АБВесткі    Расклад вечарын    Арт.С    Удзельнiкi    Вечарыны    Несапраўдныя спектаклі    Выставы    Фотаальбом    Кніжная палічка    СМІ пра нас    Гастролі    Сайт    Гасцёўня    Спампаваць 
Стары Новы год у Цёткі    Восень і іншыя коткі    А верш імкнецца да нябёсаў    12 сузор'яў    Святкуйма беларускае    Сем цудаў Беларусі    Сакральная Беларусь   
 
 


 
art-s.by




Гасцёўня

On-line: гасцей 0. усяго: 0

Новы запісУдзельнікі
Nell

мадэратар



08.09.10 10:29

Юлія Новік у "Маладосці"
У восьмым нумары часопіса "Маладосць" надрукаваныя вершы Юліі Новік пад агульнай назвай "Быць шчаслівым - шукаць працягу". Зацікаўлены чытач знойдзе тут май, ліпень і люты, шматзначныя маўклівыя позіркі, свабоду і шчасце. Раім прачытаць.

Nell

мадэратар



04.09.10 23:55

ВІНШУЕМ Рагнеда Малахоўскага!
Сёння адзначае Дзень народзінаў удзельнік паэтычнага тэатра "Арт.С" Рагнед Малахоўскі - паэт, фотамастак, музыка, блогер, аўтар трапяткіх, прасякнутых каханнем вершаў. Ад усёй душы віншуем Рагнеда і жадаем натхнення, творчых і жыццёвых поспехаў, удачы.


• Далучаюся! Натхнення жыць! 05.09.10 10:20 Зміцер

Nell

мадэратар



01.09.10 20:56

Бард Алесь Камоцкі запрашае 15 верасня а 19.00 на канцэрт у кавярні "Лісіная нара". Падрабязнасці - у ЖЧ Алеся Камоцкага http://kamocki.livejournal.com/<\/u><\/a>

Nell

мадэратар



30.08.10 22:34

Імпрэсіі Рагнеда Малахоўскага ў "ЛіМе"
У 34-м нумары газеты "Літаратура і мастацтва" ад 27 жніўня надрукаваныя "Імпрэсіі" Рагнеда Малахоўскага. Аўтар прыадкрывае таямніцы свайго светаадчування, давяраючы асабістыя ўражанні чытачу. Раім прачытаць аматарам паэзіі.

Зміцер

Дырэктар



27.08.10 12:44

Праца Людмілы
Сёння ў газеце “ЛіМ” надрукавана інтэрв’ю з Людмілай Баяўчук. Актрыса распавядае пра вершаспеў “Дзяўчына з легенды”, прэм’ера якога адбылася ў канцы мінулага года. А днямі закончыліся здымкі серыяла “Жыццё як яно ёсць” (Расія), дзе здымалася і ўдзельніца нашага тэатра. Серыя з удзелам Людмілы Баяўчук мела назву “Трэці лішні” і Людміла сыграла ў ёй ролю маці дзяўчыны, якая зацяжарыла. “Гэта тыповая жыццёвая сітуацыя, - гаворыць актрыса. - Дзяўчына цяжарная, а хлопец не хоча прызнаваць дзіця, браць на сябе адказнасць”. Здымкі серыяла праходзілі ў Мінску і Людміле яны вельмі спадабаліся.


Nell

мадэратар



24.08.10 20:33

"З цеплынёю - у восень"
ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
прадстаўляе выстаўку сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "З цеплынёю - у восень" ў межах цыкла выставак "Каляровыя ніты горада".
Сучасны свет вельмі хутка развіваецца ў галіне высокіх тэхналогій, што адбіваецца на побыце чалавека. На сённяшні дзень вельмі важна і каштоўна, каб прыгажосць, прывабнасць і цеплыня былі ў інтэр’еры, адзенні і хатніх рэчах. Асабліва, калі гэта створана клапатлівымі рукамі жанчыны, якая ў сваю творчасць закладае пяшчоту душы і любоў сэрца.
Ідэя выстаўкі − асэнсаваць і падкрэсліць значнасць жанчыны-творцы, адлюстраваць шматграннасць яе жыцця, дзе сям’я, побыт і праца існуюць разам з духоўным, вобразным, ментальным. Створаныя жанчынай цудоўныя творы мастацтва адлюстроўваюць увасабленне яе ідэй і думак.
Гэты год юбілейны для курсаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія існуюць у Мінску ўжо 20 гадоў. За гэты доўгі час вакол іх сабралася шмат таленавітых жанчын. Прыродныя таленты падмацаваныя добрым валоданнем тэхналагічных прыёмаў, творчы настрой і натхнёнасць сталі асновай стварэння цудоўных рэчаў, выкананых ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Выстаўка яскрава дэманструе шмат відаў рамёстваў, якімі захапляюцца сучасныя майстры ў горадзе і мястэчках. Будуць прадстаўлены рэчы ў наступных тэхніках: вышыўка ручная, вышыўка з дапамогай швейнай машынкі, карункі, вырабы з лазы і скуры, бісерныя вырабы, шпалернае ткацтва, роспіс па тканіне, вязанне, залотная вышыўка, тэкстыльныя лялькі, абрэзкавая мазаіка.
Серыя выставак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Каляровыя ніты горада” распачынаецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча і працягвае занітоўваць горад Мінск. Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 31 жніўня а 17—й гадзіне па адрасе: вул. М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце). Выстаўка будзе доўжыцца да 17 верасня. Тэлефон для даведак: 334-07-61.


Nell

мадэратар



23.08.10 22:49

Узнагарода Рагнеда Малахоўскага
Рагнед Малахоўскі стаў адным з пераможцаў літаратурнага конкурсу імя Ларысы Геніюш, прымеркаванага да 100-годзьдзя вялікай паэткі. Арганізатарам конкурсу выступіла аб’яднаньне літаратараў-хрысьціянаў «Дабравест». Удзел у конкурсе ўзялі амаль тры дзясяткі аўтараў з усіх куткоў Беларусі.

Nell

мадэратар



22.08.10 23:03

ВІНШУЕМ Аксану Спрынчан!
Сёння святкуе Дзень народзінаў дырэктарка паэтычнага тэатра Арт.С Аксана Спрынчан. Віншуем Аксану Спрынчан са святам і жадаем радасці, натхнення, цікавых ідэй у пастаноўцы вечарын, творчых поспехаў.


23.08.10 09:24 vadzim

23.08.10 19:31 Зміцер

23.08.10 22:53 Nell

Nell

мадэратар



22.08.10 21:38

З ПОШТЫ ТЭАТРА
Ліст ад старшыні “Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антона Астаповіча antonastapovicz1@gmail.com
23 жніўня 2010 г. у 21.00 на тэлеканале АНТ (агульнанацыянальнае тэлебачанне) адбудзецца чарговы выпуск штотыднёвага ток-шоў “Выбар”, прысвечаны праблемам захавання помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Для ўдзелу ў перадачы запрошаны прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, якія займаюцца праблемамі аховы гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку і Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Рэспубліканскі савет Беларускага добраахвотнага таварыства заклікае ўсіх, каму не абыякавы лёс нацыяльных культурных здабыткаў, далучыцца да прагляду ток-шоў і прыняць самы актыўны ўдзел у інтэрактыўным галасаванні.
http://pomniki.budzma.org/news/lyos-pomnikaw-nashykh-u-tok-show-vybar<\/u><\/a>


Nell

мадэратар



21.08.10 23:04

Яраш Малішэўскі - эксперт "Пяцікніжжа Свабоды"
Яраш Малішэўскі зноў выступіў у якасці эксперта праграмы "Пяцікніжжа Свабоды" радыё Свабода і назваў кнігі, аўтарам якіх трэба паставіць помнікі. Хто і за якія творы, па меркаванні Яраша, заслугоўвае такой пашаны, і дзе трэба паставіць помнікі, чытайце тут http://www.svaboda.org/content/transcript/2133971.html<\/u><\/a>.

