АБВесткі    Расклад вечарын    Арт.С    Удзельнiкi    Вечарыны    Несапраўдныя спектаклі    Выставы    Фотаальбом    Кніжная палічка    СМІ пра нас    Гастролі    Сайт    Гасцёўня    Спампаваць 
Стары Новы год у Цёткі    Восень і іншыя коткі    А верш імкнецца да нябёсаў    12 сузор'яў    Святкуйма беларускае    Сем цудаў Беларусі    Сакральная Беларусь   
 
 


 
art-s.by




Гасцёўня

On-line: гасцей 0. усяго: 0

Новы запісУдзельнікі
vadzim

admin

27.10.09 14:04

НОВЫ ОНЛАЙН ПРАЕКТ У МЕЖАХ ART-S.BY — САЙТА ПАЭТЫЧНАГА ТЭАТРА АРТ.С
Адміністратар сайта Вадзім Клімовіч прапанаваў і распрацаваў новую рубрыку "Выставы". Яна ў хуткім часе павінна з’явіцца на галоўнай панэлі – пасля вечарын і несапраўдных спектакляў. Новая рубрыка – гэта магчымасць віртуальна наведваць выставы (пераважна фотамастацтва) удзельнікаў нашага тэатра, якія экспанаваліся на галоўнай пляцоўцы ў бібліятэцы Цёткі. Чые працы з’явяцца на сайце першымі пакуль вырашаецца. У спісе ўжо пяць чалавек. Плануецца, што ўсе яны выставяцца ў віртуальнай галерэі Арт.С. Фотаздымкі, малюнкі і іншыя працы будуць экспанавацца ў выставачнай онлайн-залі безтэрмінова, калі іншае не пажадае аўтар канкрэтнай галерэі. Зразумела, выкарыстоўваць карціны альбо фота можна будзе, таксама, толькі з дазволу аўтараў. Магчыма для праекту будзе адведзены спецыяльны кароткі адрас (субдамен) кшталту - galery.art-s.by.


• Але не толькі ўдзельнікі Арт.С змогуць выставіцца ў віртуальнай галерэі. Такая магчымасць ёсць у кожнага чытача сайта. Таму чакайце адкрыцця галерэі і рыхтуйце свае выставы.
28.10.09 13:42 Зміцер

Зміцер

Дырэктар



26.10.09 13:29

Рэпартаж пра айца Мікалая
Сёння галоўная навіна на сайце газеты “Наша ніва” – рэпартаж журналіста Алеся Кудрыцкага “Навагрудская Галгофа”. Наведвальнікі веб-рэсурса могуць не толькі пачытаць тэкст, паглядзець фотаздымкі, але і ўбачыць відэасюжэт пра хрэсныя хады з нагоды 70-годдзя пакутніцкай смерці святара Заходняй Беларусі Мікалая Нядзведскага. Фотаздымкі Тацяны Гаўрыльчык, відэа Алеся Кудрыцкага. На сайце змешчаны і водгукі на матэрыял. Іх больш за 30. Вось толькі адзін – Глеба Лабадзенкі: “Алесю, гэта самы бліскучы матэрыял, які я бачыў на сайце НН за апошнія гады!..”

Дарэчы, у гэтым матэрыяле ёсць і мае выказванні. Алесь Кудрыцкі (мой аднакурснік) уключыў іх і ў тэкст і ў відэа.


Nell

мадэратар



23.10.09 21:56

Мае віншаванні Юлі Новік з нагоды атрымання правоў.


• і мае 26.10.09 09:47 Зміцер

Навіны



22.10.09 10:56

КАНФЕРЭНЦЫЯ
Паэтка і літаратуразнавец Тацяна Барысюк прыняла ўдзел у 9-ай Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай” (да 70-годдзя філфака БДУ), якая днямі праходзіла ў беларускай сталіцы. Яна выступіла з дакладам “Уплывы на паэзію Пятра Барысюка расійскіх пісьменнікаў 19-20 стагоддзяў”.


vadzim

admin

19.10.09 15:18

КУЛЬТУРНЫЯ ФОРМЫ
Паэтычны тэатр Арт.С, суполка "Сучасная беларуская літаратура", суполка "Літаратурнае прадмесце", прома-група Юліі НОВІК і Вікі ТРЭНАС прадстаўляюць
6 лістапада 2009 (пятніца) бібліятэка Цёткі (Талбухіна, 12а, ст. м. Парк Чалюскінцаў)
“КУЛЬТУРНЫЯ ФОРМЫ”
Літаратурна-забаўляльная праграма найпрыгажэйшых дзяўчат-паэтак
Формы паэтычныя: Юлія НОВІК, Віка ТРЭНАС - (вершы і канцэпты)
Формы танцавальна-паэтычныя: Ганна ФЕДАРУК - (вершы і ўсходні танец)
Формы літаратурныя: Ася ПАПЛАЎСКАЯ
Формы музычныя: Таццяна БЕЛАНОГАЯ - (вершы і песні)
А таксама выстава коміксаў "Блакітны Свін і яму падобныя"
Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

vadzim

admin

19.10.09 15:17

Падзяка
За актыўны ўдзел у духоўна-асветніцкай выставе “Пакроўскі кірмаш” Паэтычны тэатр Арт.С атрымаў Падзяку. Яе ўручылі на афіцыйным закрыцці выставы ў Палацы мастацтва. Падпісалі ўзнагароду старшыня аргкамітэту праваслаўных выстаў Аляксандр Савін і духаўнік іерэй Уладзімір Герасіменка.

vadzim

admin

19.10.09 15:17

Віншуем Тацяну Барысюк!
18.10 дзень народзін святкуе паэтка Тацяна Барысюк. Нядаўна яна выйшла з дыкрэтнага адпачынку і гэта адразу ж заўважылі нашы гледачы. Тацяна прыняла ўдзел у двух сентыментальных вечарынах "Мама", а ў бліжэйшую пятніцу выступае на моднай вечарыне "Шарай гадзінаю" Мы віншуем Тацяну з днём нараджэння, жадаем заставацца і сентыментальнай і моднай. Чакаем новых вершаў, кніг і выступаў.

