівчина з легенди" (запланаваны на 24 красавіка) не адбудзецца. Аб даце прэм’еры мы паведамім пазней. Што наконт фотавыставы "Лёгкасць успрымання" і сустрэчы з аўтаркай Любай Палянскай, то тут усё застаецца ў сіле.

Праграма http://art-s-theatre.at.tut.by/pragrama2009.html

24.04.2009-18:00
Галоўная пляцоўка - Лёгкасць успрымання - Фотавыстава Любы Палянскай
24.04.2009-18:30
Галоўная пляцоўка - Дзяўчына з легенды - Вершаспеў Людмілы Баяўчук


• На вершаспеў быў запрошаны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Ліхавы. Давялося прасіць прабачэння за затрымку з прэм'ерай. Магчыма, Людміла Баяўчук зможа падрыхтавацца і парадуе нас у маі. 10.04.09 10:57 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



07.04.09 14:12

Апошнія прыгатаванні да выступу на "Вербным кірмашы"

Шаноўныя гледачы нашых вечарын! Праграма Паэтычнага тэатра "Арт.С" "МОЙ РОДНЫ КУТ" запланавана на апошні дзень кірмашу - 11 красавіка. Пачатак у 15.00.

Літаратурная імпрэза прысвечана роднай зямлі, прыродзе, мове і шчырым беларусам.
Спачатку з успупным словам выступяць:
- айцец Алег ШУЛЬГІН, кіраўнік Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы,
- Алена ЗЕНКЕВІЧ, выканаўчы сакратар саюза сястрынстваў міласэрнасці БПЦ.

Затым удзел у імпрэзе возьмуць:
- вядомая пісьменніца Валянціна КОЎТУН,
- паэты Зміцер АРЦЮХ, Аксана СПРЫНЧАН, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Мікола КАНДРАТАЎ,
- артысты Юлія ЕСЬМАН, Аляксандра ЦІХАНАВА,
- фальклорны калектыў “ЯГНЯТКІ” пры нядзельнай школе Свята-Георгіеўскага прыходу Царквы імя іконы Мінскай Божай Маці.

Чакаем усіх на другім паверсе ў канферэнц-зале Палаца мастацтваў. Вуліца Казлова, 3. Станцыя метро “Плошча Перамогі.

Зміцер

Дырэктар



01.04.09 09:28

Заняткі
Усіх жадаючых Паэтычны тэатр "Арт.С" запрашае на заняткі па сцэнічным майстэрстве. Вы навучыцеся правільна дыхаць, пазбавіцеся ад моўных дэфектаў, скаванасці, заціснутасці, зможаце стаць упэўненымі ў сабе. Заняткі праводзіць актрыса Людміла Баяўчук. Запіс і падрабязнасці курса па тэлефоне 8-029-557-81-13 (Вольга). Чакаем! Прыходзьце.

Зміцер

Дырэктар



01.04.09 09:18

АБВесткі ад Вікі Трэнас
На адной з імрэз выступае ўдзельніца Паэтычнага тэатра "Арт.С" Наталля ПУШКАРОВА


10 КРАСАВІКА: СУСТРЭЧА-ІМПРАВІЗАЦЫЯ З МАЛАДЫМІ ПАЭТКАМІ
Шаноўнае спадарства! 10 красавіка (пятніца) у бібліятэцы № 12 (вул. Маякоўскага, 164; ад пл. Незалежнасці трал. № 5 да прып. “Сонечная”) адбудзецца творчая сустрэча-імправізацыя з дзвюма маладымі паэткамі – Алёнай БЕЛАНОЖКА і Вікай ТРЭНАС. У вечарыне возьме ўдзел цудоўная дзяўчына-бард Наталля ПУШКАРОВА. Спецыяльны госць – вядомы музыка, лідэр гурта “White Night Blues” Юры НЕСЦЯРЭНКА. Пачатак у 16.00. Уваход вольны.