Nell

мадэратар



19.08.10 23:27

Аксана Спрынчан у "Дружбе народов"
Вершы Аксаны Спрынчан у перакладзе Святланы Бунінай і Наталлі Бельчанка на рускую мову надрукаваныя ў №8 маскоўскага часопіса "Дружба народов". Падборка вершаў аб'яднаная тэмай палёту - палёту птушак, палёту душы, палёту лісця і лістоў, і мае назву "Птицы". Аматары паэзіі могуць прачытаць пераклады тут<\/u><\/a> .

Nell

мадэратар



18.08.10 19:49

"Першая прыгажуня"
У выдавецтве "Літаратура і Мастацтва" выйшла кніга Алены Масла "Першая Прыгажуня". Казка - гэта не проста фантастычныя прыгоды і здарэнні. Гэта яшчэ і падарожжа кожнага з чытачоў ва ўласны свет пачуццяў, магчымасць глянуць на рэчаіснасць праз чароўнае шкельца. Што гэта так, дапаможа пераканацца кніга "Першая Прыгажуня". Казкі, якія склалі яе, распавядаюць аб прыгажунях казачнага каралеўства; злых чараўніках і высакародных рыцарах; самотным Вадзяніку; пра кветку альясу, якая пераехала ў горад; гісторыю з'яўлення зорак на небасхіле... Але насамрэч усе расповеды - водгук на падзеі сучаснага жыцця, знітаваныя спрадвечным дыханнем казкі. Прачытайце, да прыкладу "Казку пра Караля, які страшна любіў пісаць", і вы здзівіцеся яшчэ раз праўдзівасці казак.

Nell

мадэратар



16.08.10 17:37

Аксана Спрынчан - экспертка "Пяцікніжжа Свабоды"
Сёння дырэктарка паэтычнага тэатра Арт.С Аксана Спрынчан назвала "Пяцікніжжу Свабоды" http://www.svaboda.org/content/transcript/2128766.html <\/u><\/a> пяць кніг, у якіх на яе меркаванне найлепей спалучаюцца два віды мастацтва - паэзія і фатаграфія.

Nell

мадэратар



10.08.10 11:35

"Эксперымент" у музеі Багдановіча
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Літаратурны музей Максіма Багдановіча прадстаўляюць мастацкую выстаўку Мікалая Мішчанкі "Эксперымент". Творчая асоба заўсёды знаходзіцца ў пошуку. Напісанне твораў - творчы працэс, напоўнены эксперыментаваннем з матэрыяламі і тэхнікай выканання. Сябра Беларускага саюза мастакоў Мікалай Яўгенавіч Мішчанка прадстаўляе праект "Эксперымент": акварэльныя аркушы, створаныя на працягу творчай дзейнасці мастака. Вывучэнне якасцей розных папер і асаблівасцей акварэльнага жывапісу дало магчымасць сабраць шмат аркушаў, частку якіх можна ўбачыць на выстаўцы ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Сярод іх эцюды, нацюрморты, пейзажы, выкананыя падчас паездак са студэнтамі на пленэры, вандровак і ў майстэрні. Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 12 жніўня а 17-й гадзіне па адрасе: вул. М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце). Выстаўка будзе доўжыцца да 25 жніўня. Тэлефон для даведак: 334-07-61.

Nell

мадэратар



05.08.10 23:49

Інтэрв'ю Аксаны Спрынчан
Падчас творчай паездкі ў Швецыю дырэктарка паэтычнага тэатра Арт.С Аксана Спрынчан дала інтэрв'ю Шведскаму радыё. Пра асабістыя ўражанні Аксаны Спрынчан ад Швецыі, стасункі творчых людзей з Беларусі і Швецыі чытайце і слухайце тут<\/u><\/a>.

Nell

мадэратар



04.08.10 14:42

ВІНШУЕМ Яраша Малішэўскага!
Сёння святкуе Дзень народзінаў цудоўны гід, гісторык і музыка Яраш Малішэўскі. Мы шчыра віншуем Яраша і жадаем добрага настрою, новых песень, шчасця, кахання. Хай беларуская гісторыя прыадкрые Ярашу шмат сваіх цікавых таямніц.


• Далучаюся да віншаванняў Ярашу і дасылаю прывітанне з Наваградчыны!!! Жадаю поспехаў, здзяйсненняў, спакою... 04.08.10 15:35 Зміцер

05.08.10 10:55 vadzim

Nell

мадэратар



02.08.10 23:47

Публікацыя Міколы Кандратава
У 6-ым нумары часопіса "Маладосць" змешчана падборка вершаў Міколы Кандратава пад агульнай назвай "Кроплі дажджу". Восень, залюстрэчча, кроплі дажджу - гэтыя вобразы настройваюць на лірычны, задуменны лад. Ёсць тут і вершы, якія Мікола, як сапраўдны рыцар, прысвяціў чароўным дамам. Віншуем Міколу Кандратава з публікацыяй, раім пачытаць аматарам паэзіі.

Nell

мадэратар



02.08.10 23:46

Яраш Малішэўскі - эксперт "Пяцікніжжа Свабоды"
Нястомны гід Яраш Малішэўскі зноў запрашае ў вандроўку. На гэты раз - літаратурную. Яраш Малішэўскі выступіў як эксперт праграмы "Пяцікніжжа Свабоды" радыё "Свабода", назваўшы пяць апетых беларускімі пісьменнікамі гарадоў, у якіх варта пабываць http://www.svaboda.org/content/transcript/2090082.html<\/u><\/a>. А для тых, хто жадае мець адказы на ўсе выпадкі жыцця, Яраш называе пяць найлепшых энцыклапедый http://www.svaboda.org/content/transcript/2102059.html<\/u><\/a>.

Nell

мадэратар



02.08.10 23:42

"Назвы ад А."
Захапленне кветкамі і паэтычнае светаадчуванне Аксаны Спрынчан спалучыліся ў назвах гладыёлусаў. "Знічка", "Адлюстраванне нябёсаў", "Слуцкі пояс", "Дудар", "Арэлі дзяцінства" - такія назвы далі кветкаводы Дзмітрый Пачко і Іван Тадорскі новым гатункам гладыёлусаў па парадзе Аксаны. Пра гэта ідзе размова ў артыкуле Таццяны Канапацкай "Назвы ад А.", змешчаным у 30-м нумары газеты "Літаратура і мастацтва" ад 30 ліпеня.