Зміцер

Дырэктар



16.10.09 10:14

Анатоль Сыс як паэт дэбютаваў у 1986 годзе вершамі ў часопісе "Маладосць". Ён быў сярод заснавальнікаў творчага аб’яднання "Тутэйшыя". Узыход зоркі паэта прыпаў на канец 80-х − пачатак 90-х гадоў. Памёр Анатоль Сыс у 2005 годзе ва ўзросце сарака шасці гадоў, пакінуўшы пасля сябе тры прыжыццёвыя зборнікі − “Агмень”, “Сыс” і “Пан Лес”. Яго лічылі супярэчлівай асобай. Для некаторых ён быў геніяльным паэтам, для іншых − блазнам. Але ўсе, хто яго ведаў ці сутыкаўся з ягонай творчасцю, прызнаюць адметнасць напісаных ім вершаў. Анатоль Сыс − паэт, для якога вымаўленне паэтычнага слова, яго рэзананс у прасторы міжасабовага паразумення заўсёды былі вельмі істотнымі. 26 кастрычніка сябры Анатоля Сыса і прыхільнікі яго творчасці будуць адзначаць 50 гадоў з дня нараджэння паэта. Сярод іх − і беларускі мастак Алесь Квяткоўскі. Ён сябраваў з Анатолем каля васьмі апошніх гадоў паэтавага жыцця і гаварыў пра сябра: “Гэта вялікі паэт. Гады сяброўства зрабілі для мяне нейкі штуршок. Дый не адзін − два ці тры. Некалькі такіх штуршкоў. І я ўбачыў, што праз наша знаёмства, праз сяброўства з ягонай паэзіяй я і сам магу нешта. І хочацца, і жадаю нешта зрабіць”. Асабліва спадару Квяткоўскаму падабаліся створаныя Сысам вобразы лесу, пчол, ваўкоў, краявідаў Беларусі. Гэтыя тэмы і дамінуюць у выстаўцы. Мастак адразу пасля смерці Анатоля Сыса пачаў рыхтаваць мемарыяльную выстаўку, пачаў свой роздум пра сябра праз свае творы. Гэта сапраўдны чалавечы і сяброўскі ўчынак. Да гэтага часу ўжо адбылося некалькі выставак твораў Квяткоўскага, прысвечаных Сысу. Выстаўка “Мая хата без сяброў не хата” – арганічнае адзінства мастацкіх палотнаў і вершаў паэта. Гэтая выстаўка – размова Мастака з Паэтам. Алесь кажа, што для творчага выбуху яму не хапала слоў, аднаго верша. Гэтым вершам стаў “Пан Лес”. Верш падштурхнуў Розум, Сэрца, Вочы, Рукі Мастака на стварэнне некалькіх дзесяткаў твораў, якія сёння знаходзяцца ў розных прыватных калекцыях на Беларусі, а больш за ўсё за мяжой: у Францыі, Германіі, Швейцарыі, Ірландыі, Ізраілі, ЗША, Канадзе, Індыі. Выстаўка Алеся Квяткоўскага − гэта спроба сабраць разам усіх сяброў Анатоля Сыса, каб яшчэ раз узгадаць геній і вялікую даброту выдатнага паэта. Мастак усё больш упэўнена заяўляе аб сабе як майстры лірычнага партрэта, нацюрморта, лірычнага пейзажа. Суровыя змрочныя колеры, жорсткія лініі, характэрныя для яго ранніх партрэтаў, змяніліся мяккім лірызмам, паэтычнасцю, глыбінёй распрацоўкі характару і філасофіяй веры. Зараз Алесь Квяткоўскі выкладае на архітэктурным факультэце БНТУ, а ў вольны час працуе ў майстэрні.

vadzim

admin

15.10.09 11:11

Зміцер Сідаровіч у Нью-Йорку
Бард Зміцер Сідаровіч дванаццаць дзён правядзе ў Нью-Йорку. Музыка прыме ўдзел у святкаванні 60-х угодкаў Беларуска-Амерыканскага Задзіночання. Увесь гэты час арганізацыя годна рэпрэзентуе беларусаў у ЗША. Тыя, хто раптам апынецца 18 кастрычніка ў Брукліне, наведайце урачыстасці: банкет з беларускіх нацыянальных страў і святочны канцэрт з беларускімі народнымі танцамі, на якім выступяць спевакі й музыкі з Беларусі, Злучаных Штатаў і Канады. Імпрэза адбудзецца ў грамадскай зале пры Саборы Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Йорк). Кошт квітка на асобу – 30 даляраў. Пачатак у 13 гадзін. Вас чакаюць беларускае асяроддзе, прыемная атмасфера, смачная ежа, мілыя сустрэчы. У Мінск удзельнік вечарын Арт.С вернецца 26 кастрычніка.