"РЫБНЫ ДЗЕНЬ" у Палацы мастацтваў
25 красавіка 2009 года а 18 гадзіне ў Палацы мастацтваў (Менск, Казлова, 3) пройдзе акцыя «РЫБНЫ ДЗЕНЬ». У рамках якой адбудзецца прэзентацыя новага нумара часопіса “Тэксты”, прысвечанага марской тэматыцы i краме «Рыба». Літаратурна-мастацкі праект “Тэксты” – гэта прастора вольнай думкі. Тут ідзе сутыкненне футурыстычных ідэяў, наватраства і традыцыі. Непрадузяты аналіз літаратурнага працэса і выкрыццё штучнаўтвораных міфаў. Іронія, сарказм, эпатаж, інсінуацыя – элементы вялікай філасофскай мазаікі. “Тэксты” – гэта прыемнае чытво для інтэлектуалаў. 12 нумар часопіса “Тэксты” прысвечаны марской тэматыцы i краме «Рыба». Па вуліцы Карла Маркса месціцца культавая крама “Рыба”. Пагалоска аб закрыцці дадзенага месца выклікала ў творчых колах абурэнне. Паэты, мастакі, музыкі выступілі з пратэстам. Выхад новага нумара часопіса “Тэксты” і ягоная прэзентацыя – творчая абарона крамы “Рыба”. Больш за 30 аўтараў узялі ўдзел у праекце. У межах акцыi «РЫБНЫ ДЗЕНЬ» выступяць літаратары: Зміцер Вішнёў, Лёлік Ушкін, Вiкторыя Бiран, Ярыла Пшанічны, Анка Упала, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Зміцер Плян, Арцём Кавалеўскі, Вольга Гапеева, музыкi: Уладзiслаў Бубен, BARFLY`S DREAMS, RoomDark, Spit it Out, Talstou, Рацыянальная дыета, адбудуцца перформансы: Тэатра псіхічнае неўраўнаважанасці, Юрася Барысевіча. Таксама ў межах акцыi каля крамы “Рыба” плануецца флэш-моб.
Інфармацыйная падтрымка:
http://www.goliafy.com
http://vika-trenas.livejournal.com/

vadzim

admin

31.03.09 14:21

Выязная імпрэза
У цэнтральнай раённай бібліятэцы Навагрудка адбылася сустрэча з паэтам, дырэктарам “Арт.С” Зміцерам Арцюхом. Імпрэза мела назву “А сэрца да Наваградка імкнецца”. На яе прыйшлі вучні і настаўнікі другой і чацвёртай школ, чытачы і прыхільнікі беларускай паэзіі. Зміцер распавядаў пра дзейнасць паэтычнага тэатра, вечарыны, удзельнікаў, чытаў вершы, праводзіў конкурсы (пераможцам якіх уручыў плакат тэатра), рэкламаваў сайт, а таксама адказваў на пытанні гледачоў. Падтрымаць свайго былога вучня прыйшла мясцовая паэтка Марыя Быт, якая сказала шмат прыемных слоў у адрас паэта, і прачытала свае вершы. Супрацоўніца гісторыка-краязнаўчага музея Галіна Кавальчук запрасілі Зміцера Арцюха выступіць у іх музеі і выказала прапанову зрабіць філіял Паэтычнага тэатра “Арт.С” у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Зараз гэтая ідэя прапрацоўваецца.


• "зрабіць філіял Паэтычнага тэатра" - гэта крута, кожнай сталіцы па філіялу. 31.03.09 14:27 vadzim

• Сапраўды, прапанова была нечаканай, але прыемнай. Там шмат праводзіцца розных вечарын. Гэта і не дзіўна - энергетыка зямлі, дзе нарадзіўся Адам Міцкевіч і іншыя вядомыя гістарычныя асобы, - не можа не ўплываць на актыўнасць культурнага жыцця. Я буду вель рады, калі першы філіял "Арт.С" з'явіцца менавіта ў Наваградку - першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага.