Зміцер

Дырэктар



28.07.10 10:02

МІКОЛА КАНДРАТАЎ: Творчая паездка на Чарнігаўшчыну...

Незабыўныя ўражаннi атрымалi ўдзельнiкi двухдзеннай творчай паездкi на Чарнiгаўшчыну (па запрашэннi Амбасады Украiны ў Беларусi), у складзе якой сярод вядомых пiсьменнiкаў Барыса Пятровiча, Анатоля Бутэвiча, паэтаў i перакладчыкаў Валерыя Стралко, Галiны Дубянецкай, Сяржука Сыса пашчасцiла быць i мне. Праграма была вельмi насычанай. Пасля прэс-канферэнцыi з украiнскiмi пiсьменнiкамi Чарнiгаўскай нацыянальнай спiлкi, што адбылася ў доме-музеi класiка ўкраiнскай лiтаратуры М.Кацюбiнскага, было знаёмства з Чарнiгавам. Мы глядзелi на яго з вышынi валоў старога дзядзiнца i спускалiся ў прахалоду знакамiтых Антонiевых пячор. Пасля наведалi "украiнскiя пенаты" у Качанах, што належылi сям'i Тарноўскiх, дзе бывалi Гогаль, Шаўчэнка, Глiнка, Рэпiн i многiя iншыя дзеячы расiйскай i украiнскай культуры. Пазнаёмiлiся i з гетманскай сталiцай Батурыным i яго драматычнай гiсторыяй, а таксама з Мемарыялам у Крутах, дзе ў паслярэвалюцыйныя часы адстойвалася незалежнасць Украiнскай Рэспублiкi. Чарнiгаўшчына нарадзiла i дала прытулак мноству вядомых людзей, значна паспрыяла развiццю украiнскай культуры. Адкуль жа тут сканцэнтравалася столькi сiлы i энергетыкi? Магчыма, адным з адказаў ёсць геаграфiчнае становiшча Чарнiгаўшчыны. Яно асаблiвае тым, што гэты край знаходзiцца ўздоўж 52 градуса паўночнай шыраты. Калiсьцi ў далёкiя "райскiя часы" наша Зямля мела форму шара. Цяпер жа яна сплюснутая на палюсах да экватара. Але калi шар разам з элiпсоiдам размясцiць так, каб яны мелi агульны цэнтр, то iх паверхнi перасякуцца якраз па 52-iх паралелях паўночнай i паўднёвай шырот. Гэта значыць, што Зямля паблiзу гэтых паралеляў мае ўнiкальныя якасцi iдэальнай Зямлi. Напэўна, нездарма ў паласе 52-й паўночной зямной паралелi знаходзяцца знакамiтыя старажытныя помнiкi Стоўнхендж, Аркаiм, знойдзеныя тагачасныя абсерваторыi недалёка ад Прагi, стаяць старадаўнiя беларускiя гарады Тураў i Мозыр. Беларусь з Украiнай нiбыта люструюцца па гэтай паралелi. Магчыма, таму украiнцы i беларусы - блiзкiя народы, iх мовы найбольш узаемазразумелыя, чым мовы суседзяў. Хочацца верыць, што часцiнку сiлы гэтай своеасаблiвай зямлi мы захапiлi з сабой, што павiнна паспрыяць новым творчым памкненням.
· Мікола ·


• Віншую Міколу Кандратава з такой незабыўнай вандроўкай. 28.07.10 10:04 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



26.07.10 12:15

Падрыхтоўка да юбілею
Галоўны спецыяліст упраўлення устаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шляхцін, выступаючы на “Ракуцёўскім леце – 2010” паабяцаў, што прыкладзе максімум намаганняў, каб у наступным годзе фестываль паэзіі і песні прайшоў на дзяржаўным узроўні. “120 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча і 100 гадоў з часу яго прыбывання ў фальварку Ракуцёўшчына – даты значныя для беларускай культуры і яны не павінны быць пакінуты па-за ўвагай нашага міністэрства”, - сказаў Дзмітрый Шляхцін. Якім будзе юбілейны год пакуль не вядома, бо падрыхтоўка да яго яшчэ не пачалася. Але ёсць жаданне зладзіць нешта незабыўнае і запамінальнае. Напрыклад, запрасіць вядомых беларускіх артыстаў. Сёлета фестываль прайшоў на мясцовым узроўні і меў свой каларыт – свята не было падзелены на дзве часткі, як гэта практыкававася ў мінулыя гады. Праграмы Маладзечненскага райвыканкама і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча былі аб’яднаны ў адзін вялікі канцэрт з паэтычнымі, эстраднымі, фальклорнымі і танцавальнымі нумарамі.


• Дарэчы, забыўся сказаць, што свята прайшло на трох мовах: беларускай, рускай і ўкраінскай. Вядома ж, беларускім песням і вершам было нададзена першае месца. А гэта значыць, што "Ракуцёўскае лета" стала шматнацыянальным святам. 28.07.10 10:10 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



22.07.10 22:03

Развітанне з рэжысёрам
Сёння ў Доме кіно, што на вуліцы Талбухіна ў Мінску, развітваліся з вядомым беларускім кінарэжысёрам, народным артыстам, прафесарам Ігарам Дабралюбавым, які памёр 19 ліпеня на 77-ым годзе жыцця. Нарадзіўся рэжысёр 22 кастрычніка 1933 года ў Навасібірску, скончыў факультэт журналістыкі БДУ і Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі. Дэбютаваў як артыст у 1958 годзе ў эпізадычнай ролі фільма “Шчасце трэба берагчы”, як рэжысёр і сцэнарыст кінастужкай “Мост”. Яго самая вядомая рэжысёрская праца – камедыя “Белыя росы”. Ёз зняў карціны, якія былі адзначаны прызамі на ўсесаюзных і міжнародных кінафестывалях. Фільм “Іван Макаравіч” атрымаў прыз “Срэбная Мінеўра” на 22-ім міжнародным кінафестывалі ў Венецыі (Італія) і прэмію Ленінскага камсамола. Фільм “Расклад на заўтра” – прыз на фестывалі ў Хіхоне (Іспанія). За фільм “Братушка” Ігар Дабралюбаў узнагароджаны Срэбным медалём імя Даўжэнкі. Вядомыя гледачу і стужкі: “Шчаслівы чалавек”, “Па сакрэце ўсяму свету”, “Плач перапёлкі” па рамане Івана Чыгрынава. Пахавалі Ігара Дабралюбава на Усходніх могілках сталіцы.