Навіны



14.10.09 10:09

14 октября 2009 года. Минский еврейский общинный дом, большой зал (ул. В. Хоружей, 28). «Мелодия Души». Песни и романсы на стихи Елизаветы Полеес, Семена Резника и Дмитрия Ермоловича-Дащинского. В концерте принимают участие: Сергей Пономарев, Ольга Купченко, Евгений Баранчик, Патриция Курганова, Оксана Смоляк, Юрий Жоров, концертный хор «Анима» филиала детской музыкальной школы № 19 г. Минска под управлением Елены Масловой, образцовая студия эстрадной песни «Рапсодия» гимназии № 15 г. Минска. Концерт, приуроченный ко Дню Матери, объединит в себе многие музыкальные направления и стили. Финальную песню концерта «Крылья детства» (муз. Е. Храбровой, сл. Д. Ермоловича-Дащинского) вместе на одной сцене исполнят учащиеся и выпускники филиала минской ДМШ № 19 для детей с проблемами зрения и юные артисты студии эстрадной песни «Рапсодия» - учащиеся столичной гимназии № 15. Начало: 18.30


Зміцер

Дырэктар



12.10.09 10:18

Шаноўныя сябры!
14 кастрычніка 2009 года
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Запрашае на літаратурна-музычную імпрэзу,
прымеркаваную да Дня Маці
і прысвечаную
140-годдзю з дня нараджэння
Марыі Апанасаўны Мякоты
“І душы мацярэй нас могуць чараваці…”
У вечарыне бяруць удзел:
паэткі Людміла Рублеўская, Аксана Спрынчан, Джэці (Вера Бурлак), Людміла Хейдарава,
паэты Васіль Жуковіч, Анатоль Вярцінскі,
бард Алеся Сівохіна

Пачатак у 17.00
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
(Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а)

Навіны



06.10.09 11:26

З ПОШТЫ
Літаратурнае радыё (http://litradio.ru/) прадстаўляе вечарыну паэтаў Адама Глобуса (Мінск) і Святланы Бунінай (Масква). Імпрэза адбудзецца 10 кастрычніка ў Музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а).
Пачатак а 19:00.
Уваход вольны.


Навіны



05.10.09 12:29

Перамога
Кніга Аксаны Спрынчан “Жывая” ў афармленні дызайнера Руслана Найдзена атрымала дыплом трэцяй ступені сярод літаратурна-мастацкіх выданняў у нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі-2009”. Зараз кнігі-пераможцы прадстаўлены на выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.



05.10.09 16:10 vadzim

05.10.09 22:24 Nell

vadzim

admin

02.10.09 09:30

ВІНШУЕМ Зміцера Сідаровіча!
Сёння дзень нараджэння святкуе Зміцер Сідаровіч – цудоўны бард, паэт… і проста добры чалавек. Пэўны час Зміцер граў у гуртах "Камелот" (1991-1996), "Гаспадары з-пад Вільні" (2000), "Стары Ольса" (2002). З’яўляецца складальнікам папулярнага даведніка "Вялікія музыкі 20 стагоддзя", аўтар вядомых песень: "Ясна панна", "Бацюхна Нямон", "Пан Скіргайла" і іншых, аўтар кнігі вершаў "Тры жалуды". З 2008 года грае ў сямейным кафэ "Жар-птушка" (Цэнтральны дзіцячы парк, плошча Перамогі), дзе з’яўляецца адным з арганізатараў штотыднёвай танцавальнай праграмы "Шляхецкая фольк-вечарына". Мы віншуем Зміцера з днём народзін, жадаем здзяйснення бліжэйшых і далейшых планаў на ніве творчасці. Для аматараў яго творчасці паведамляем, што плануецца ўдзел Зміцера Сідаровіча ў вечарыне "Мама" 10 кастрычніка.



05.10.09 12:29 Навіны

Зміцер

Дырэктар



01.10.09 15:00

За мастом майго дзяцінства
Пад такім загалоўкам выйшаў артыкул паэта Міколы Кандратава ў газеце “Беларусь сёння” (паласа “Што не край, то звычай”, якую рыхтуе пісьменніца Людміла Рублеўская). Гэтая рубрыка –
своеасаблівыя падарожжы разам з літаратарамі па мясцінах, дзе прайшло іх дзяцінства, па нашай Беларусі. Аўтар новага артыкула піша, што ягоная вёска Замосце знаходзіцца на Талачыншчыне. Яна звычайная, непрыкметная. Яна нагадвае тых сціплых працаўнікоў, якія складаюць значную частку беларускага народа, на якіх і трымаецца краіна. Поўнасцю матэрыял можна прачытаць на сайце “СБ”, альбо ў газеце за 26 верасня.


vadzim

admin

30.09.09 18:31

Мама
Першы паказ сентыментальнай вечарыны "Мама" адбудзецца 10 кастрычніка ў 15 гадзін у Палацы Мастацтва (вуліца Казлова, 3) у межах духоўна-асветніцкай праграмы "Пакроўскі кірмаш". Гэта будзе сумесны праект Арт.С і Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Па традыцыі ўступнае слова бяруць кіраўнік аддзела айцец Алег Шульгін і выканаўчы сакратар Саюза сястрынстваў міласэрнасці Алена Зенкевіч. У літаратурна-музычнай частцы выступаюць: сын Марыі Бутэвіч, дачка Генуэфы Глускай, сын Неанілы Сідаровіч, дачка Зінаіды Барысюк, сын Ганны Зайцавай, дачка Алены Пушкаровай, сын Зінаіды Гарачка. Вядоўцы: Зміцер Арцюх і Рэгіна Багамолава.

vadzim

admin

30.09.09 18:31

Удзельнікі з рэгіёнаў
Паэтычны тэатр Арт.С працягвае шукаць новых, цікавых і таленавітых удзельнікаў у рэгіёнах Беларусі. Калі вы творчы чалавек і хочаце стаць нашым сябрам, то дасылайце свае творы і рэзюме на электронны адрас Арт.С. Вашыя анкеты будуць разгледжаны і лепшыя аўтары стануць удзельнікамі нашага літаратурна-музычнага салону. А гэта значыць, што вы зможаце выступаць у Мінску разам з намі. Мы зможам наведваць вашыя мясцовасці і там ствараць сумесныя вечарыны для вашых землякоў. Спяшайцеся, бо толькі адзін чалавек з раёна зможа трапіць у спіс нашых удзельнікаў!