Дарэчы, вельмі актыўна разабралі рэкламку нашага сайту. Спадзяюся, дабавіцца новых наведвальнікаў. 31.03.09 14:39 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



30.03.09 15:40

11 красавіка 2009 года, 15.00
Мой родны кут
Паэтычны тэатр “Арт.С”
рыхтуецца да ўдзелу ў выставе “Вербны кірмаш”, якая пройдзе з 3 па 11 красавіка ў Мінскім Палацы мастацтваў.
Літаратурная імпрэза прысвечана роднай зямлі, прыродзе, мове і шчырым беларусам.
Удзел у ёй прымаюць:
- вядомая пісьменніца Валянціна КОЎТУН,
- паэты Зміцер АРЦЮХ, Аксана СПРЫНЧАН, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Мікола КАНДРАТАЎ,
- артысты Юлія ЕСЬМАН, Хрысціна ЖАЎРЫД, Аляксандра ЦІХАНАВА,
- фальклорны калектыў “ЯГНЯТКІ”.
Уступнае слова зробяць:
- айцец Алег ШУЛЬГІН, кіраўнік Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы,
- Алена ЗЕНКЕВІЧ, выканаўчы сакратар саюза сястрынстваў міласэрнасці.
Чакаем усіх жадаючых у суботу 11 красавіка ў 15 гадзін на вуліцы Казлова, 3, на другім паверсе ў актавай зале.
Станцыя метро “Плошча Перамогі”.
Уваход вольны.

Антон



27.03.09 18:11

--- Вечарынка да дня гумару ... "Еш ня еш – усё адно памрэш". Паверце: будзе ўежна!... ---
Вы знаете, как-то не впечатляет ваше название. Это пошловато… И совсем не смешно. О чем вы будете рассказывать людям?




Еш ня еш - усё адно 30.03.09 11:54 vadzim

• А вось мне сапраўды цікава, што будуць расказваць, пайду пагляджу. Антон: Вам цікава - прыходзьце, глядзіце, Вам катэгарычна не падабаецца назва - не прыходзьце, не глядзіце, Вас раздзіраюць цікавасць і асуджэнне - хай трохі параздзіраюць. Рашэнне за Вамі і толькі за Вамі. Вы - вольны чалавек. А Вы мяне зацікавілі вось чым. Раз зайшла размова пра пошласць, то як Вы ацэньваеце народнае пажаданне (тост?): "Каб жылося і вялося, каб жадалась і маглося"? (І Вам таго ж, і ўсім ўдзельнікам) 30.03.09 22:45 Nell

• Антон, растлумачце канкрэтна, што пошлае Вы ўбачылі ў выразе: "Еш ня еш - усё адно памрэш". 31.03.09 11:11 Nell

• Мяне абсалютна шчыра здзіўляе, што ў некага ўзнікаюць негатыўныя эмоцыі ад назвы "Еш ня еш - усё адно памрэш". Я не буду казаць за "ўсіх адэкватных людзей", але ў якой бы маёй кампаніі (сваякоў, аднакласнікаў, аднагрупнікаў, калег і г.д.) ні зайшла б размова пра закон Мэрфі (Калі нешта дрэннае можа здарыцца, яно абавязкова здарыцца), то ў прысутных ён выклікае ўсмешку, энтузіязм расказаць шматлікія перафармулёўкі, дадаткі і вынікі (Калі нешта дрэннае ніяк не можа здарыцца, яно абавязкова здарыцца; Тое, што шукаеш, заўсёды ляжыць там, дзе шукаеш у апошнюю чаргу; Куды б Вы ні ехалі на ровары, гэта заўсёды будзе ўгару і супраць ветра; Каб вызначыць, колькі часу зойме пэўная праца, вазьміце плануемы Вамі час, памножце на 2 і на парадак павялічце адзінку вымярэння і г.д.) і адпаведныя выпадкі з жыцця. Карацей, гэтыя выказванні ўспрымаюцца як гумар. Спадары Зміцер і Антон, няўжо вы ні разу ні ўсміхнуліся, прачытаўшы іх?!!! 31.03.09 11:37 Nell

• А выраз "Бутэрброд заўсёды падае маслам уніз" часам ні ў каго не выклікае прыступаў смутку, дэпрэсіі і адчування пошласці выказвання? 31.03.09 13:04 Nell