Зміцер

Дырэктар



21.07.10 11:04

Каплічка
На могілках вёскі Ваўкавічы Навагрудская раёна поўным ходам ідзе рэканструкцыя каплічкі пра якую ўзгадваў Адам Міцкевіч.
***
Бачыш, Марыля, ля самага гаю
Вербы ўзнялі свае шаты,
Рэчка віецца далінаю з краю,
Мосцік над рэчкай гарбаты.
Вунь і царквы, і званіцы руіны,
Сыч там гняздзіцца панылы,
Зараснік побач, буяюць маліны
І захінаюць магілы…
Так у 1817 годзе пісаў у баладзе “Люблю я” Адам Міцкевіч. Вобраз царквы і званіцы захаваўся ў памяці паэта, калі той ездзіў з Наваградка ў маёнтак Рута. Царквы не стала ў гады Вялікай айчыннай вайны – немцы спалілі – і званіца вось-вось развалілася б, каб не жаданне настаяцеля прыходу Успення Прасвятой Багарадзіцы Мікалая Орсы, які ўзяўся за аднаўленне закінутага аб’екту, сцены якога асыпаліся, а замест даху пачалі расці дрэвы. Вядома ж, гэта не тая ж самая каплічка, якую бачыў паэт. Вярнуць ёй першапачатковы выгляд не атрымаецца, бо дакладных звестак пра тое, якой была святыня, не захавалася. Да таго ж, пасля смерці Міцкевіча будынак прыцярпеў не адну рэстаўрацыю. Людзі час ад часу імкнуліся ўмацаваць званіцу і дабаўлялі ў кладку цэглу свайго часу, тым самым мяняючы яе першапачатковы стыль. Цяпер адбываецца чарговая рэстаўрацыя, якая надасць каплічцы праваслаўны выгляд. Ужо усталяваны купал, але пакуль без крыжа, ідзе ўмацаванне сценаў. Наперадзе атынкоўка і фарбаванне. Каплічка будзе адкрыта для ўсіх. Работы плануецца скончыць да восені, калі пройдзе чарговы хросны ход у гонар закатаванага святара Мікалая Нядзведскага. Ён пахаваны на могілках вёскі Ваўкавічы. Нагадаем, што Паэтычны тэатр “Арт.С” быў ініцыятарам акцыі “Наша памяць”, якая пачалася мінулым летам з прыборкі могілак. Цяпер актыўным рэалізатарам акцыі з’яўляецца праваслаўная царква.


vadzim

admin

19.07.10 09:22

Меркаванне наваградца
Вядомы літаратуразнавец Яўген Лецка, які родам з вёскі Пабрэззе Навагрудскага раёна, выказаўся супраць рэстаўрацыі Барысаглебскай царквы ў Наваградку. Ён лічыць, што гэта здзек над гісторыяй сталіцы Вялікага княства Літоўскага і ніхто не мае права перапісваць і пераробліваць яе на свой капыл. Гэта датычыць і літаратуры, і гісторыі, і архітэктуры. "Прыкрывацца тым, што было ў часы Расійскай Імперыі і вяртаць тыя часы, - гэта недапушчальная памылка, якая выклікае толькі абурэнне", - зазначыў кандыдат філалагічных навук.


• Адразу відаць, што ён ня толькі наваградзец, але і лысагорац. Падзякуем спадару Яўгену за неабыякавасць. 19.07.10 23:03 аксана

vadzim

admin

13.07.10 11:01

Знікненне помніка
Вядомага беларускага пісьменніка Францішка Багушэвіча абрабавалі. З ягонай магілы, што ў Жупранах Ашмянскага раёна, знік помнік. Не дапамог і знак “Ахоўваецца дзяржавай”. У 2003 годзе помнік быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а сёння каштоўнасці ўжо няма. Магіла нагадвае закінутае і забытае месца на Жупранскіх могілках. Аб тым, што робіцца на магіле класіка звестак пакуль няма. Верагодна, будзе праведзена рэстаўрацыя, паколькі год юбілейны – 170 з дня нараджэння і 110 з часу смерці.



• Цікава, а што насамрэч адбываецца ў Жупранах? Чаму знялі помнік і хто? 13.07.10 13:41 Зміцер

• "Наша Нива": "В юбилейный год поэта отдел культуры Ошмянского райисполкома запланировал работы по замене памятника Ф.Богушевичу и его родственникам. В мае было получено разрешение Министерства культуры Республики Беларусь на проведение их замены.

За счет спонсорской помощи уже сделаны памятники из гранитного камня с сохранением всех конструктивных черт и в ближайшее время будут установлены."
13.07.10 14:14 аксана

• Дзякую!!! 14.07.10 12:55 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



09.07.10 12:19

Віншуем Наталлю Пушкарову
Сёння дзень народзін у цудоўнага беларускага барда Наталлі Пушкаровай, выпускніцы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Праўда, яны не зусім выпускніца. Атрымаўшы дыплом настаўніцы беларускай і польскай мовы і літаратуры, Наталля паступіла ў магістратуру, дзе цэлы год будзе шліфаваць свае веды і найпер у польскай філалогіі. Як прызнаецца імянінніца, цяпер для яе на першым месцы навуковая дзейнасць. Але гэта не перашкаджае займацца творчасцю. Яе песні ўвайшлі ў дыск “Барды Свабоды” і ад радыё “Свабода” Наталля атрымала ў падарунак новую гітару. Мы віншуем нашую сяброўку з днём нараджэння, жадаем напісаць мноства песень і парадаваць сольным канцэртам.



Зміцер

Дырэктар



08.07.10 09:22

Спрэчка ў Наваградку
Сітуацыя з рэканструкцыяй храма Святых мучанікаў благаверных князёў Барыса і Глеба ў Наваградку пакуль не вырашана. Работы па аснашчэнні двух вежаў старажытнага гатычнага помніку купаламі працягваюцца. Як паведамілі нашым АБВесткам у гісторыка-краязнаўчым музеі: “Навукоўцы города супраць купалізацыі царквы. Гэтым парушаецца гатычны стыль. Барысаглебская царква – гэта помнік архітэктуры, уяўляе сабой сімбіёз гатычнага і рэнесанснага стыляў з рысамі абарончага дойлідства. Купалы будуць псаваць знешні выгляд. Намі падрыхтаваны артыкулы пра гісторыю царквы ад яе з’яўлення і да нашых дзён. У бліжэйшы час яны з’явяцца ў друку”. Раней ў СМІ паведамлялася, што на правядзенне рэстаўрацыйных работ няма дазволу Міністэрства культуры, але гэта памылковае меркаванне. Днямі гараджане пераканаліся, што дазвол усё ж існуе. Гэта не самаўпраўства настаяцеля царквы, іерэя Мікалая Орсы, як пісалі раней журналісты. Ацэнка сітуацыі з пункту гледжання праваслаўнага чалавека: “Купал – гэта сімвал Неба, не таго неба фізічнага, а Неба духоўнага. Быць пад купалам – гэта значыць быць пад аховай Бога. І з’яўленне купалаў на царкве – магчымасць адчуць сябе абароненым. Праўда, калі людзі не жадаюць гэтага… Шкада, канечне, але ў кожнага з нас ёсць права выбіраць дзе і з кім быць…”. Нашы АБВесткі сочаць за разгортваннем сітуацыі і самую дакладную інфармацыю вы можаце чытаць на нашым сайце.