Зміцер

Дырэктар



24.09.09 08:17

Савет па маральнасці
Зараз рыхтуецца другое пасяджэнне Савета па маральнасці, які быў створаны гэтым летам. Членам Савета з’яўляецца і народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. На пасяджэнні плануецца зацвердзіць асноўныя накірункі дзейнасці і вызначыцца з планамі работы. Яшчэ падчас першага ўстановачнага пасяджэння Марыя Георгіеўна сказала: “Высокая назва арганізацыі, высокія задачы. Гэта ўсё зразумела. І мы будзем гаварыць пра канкрэтныя справы. Лічу, што самым галоўным павінна быць слова. Царква робіць і зараз усё магчымае, каб захаваць і сцвердзіць агульначалавечыя каштоўнасці. І калі прыходзіш у царкву, і акрамя малітвы чуеш пропаведзі, тое, пра што гавораць нашы святары, дзівішся: як слухаюць людзі, як ловяць кожнае слова, як яно ім патрэбна!.. Гэта таксама ўжо нейкі вынік. Я ездзіла з Дабрадатным агнём ад Труны Гасподняй па нашай краіне. За 15 год аб’ездзілі амаль усю Беларусь, сустракаліся з людзьмі, і я ведаю, як людзі чакаюць такіх сустрэч, як чакаюць навін, як хочуць пагаварыць, выказаць свае праблемы. І публіцыстыка, і паэзія, і размовы шчырыя павінны быць найпершай нашай справай. Па маскоўскім тэлебачанні неяк паказалі страшэнную гісторыю: дзяўчынак 13-14 гадоў забілі іх равеснікі! Таксама 13-14-гадовыя! Колькі ў жыцці у нас такога страшнага! Наша сумленне, тое, што заклалі нам нашы бацькі — заўсёды пачыналася ад царквы, малітвы, ад паняццяў таго, што можна і чаго нельга. Пакрышачку кожная маці здольная навучыць сваё дзіця малітве перад сном. І сказаць пры гэтым, што добра, што дрэнна. Агульнымі фразамі нічога не зробіш. Спадзяюся, што і наш савет стане падмуркам той вялікай справы, якая неабходна і беларускаму народу, і ўсім, хто жыве на зямлі”.


• !!! "Савет па маральнасці" - нагадвае "Масква 2042" У.Вайновіча 25.09.09 22:33 Nell

• а што гэта? 28.09.09 09:12 Зміцер

• Сатырычны раман 28.09.09 13:42 Nell

Навіны



24.09.09 08:16

29 сентября 2009 года (вторник)

Гостиная Голубка ул. Старовиленская, 14 (Троецкое предместье)

Концерт учащихся филиала столичной детской музыкальной школы № 19 в пространстве экспозиции энергоинформационной живописи Людмилы Книга «МЫСЛЬ, СВЕТ, ВИБРАЦИЯ»

В программе белорусские народные песни произведения композиторов-классиков и современных авторов
в исполнении хорового коллектива «АНИМА» ансамбля гитаристов фортепьянных и флейтовых дуэтов

Начало в 16.00

Стоимость билета – 2 000 руб.
Вход для представителей СМИ свободный.

Навіны



23.09.09 08:45

“Панна DOLL/Я”
Лялечная рэальнасць і мроі з фатаграфічнай дакладнасцю

Аўтарскі праект майстра інтэр’ернай лялькі Галіны Дзмітрук – “Панна DOLL/Я” і выбраныя працы фотамастака Мікалая Мамінава – з 30 верасня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Сутнасць праекту: проціпастаўленне фантазійных вобразаў аўтарскай інтэр’ернай лялькі і мастацкага фота, сінтэз “спыненага жыцця” і “мрояў, увасобленых у скульптуры”.
Мікалай Мамінаў – прафесійны фотамастак, аператар кіно і ТБ – аўтар уласнастворанага стылю “NovaCity” – вядомы аматарам сучаснай фатаграфіі па аўтарскіх беларускіх і замежных фотапраектах, аўтар 4-х персанальных выставак. Фотаздымкі экспануюцца ў Беларусі, Расіі, Англіі, Францыі, Амерыцы.
Майстар аўтарскай інтэр’ернай лялькі Галіна Дзмітрук брала ўдзел больш як у 10-ці міжнародных і рэспубліканскіх выстаўках. Яе лялькі знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Швейцарыі, ЗША. Большасць лялек і фотаздымкаў, якія прадстаўлены ў праекце “Панна DOLL/Я”, глядач убачыць упершыню.

Запрашаем з 1 па 13 кастрычніка 2009 года ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча: Мінск, вул. Багдановіча, 7а; з 10:00 да 17:00.
Афіцыйнае адкрыццё: 30 верасня а 18-ай гадзіне.