31.03.09 14:31 vadzim

Зміцер

Дырэктар



25.03.09 15:56

ІНФАРМАЦЫЯ З ІНТЭРНЭТА
Православная выставка «Вербны кiрмаш» состоится с 3 по 11 марта в Минске.
7-я духовно-просветительская выставка-ярмарка «Вербны кiрмаш» состоится с 3 по 11 марта в Минске. Проект будет организован в Республиканской художественной галерее «Дворец искусств». Выставка пройдет накануне Вербного Воскресения и в период подготовки к празднованию Пасхи. Поэтому на ярмарке будут представлены сувениры к празднику, украшения для яиц, куличей. Народные мастера выставят коробы для Пасхи, корзинки для освящения в церкви еды. К вербному воскресению будут продаваться вербные композиции, букеты и пальмовые ветви. Как обычно, гостям ярмарки будет предложен хороший выбор православной литературы, аудио-визуальной продукции, икон. На выставке также будет представлена праздничная одежда из батиста и льна, изделия из природных камней и многое другое. Как сообщила директор православных выставок Татьяна Ерчак, участниками проекта станут более 80 монастырей, православных приходов, издательств, паломнических организаций, ремесленников и художников из Беларуси, России, Украины, Греции, Молдовы. / sobor.by/ Алена Соколовская/

Зміцер

Дырэктар



25.03.09 12:49

АБВесткі ад Вікі Трэнас
1.
10 КРАСАВІКА: СУСТРЭЧА-ІМПРАВІЗАЦЫЯ З МАЛАДЫМІ ПАЭТКАМІ

Шаноўнае спадарства! 10 красавіка (пятніца) у бібліятэцы № 12 (вул. Маякоўскага, 164; ад пл. Незалежнасці трал. № 5 да прып. “Сонечная”) адбудзецца творчая сустрэча-імправізацыя з дзвюма маладымі паэткамі – Алёнай БЕЛАНОЖКА і Вікай ТРЭНАС. У вечарыне возьме ўдзел цудоўная дзяўчына-бард Наталля ПУШКАРОВА. Спецыяльны госць – вядомы музыка, лідэр гурта “White Night Blues” Юры НЕСЦЯРЭНКА. Пачатак у 16.00. Уваход вольны.

Інфармацыйная падтрымка http://vika-trenas.livejournal.com/

2.
Шаноўнае спадарства! Запрашаем Вашыя Міласці наведаць

ГУТАРКІ ПА ГІСТОРЫІ ХРЫСЦІЯНСТВА НА БЕЛАРУСІ

Хрысціянства сталася адным з вырашальных чыннікаў у станаўленні беларускай нацыі, яе культуры, свядомасці, этыкі ды маральнасці. На сённяшні дзень немагчыма нават памысліць беларускую культуру без яе хрысціянскага складніка, як немагчыма й памысліць асобу беларускага хрысціяніна, пазбаўленую нацыянальнага кораня. Нашыя гутаркі пакліканыя пазнаёміць удзельнікаў з няпростымі, часта супярэчлівымі шляхамі хрысціянскага Дабравесця на нашай Бацькаўшчыне. Вас чакае дасціпны выкладчык, гарбата і добрая кампанія. Першая сустрэча адбудзецца ў панядзелак 30 сакавіка ў 19:30 на сядзібе Тварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13).
Даведкі па тэл. 8-029-7682878

3.
Шаноўнае спадарства! Запрашаем Вашыя Міласці наведаць

ЦІКАВЫЯ ДЫ ВЯСЁЛЫЯ КУРСЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Калі вы хочаце пачаць размаўляць па-беларуску і не адважваецеся гэтага зрабіць. Калі ваш лексічны запас патрабуе папаўнення. Калі вы проста жадаеце добра і карысна прабавіць час, знайсці шмат новых сяброў-аднадумцаў, прыходзьце да нас! Вас чакае кваліфікаваны і дасціпны выкладчык, гарбата і добрая кампанія. Першая сустрэча адбудзецца ў панядзелак 30 сакавіка ў 18:30 на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13).
Даведкі па тэлефоне 8-029-7682878