• Я за захаванне гістарычнага гатычнага стылю..... 08.07.10 11:23 vadzim

• Кали чалавек не адчувае сябе абароненым у царкве без купалоу, яму не дапамогуць и купалы. А кали купалы патрэбныя, трэба будаваць новую царкву, а ня рушыць гистарычнае минулае Беларуси, што не дастойна праваслаунага чалавека. Праз разбурэньне дапамоги Бога не дасягнеш. 10.07.10 11:20 аксана

• На жаль, разбураць і будаваць, будаваць і разбураць - характэрная рыса людзей. Ва ўсе часы чалавек нешта руйнаваў, нешта ўзводзіў. Відаць, чалавеку выгадна жыць на будаўнічай пляцоўцы. Быў час, Барысаглебская царква ў Наваградку была з купаламі, быў час яна была без іх. Будавалася на сродкі вядомага мецэната ВКЛ Канстанціна Астрожскага, які быў шчырым праваслаўным чалавекам, здаецца, адзіным праваслаўным у радзе ВКЛ. Сітуацыя, што адбываецца сёння, ніяк не павінна сутыкаць людзей ілбамі і сварыцца, ваяваць. Усё ў жыцці адбываецца па волі Божай. І няхай будзе так як таго хоча Бог. 10.07.10 16:03 Зміцер

• "Выгадна жыць на будауничай пляцоуцы" каму? Святарам гэтай царквы? У дадзены момант менавита яны разбуральники. 11.07.10 20:02 аксана

• Кали ты любиш Беларусь. далучайся!

Інтэлектуалы: Не дапусціце варварства з царквой у Навагрудку!


Зварот падпісалі філосафы Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч, архітэктарка Ірэна Лаўроўская, мастацтвазнаўцы Сяргей Харэўскі і Максім Жбанкоў.
У сродкі масавай інфармацыі,
У Беларускі Экзархат Расейскай Праваслаўнай Царквы,
Усім сумленным беларускім праваслаўным вернікам,
У Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Таварыства аховы помнікаў паведаміла пра рэканструкцыю Барысаглебскай царквы ХІІ-ХVIІ ст. у Наваградку, што мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці сусьветнага значэньня. Рэканструкцыю ажыцьцяўляе мясцовы праваслаўны прыход Расейскай Праваслаўнай Царквы (РПЦ) Беларускага экзархату. На старажытны гатычны храм «рэканструктары» маюць намер усталяваць купалы-цыбуліны, якія фактычна разбураюць помнік.

Гэта ня першы выпадак вандалізму і барабарства, што пад выглядам рэканструкцыі культавых збудаваньняў дэманструе РПЦ у Беларусі. Гэтак, на будынку дамініканскага касьцёла, помніка эпохі Барока XVII ст. у Клецку, што перададзены цяпер пад царкву, самавольна быў пастаўлены купал-цыбуліна з крыжам вышыню 6 мэтраў; непапраўна пашкоджаны ў выніку несанкцыянаваных рамонтных работаў, а часам і наўмысна неадпаведных перабудоваў, унікальныя драўляныя цэрквы ў вёсках Гошчава Івацэвіцкага, Махро Іванаўскага, Порплішча Докшыцкага раёнаў ды ў многіх іншых месцах краіны.

Нявечацца ня толькі колішнія каталіцкія ці ўніяцкія храмы, а ўжо й самыя праваслаўныя, перарабляюцца на расейскі капыл.

Царкоўнымі ўладамі быў разбураны Малы гасьціны двор XVIII стагодзьдзя ў Менску, пл. Свабоды, 19–21 і многія іншыя помнікі гісторыі і культуры Беларусі. Гэткая практыка сталася ўжо нормаю.

Лічым сваім маральным абавязкам апэляваць да грамадзянскай і культурніцкай супольнасьці краіны з мэтаў выказаць рашучы пратэст супраць антыкультурнай, антыбеларускай дзейнасьці РПЦ. Зьвяртаем таксама ўвагу на тое, што разбурэньне аўтахтоннай культуры і беларускіх гістарычных помнікаў — адна з праяваў тыповай каляніяльнай палітыкі, што расейскія ўлады ажыцьцяўлялі цягам некалькіх мінулых стагодзьдзяў у акупаванай і далучанай да імпэрыі Беларусі. Цяпер гэтую палітыку працягвае РПЦ. Мы патрабуем спыніць разбурэньне нашай спадчыны!

11.07.10 20:12 аксана

• Царква Сьвятых Барыса й Глеба (Наваградак)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Наваградзкая Барысаглебская царкваЦарква Сьвятых Барыса й Глеба — праваслаўны храм у Наваградку, збудаваны ў XVI ст. на падмурках старажытнай царквы XII ст.[1] Помнік архітэктуры сымбіёзнага гатычна-рэнэсанснага стылю з рысамі абарончага дойлідзтва
] Гісторыя
1-я пал. XII ст.: узьвядзеньне з вапнавым блёкаў зь нязначнымі ўстаўкамі плінфы першай мураванай Барысаглебскай царквы.[3]
1317: атрымала статус катэдры Літоўскай праваслаўнай мітраполіі.
1517—1519: будаўніцтва ў тэхніцы гатычнай муроўкі новай саборнай царквы паводле фундацыі князя Канстантына Астроскага і пры падтрымцы мітрапаліта Іосіфа Солтана.
1620: перайшла да ўніятаў.
1624—1632: у выніку рэканструкцыі да фасаду царквы прыбудавалі дзьве вежы.
1628—1636: кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт Язэп Руцкі заснаваў пры храме мужчынскі базылянскі кляштар, а Адам Храптовіч — жаночы.[2]
1839: па скасаваньні Берасьцейскай уніі разам з манастыром адышла РПЦ Масквы.
1873—1875: расейскія ўлады перабудавалі храм ў стылі маскоўскага сярэднявечнага дойлідзтва.
1923—1924: рэканструкцыя храму з частковым аднаўленьне першапачатковага выгляду.
1990-я: аднаўленьне гатычна-рэнэсанснага выгляду вежаў царквы.
2010: у выніку рэканструкцыі, якую праводзіць РПЦ Масквы, на вежы царквы плянуецца паставіць какошнікі з шатрамі, завершанымі залатымі цыбулепадобнымі купаламі.[4]
Архітэктура

Барысаглебская царква на малюнку XIX ст.У XVI ст. архітэктура праваслаўных храмаў Вялікага Княства Літоўскага пачала набываць выразнае гатычнае аблічча, яскравым адлюстраваньне гэтых працэсаў зьяўляецца Наваградзкая Барысаглебская царква. У пляне яна вельмі падобная на раньнія вялікалітоўскія каталіцкія храмы (Ішкальдзь), аднак у выкананьні саміх гатычных элемэнтаў і ў афармленьні фасадаў адчуваецца моцны ўплыў папярэдняй праваслаўна-бізантыйскай традыцыі.

Збудаваны ў XVI ст. храм меў прастакутны 3-нэфавы 4-слупны аб'ём з шырокай 5-граннай апсідай і бязьвежавым галоўным фасадам. Пры рэканструкцыі XVII ст. галоўны фасад набыў дзьве бакавыя абарончыя вежы з байніцамі і зубчастым парапэтам ў завяршэньні.[2] Дах накрылі зялёнай і карычневай паліванай дахоўкай, а ўнутры набралі ўзорыстую падлогу з 6-гранных, квадратных і ромбападобных паліваных плітак. У XVIII ст. у апсідзе царквы зрабілі мураваны алтар.

Пры перабудове расейскімі ўладамі ў 2-й палове XIX ст. над дахам царквы ўзьвялі драўляны сьветлавы барабан з цыбулепадобнай галоўкай, парушыўшы пры гэтым нэрвюрнае скляпеньне цэнтральнай травеі. Да галоўнага фасаду прыбудавалі прытвор, а гатычная завяршэньні вежаў зьмянілі на гранёныя шатры з макаўкамі і какошнікамі у аснаваньні.