Зміцер

Дырэктар



23.09.09 08:25

Акцыя працягваецца
Да мерапрыемстваў з нагоды 70-годдзя пакутніцкай смерці святара з Заходняй Беларусі Мікалая Нядзведскага засталося не так шмат часу. Яны запланаваны на 8 і 9 кастрычніка. У гэтыя дні архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый правядзе службы ў Ваўкавіцкай царкве Успення Прасвятой Багародзіцы, на месцах смерці і пахавання мучаніка, асвеціць царкву, крыжы і помнік. Будуць праведзены два хрэсныя хады – на могілкі і на Навагрудскую Галгофу, дзе быў замучаны айцец Мікалай. У гэтую суботу – 26 верасня – усе жадаючыя могуць прыняць удзел у добраўпарадкаванні могілак. Як паведаміў старшыня Ваўкавіцкага сельсавета Мікалай Хартонік: "Працягнем выносіць смецце, выпілоўваць дрэвы і пафарбуем агароджу. Ужо закуплены тры колеры фарбаў і ўсё неабходнае для працы. Будзем рады любой дапамозе". Да акцыі "Наша памяць" (адным з ініцыятараў якой з'яўляецца Арт.С) можа далучыцца кожны.

Навіны



22.09.09 14:42

Дырэктарка на свабодзе

Аксана Спрынчан дала інтэрв’ю журналісту радыё “Свабода” Міхасю Скобле. Паэтка распавядала пра вечарыны, гастролі, дзялілася бліжэйшымі планамі Паэтычнага тэатра Арт.С. Распытвалі ў яе пра гісторыю стварэння, пра мінулыя вечарыны і ўдзельнікаў, якія выступаюць.

Навіны



21.09.09 08:18

ПАДРЫХТОЎКА
Паэтычны тэатр Арт.С пачаў падрыхтоўку сентыментальнай вечарыны "Мама" (аўтар Зміцер Арцюх), паказаць якую плануецца 15 і 16 кастрычніка (у Палацы мастацтва на "Пакроўскім кірмашы" і на галоўнай пляцоўцы ў бібліятэцы Цёткі. Гэта будзе своеасаблівы гімн матулям, які выканаюць пісьменнікі , музыкі і артысты . Прагучаць вершы як вядомых беларускіх паэтаў-класікаў, так і удзельнікаў Арт.С. Мастацкім афармленнем залы зоймецца наш дызайнер Тацяна Макарэвіч. Падрабязнасці чытайце ў новых абвестках.


Навіны



17.09.09 10:06

ЛЕТА Тацяны Барысюк
Як прызналася нашым абвесткам удзельніца Арт.С паэтка Тацяна Барысюк: “Лета не было запамінальным. Праводзіла яго то ў Мінску, то на Пцічы (там лецішча), займалася дзецьмі і пісала вершы. Іх не шмат, але ёсць”. Восень для Тацяны будзе больш вірлівай. Закончыўся дэкрэтны адпачынак і яна выходзіць на працу ў Інстытут мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Да таго ж – будзе актыўна ўдзельнічаць у бліжэйшых вечарынах паэтычнага тэатра.


Зміцер

Дырэктар



11.09.09 09:58

“Кахай мяне па-беларуску” у Варшаве

Апетытна-паэтычны спектакль "Кахай мяне па-беларуску" у выкананні Валерыі Куставай,
якая распавядзе пра адметнасці кахання па-беларуску і пачастуе сапраўдным каханнем-дранікам,
адбудзецца:

14 верасня а 19.00 гадзіне
арт-кавярня МЕСІТА, вул. Сенна, 93, Варшава
дадатковая інфармацыя +48515477983
ul. Sienna, 93, Warszawa
http://mesita.pl/

Nell

мадэратар



10.09.09 00:20

"Мы віншуем Вольгу з гэтым дасягненнем і жадаем добрай дарогі і лёгкіх паваротаў налева." - Цікава, пажаданне лёгкіх паваротаў налева абумоўленае багатым аўтамабілісцкім ці багатым жыццёвым вопытам таго, хто пажадаў?


• Думаю, што тым і тым. 11.09.09 09:57 Зміцер

• Вось адсюль пападрабязней, калі ласачка. 12.09.09 21:38 Nell

• ... 14.09.09 09:02 Зміцер

• Галоўнае, каб не ..._ _ _ ... 15.09.09 10:57 Nell

• ??? 15.09.09 11:57 Зміцер

• ..._ _ _... гэта SOS кодам Морзэ 15.09.09 21:21 Nell

• А 16.09.09 09:13 Зміцер

• ._ А 16.09.09 21:40 Nell

Nell

мадэратар



05.09.09 20:58

Мае віншаванні і найлепшыя пажаданні Рагнеду Малахоўскаму з нагоды Дня народзінаў


• Далучаюся. Поспехаў! 08.09.09 09:23 Зміцер

vadzim

admin

03.09.09 11:37

""Дызайнер усё лета прадумваў канцэпцыю, падбіраў фотаздымкі, колеры афармлення, шрыфты. На думку тых, хто паспеў убачыць яго, атрымалася цудоўная праца. Хутка яе зможаце ацаніць і вы. ""

Ну прям дзязайнер 8-)


• Ну можа і не дзЯзайнер? а як наконт дыТЫзайнер? 03.09.09 15:34 Зміцер

• Дзядзька, ды ты дзівосны дызайнер! 05.09.09 22:32 Nell

Навіны



03.09.09 09:40

Научно-просветительская экспедиция "Дорога к святыням" с Благодатным огнем от Гроба Господнего 2 сентября стартавала в Минске. Маршрут экспедиции, которая традиционно предшествует Дню белорусской письменности, будет пролегать через святые места Минской, Брестской, Гомельской и Гродненской областей.