vadzim

admin

24.03.09 12:11

Вечарынка да дня гумару
Паэтычны тэатр "Арт. С" у бібліятэцы Цёткі прадстаўляе шкодную вечарынку "Еш ня еш – усё адно памрэш". Чакаюцца найсмачнейшыя выступы 2009 году: Рэгіна БАГАМОЛАВА, Пятро ВАСЮЧЭНКА, Зьміцер ВІШНЁЎ, Алена МАСЛА, Юлія НОВІК, Наталя ПАХАМОВІЧ, Юрась ПАЦЮПА, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Аляксей ЧУБАТ, Юлія ЕСЬМАН, Аляксандра ЦІХАНАВА і інш. Да таго ж смакотныя песьні Яраша МАЛІШЭЎСКАГА, Сержа МІНСКЕВІЧА, Юрыя НЕСЬЦЯРЭНКІ. Падаваць на глядацкі стол смачных творцаў будуць ВАДЗІМ КЛІМОВІЧ І АКСАНА СПРЫНЧАН. І , безумоўна, конкурсы з прызамі, якімі можна будзе падмацавацца ў пятніцу 3 красавіка 2009 году а 18 гадзіне (вул. Талбухіна 12 а, ст.м. Парк Чалюскінцаў). Уваход вольны. Паверце: будзе ўежна!



• Я катэгарычна супраць назвы вечарыны. Абураны, што гэта так ідзе. Лічу, што ўсе адэкватныя людзі адчуваюць негатыў і абсурд выказвання. 25.03.09 12:57 Зміцер

• Ну, відаць я не самы адэкватны чалавек, бо мяне ў гэтай назве нічога не зачапляе. Там няма ні слова няпраўды. Нішто матэрыяльнае не вечна - ні кожны з нас, ні камары, ні Сусвет. І, па-мойму, гэта не падстава для смутку. Абгрунтуйце сваё стаўленне, спадар Зміцер! 25.03.09 13:45 Nell

• Сусвет - вечны. Я з вамі не згодзен. І чалавек - вечны. Цела, вядома ж, памірае, але ж душа не памірае. А ў назве вечарыны мне "чытаецца" менавіта канец усяму. Вядома ж, усе мы калі-небудзь пакінем гэтую Зямлю і не трэба зацыклівацца на целе, але, думаю, важна як пакінем - у мучэннях, з хваробамі стрававальнай, крывяноснай, нярвовай і іншых сістэм арзанізма, ці больш-менш здаровымі. А прапагандаваць шкодную ежу і наогул абыякавасць да цела - гэта ненармальна. Цела нам дадзена Богам не для таго, каб мы здзекаваліся над ім. Цела - гэта наш храм. 25.03.09 13:49 Зміцер

• Па-мойму, ежа - атрыбут матэрыяльнага міра, якім падтрымліваеццца існаванне менавіта смяротнага цела, і менавіта пра смяротнасць матэрыяльнага цела і ідзе гаворка ў назве вечарынкі. У назве, дарэчы. няма намёкаў на прапаганду шкоднай ежы. А мне падабаецца Ваша абурэнне смяротнасцю - яно сведчыць пра маладосць. Прыемна стасавацца з маладымі і вясёлымі (я спадзяюся, з пачуццём гумару) людзьмі 25.03.09 13:53 Nell

• А наконт Сусвету - эх і запусцяць вялікі адронны калайдэр 25.03.09 14:23 Nell

• Вы мяне не зразумелі наконт Сусвету. Гэта не матэрыяльная зямля, гэта Зямля ў шырокім сэнсе слова. 25.03.09 15:58 Зміцер

• Вы мяне не зразумелі наконт адроннага калайдэра. Гэта быў жарт. І я таксама не разумею Сусвет як толькі Зямлю ў шырокім ці вузкім сэнсе гэтага слова, у Сусвеце яшчэ шмат (бясконцае мноства) зорак, планет, ЭМ палёў, астэроідаў, чорных дзірак і г.д. 25.03.09 20:53 Nell