У выніку рэканструкцыяў XX ст. скляпеньням і вежам царквы вярнулі першапачатковы гатычна-рэнэсансавы выгляд.

11.07.10 20:18 аксана

• А рэканструкцыя працягваецца... 12.07.10 16:30 Зміцер

• А маразм працягваецца... Ганьба!
Зьмицер, ты ж адукаваны чалавек. 12.07.10 20:23 аксана

• Я журналіст - і мая справа інфармаваць. 13.07.10 13:37 Зміцер

• Кодекс профессиональной этики журналиста (Белоруссия)

(Кодекс принят на 9-м съезде Белорусского союза журналистов 18 октября 1995 г.)

Статья 2. Правдивость и объективность

Журналист должен давать правдивое отражение действительности путем подробной и исчерпывающей информации. Он излагает факты, сохраняя их действительный смысл, показывая важнейшие связи и не допуская искажений, для того чтобы общество смогло сформировать точное, связное и наиболее адекватное представление о текущих социальных процессах, их происхождении, сущности и значении, о состоянии дел в современном мире.

Журналист не должен становиться проводником эгоистичного частного или группового интереса. Он призван содействовать тому, чтобы средства массовой информации объективно отражали плюрализм мнений. Недопустимы утаивание важной для общества информации, искажение фактов и их неправильная интерпретация.
"Спрэчка у Наваградку" -- не адпавядае кодэксу, гэта не инфармацыя.


13.07.10 14:00 аксана

• Цікава, а што? І што там не адпавядае рэчаіснасці? 14.07.10 12:57 Зміцер

• Усё ты, Зміцер, цудоўна разумееш. Не адпавядае тое, што ты сваім допісам становішся на бок "новых рэстаўратараў" (супраць навукоўцаў), на бок расейскай імперскай палітыкі (супраць незалежнасці Беларусі). "Быў час, Барысаглебская царква ў Навагрудку была з купаламі..." Былі часы, Зміцер, калі наша зямля была пад дзвюхгаловым расейскім арлом ці пад германскім нацысцкім сцягам. Дык што, нам іх выкарыстоўваць на святы? Калі б усё ў жыцці адбывалася па волі Боскай, на зямлі даўно быў бы рай. Можа і зло, якое творыцца тут і там, таксама па Ягонай волі? Мне падаецца, што гэта ўжо не хрысціянства, а маніхейства. 15.07.10 23:33 Мікола

• Миром Господу помолимся! 16.07.10 16:02 Зміцер

• [Пост выпраўлены адміністратарам]
Аксана, заклік інтелектуалаў да вайны гучыць не ўпершыню. Спазнілася - гэта ўжо было ў 1917- 1937 гадах. У чужой крыві хочацца паплаваць? Разумныя і сумленныя людзі твае ідэі не падтрымаюць, таму што твае погляды разбуральныя. А ты заклікаешь массы да канфлікту пад выглядам захавання стылю царквы. Ці гэта жаданне стаць лідэрам і выдзыліцца? Потым самой жа будзе сорамна за гэтую бязглудзіцу. Інтэлектуалы задумайцеся!!! 20.07.10 21:17 Svetlana

Мікола, усё на Зямлі па волі Божай: і войны, і землятрусы, і эпідэміі... Проста чалавек непаслухмяны, шкоднік. Сваімі думкамі, агрэсіўнымі заклікамі і дзеяннямі "капае сабе магілу". Каб чалавек слухаў Бога, выконваў яго законы і мірыўся з ягонай воляй, то тады і быў бы рай. Ён ужо быў, але Ева сваёй непаслухмянасцю і жаданнем спазнаць забароненае наклікал бяду. Самая моцная зброя - гэта любоў, а не агрэсія, нападкі, заклікі да вайны. Любоўю можна перамагчы ўсё. І, вядома ж, калі нечага вельмі хочацца, то спачатку трэба памаліцца, папрасіць у Бога, і калі ён дазволіць, калі на тое будзе ягоная святая воля, то жадаемае чалавек атрымае. Так і з Барысаглебскай царквой. Як бы мы не крычалі, як бы мы не білі сабе ў грудзі, будзе так, як яно павінна быць. І трэба змірыцца з Божай воляй. 21.07.10 11:20 Зміцер

Svetlana, Ваш пост быў мною адрэдагаваны (выдаленыя асабістыя абразы ў адрас іншых удзельнікаў). Рэкамендацыі па выпраўленні фізічнага і псіхічнага здароўя, канстатацыі таго, што не ў норме адрэналін, а таксама абразы кшталту "сатаністка" калі ласка выказвайце дома, гледзячы ў люстэрка. Пасты падобнага зместу надалей будуць цалкам выдаляцца, а АйПі адрасы кампутараў аўтараў пастоў блакавацца. Адміністратар. 21.07.10 11:28 vadzim

Зміцер, калі Вы так добра ведаеце паслядоўнасць дзеянняў па атрыманні Божай волі, то я спадзяюся, што зараз Вы (як вернік, патрыёт і адукаваны чалавек) шчыра, горача і старанна моліцеся, каб Божая воля не папусціла разбурэння старадаўніх будынкаў пад маркай рэканструкцыі (у прыватнасці, скажэння цыбулінамі гістарычнага аблічча Навагрудскай Барысаглебскай царквы)
А асабіста я - за гатычны выгляд вежаў Барысаглебскай царквы. 25.07.10 01:26 Nell

• Дарагая, Нэл! Хто мы такія, каб пярэчыць Божай волі? Ім усё даўно ўжо вырашана. І гэтая сітуацыя дадзена чалавеку, каб чалавек нешта зразумеў канктэтна для сябе. Я малюся за тое, каб Гасподзь уціхамірыў тую вайну, што разгараецца ў душах абаронцаў гісторыі, таму што гэтая ўнутраная вайна нашкодзіць ім самім. Трэба спакайней да ўсяго ставіцца, змірыцца і цярпець... 26.07.10 11:48 Зміцер

Все происходит по промыслу или попущению Божиему
Не бывает ничего ни на земле, ни во вселенной без промысла или попущения Божиего. Всё, что возвышено и благородно, - по промыслу; всё тяжёлое, негативное – попущению Божиему. И Он знает, почему Он попустил это, и до каких пор. Если бы мыслящие существа – люди – могли делать всё то, что хотим, то на земле и во вселенной наступил бы страшный хаос. Но Вездесущий Господь – непостижимый Свет, Который всё пронизывает и хранит Своими энергиями. Для Него нет прошлого, будущего или настоящего, для Него всё – ныне, вечность. Всё Им держится, и Он ведает, для чего попущено событие. А мы часто усложняем вещи; только мы, люди, можем противиться воле Божией, в то время как ангелы и святые покорны ей. А мы, дети Адама и Евы, противимся. И ещё, у Бога намного больше сложностей с нами, верующими, чем с теми, кто полностью отошел от него.
Старец Фаддей Витовницкий, из книги «Мир и радость в Духе Святом». 26.07.10 12:33 Зміцер