В этом году расширяет свои границы проект, который реализует редакционно-издательское учреждение "Литература и искусство". Состоится круглый стол с участием писателей из разных стран "Художественный текст как средство общения народов". В Сморгони ждут известных писателей из России, Польши, Черногории, Сербии, Таджикистана, Казахстана, Литвы. Программа предусматривает и участие литераторов в "Сморгонских чтениях". "Такие мероприятия будут способствовать развитию связей, а главное - развитию процесса перевода произведений на языки разных народов", - считает Лилия Ананич.

Вечером 5 сентября в летнем амфитеатре в городском парке ансамбль солистов "Классик-авангард" Белгосфилармонии представит концертную программу "Под звуки давних полонезов..." из произведений композиторов ХІХ века, творческие судьбы которых тесно связаны с белорусской культурой.

Празднование Дня белорусской письменности в Сморгони 6 сентября откроет божественная литургия в Соборе Преображения Господня.

Начало праздника в 12.00, после чего он охватит весь город. В городском парке в течение дня пройдет фестиваль книги и прессы. На импровизированных площадках развернутся тематические выставки "Путь к знаниям", "Земля под белыми крыльями... Году родной земли посвящается", "Из истории письменности и просвещения на Беларуси" (экспозиция предприятий "Союзпечать") и "СМИ Гродненщины". Состоятся презентации периодических изданий, белорусских издательств, новых книг, встречи с писателями, поэтами, издателями, журналистами. Пройдут праздник детской книги и прессы, спортивная программа на городском стадионе, православная выставка, концерт духовной музыки.

В Сморгони будет открыт памятник основоположнику белорусской литературы Франтишку Богушевичу. В течение дня будут организованы экскурсии в музей-усадьбу Франтишка Богушевича в Кушлянах. В День белорусской письменности состоится награждение победителей национального конкурса "Искусство книги" и республиканского конкурса на лучшее произведение в области поэзии, прозы, драматургии, литературной критики, детской литературы. Все известные белорусские коллективы выступят на концертных площадках этого праздника.

Традиционно на это мероприятие приезжает много гостей. Прибудет большая делегация белорусских писателей, будут литераторы из других стран, представители дипмиссий, аккредитованных в Беларуси.

Паводле БЕЛТА

Навіны



31.08.09 07:51

4 сентября 2009 года, библиотека № 5 (ул. Козлова, 2)

Торжественное закрытие экспозиции графики Александра Монича
и фотографии Надежды Прилуцкой
«ICONS»

В концерте принимают участие
поэт Дмитрий Ермолович-Дащинский
музыканты и композиторы
Елена Храброва и Дарья Мануйлова
певицы Патриция Курганова и Оксана Смоляк

Начало: 18.30

Графика и фотографика Александра Монича -
www.alexandermonich.com

Зміцер

Дырэктар



28.08.09 12:24

УСІХ ВІНШУЮ СА СВЯТАМ УСПЕННЯ ПРЫСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ!!!
Пасля сыходжання Святога Духа на апосталаў Божая Маці жыла ў Іерусаліме ў доме любімага вучня Іісуса Іаана. Пра час свайго сыходу ёй паведаміў архангел Гаўрыіл. Тады апосталы былі ў розных краінах свету, але на прызначаны дзень яны цудам апынуліся ў Іерусаліме, каб развітацца з Бажай Маці. У прызначаную хвіліну Марыя аддала сваю душу з'явіўшамуся Іісусу. Праўда, не ўсе вучні былі ў той час з Багародзіцай. Па задуме Божай не змог развітацца з ёй апостал Фама. Прыехаўшы ў Іерусалім пасля пахавання ён захацеў убачыць яе цела. Калі ж труну адчынілі, то там яго не было. Так апосталы паверылі, што Прысвятая Марыя была ўзята на неба з целам. Гэта значыць, што яна не памерла, што яна аберагае нас і моліцца за нас перад Богам.

Зміцер

Дырэктар



27.08.09 11:27

Малахоўскаму далі…
Паэт Рагнед Малахоўскі (ЖЖ-юзэр ragned_m) перамог у конкурсе, які штомесяц праводзіць суполка Sus_biel_lit (Суч_бел_літ) і ўзнагароджаны дыпломам за найлепшы пост (ліпень 2009). Алесь Мазанік і Ася Паплаўская – мадэратары ЖЖ і вядоўцы вечарыны, якая прайшла ў сталічнай кавярні “Валерыя” (вуліца Валадарскага), уручылі Рагнеду не толькі дыплом, але і падарункі ад спонсараў (пераважна кнігі). Удзельнік “Арт.С” распавёў пра сябе, прачытаў новыя вершы, разыграў дзве свае кнігі “Беражніца” і адказаў на пытанні наведвальнікаў кавярні. Вечарыну ўпрыгожылі спевы барда Вольгі Шыманскай.

ВІНШУЕМ!!!



• Далучаюся да віншаванняў 27.08.09 16:15 Nell

Навіны



25.08.09 15:27

Кніга маладой паэзіі
Саюз пісьменнікаў Беларусі рыхтуе зборнік лірыкі маладых паэтаў. У яго павінны ўвайсці і творы ўдзельнікаў “Арт.С”. На сёння Зміцер Арцюх, Рагнед Малахоўскі, Юлія Новік, Тацяна Будовіч здалі свае вершы стваральнікам кнігі. Укладанне, рэдагаванне і прадмову забяспечвае пісьменнік Міхась Башлакоў. Ён гаворыць, што пад адной вокладкай збіраюцца цудоўныя вершы (на беларускай і рускай мовах) больш як 50 паэтаў. “Гэта першы грандыёзны праект – лічыць укладальнік – другім стане кніга маладой беларускай прозы”. Узрост маладых аўтараў вызначаны да 35-37 гадоў, вершы можна прыносіць на адрас 220034, Мінск, вуліца Фрунзэ 5, Саюз пісьменнікаў Беларусі, але часу мала, таму спяшайцеся трапіць “у апошні вагон”. У кнізе не плануецца фотаздымкаў і біяграфій аўтараў. Чакаецца, што зборнік убачыць свет ужо ў гэтым годзе.