Зміцер

Дырэктар



23.03.09 09:31

ЧАКАЕМ НА ВЕРБНЫМ КІРМАШЫ
Паэтычны тэатр “Арт.С” рыхтуецца да ўдзелу ў выставе “Вербны кірмаш”, якая пройдзе з 3 па 11 красавіка ў Мінскім Палацы Мастацтваў. Літаратурная імпрэза прысвечана роднай зямлі, прыродзе, мове і шчырым беларусам.
Удзел у ёй прымаюць:
вядомая пісьменніца Валянціна КОЎТУН,
паэты Зміцер АРЦЮХ, Аксана СПРЫНЧАН, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Мікола КАНДРАТАЎ,
артысты Юлія ЕСЬМАН, Хрысціна ЖАЎРЫД і Аляксандра ЦІХАНАВА,
фальклорны калектыў “ЯГНЯТКІ”.
Уступнае слова зробяць айцец Алег ШУЛЬГІН, кіраўнік Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Алена ЗЕНКЕВІЧ, выканаўчы сакратар саюза сястрынстваў міласэрнасці.
Чакаем усіх жадаючых у суботу 11 красавіка ў 15 гадзін на вуліцы Казлова, 3, станцыя метро “Плошча Перамогі”.

vadzim

admin

20.03.09 11:58

Фота
Паважаныя чытачы, на нашым сайце з'явілася рубрыка "Фотаальбом". Паступова будуць з'яўляцца новыя фота. Прыемнага прагляду. Таксама новая інфармацыя з'явілася на старонках "СМІ пра нас", "Вечарыны" і "Удзельнікі".

Зміцер

Дырэктар



17.03.09 14:53

А ВЕРШ ІМКНЕЦЦА ДА НЯБЁСАЎ
Увага!
Сумесны праект на "Вербным кірмашы" пройдзе не 5 красавіка, а 11-га. Пачатак у 15.00.

Паэтычны тэатр "Арт.С" атрымаў запрашэнне прыняць удзел у выставе "Вербны кірмаш", якая будзе праходзіць у Мінску з 3 па 11 красавіка. Літаратурная імпрэза сумеснага праекту "Арт.С" і Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі "А верш імкнецца да нябёсаў" на гэты раз будзе месць назву "Мой родны кут". Да ўдзелу ў імпрэзе запрошана вядомая беларуская пісьменніца Валянціна КОЎТУН.
Сачыце за падрабязнасцямі толькі на нашым сайце.

Зміцер

Дырэктар



16.03.09 11:56

У бібліятэцы Цёткі новая выстава.
На гэты раз увазе гледачоў работы мастака, паэта і барда Сяргея Лебедзева. Выстава мае назву "Я сэрца пакінуў у гарах" і працягнецца да 17 красавіка. Сустрэча з мастаком запланавана на 20 сакавіка, 18.00. Арганізацыяй мерапрыемства займаецца загадчыца бібліятэкі Цёткі, паэтка Рэгіна Багамолава. Нагадаю, што да гэтага ў чытальнай зале былі выстаўлены фотаработы Паліны Грынчанка.

Nell

мадэратар



12.03.09 21:57

Пытанне да спадара дырэктара Змiцера Арцюха.
Прачытала Ваша iнтэрв'ю ў газеце "Переходный возраст" i ўбачыла там назвы шэрагу песняў, аўтарам словаў якiх Вы з'яўляецеся. А чаму гэтыя тэксты Вы не змясцiлi ў кнiзе "Вясна ў кароткiм палiто"?


• Дзякую за пытанне. Проста тэксты песень (эстрадных) і вершы - гэта розныя рэчы. Лічу, што песенны тэкст не мае той мастацкай вартасці, каб уключаць яго ў кнігу. Песню трэба слухаць ці глядзець, бо гэта дае цэласнае ўспрыманне твора. Тут важна і музыка, і аранжыроўка, і выкананне, пры паказе - выгляд спевака і відэарад, якім суправаджаецца песня. Кавалак пірага лепш з'есці з гарбатай ці кавай, а не ўсухамятку. 13.03.09 09:33 Зміцер

Дзякую за адказ i за трапны гумар. 16.03.09 23:08 Nell

• Не зразумеў. У чым гумар? 17.03.09 14:58 Зміцер

Ну, параўнанне песні з пірагом мне падалося гумарыстычным. 18.03.09 21:32 Nell

Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12