Зміцер, Вы прывялі надта шмат напышлівых агульных словаў, за якімі губляецца сэнс. Размова ідзе не "пра ўсё", а пра канкрэтную Барысаглебскую царкву. Відаць, у Вас склалася пэўнае ўяўленне пра фармулёўку Божай волі ў дачыненні канкрэтна да гэтай царквы, і Вы адстойваеце сваё ўяўленне, чамусьці яго дакладна не апісваючы. Варта аргументавана апісаць яго. 27.07.10 00:29 Nell

• 1. Гэта не агульныя напышчаныя словы. Гэта сутнасць і праўда. Проста іх трэба разумець. 2. Я прыму тое, што будзе. Калі Барысаглебскай царкве варта быць з купаламі, то хай так і будзе, калі не - значыць так трэба. 27.07.10 07:52 Зміцер

• Ці ж тая самая рэлігія не кажа, што ёсць дабро і ёсць зло, і чалавек павінны рабіць дабро і не рабіць зло, а па магчымасці змагацца са злом. Па Вашых жа словах атрымліваецца, што любы ўчынак - гэта дабро (бо на яго ёсць Божая воля), а найлепшае дабро - гэта пафігізм. 27.07.10 21:41 Nell

• Это не пофигизм. Это смирение. 28.07.10 10:00 Зміцер

• Сустрэла ў Швецыі глыбока праваслаўных і іадначасова інтэлектуальных людзей з Расіі. Яны ўражаныя тым, што такое адбываецца і што журналімт і пісьменнік не разумее сітуацыі сам і ня можа патлумачыць сьвятару. 30.07.10 11:17 аксана

Зміцер, гэта не пакора ("смирение"). Гэта абыякавасць. Што ж, цытата на цытату. "Не бойся ворагаў, у найгоршым выпадку яны могуць цябе забіць. Не бойся сяброў, у найгоршым выпадку яны могуць табе здрадзіць. Бойся абыякавых - яны не забіваюць і не здраджваюць, але толькі з іх маўклівай згоды існуюць на Зямлі здрада і забойства". Рычард Эберхарт 30.07.10 17:42 Nell

• Ну дык бойцеся... 02.08.10 22:10 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



06.07.10 10:46

Адпачынак
Лета паўнапраўна кіруе ў Беларусі. Многія ўжо адпачылі, многія адпачываюць зараз, а многім толькі давядзецца гэта зрабіць. Мы паспрабавалі даведацца, як бавяць час некаторыя ўдзельнікі Арт.С. І вось што пачулі. Вольга Абразцова: “Еду на два тыдні ў Крым пазагараць, пакупацца, пабыць на экскурсіях і атрымаць як мага больш добрых уражанняў”. Тацяна Барысюк: “У адпачынак іду ў жніўні. Грандыёзных планаў няма. Буду то ў Мінску, то на лецішчы”. Рагнед Малахоўскі: “А я буду ўсё лета працаваць і толькі на выходныя з’язджаць на Нарач. Інакш не атрымліваецца, бо толькі ўладкаваўся на працу”. Вадзім Клімовіч: “Пабыў два тыдні ў Італіі. Спадабалася. Яшчэ тыдзень у бліжэйшы час хачу правесці на радзіме ў вёсцы Пліса”. Алена Масла: “Адпачынак праводжу пераважна ў вёсцы на Мёршчыне, але бываю па справах і ў сталіцы”. Рэгіна Багамалова: “У мяне адказны адпачынак – адпусціла дзяцей у падарожжа, а сама даглядаю ўнука”…


Nell

мадэратар



21.06.10 22:02

ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ!
АМАТАРЫ ПРЫГОЖАГА ПІСЬМЕНСТВА І МАСТАЦТВА!

Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча запрашаюць да ўдзелу ў першым музейным hand-made фестывалі “Поруч…”, які адбудзецца 30 чэрвеня 2010 года, з 14.00 да 21.00 (г. Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а)
Апошнім часам усё большую папулярнасць сярод моладзі набывае культура hand-made. Шматлікія фабрыкі і камбінаты ў неабмежаванай колькасці штампуюць луску, якой напаўняецца нашае жыццё, але так хочацца мець нешта асаблівае, непаўторнае, цёплае, зробленае сваімі рукамі.
Беларусь мае свае традыцыі hand-made: даматканыя рушнікі, паясы, вырабы з саломы, жаночыя ўпрыгожванні. Адкрытая для іншых культур, яна на свой лад пераймае модныя накірункі аматарскага мастацтва, захоўваючы сваю непаўторнасць і самабытнасць. Цікавая мешаніна культур, тэхнік і аўтарскіх рашэнняў дазволіла майстрам ствараць па-сапраўднаму цікавыя рэчы.
Спачатку хочацца проста выдзеліцца з натоўпу, паказаць сваю адметнасць. Чалавек пачынае тварыць… Потым узнікае жаданне зрабіць што-небудзь не толькі для сябе, але і для сваіх родных, сяброў, блізкіх. Часам жаданне ўпрыгожыць свой свет перарастае ў большае: імкненне падзяліцца сваім майстэрствам з тым, хто побач, хто яшчэ не знаёмы з асалодай творчасці, але хто ўжо гатовы да сустрэчы з ёй.
На першым музейным hand-made фестывалі “Поруч…” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча вы зможаце не толькі ўбачыць, як ствараюцца прыгожыя рэчы, але і сваімі ўласнымі рукамі паспрабаваць зрабіць што-небудзь незвычайнае. І, хто ведае, праз колькі год, магчыма, менавіта Вы будзеце прадстаўляць Беларусь на якім-небудзь міжнародным форуме.
Праграма першага музейнага hand-made фестываля “Поруч…”:
14.00. − 14.15. − “Поруч з гісторыяй…” − прэзентацыя выстаўкі музейных прадметаў hand-made з фондаў Літаратурнага музея М.Багдановіча (шафа, зробленая рукамі А.Я.Багдановіча, бацькі паэта, саматканыя, вышытыя рушнікі і інш. рэчы, якія належылі продкам М.Багдановіча).
14.00. − 17.00. − “Поруч з натхненнем…” − выстаўка аўтарскіх работ, майстар-класы па hand-made (навучанне розным відам творчасці: выраб упрагожванняў з поўсці, бісеру, вышыўка, пляценне, пластыка, арыгамі і г.д.).
17.00 – 18.00. – выстаўка аўтарскіх работ, кірмаш.
18.30. − 21.00. − “Музыка поруч…” − музычная імпрэза, у якой прымуць удзел гурты “Hand-made”, “Shepot Serebra”, “ZnaRock”, “Людзі Х” і інш. Пад час канцэрту адбудзецца прэзентацыя самаробных музычных інструментаў.
Уваход: 2.500
Фэст адбываецца пры падтрымцы галерэі “Славутыя майстры”
Каардынатар праекту: Бараноўскі Міхаіл (8029 8507327)
Тэлефон для даведак: 3344269


Зміцер

Дырэктар



13.06.10 17:04

ВІНШУЕМ Вольгу Абразцову
Сёння Дзень народзін у Вольгі Абразцовай – цудоўнага адміністратара і сяброўкі Арт.С. Яна збірае фотаздымкі, папаўняе сайт, робіць рассылкі. Мы ўсе віншуем нашую сяброўку са святам! Жадаем кахання, радасці, удачы, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах, здзяйснення мар і дасягнення пастаўленых мэтаў. Жадаем заставацца такой жа шчырай і адкрытай дзяўчынай.