Навіны



25.08.09 09:20

Мастацкая выстаўка
«БЕЛАРУСІ З ЛЮБОЎЮ»

На выстаўцы, якая экспануецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, паказана калекцыя арыгінальнай графікі пачатку − першай трэці ХХ стагоддзя. Матэрыялы: аловак, акварэль, гуаш, туш, вугаль.
Мастацкія работы, якія прадстаўлены на выстаўцы, перададзены калекцыянерам Леанідам Заксам у дар Рэспубліцы Беларусь як знак удзячнасці і любові да зямлі яго продкаў.
У аснове шчодры падарунак калекцыянера Л.Закса ідзе ад яго жадання аднавіць парушаную эстэтычную раўнавагу. У пачатку мінулага стагоддзя Беларусь уварвалася ў сусветную культуру, стаўшы на нейкае імгненне цэнтрам ці не самых дзёрзкіх пошукаў у мастацтве, але, на вялікі жаль, страчана амаль усё, створанае тады. Вось Леанід Закс і дорыць творы чатырох вядомых мастакоў-наватараў − У.Татліна, І.Клюна, П.Львова і А.Архіпенкі. Гэта не проста выпраўленне нейкай несправядлівасці, бо размова ідзе пра аднаўленне нашых згубленных творчых амбіцый. На думку Л.Закса, побач са словам “Беларусь” заўжды павінны гучаць вялікія імёны мастацтва ХХ стагоддзя.
Асноўная частка твораў належыць да своеасаблівага, эмпірычнага кірунка графікі – гэта, так званыя, замалёўкі ў “альбом”, “для сябе”. Такая асаблівасць калекцыі надае ёй рысы непасрэднага жыцця мастацтва і адкрытасці гледачу, бо дазваляе пазнаёміцца з сакрэтамі, якія не бачны чужому чалавеку. Гэткія калекцыі дазваляюць напрамую далучыцца да энергетыкі творчасці, што надзвычай цікава менавіта ў авангардзе, дзе ўсе адзнакі і высновы зроблены па найвышэйшых вяршынях чалавецкага генія. Нам прадстаўляецца магчымасць лепей зразумець гэтыя высновы, бо сапраўдная вышыня высокага бачна толькі ў аддаленні.

Адкрыццё 26 жніўня ў 17.00.
Выстаўка працуе з 26 жніўня па 27 верасня бягучага года кожны дзень з 10.00 да 17.00. Выхадны − панядзелак.
Кантактныя тэлефоны: 8-017-334-07-61; 8-017-334-13-08.

Навіны



24.08.09 09:51


З ПОШТЫ ТЭАТРА
Вітаю!
29-31 жніўня адбудзецца ХІ Міжнародны фестываль мастацкага перформанса
“Navinki-2009”. Сёлета свае работы прэзентуюць мастакі з Беларусі,
Польшчы, Швецыі, Гішпаніі, Фінляндыі, Аўстрыі.
29 і 30 чысла, 11.30 – 19.00 – перформансы ў памяшканні галерэі “Палац
мастацтва” (вул. Казлова, 3).
31 чысла, 12.00 – 17.00 – перформансы каля возера Вяча.
Папярэднюю праграму можна знайсці на сайце:
http://navinkifestival.org/index.php?content=fest&year=2009&lang=eng&fest=program
Шчыра запрашаю Вас і Вашых калег і знаёмых.

Адам Шостак, тэл. (029)3971124

Навіны



21.08.09 07:56

Мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін паставіць п’есу ірландца Браена Фрыла “Пераклад”.
Рэпетыцыі новага спектакля пачнуцца ўжо ў верасні. “Гэта п’еса датычыцца нашай краіны як ніводная сучасная беларуская”, — выказаў свае думкі Мікалай Пінігін агенцтву “Мінск-Навіны”. На сцэне Купалаўскага ў гэтым сезоне дэбюціруе і малады рэжысёр Кацярына Аверкава. Яна будзе працаваць над п’есай моднага драматурга Яўгена Грышкаўца “Зіма”. Абедзве прэм’еры можна пабачыць ужо ў снежні.
Дарэчы, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы распачынае новы сезон 4 верасня легендарнай “Паўлінкай”.
Паводле сайту газеты "Народная воля".

Навіны



20.08.09 14:50

Трэці ў Дзеяслове
Вершы паэта Рагнеда Малахоўскага змешчаны ў №40 часопіса Дзеяслоў. Назва падборкі "Дыяментавым россыпам слоў". Рагнед стаў трэцім аўтарам з удзельнікаў “Арт.С”, якія друкаваліся ў гэтым выданні сёлета. Першымі былі Аксана Спрынчан з падборкай “Цяжарнасць і лёгкасць быцця” і Юлія Новік з нататкамі пра кнігу Вікі Трэнас “Экзістэнцыйны пейзаж”. Аксана і Юля надрукаваліся ў № 36.