Nell

мадэратар



25.05.10 19:34

Жадаю Рагнеду Малахоўскаму поспехаў на новай працы


• далучаюся! 25.05.10 21:08 Зміцер

vadzim

admin

11.05.10 15:01

КОЛА МІКОЛАЎ
Паэтычны тэатр “Арт.С” прадстаўляе вечарыну “КОЛА МІКОЛАЎ”. Вас чакаюць сустрэчы з Міколамі (АЎРАМЧЫК, АДАМ, ВІЧ, ГІЛЬ, КАСЦЮКЕВІЧ, МАЛАХОЎСКІ, ПРУДНІКАЎ, ЧАРНЯЎСКІ, ШАБОВІЧ) і сынам Міколы (ЗЭКАЎ). Вядоўцы вечарыны вынаходнікі-стваральнікі кола Мікола КАНДРАТАЎ і ўнучка Міколы ПАЎЛЮКАЎЦА. Збіраемся 21 траўня 2010 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”). Уваход па коле.


vadzim

admin

11.05.10 15:01

Аксана Спрынчан - эксперт "Пяцікніжжа Свабоды"
Аксана Спрынчан выступіла ў ролі эксперта ў перадачы “Пяцікніжжа Свабоды” радыё “Свабода”, прадставіўшы беларускі паэтычны кветнік http://www.svaboda.org/content/transcript/2008467.html і літаратурных дзядоў для беларускіх унукаў http://www.svaboda.org/content/transcript/2036369.html


vadzim

admin

11.05.10 15:01

Забытыя словы, забытыя рэчы
У бібліятэцы Цёткі Людміла Рублеўская і Вераніка Шніп прадставяць візуальна-паэтычны цыкл "Забытыя словы, забытыя рэчы". Адкрыццё запланавана на 18 траўня 17.30. Выстава будзе доўжыцца да 1 чэрвеня.

vadzim

admin

11.05.10 15:01

Жадаем поспехаў у конкурсе
Тацяна Макарэвіч рыхтуецца да ўдзелу ў конкурсе “Лепшы бібліятэкар”, што праводзіць цэнтральная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г.Мінска. Жадаем поспехаў!


vadzim

admin

11.05.10 15:01

Жывая музыка кветак
Аксана Спрынчан (sprynchan.livejournal.com, 2010-05-04 11:32): "27 траўня іду на канцэрт Віталя Стахіевіча, за што яму вялізная ўдзячнасьць. Пераважна жывую класічную музыку я слухаю на лецішчы, бо суседка ў мяне вучыцца ў Пецярбургскай кансерваторыі. І пад гукі фартэпіяна я палю, капаю, зьбіраю вішні... І кветкі мае няпростыя, бо гадуюцца пад жывую музыку. 27 буду слухаць і не працаваць, чаго даўно не было. На фота мае жывыя кветкі да твораў, якія будзе выконваць Віталь. Можа, ён і не пагодзіцца з такой інтэрпрэтацыяй..." Прыгожыя фотаздымкі глядзіце тут — http://sprynchan.livejournal.com/79809.html.

vadzim

admin

11.05.10 15:00

Змены ў праграме
Вечарына "Кола Міколаў" адбудзецца на тыдзень пазней — 21-га траўня.

Зміцер

Дырэктар



24.04.10 14:34

Сусветны форум
Заўтра ў Вашынгтоне (ЗША) пачынаецца Сусветны расійска-амерыканскі форум. Пра гэта нашым абвесткам паведаміла старшыня савета па міжнародных сувязях дабрачыннага фонда “The Saviour” (“Спас”) (Нью-Йорк) http://thesaviourfund.org Кацярына Фаронда. На форуме будуць прысутнічаць консулы, дэпутаты, сенатары… Асноўная тэма – руска-амерыканскія адносіны і вядома ж – 65-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны, а таксама надзённыя эканамічныя і сацыяльныя праблемы. Плануецца і паказ тэлепрадукцыі дабрачыннага фонда (ролікаў, тэленарысаў, фільмаў), такіх, напрыклад, як гэтыя: http://www.youtube.com/user/TheSaviourFund?feature=mhw4#p/u/0/FluYKd91_Jc). Форум праходзіць з 25 па 27 красавіка.


Navosti



19.04.10 13:04

Духовно-просветительская программа «Семья – Единение – Отечество»

Первый Международный фестиваль «Мы вместе!»

Встреча творческих коллективов музыкальных школ и специализированных учебных заведений для детей с проблемами зрения



Цели и задачи:

содействие развитию процесса реабилитации и социальной адаптации детей-инвалидов средствами искусства, а также обеспечение равных возможностей для инвалидов в сфере культуры;
привлечение общественных, государственных организаций и коммерческих структур к более полному решению проблем инвалидов, их материальной и духовной поддержке;
расширение контактов детей-инвалидов, их взаимное творческое обогащение;
развитие творческой индивидуальности у детей и подростков;
повышение профессионального уровня мастерства педагогов.


Организаторы:

Религиозная миссия «БКО Каритас» Минско-Могилёвской архиепархии и ДМШ №19 г. Минска, духовно-просветительский центр «Спутник христианина», фестиваль современной христианской культуры «Благовест», ОО «Белорусский союз музыкальных деятелей», ОО «Белорусская ассоциация духовых оркестров и ансамблей».


Участники:

Творческие коллективы слепых и слабовидящих детей филиала ДМШ№19 г. Минска, Санкт-Петербургской музыкальной школы, а также специализированных учебных заведений из г. Гродно, Молодечно, Жабинка.


Место и время проведения:

г. Минск. В период с 4 по 10 мая 2010 года.


В рамках фестиваля планируется провести следующие мероприятия:


Концертные выступления участников.

5 мая: благотворительный концерт в приходе храма в честь иконы

«Всех Скорбящих Радость» (15.00-16.00)

6 мая: концерт в малом зале им. Г.Ширмы Белгосфилармонии (18.00-19.40)

7 мая: благотворительный концерт в ДМШ №19 (18.00-19.30)

8 мая: благотворительный концерт в Доме Милосердия (15.30-16.30)


Методический семинар:

7 мая в ДМШ№ 19 (10.00-15.30; обеденный перерыв 12.00-13.00).


Культурно-развлекательная программа в период с 4 по 10 мая:

концерты артистов и творческих коллективов г. Минска для участников фестиваля;
экскурсии;
посещение достопримечательностей и памятных мест г. Минска.


Контактное лицо – арт-менеджер фестиваля Дмитрий Ермолович-Дащинский.

Тел.: 8 (29) 155 08 97 (Velcom).

E-mail: mitra2007@yandex.ru

E-mail: Ermidan@tut.by.


vadzim

admin

16.04.10 10:36

Віншуем зь Днём народзінаў удзельніцу тэатра Тацяну Макарэвіч!
Як у тэатры — Захарэвіч.
так ў афармленні — Макарэвіч.
Хай з Божае і нашай ласкі
твой Дзень Народзін стане казкай!

Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12