Навіны



18.08.09 13:59

НАША ПАМЯЦЬ
Працягваецца падрыхтоўка да ўрачыстасцяў з нагоды 70-годдзя пакутніцкай смерці праваслаўнага святара Заходняй Беларусі Мікалая Нядзведскага, які быў замучаны пасля прыходу савецкай улады. Акцыя “Наша памяць” (адным з ініцыятараў якой з’яўляецца “Арт.С”) уступае ў актыўную падрыхтоўчую стадыю. Як паведаміў галоўны каардынатар акцыі іерэй Мікалай Орса: “Ужо замоўлены помнік коштам 4 мільёны рублёў, які ў верасні будзе ўсталяваны на могілках. Выразаны дрэвы на месцы смерці святара і ідзе падрыхтоўка пляцоўкі пад устаноўку там крыжа. Хрэсны ход і асвячэнне царквы запланаваны на канец верасня – пачатак кастрычніка”. Паралельна з падрыхтоўкай да ўрачыстасцяў праводзіцца праца па стварэнні відэафільма (рабочая назва “Да чацвёртага калена”). Ён хутчэй за ўсё будзе зманціраваны на пачатку зімы. Прэм’ера на галоўнай пляцоўцы “Арт.С” запланавана на наступны год.

Зміцер

Дырэктар



12.08.09 08:18

Пленэр на радзіме Цёткі
Дызайнер "Арт.С" Тацяна Макарэвіч летам адпачывала і працавала пад Шчучынам. Яе настолькі ўразіла пророда радзімы Цёткі, што ў Мінск мастачка вярнулася з вялізнай папкай пейзажаў і даўжэзным спісам планаў, ідэй. Некаторыя з работ Тацяны Макарэвіч зараз экспануюцца ў бібліятэцы Цёткі на выставе "2009 год роднай зямлі". Выстава перасоўная і да канца года яна будзе вывешана на іншых выставачных пляцоўках, магчыма, не толькі ў Мінску.


Зміцер

Дырэктар



10.08.09 14:59

Уразіў урывак з дзённіка новамучаніка Опцінай пустыні айца Васілія

Монашество - бескровное мученичество.
Мука не есть лишение себя утех семейной жизни, сладкой пищи, телесного комфорта и других житейских развлечений и утешений. Это только путь к муке, а в пути иногда бывают радости и приятные встречи, путь есть ощущение собственной силы и удовлетворение от преодолеваемых препятствий. Собственно же мука - это предстояние пред лицем собственной беспомощности и непрестанное лицезрение своего пленения силою страстей. Это состояние сравнимо с положением человека, терпящего истязание от взявших его в плен и предчувствующего свою гибель.
Монах добровольно подставляет грудь мечу Слова Божиего и Тот проникает до разделения души и духа, обнажает и будит помышления сердечные. Это все совершается духовно так же реально и болезненно и мучительно, как и телесно.


• І ЯК МЕНАВІТА яно Вас ўражвае? Мяне дык непрыемна ўражвае тое, што чалавек з аднаго боку выпячвае "вось, глядзіце ўсе, які я добранькі", з другога боку скардзіцца на тое, што сталася вынікам яго выбара ("ай-яй-яй, як мне цяжка"). Выбраў свой шлях? Відаць думаў галавою, калі выбіраў. Калі цяжка - ты не ўправе вінаваціць анікога, акрамя сябе. Так што не скардзіся, а маўчы ў анучку. Не кампасціраваць мозг іншым - гэта, на мой погляд, "экалогія" чалавечых зносін.
Дарэчы, як Вам увасабленне Янкі Купалы ў спектаклі Купалаўскага "Мне сняцца сны аб Беларусі"? 10.08.09 21:49 Nell

• Удакладнюся. Як Вам увасабленне Янкi Купалы ў спектаклi Купалаўскага "Сны аб Беларусi"? 11.08.09 18:26 Nell

• Вы не зусім правільна зразумелі выказванне, не адчулі філасофіі, глыбіні, сэнсу... А што да спектакля "Сны аб Беларусі", то шчыра - мне ён не спадабаўся. Я паглядзеў яго даўно і другі раз глядзець няма жадання. Наогул, купалаўскі тэатр мяне расчароўвае - шырпатрэб прабіраецца на сцэну 12.08.09 08:27 Зміцер

• 1. Як ні дзіўна, нягледзячы на рознагалоссі, ў нас з Вамі ёсць і агульныя погляды. Што да спектакля "Сны аб Беларусі", то гэтаксама ж шчыра - і мне ён не спадабаўся (але ўразіў - непрыемна). Глядзела яго прэ'еру, і таксама болей не збіраюся. І не спадабаўся ён мне менавіта таму, што Янку Купалу выставілі нейкім нэнзным, нудзячым дзядзькам, які ўвесь спектакль скардзіцца на жыццё ў цэлым і на яго складнікі паасобку, ва ўсіх яго бедах хтосьці вінаваты, толькі не ён сам; пры гэтым уласна словаў Купалы там было можа тры вершы. Я не думаю, што гэты вобраз адпавядае рэчаіснасці. А ўзгадала я гэты спектакль таму, што згаданы Вамі манах, па-мойму, выказваецца у такім жа ключы.
2. Што да Вашага выказвання "Вы не зусім правільна зразумелі выказванне, не адчулі філасофіі, глыбіні, сэнсу...", па-першае, чаму Вы не жадаеце напісаць, як Вы яго разумееце, па-другое, Вы лічыце, што любое меркаванне, адрознае ад Вашага - няправільнае?
3. Дазвольце задаць Вам пытанне: А які тэатр Вы лічыце добрым? 12.08.09 20:20 Nell

Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12